Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.



Главная
Все книги
Назад
Читать: Мерэйна Патэстас - Яўген Аснарэўскі на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

«Чорт нёс вялізны камень, каб перагарадзіць раку, але ўпусціў, і з таго часу гэты камень так і называецца…»

— Чортаў камень, — сказаў вучоны ўслых.

Абышоўшы валун вакол, Багдан раптам заўважыў нешта цікавае. Бок каменя, аброслы мохам, нешта хаваў. Якраз паміж каранямі дрэва i валуном, бачная была даволі вялікая яма, ці нават хутчэй нара. Багдан прысеў на кукішкі і пачаў углядацца ў цёмную студню, якая зеўрала ў зямлі. І ў гэтую секунду ён выразна пачуў аддалены брэх! Так! У глыбіні нары брахаў сабака.

— Завіша! — гучна паклікаў Багдан.

Ён паўтарыў заклік, а потым паклікаў яшчэ раз, але навокал было ціха. Нечакана брэх пачуўся гучней. Унутры нары сапраўды брахаў сабака. Багдану нават здалося, што ён пазнаў гэты брэх і брэша менавіта Завіша. Забыўшыся, Багдан набраў больш паветра ў лёгкія і пралез у нару. Ён адразу ж адчуў, што імкліва слізгае ўніз — хутка з'язджае па пяску на жываце. Яшчэ праз імгненне спуск скончыўся, і Багдан вываліўся з вузкага лаза на цвёрдую, роўную паверхню. Ён не стукнуўся моцна, але баяўся паварушыцца. Вакол была непраглядная цемра. Нарэшце Багдан перавярнуўся на спiну і стаў прагна ўдыхаць цёплае, спертае паветра. Пахла ігліцай і мускусам.

Зняўшы са спіны заплечны мяшок, вучоны навобмацак пачаў шукаць у ім патрэбны зараз больш за ўсё на свеце прадмет. Рукі ліхаманкава перабіралі змесціва заплечніка.

«Не, не, іншае…»

Нарэшце ён адчуў, што трымае тое, што шукаў. Пстрычка! У руцэ Багдана засвяціўся вялікі паходны ліхтар з магутнымі батарэйкамі. Святло павінна было дапамагчы знайсці зніклага Юргіса… І Завішу.

«Завіша!»

Менавіта ён брахаў тут, у цемры!

— Завіша! — паклікаў Багдан, водзячы ліхтаром навокал. Але тут вучоны на час забыўся пра сабаку! Убачанае ўразіла яго. Ён знаходзіўся ў скляпеністым калідоры, падобным на старажытныя падвалы каталіцкага манастыра, які ён агледзеў калісьці на экскурсіі ў Гароднi.

«Але хто мог зрабіць такое тут? Хто стане будаваць падземныя хады ў лесе?»

Думкі Багдана блыталіся, але ён ведаў, што мусіць рабіць.

— Юргіс! Завіша! — зноў паклікаў вучоны і рушыў наперад.

Калідоры беглi бясконцымі тропамі. Дзе-нідзе са столі капала вада. Аглядаючы сцены Багдан пераканаўся, што яны сапраўды складзены з чырвонай буйной цэглы, вельмі старажытнай і трывалай з выгляду. Падлога была выбрукавана каменнымі пліткамі.

«Але як такое магчыма?»

Крок за крокам ён рухаўся ўглыб. Час перастаў існаваць, і Багдан таксама знік, і ўжо не ведаў ці выберацца назад. Як ні дзіўна, яго страх прыціх. Ён як п'яны рухаўся далей і далей, водзячы ліхтаром верх-уніз. І тут вучоны спатыкнуўся і ўпаў. Ачуўшыся, ён накіраваў ліхтар на нешта… Тое, што ляжала на падлозе…

«Ды што гэта такое? Гэта… Гэта ж…»

Ён пачаў абмацваць сваю знаходку. На падлозе ляжала цела, якое было цалкам нерухомае, але дакладна належала чалавеку. Багдан мацаў рукі і ногі, якія здаваліся цвёрдымі і тонкімі, як косткі. Гэты чалавек быў апрануты ў нейкі старадаўні гарнітур — такія Багдан бачыў у гістарычных фільмах. Але галоўнае — яго твар! Багдан падняўся на ногі і адскочыў да сцяны. Замест твару быў голы чэрап.

«Яго рукі і ногі не худыя як косткі — гэта і ёсць косткі. Гэта шкілет у старажытным адзенні. Але ягоны чэрап. Што з яго чэрапам?»

Дзіўнае стварэнне на падлозе мела чэрап нейкага звера. Прыгледзеўшыся Багдан вырашыў, што гэта галава вялізнага сабакі ці ваўка. І ў гэты момант падзямелле напоўніў блізкі і такі жаданы зараз сабачы брэх. Багдан уздрыгнуў і кінуўся наперад. Брэх станавіўся ўсё бліжэй. Прабегшы некалькі метраў, вучоны ўбачыў Завішу.

«Завіша!» — душа Багдана напоўнілася неверагодным захапленнем.

Сабака хутка падбег да чалавека і пачаў радасна брахаць і віляць хвастом.

— Завіша! Вось і ты, морда! Ах, морда! Але дзе Юргіс? Дзе твой гаспадар?

Радасць дзвюх істот, якія знайшлі адно аднаго ў страшным падзямеллі, магла б, мабыць, доўжыцца вечна. Чалавек прытуліўся да сабакі, а той уткнуў у плячо Багдана сваю пысу. Вучоны пачаў гладзіць сабаку так, нібыта ён належаў яму, а не Юргісу, і ён сам, а не літоўскі сябар, гадаваў Завішу з нараджэння. Але якраз у той момант, калі сабака лізаў Багдану руку, вучоны рэзка адчуў прыліў страху і тое самае нядаўняе адчуванне пільнага погляду. Яно стала расці ў ім і засланяць сабой усё астатняе. Павольна ўзняўшы ліхтар, Багдан прыгледзеўся… Ён узіраўся туды, куды ўпаў прамень яго электрычнай свяцiльнi. Перад ім, усяго за некалькі дзесяткаў крокаў, стаяла постаць у такім жа старадаўнім гарнітуры, які быў на знойдзеным нядаўна шкілеце. Прамень слізгаў вышэй і вышэй… Яшчэ вышэй… Яшчэ… і нарэшце спыніўся на галаве незнаёмай істоты. Гэта не быў чэрап! Галава з плоці… Яе пашча выскалілася мноствам вострых зубоў. Жудасная морда ваўка, з лютымі, жоўтымі вачыма! Жахлівы рык напоўніў скляпы! Ніколі Багдан не чуў такога страшнага і агіднага гуку, падобнага адначасова на рык ільва, пагрозлiвае бурчанне гіганцкага сабакі, і нават на хрыплы, раз'юшаны крык чалавека.

«Хутчэй, уцякаць! Бегчы! Бегчы!»

У наступнае імгненне яны з Завішам ужо беглі па калідоры, назад — у той бок адкуль прыйшлі.

Наперадзе замаячыў шкілет, які ляжаў на падлозе. Цяпер ён ужо не здаваўся такім страшным, бо ззаду, Багдан добра гэта чуў, бегла жывая пачвара з воўчай пашчай.

«Хутчэй!»

Нечакана, сэрца чалавека, які бег так хутка, як толькi мог, хваравіта сціснулася…

Шкілет, які ляжаў на падлозе, ускочыў на ногі і выдаў працяглае выццё, а ў пустых вачніцах чэрапа запаліліся жоўтыя, яркія агні. Шлях быў зачынены! Багдан і Завіша ўсталі як слупы, а лютае выццё тупаючай ззаду пачвары хутка набліжалася…

«Такога не бывае! Не можа быць…»

І ў гэты момант Багдан убачыў у сцяне старыя жалезныя дзверы, размешчаныя ўсяго за некалькі метраў ад іх з Завішам. Акрылены надзеяй ён кінуўся наперад і пацягнуў на сябе ручку ў выглядзе ваўчынай галавы. Дзверы падаліся і чалавек з сабакам амаль кулём укаціліся ў даволі вялікае і пустое памяшканне.

«Дзверы! Хутчэй зачыніць!»

Яго рукі ліхаманкава трэсліся. Багдан з усёй сілы зачыніў дзверы і ўбачыў вялікую і магутную іржавую зашчапку, якую ён неадкладна засунуў. Якраз своечасова! Магутныя ўдары абрынуліся на жалезную перашкоду. Пачвары вылі і драпалі яе кіпцюрамі. Але ў іх лютых крыках неўзабаве сталі прабівацца ноткі адчаю. Яшчэ некалькі імгненняў і з таго боку ўсё сціхла.

У пакоі была тая ж жудасная цішыня, якая напаўняла калідоры да з'яўлення пачварных стварэнняў з ваўчынымі мордамі.

«Немагчыма! Гэта проста кашмарны сон!»

Навуковец у знямозе апусціўся на падлогу. Завіша лёг побач. Цяпер Багдан быў гатовы расплакацца.

Аддыхаўшыся, вучоны сказаў сабе, што проста абавязаны супакоіцца.

«Ня час зараз плакаць! Ня час! Дзеля Юргіса я павінен сабрацца. Я павінен дапамагчы сябру! Але што гэта за пачвары? Ох, не…»

Багдан у жаху ўявіў сабе, як гэтыя істоты зацягваюць у свае падзямеллі Юргіса. Ён зноў запаў у роспач і агледзеўся вакол, як быццам шукаючы дапамогі… Ліхтар згубіўся падчас уцёкаў ад пачвар, і ў пакоі стаяла непраглядная цемра.

Але раптам, у куце памяшкання, загарэўся маленькі агеньчык…

«Свечка! Гэта ж свечка!»

Багдан уздрыгнуў ад нечаканасці і адскочыў да дзвярэй. У куце, там, дзе запалілася свечка, нехта сядзеў. Чалавек у лахманах і з доўгімі валасамі, якія закрывалі твар. Незнаёмы не рухаўся і нават, здавалася, не дыхаў. Багдан працягнуў прыглядацца. Чалавек, калі гэта сапраўды быў чалавек, пакуль нічым не пагражаў няпрошаным гасцям жудаснага падзямелля.

«Я павінен загаварыць з ім…»

— Хто… Хто вы такі? Як адсюль выйсці? — спытаў нарэшце Багдан.

Незнаёмы ў лахманах не адказваў. Багдан некалькі разоў паўтарыў свае пытанні, але так і не дачакаўся адказу. Увесь гэты час Завіша спакойна ляжаў на падлозе. Калі запалілася свечка, сабака павярнуўся ў бок загадкавага чалавека, але не паказваў страху ці злосці. Пасля таго, як Багдан паўтарыў свае пытанні некалькі разоў, Завіша рэзка падняўся і пайшоў проста да незнаёмца ў лахманах.

— Фу! Завіша, да мяне! — выгукнуў Багдан.

Але сабака не паслухаўся. Ён павольна і спакойна падышоў да істоты, якая сядзела ў куце пакоя. І як толькі сабака спыніўся, чалавек у лахманах, не паднімаючы галавы, працягнуў руку і пагладзіў сабаку па галаве. Завіша спакойна вытрымаў гэты дотык.

— Як выйсці адсюль? Гэта не так проста! — нечакана прамовіў незнаёмец.

Ён падняўся на ногі і адкінуў валасы з твару, а затым працягнуў:

— Ну, а хто я такая ты даведаешся пазней!

«Гэта ж дзяўчына!»

Незнаёмка аказалася стройнай і даволі высокай. У яе былі густыя, цёмна-русыя валасы, некаторыя пасмы адлівалі каштанавым колерам. Вялікія светлыя вочы глядзелі так, што іх погляд як быццам праймаў чалавека да самых патаемных глыбінь душы і рабіў відавочнымі самыя вялiкiя яго таямніцы.

Памаўчаўшы імгненне, дзяўчына працягнула:

— Тыя істоты ў тунэлі — ваўкалакі. Калісьці яны былі жыхарамі прыгожага горада Раймяста. Але горад быў выдатным таму, што яго жыхары рабавалі суседнія селішчы, забіралі сабе чужыя багацці. Дзякуючы гэтаму Раймяст багацеў. А пасля набегу, жыхароў спустошаных месцаў забівалі. Аднойчы захопнікі спалілі адзін вельмі вялікі горад дашчэнту. Выратаваліся людзі адтуль, а потым доўга чыталі заклён і праклялі гараджан Раймяста. Горад праваліўся пад зямлю, а яго жыхары сталі такімі, якімі ты іх бачыш. Нават тыя ваўкалакі, ад якіх застаўся толькі шкілет, працягваюць жыць. Часам яны выходзяць на паверхню, і людзі могуць адчуць іх позiрк.

— Але як ім дапамагчы? — спытаў уражаны Багдан. — Можа ёсць спосаб зняць заклён?

— Не, спосабу няма, — адказала дзяўчына, — іх злачынства такое, што яны будуць расплачвацца за яго вечна.

— Але, гэтыя калідоры, гэта ж не горад, праўда? Дзе ж сам той Раймяст? — сказаў Багдан.

— Калідоры пабудавалі пазней, яны прызначаны для гасцей, такіх як вы. Горад яшчэ ніжэй. Туды вы і адправіцеся!

З гэтымі словамі дзяўчына нахілілася і ўзяла рукой цяжкае металічнае кальцо. Багдан толькі цяпер заўважыў шчыльна зачыненыя, іржавыя дзверцы. Лёгка адкрыўшы люк, дзяўчына жэстам паказала вучонаму, каб ён спускаўся ўніз, а сама адышла ў кут пакоя, села і замоўкла. Багдан не адважыўся яшчэ штосцi казаць.

Праём люка вывеў Багдана з Завішам на вузкую вінтавую лесвіцу, па якой яны сталі спускацца ўніз. Здавалася, сходы ніколі не скончацца.

Яны спускаліся ўсё ніжэй і ніжэй. Багдан ужо нават не лiчыў прыступкi.

Нарэшце, яны падышлі да жалезных дзверэй. Вучоны змог толькі крыху прыадчыніць iх.

Праціснуўшыся ў вузкую шчыліну, чалавек і сабака апынуліся ў зусім іншым свеце, дзе было значна больш прасторы, чым у вузкіх тунэлях. Месца было падобным адначасова на Швяндубрэ і Правалку. Змрок запаўняў усю прастору і невялікія драўляныя дамы, як быццам віселі з двух бакоў галоўнай вуліцы гэтага прывіднага горада.

Аднак тут цемра не была такой непранікальнай, як у тунэлях. Зверху струменілася белае прывіднае святло, падобнае на ззянне месяца. Але што менавіта давала гэтае змярцвелае асвятленне Багдан не разумеў.

Навуковец рушыў наперад і Завіша тут жа рушыў услед за ім. Крокі чалавека гулка аддаваліся рэхам пад нябачным скляпеннем. Усе дамы не мелі вокнаў і дзвярэй, i цемра ў пустых праёмах пабудоў здавалася намнога цямнейшай за шэры змрок вуліцы. У гэтых дамах таілася нейкая пагроза, якую чалавек і сабака добра адчувалі.

«Гэтае месца поўнае болю і жаху!»

Неўзабаве вуліца вывела Багдана і Завішу на круглую плошчу. Жудасныя, збітыя з грубых дошак, высокія дамы, акружалі пустую прастору. У цэнтры не было нічога, акрамя нейкага падабенства драўлянага храма. Яго гатычныя вокны здаваліся такімі ж страшнымі і пустымі, як і вокны дамоў вакол… І за гэтымі вялікімі, вострымі вокнамі, таілася яшчэ больш цёмная пустата.

Выйшаўшы ў цэнтр плошчы, чалавек і сабака спыніліся.

«Далей ходу няма!» — Багдан раптам выразна пачуў у галаве гэтую фразу.

— Вы прыйшлі! — як бы паўтараючы, сказаў насмешлівы, звышнатуральна нізкі, голас, які зыходзіў аднекуль з-за спіны вучонага.

Багдан павярнуўся. Перад ім стаяла дзіўная, худая і выгнутая істота, цела якой было не менш за тры метры ў даўжыню. Яно было захутана ў лускаватую матэрыю, а можа быць гэта была яго ўласная скура. Змяіная галава звешвалася на тонкай шыі, з вялікай вышыні, амаль да самай зямлі. Чырвоная морда і змяіны язык істоты былі пакрыты жоўтымі пухірамі, а вочы гарэлі яркім, смарагдавым святлом.

Калi стварэнне з'явілася, на ўсім пляцы нечакана запаліліся велізарныя вогнішчы. Стала нашмат святлей, і Багдан выразна ўбачыў, што вакол стаялі вялізныя драўляныя скрыні. Нечакана скрыні разляцеліся ў трэскі, адчыняючы іржавыя клеткі, поўныя людзей. Людзі як быццам спалі, але ўжо пачыналі прыходзіць у сябе і варушыцца.

— Я — Агністы Змей, — прадставілася дзіўная істота з доўгім целам.

Уражаны Багдан маўчаў, а Завіша пачаў ціхенька гыркаць.

— Не часта ў нас бываюць вось такія наведвальнікі, Багдан, — працягваў Змей. — Ты вельмі значная фігура і ганаровы госць, хаця і сам яшчэ не ведаеш пра гэта. Ты можаш сёе-тое зрабіць, нешта важнае для таго, верхняга свету! Але гэта толькі калі я адпушчу цябе. А мне здаецца, табе лепей застацца тут, у нас.

Пакуль Змей гаварыў, людзі ў клетках ачунялі і сталі крычаць і плакаць, просячы аб дапамозе. З усіх бакоў пачуўся тупат і неўзабаве на плошчу выбеглі дзясяткі ваўкалакаў. Яны рыкалі і вылі, а іх вочы ярка свяціліся жоўтым святлом у паўзмроку праклятага горада. Вогненны Змей агледзеў усіх прыбеглых пачвар, падняў галаву і гучна зашыпеў. У гэты ж момант ваўкалакі кінуліся да клетак з людзьмі і сталі разломліваць пруты. Дабраўшыся да палонных, пачвары пачалі рваць іх на часткі. Багдан зачыніў вушы, бо не меў моцы выносіць жудасныя крыкі ахвяр, якіх раздзіралi ваўкалакі. Завіша заліваўся гучным брэхам.

— Гэтыя людзі былі грэшныя, — загаварыў зноўку Змей. — Так што не варта моцна перажываць. Сёння іх ірвуць на часткі, а заўтра яны зноў прачнуцца ў гэтых клетках. Такі закон нашага Раймяста. І ваўкалакі, і іх ахвяры, назаўжды прыкаваныя да гэтага месца. Але госці накшталт цябе, Багдан, могуць часам вярнуцца назад. Ты, зрэшты, занадта каштоўны трафей. Ня думаю, што я магу цябе адпусьціць.

Змей тонка і перарывіста засвістаў, закінуўшы галаву, і Багдан зразумеў, што гэтая агідная істота смяецца.

У гэты ж момант двое ваўкалакаў перасталі мучыць няшчасных людзей і кінуліся да Багдана. Яны былі ўжо блізка, а вучоны нават не паспеў выхапіць свой паляўнічы нож. Але на дарозе ў пачвар нечакана апынуўся Завіша. Лютая сутычка з ваўкалакамі не працягнулася і хвіліны. І вось ужо верны сабака ляжаў на зямлі ў лужыне ўласнай крыві.

«Завіша!»

І ў гэты момант, у цэнтры плошчы, зьявілася дзяўчына. Тая загадкавая незнаёмка, якая пусціла Багдана і Завішу ў Раймяст. Цяпер на ёй былі не лахманы, а блiскучая кальчуга і зялёны панцыр. У руках дзяўчыны свяціўся, пераліваючыся зялёным полымем, крыху выгнуты меч, з чырвоным рубінам на эфесе. За спіной у ваяўніцы былi сярэбраныя лук і стрэлы. Яна імкліва кінулася на ваўкалакаў і стала секчы іх сваім мячом. Пачвары нават не спрабавалі супраціўляцца, а толькі ў жаху разбягаліся хто куды.

— Што гэта значыць, — прашыпеў Змей. — Ты не можаш тут распараджацца, Мерэйна!

— Магу, — адказала дзяўчына, — калі ты замахваешся на прышэльцаў. Я вырашаю іх лёс, а ты толькі глядзіш за гэтымі дзікімі стварэннямі.

Змей замоўк на імгненне, а потым яхідна прамовіў:

— Я заўсёды ведаў, што ты дурнiца, Мерэйна.

На твары дзяўчыны мільганула злосць, яна выхапіла лук і, хутка наклаўшы стралу, адправіла яе ў пачвару, цэлячыся прама ў змяіную пысу. Змей імгненна знiк у паветры, і страла, прасвістаўшы, упілася ў адзін з драўляных будынкаў.

Багдан кінуўся да Завiшы, які ляжаў на зямлі. Адважны сабака, які бараніў сябра свайго гаспадара, ужо не дыхаў.

«Чаму гэта здарылася…» — Багдан дрыжаў усім целам, але хацей стрымаць сябе… Ён ўбачыў, што названая Мерэйнай дзяўчына ідзе да яго.

— Не варта табе хвалявацца, чалавек, — сказала Мерэйна, са спагадай гледзячы на Багдана. — Пойдзем, цябе ўжо чакаюць.

Яна паказала рукой на драўляны храм, у вокнах якога загарэліся маленькія агеньчыкі свечак.

Багдан устаў і хістаючыся пайшоў да будынка. Ён не адчуваў нічога, акрамя жахлівай стомленасці і пачуцця страшнай страты. Але ўвайшоўшы ўнутр, ён імгненна ачуўся і адчуў невымоўную радасць. У маленькім памяшканні, застаўленым белымі кветкамі і зялёнымі свечкамі, яго чакаў Юргіс. Пакой напаўняў водар суніц і свежаскошанай травы.

— Ты? Юргіс, ты? Багдан не знаходзіў слоў.

— Так, — проста адказаў яго сябар.

— Я рады… Рады! Але Завіша… Прабач, я не збярог яго. Ён… Ён загінуў.

— Яшчэ не, — адказаў Юргіс з цеплынёй у голасе.

— Але куды ты прапаў, што тут увогуле адбываецца? Ты ведаеш?



Поделиться книгой:



Регистрация