Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Казкi (на белорусском языке) - братья Гримм на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

"Для такога, як я, было б някепска займець у жонкi прыгажуню каралеву ды яшчэ палову каралеўства, такое рэдка выпадае".

- Згодзен! - сказаў кравец. - Велiканаў гэтых я адолею i не патрэбны мне гэтыя сто каралеўскiх коннiкаў; хто адным махам семярых валiць, таму няма чаго баяцца дваiх.

I вось выправiўся кравец у паход, i ехала следам за iм сотня коннiкаў. Пад'ехаўшы да ўскрайку лесу, кравец сказаў каралеўскiм слугам:

- Вы заставайцеся тут, а я ўжо сам спраўлюся з велiканамi. - I ён сiгануў у лес, азiраючыся па баках.

Хутка ён убачыў двух велiканаў. Яны ляжалi пад дрэвам i спалi, i пры тым так ваяўнiча храплi, што ажно галiны на дрэвах гайдалiся.

Кравец паназбiраў у кiшэнi камянёў, а пасля ўзабраўся на дрэва, усеўся на галiне, якая акурат звiсала над велiканамi i пачаў кiдаць тыя камянi на грудзi аднаму з грозных храпуноў, камень за каменем. Велiкан доўгi час нiчога не заўважаў, але нарэшце прачнуўся, таўкануў сябра ў бок ды кажа:

- Ты чаму мяне б'еш?

- Гэта табе прыснiлася, - адказвае яму той, - я цябе нават пальцам не крануў. - I яны зноў улеглiся спаць. А кравец зноў выняў камень ды скiнуў яго на другога велiкана.

- Што гэта? - гукнуў другi. - Ты чым у мяне шпурлянуў?

- Не шпурляў я ў цябе, - адказаў першы i пачаў незадаволена нешта мармытаць.

Так сварылiся велiканы нейкi час, а, калi нарэшце абрыдла гэта, памiрылiся ды зноў заснулi.

Кравец тым часам зноў пачаў гульню, выбраў камень ямчэйшы i з усяе сiлы запусцiў яго ў грудзi першаму велiкану.

- Ну, ведаеш, гэта ўжо занадта! - закрычаў той i ўскочыў, як ашалелы, схапiў свайго сябру за грудзi i грукнуў аб дрэва, ажно яно закалацiлася. Другi велiкан адказаў тым жа, i яны абодва так раззлавалiся, што пачалi вырываць дрэвы ды бiць iмi адзiн аднаго, пакуль не пападалi мёртвымi на зямлю.

Тут кравец саскочыў з дрэва. "Шчасце яшчэ, - сказаў, пачухаўшы патылiцу, што яны да майго дрэва не дабралiся, давялося б мне тады скакаць, як вавёрцы, з дрэва на дрэва, з галiны на галiну. Ды не страшна - мы людзi жвавыя!" Ён выняў свой меч i з усяе сiлы грукнуў iм велiканаў у грудзi, пасля гэтага выйшаў з лесу да каралеўскiх коннiкаў i кажа:

- Справа зроблена, я прыкончыў абоiх. Аднак жа цяжкавата было; яны так перапалохалiся, што ажно дрэвы з зямлi вырывалi, каб баранiцца неяк, ды хiба ўратуешся ад таго, хто семярых адным махам на зямлю валiць.

- А вас не паранiлi? - пытаюць коннiкi.

- Не-а, усё абышлося, - адказвае кравец, - i валасiнкi не ўпала.

Коннiкi не паверылi i пайшлi ў лес паглядзець. Бачаць, а там велiканы плаваюць у лужыне ўласнай крывi, а вакол iх павырываныя з карэннем дрэвы ляжаць.

I вось тады патрабаваў кравец ад караля абяцанай узнагароды, а той ужо так раскайваўся, што дужа шмат наабяцаў i пачаў прыдумваць, як бы нарэшце пазбавiцца ад гэтага героя.

- Перш чым ты атрымаеш маю дачку ў жонкi i палову каралеўства, - сказаў ён краўцу, - ты павiнен здзейснiць яшчэ адну геройскую справу. Жыве ў лесе адзiнарог, ён нам чынiць вялiкую шкоду, то злавi яго.

- Адзiнарога баюся яшчэ менш, чым двух велiканаў; семярых звалiць адным махам здолеў, злаўлю i адзiнарога.

Узяў ён з сабой вяроўку, сякеру, зайшоў у лес, каб падпiльнаваць таго рагатага звера. А людзям, якiя былi прыстаўлены яму дапамагаць, сказаў, каб чакалi на ўскрайку лесу. Доўга чакаць адзiнарога не давялося; той хутка з'явiўся i кiнуўся на краўца, намерыўшыся нанiзаць чалавека на рог.

- Цiшэй, цiшэй, пачвара, - кажа кравец. - Так справа не пойдзе.

Ён спынiўся i пачаў чакаць, пакуль звер наблiзiцца, пасля жвава адскочыў i схаваўся за дрэва. Адзiнарог, якi шалёна iмчаўся, з усяе сiлы загнаў рог у дрэва, ды так моцна, што раве, круцiцца, а выцягнуць рог не можа, так i злавiўся.

- Цяпер птушачка ў маiх руках, - сказаў задаволена кравец i, выйшаўшы са схованкi, накiнуў адзiнарогу на шыю вяроўку, пасля адсек яму сякерай рог, i, калi ўсё было зроблена чын-чынам, вывеў звера з лесу i пакiраваў да караля.

Але кароль i на гэты раз не хацеў аддаваць наабяцанага i выказаў краўцу трэцяе патрабаванне. Цяпер павiнен ён быў злавiць дзiкага вепра для будучага вяселля, гэты звер чынiць лесу вялiкую шкоду, падкопваючы дрэвам карэнне. Дапамагчы краўцу павiнны былi егеры.

- Хай будзе так, - пагадзiўся кравец, - i гэта для мяне дзiцячая пацеха!

Егераў з сабой у лес ён не ўзяў, i яны былi гэтым вельмi задаволены, бо дзiк неаднойчы ганяў iх мiж дрэў i зноў сустракацца з iм не было нiякай ахвоты.

Калi дзiк заўважыў краўца, то адразу, з пенай на лычы, кiнуўся на чалавека, збiраючыся збiць яго з ног ашчэранымi iкламi. Але жвавы герой паспеў ускочыць у каплiчку, што стаяла паблiзу, i iмгненна выскачыў з яе праз акенца, з iншага боку. Дзiк таксама ўскочыў у каплiцу, а кравец тым часам аббег вакол будынiны ды зачынiў дзверы, - тут люты звер i злавiўся: быў ён дужа няўклюдны, тоўсты, каб выскачыць праз акно.

Паклiкаў тады кравец егераў, каб тыя ўласнымi вачыма пабачылi злоўленага звера, а сам пакiраваў да караля; i як ужо вяльможнаму не хацелася, а давялося-такi стрымаць абяцанае слова, i ён выдаў краўцу сваю дачку ў жонкi i перадаў палову каралеўства.

Ведаў бы ён, што стаiць перад iм не вялiкi герой, а звычайны кравец, то зрабiлася б яму дужа кепска.

Вяселле адсвяткавалi з вялiкай раскошай ды малой радасцю; i вось зрабiўся кравец каралём.

Праз нейкi час пачула ноччу маладая каралева, як яе муж у сне размаўляе: "Хлапчына, пашый мне куртку ды залатай порткi, а не зробiш, адлупцую аршынам". Тут i здагадалася яна, з якога завулка родам яе суджаны; ранкам расказала пра сваё гора бацьку i пачала слёзна прасiць яго, каб ён пазбавiў яе ад такога мужа. Пачаў кароль суцяшаць яе ды кажа:

- Гэтай ноччу ты свой пакой не запiрай, мае слугi будуць стаяць ля дзвярэй, i як толькi кравец засне, яны звяжуць яго i аднясуць на карабель, якi звязе самазванца ў далёкую краiну.

Каралева такiм абяцаннем засталася задаволеная, але каралеўскi зброеносец, якi ўсё гэта чуў, будучы верным маладому каралю, паведамiў яму пра ўсё гэта.

- Я iх не баюся, - сказаў кравец.

Вечарам ён улёгся, як звычайна, у пасцель са сваёй жонкай. Яна падумала, што ён заснуў, паднялася, адчынiла дзверы ды зноў лягла ў пасцель. А кравец зрабiў выгляд, быццам моцна спiць i пачаў, як скрозь сон, мармытаць: "Хлапчына, пашый мне куртку ды залатай порткi, а не зробiш, адлупцую аршынам! Я пабiў семярых адным махам, забiў двух велiканаў, вывеў з лесу адзiнарога, злавiў дзiкага вепра - цi ж мне баяцца тых, хто стаiць за дзвярыма!"

Пачулi слугi, што мармыча кравец i ахапiў iх такi страх, што яны збеглi куды вочы глядзяць. I нiхто з тае пары не адважыўся чапаць краўца.

I вось, як быў кравец каралём, так на ўсё жыццё iм i застаўся.

КАЗКА ПРА ТАГО, ХТО ХАДЗIЎ СТРАХУ ВУЧЫЦЦА

Былi ў бацькi два сыны. Старэйшы разумны ды талковы, усё ў яго ладзiлася. А малодшы - дурань. Нiчога нiбыта не разумеў i да вучобы быў няздатны. Людзi пра яго казалi:

- З гэтым бацька набярэцца клопату!

Меў, праўда, i старэйшы сын адну загану: быў баязлiвы. Пасылае, бывала, бацька куды-небудзь, а на вулiцы ўжо цёмна, то ён заўсёды просiцца:

- Ох, бацечка, не пайду, мне страшна!

Пачнуць вечарам ля агню расказваць усялякiя небылiцы, аж мароз па скуры бегае, зноў старэйшы брат уздыхае:

- Ах, як страшна!

Малодшы брат кожны раз дзiвiўся:

- А мне вось анiчуць не страшна.

Аднойчы бацька i кажа яму:

- Паслухай, сын, ты ўжо вунь якi вялiкi ды моцны вырас, трэба самому вучыцца хлеб зарабляць. Бачыш, як брат твой стараецца.

- Эх, бацечка, - адказаў малодшы сын, - я б ахвотна чаму-небудзь навучыўся. Але найперш хачу навучыцца, каб мне было страшна.

Пачуў гэта старэйшы брат i заўсмiхаўся, падумаў: "Божа, якi ўсё-такi мой брат дурань. З яго нiколi нiчога не атрымаецца".

Уздыхнуў бацька i кажа малодшаму сыну:

- Чаму-чаму, а страху ты павiнен навучыцца. Толькi на хлеб наўрад цi гэтым заробiш.

Неўзабаве зайшоў да iх у госцi дзяк. Пачаў бацька пра сваю бяду яму жалiцца, расказваў пра малодшага сына.

- Калi так, - адказаў дзяк, - страху ён мог бы ў мяне навучыцца. Прышлiце сына да мяне.

Бацька задаволены: "Вось хлопца i прыладкую куды-небудзь".

Стаў жыць яго малодшы сын у дзякавай хаце. I даручыў яму гаспадар званiць у званы. Аднойчы будзiць ён свайго работнiка апоўначы i загадвае падняцца на званiцу ды бiць у званы.

"Цяпер ты навучышся страху", - падумаў дзяк. Потайкам ён прабраўся на званiцу, стаў насупраць вакна ўвесь у белым. Званар, як толькi ўзяўся за вяроўку, убачыў прывiд i крыкнуў:

- Хто гэта?

Постаць у белым не адгукнулася, не здрыганулася.

- Адказвай альбо згiнь, табе тут няма чаго рабiць! - закрычаў хлопец.

Але дзяк прадаўжаў стаяць.

- Што табе трэба? - зноў закрычаў званар. Калi не адкажаш, то скiну ўнiз з лесвiцы.

Дзяк думаў, што да гэтага справа не дойдзе, i стаяў моўчкi. А пасля трэцяга вокрыку, хлопец падбег i скiнуў прывiд з лесвiцы ўнiз.

Адзванiў работнiк у званы. Вярнуўся дамоў i моўчкi лёг спаць. Доўга чакала дзячыха свайго мужа, а ён усё не вяртаўся. Урэшце зрабiлася ёй страшна. Яна разбудзiла хлопца i давай распытваць:

- Цi не ведаеш ты, куды гэта мой муж дзеўся? Ён жа на званiцу падняўся раней за цябе.

- Не ведаю, - адказаў хлопец, - але бачыў я, нехта стаяў на лесвiцы ўвесь у белым. Адмоўчваўся на мае запытаннi i не хацеў пакiдаць званiцу. Я палiчыў, што ён злодзей, i скiнуў унiз. Схадзiце ды зiрнiце на яго.

Кiнулася дзячыха да званiцы i знайшла там свайго мужа. Ён ляжаў у куце ды стагнаў, зламаў сабе нагу.

Прынесла жонка мужа дадому, кiнулася з плачам да хлопцавага бацькi.

- Ваш сын, - сказала дзячыха, - вялiкую бяду ўчынiў, скiнуў майго мужа з лесвiцы, i той зламаў нагу. Забiрайце ад нас свайго шалапута.

Напалохаўся бацька, пабег да дзяка i давай лаяць сына. Як той нi апраўдваўся, а бацька сваё:

- Эх, мне з табой адно гора. Iдзi-тка ты куды-небудзь, каб вочы мае цябе не бачылi.

- Добра, бацечка, ахвотна пакiну вас. Пайду страху вучыцца, каб гэта рамясло мяне кармiць магло.

- Вучыся чаму хочаш, - махнуў бацька рукой. - Вось табе пяцьдзесят талераў, iдзi з iмi куды хочаш. Ды толькi не кажы нiкому чый ты, бо мне за цябе сорамна будзе.

- Добра, бацечка, выканаю ўсё, як просiце.

Ранiцай юнак укiнуў у кiшэню бацькавы грошы i выйшаў на вялiкую дарогу. Iдзе i сам сабе паўтарае: "Ах, каб мне стала страшна! Ах, каб мне стала страшна!"

Пачуў гэту просьбу адзiн падарожнiк, далучыўся да юнака. Нейкi час яны iшлi разам. Убачылi шыбенiцу, падарожнiк дый кажа:

- Бачыш, вунь стаiць дрэва, а на iм вiсяць сем чалавек. Вяселле згулялi, а цяпер лётаць вучацца. Садзiся пад тым дрэвам, а як ноч наступiць, то страху i навучышся.

- Калi так хутка я навучуся страху, - адказаў хлопец, - то прыходзь да мяне ранiцай i атрымаеш ад мяне пяцьдзесят талераў.

Усеўся дурань пад дрэвам, на якiм былi падвешаны людзi, i пачаў змроку чакаць. Пахаладала, i ён распалiў касцёр. А ноччу ўзняўся калючы вецер, што нават касцёр не саграваў. Зiрнуў ён уверх, а там павешаныя гайдаюцца. Падумаў хлопец: "Я ля кастра зябну, а яны ўверсе зусiм адубеюць". Ад прыроды ён быў жаласлiвы, таму прыставiў лесвiцу да дрэва i палез адвязваць мерцвякоў. Сцягнуў усiх унiз, пасадзiў iх ля кастра. Ды i сам сцiшыўся, прыгрэўся. Раптам бачыць, гарыць адзежа ў мерцвякоў. Ён крычыць iм:

- Эй, будзьце з агнём асцярожныя, а то я вас зноў зацягну на шыбенiцу.

Ды хто ж яго пачуе, калi вакол кастра адны нябожчыкi. Раззалаўся хлопец i зноў падвесiў iх на дрэва. Стамiўся ад такой працы, прысеў ля агню i моцна заснуў.

Ранiцай прыходзiць знаёмы падарожнiк па грошы i кажа:

- Ну, цяпер ты даведаўся, што такое страх?

- Не, - адказаў хлопец, - адкуль мне яго ведаць? Тыя, што наверсе, i рота за ноч не адкрылi ды такiя дурнi, ледзь не спалiлi свае старыя лахманы.

Зразумеў прахожы, што не атрымае абяцаных грошай, сказаў пры развiтаннi:

- Такога, як ты, яшчэ нi разу не сустракаў.

Пайшоў хлопец далей сваёй дарогай. Iдзе i зноў мармыча:

- Ах, каб мне стала страшна!

Пачуў гэта адзiн возчык, цiкавiцца:

- Хто ты такi?

- Не ведаю, - адказаў дурань.

- А ты адкуль?

- Не ведаю.

- Хто твой бацька?

- Гэтага мне расказваць не дазволена.

- А што ты ўсё пра сябе мармычаш?

- Э-э, - адказаў хлопец, - хачу, каб мне стала страшна, а мяне нiхто гэтаму не навучыць.

- Iдзi за мной, - сказаў возчык, - я дапамагу табе.



Поделиться книгой:

На главную
Назад