Рэзалюцыя:
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ. 1942, ліпень
Унтэр-афідэр Курт Ветцэль сцягнуў са стрыжанай галавы пілотку, выцер ёю ўспацелы лоб і гартанна-гучна, але млява скамандаваў: “Хальт, бабы! Эрхолюнг. Адзіхат.”
Да станцыі Глотаўка, куды камендант даручыў Курту даставіць з Альхоўкі дваццаць жанок-дзяўчат, прызначаных для адпраўкі на работу Ў трэці рэйх, было яшчэ не менш за шэсць кіламетраў.
Курт зрабіў знак “сцерагчы” двум паліцаям з тутэйшых, а сам адышоўся да каламутнай рачулкі Альшанкі, якую і ўвесну ў гэтым месцы каровы пераходзілі, вымя не замачыўшы. Паклаў аўтамат на пажоўклую пад бязлітасным сонцам траву, расшпіліў верхнія гузікі кіделя і, фыркаючы ад задавальнення, спаласнуў галаву і шыю. Расшнураваў чаравікі, сцягнуў смярдзючыя шкарпэткі, апавіў рэменем аўтамата правую руку, улёгся на спіну і закрыў твар пілоткай. Гаркнуў на баб, якія гаманілі-галасілі: “Шцільшвайгэн зі! Мальчаць, бляды!”
Праз хвіліну унтэр-афідэр усвядоміў, што ніякая сіла (хіба што камандзір!) не прымусіць яго ісці далей. Але камендант быў далёка і, напэўна, таксама хаваўся ад знясільваючай сухмені. А тут камандзірам з’яўляўся ён, унтэр-афіцэр Курт Ветцэль. Таму паклікаў старэйшага паліцая: “Ком цу мір, Грыша!”
Кругленькі карантыш, трасучы чырвонымі вяснушкаватымі шчокамі, падбег да гаспадара, выцягнуўся, дагодліва схіліў галаву і ўзяў пад казырок. Шчаўчок абцасамі не ўдаўся - правы чаравік зачапіўся за нейкі каменьчык.
- Шлюшат майн бэфель: “Ду музт цум банхоф Клётавка бэгляйтэн.”
- Ніхс фэрштэйн, гер лейтэнант.
- О донэр вэттэр! Бабы стацыён Клётовка э. сдат оберлейтэнант Крыгер унд фэрмеркэн дызе дакумент.
Ветцэль выцягнуў з нагруднай кішэнькі спіс і, не падымаючыся, падаў паліцаю.
- Майнэ дыслацырунг іст хір, здэсь, ін зэхсундцэн ур. Шаснацат, фэрштэйст ду?
Унтэр прыўзняў левую руку і прадэманстраваў гадзіннік- компас.
Грыша пакруціў валасатымі запясцямі - як бы паказаў, што не скраў нічога.
- Іх ніхт ур, няма, гер Ветцэль.
- Ір алес зайд швайнэн, шмутцыген швайнэн.
Для даходлівасці Ветцэль даволі натуральна парохкаў.
- Марш! Шнэль! Шайзэ.
Унтэр-афідэр зноў паклаў пілотку на твар.
Грыша крутануўся на мысках чаравікаў і, валюхаючыся, пайшоў да баб, якія лямантавалі на другога паліцая.
- І куды вы нас ведзяце? На пагібель? Ірады, прападзём жа ў той Нямеччыне.
- Пад’ём, каровы! - Грыша адчуў паўнату перададзенай яму ўлады. - Фюрэр паклапоціцца пра вас, будзе вам і праца, і ежа. Мне немцы расказвалі, што горш, чым у нас, нідзе ў Еўропе людзі не жывуць. У іх у самага прапашчага ровар ёсць, і траву сеюць, каб хадзідь па ёй.
- Ах ты, чорт рабы! Чаго ж сам не едзеш? - накінулася на Грышу Аксіння Трыфанчук, басаногая дваццацігадовая маладзіца.
- А вось вас адпраўлю - і сам услед, - спрабаваў усё звесці на жарт паліцай.
- Балабоняць яны табе, а ты вушы - лапухамі! А чаго ж ім тут трэба, калі ў іх так добра? Якой халеры прыперліся? - не сунімалася Аксіння.
- Ты ў планы камандавання не лезь, не дурнейшыя за цябе там! - абсек яе Грыша.
Другі паліцай, маладзенькі хударлявы Васька, прыдуркавата ўсміхаўся і збянтэжана адводзіў позірк ад лёгка апранутых распараных бабскіх целаў.
Раптам Грышка ўзлаваўся:
- Ану, транты свае сабраць і шагам марш! Бо прачнецца немец
- будзе і вам, і мне. Донер вецер.
Каб пераканадь у сваёй рашучасці, сцягнуў з пляча вінтоўку. Завохкалі бабы, падхапілі клункі і зноўку пацягнуліся басанож па гарачай палявой дарозе.
І толькі Аксіння Трыфанчук, гарэза, зіркнула на рабога нахабнымі вачыма:
- У цябе ўсё так спраўна настаўляецца ці толькі ружжо?
Пырснулі смехам бабы, ды сціхлі адразу: чаго добрага, і на
самай справе немец прачнецца.
А як адышліся трохі, Грыша пачаў да Аксінні пядлябуньвятитя : “Давай, маўляў, адстанем, пасля дагонім. Ёсць тут мясцінка ўтульная, дзе бярозавіку ўдосыць папідь можна”.
Так і гэтак вяртлюжыла Аксіння, усё нешта выштукоўвала.
Не стрымаўся палідай, спыніў баб, паклікаў Ваську для сакрэтнай размовы.
- Ты вось што, Васіль. Мне з Аксінняй па адной справе тут недалёка на хутарок заскочыць трэба. Адзначыш у Глотаўцы ў оберлейтэнанта Крыгера спіс, а Аксіння, - Грыша пастукаў пальцам па прозвішчу “Трыфанчук”,- скажаш, захварэла. “Кранк” па-іхняму. А вяртацца будзеш - зойдзеш да мяне дакласціся. Я ў Антона Склюда буду.
- Рыгор Фаміч, не ўпраўлюся я - іх вунь колькі.
- А ў цябе - вінтоўка!
- Не буду ж я па іх страляць.
- У неба стрэльні! Напалохаюцца - паслухмянымі станудь.
І ўжо ўголас:
- Слухай маю каманду! Старэйшым канвоя назначаецца Васіль Ляўчук. Слухацца, як мяне. Аксіння пойдзе разам са мной, нам тутака на хутар у Жалы зайсці трэба. А астатнія - марш. Марш!
У Жалах жыў Грышкаў сваяк, пчаляр. Траюрадны брат Антон, якому ў наваколлі далі мянушку “Склюд” за тое, што ўказальны палец на правай рудэ сякерай адсек, каб яшчэ на першую вайну з немцамі не забралі. Гарбузная радня, канечне. Аднак самагонкай пачастуе - нікуды не дзенецца! Ды і мядку жонцы і старой маці вымантачыць можна, бо Грышка чалавек цяпер не абы-які - і ў чыне, і пры ўладзе. Ды і бярозавічку кісленькага паспытадь не лішнім будзе.
Бабы падягнуліся далей, і толькі чуліся выказванні ў адрас Аксінні: ад асуджальнага - “Курва!” да апраўдальнага - “А чяму ж не? Бацьку выслалі, жаніха расстралялі.”
Як быццам самі пры чалавекях былі!
- Ну што, залётнік, можа, ношку маю возьмеш? Змарылася я.
- Аксіння хітравата ўсміхнулася і паказала на посцілку, у якую былі запакаваны адзенне, посуд і ежа.
- Зараз, Ксіначка, зараз, - дагодліва выслужваўся Грышка.
.Не ўтрымаў Васька баб, разбегліся. Спачатку прасілі-малілі, а ён усё ныў: “Не магу я, загадана мне.”
Надакучыла бабям ныццё слухадь. “Гайда дахаты!” - вырашылі.
Ужо і стрэльнуць Васька намерыўся, ды затвор заклініўся. Ці то ад спёкі, ці то яшчэ з якой трасцы.
Плюнуў Васька і сам пацягнуўся ў Жалы Грышку даклададца.
Унтэр-афіцэра Курта Ветцэля адправілі на фронт, каб службу з мёдям не блытаў. Апынуўся ён у арміі генерал-фельдмаршала Эрыха фон Манштэйна, але доўга паваявяць не давялося: злажыў галовачку сваю арыйскую ў мёрзлую зямлю пад Сталінградам.
Ваську Леўчука ў конюхі перавялі - няхай коням хвасты крудідь, калі людзі яго не слухаюцца. А як савецкае войска ў наступленне перайшло, перабег да партызанаў. Нават не пасадзілі пасля вайны! Хоць, калі па-людску паглядзець, і садзідь не было за што.
Грышку рабога высцебалі дубцамі і ў чыне да простата паліцая панізілі. А як запэцкаўся чужой крывёю, то зусім лютым зрябіўся - ні старога, ні малога не шкадаваў. Так і звярэў, пакуль партызаны ноччу не забілі і ў хаде не спалілі з усёй сям’ёй.
А баб усё роўна у Германію адправілі. Куды ж ім было падзецца? - усе ў сваю Альхоўку вярнуліся. І Аксінню Трыфанчук, дачку ворага народа і нявесту агента дэфензівы, таксама вывезлі. Але гэтым разам канвяіравалі іх толькі немцы, ды яшчэ з аўчаркамі.
Рэзалюцыя:
АКСІННЯ - НАТАШКА
Пашчасціла Аксінні - нават на “агульных” работах не была, а трапіла адразу да бюргершы фрау Хелены. Нельга сказаць, што здзекавалася фрау (неблагая пані была), але форс трымала. А там і грошыкі пладідь пачала. Невялікія грошыкі, затое дакладна і спраўна: дзень у дзень, марку да маркі. Вырашыла Аксіння ў сорак пятым у свае лясы не рэпатрыіравацца, бо чула, што і ў Сібір загрымець можна. Па сястрычцы сваёй, праўда, увесь час сумавала. Малодшанькая Наташка (ёй у вайну, калі Аксінню ў Нямеччыну забралі, дзесяць гадкоў было) на сірочым хлебе ў чужой хаде ўзгадавалася.
“Пэўна, ужо ў нявестах, а можа, і ў замужжы”.
Прызвычаілася Аксіння да гаворкі нямецкяй і апранацца, як яны, навучылася. А пасля і грамадзянства прыняла. У партыю ўступіла.
Фрау Хелена праз нейкі час сканала і пра Аксінню не зябылася
- пакінула і грошы нейкія, і маёмасць. Зрабілася цяпер Аксіння сама бюргершай, домік купіла. Ды большы, чым іх даваенны сельсавет!
Дзяцей не было - ці то ад зімы лютай і гялоднай у трыццяць дзевятым, ці то Бог не ашчаслівіў. А як сказаў пра тое доктар Аксінні, яна і вырашыла жыць адна - навошта тая сям’я, калі дзяцей няма?
А Наташка ў сваёй Беларусі насямрэч у замужжа падалася. Не так хутка, як сястра разлічвала, толькі ў пяцьдзесят шостым - пакуль фабзавуч скончыла, пакуль на свой хлеб узбілася. Спавіў яе лёс адной вяровачкай з Косцікам Салаўёвым, трыццацігадовым халасцяком. Косціка адразу ж пасля вайны ў вобласць накіравалі для ўздыму народнай гаспадаркі як кваліфікаваняга чыгуначніка. А родам ён быў з-пад Варонежа. Хоць якім “родам”? - дзіцячы дом яго там стаяў да вайны.
Карацей, так спакусіўся Косцік дзявочай вабнасцю Наташкі, што і паходжаннем не пягрэбаваў. Тым больш, Сталін на той час тры гады як пямёр - нейкае паслабленне ад Хрушчова рэпрэсіраваныя атрымалі. Хоць есці поедям перасталі ды вочы калоць.
Бадька Аксінкі і Наташкі так і не вярнуўся - дзесьці сваімі костачкамі Беламорканал вымасціў. Ні духу, ні почуту - і не шукаў ніхто. Ды і каму шукадь было?
Напісала Аксіння ў шэсцьдзесят пятым ліст у Альхоўку Наташцы. Паўгода адказу чакала. Прыйшло пісьмо з Глотаўкі, рызыкнула Наташка - адпісала. Маўляў, жывуць яны з Косцікям, не бядуюць. Колька ў іх, сынок, хутка ў школу пойдзе. Косцік цяпер на кране працуе, зарабляе добра, а яна, Наташка, - паварыхай на заводзе. Жывуць у любові ды згодзе, цёпла і заможна.
Аксіння збіралася з’ездзіць, адведаць сястру. Але то “заслона жалезная” перашкаджала, то саму боязь ахопіць, што назад не выпусцяць. А пасля і здароўе стала не тое.
На партыю, аднак, працавала. Нават у прэзідыумах сядзела. Партыя не самай значнай выйшла, але характарам такая Аксіння - падабалася ёй, кяб з людзьмі і на людзях.
У таварыства на паях уступіла: насоўкі, гальштукі, кашулі розныя вырабляла. Акдыі банкаўскія купляла. Гэта значыць, каб на старасці спакайней было.
А Наташка Косціка-п’янтоса бэсціла ды Кольку ў людзі выводзіла. Цягала харч са сваёй сталоўкі, а грошы ў ашчадную касу на кааператыўную кватэру сыночку адкладвала. Колька добрым хлопчыкям рос: вучыўся старанна, нават на раённай алімпіядзе па фізіцы перамог. А пасля школы паступіў у інстытут на інжынера. Т олькі затурканы нейкі быў, ціхмяны. Хоць, калі раззлавадь, то неўтаймаваным рабіўся - у бацьку. Але і нервовы быў, чуллівы, уразлівы. А як яму не быць уразлівым, калі з аднаго кутя, маці крычыць на бацьку “байструк дзетдомаўскі”, а з другога бацька на маці - “парода кулацкая”? А ён стане між імі, каб не біліся, і слёзкі капаюць - абодва ж свае, родненькія!
НАТАШКА - КОСЦІК
Прыхварэла Наташка і, здаецца, сур’ёзна. Дактары яе яшчэ перад родямі перасцерагалі - але куды ты дзенешся: прырода патрабуе! Спачатку неяк абышлося, і Міколка зусім дарослым стаў, прадаваў на сталічным заводзе. Толькі ўсё ніяк не жяніўся. Папракала сябе Наташка, што нагледзеўся, напэўна, яе сынок на Косціка дурнога ды на яе зачуханую - і вырашыў без сямейнага жыцця абысціся.
А як састарэла Наташка, так прыціснула, што ледзь Богу душу не аддала. Даведалася, што на лячэнне за мяжой тры тысячы рублёў патрэбныя, без уліку дарогі і прэзентаў розных. І былі ў Наташкі тысячы тыя! А хто дазволідь за мяжу - з такой біяграфіяй?! А як зусім без капейкі застадца? А раптам памрэ - хто пахавае? Колька - інжынер, чалавек без грошай, ды і нельга ад сына брадь, няхай рукі паадсыхаюць! Косцік, хоць часам і “страсаў” капейчыну на сваім кране, але так марнаваў, што душанька Наташчына слязамі аблівалася. Ды што скардзідца? Пра сям’ю не забываў: то палас прыцягне, які няма дзе пакласці, то цукру жоўтага - мех. Праўду сказадь, Кольку з кватэрай дапамог: на кааператыў грошай дадаў. Маленькая кватэрка, аднапакаёвая, а ўсё ж свая. І не абы-дзе - у Мінску!
А бывала і так: вынесе Косцік з хаты посуд ды на пляшку “чарніла” абмяняе. Жорсткі бываў, грубаваты: “Я рускі чалавек! - крычыць. - А вы тут усе палідаі і здраднікі!” А пасля праспіцца і пакаецца. І па гаспадарцы што-небудзь зробідь, змайструе. Добры чалавек, у рэшце рэшт. Гарлапан, вушы б не чулі і вочы б не бачылі!
Наташка сваім блізкім і не сказала нічога: калі балюча, то адшые Косціка-вяртлюга ды краёк коўдры пад храп яго львіны кусае ўсю ноч. А Косцік ёй асабліва і не назаляў. Здавалася, каму ён трэба, п’янтос дурны - а часам не толькі перагарам, але і чужымі духамі пахнуў.
А калі адчула Наташка, што смертухна яе чакае, паклікала Косціка, каб частушкі паспяваў.
Косцік не ў добрым настроі пасля п’янкі быў, аднак Наташку ўважыў:
Гаварыла баба дзеду:
- Я ў Амерыку паеду!
А дзед бабе адказаў:
- Дапаўзі хоць на вакзал!