Дзяучына адчула, як адхіснулася ад яе цела Юркі. Як паспешліва і сярдзіга прыўскочыў ён на канапе.
— Ты зноў за сваё! — стрымана-ледзяны голас паласнуў слых Нінкі.—Жывеш ужо столькі са мною, а ў думках здраджваеш з другім. 3 занюханым смаркачом Віленам. Шкода, што не трапляецца ён мне пад руку. Неданосак. А гы сцерва... Кірылаўна гаварыла, шго ён шалудзівым сабакам збег ад цябе. А ты усё: Вілен, Вілен. Цьфу, шлюха! А усё выламвае з сябе парадачную. Правільна, кожнаму па парадку, нікому не адмовіш!
Нінка маўчала. Што ёй было гаварыць? Навошта апраўдвацца? Яна адчула, як Юрка адсунууся ад яе да самай сцяны, пацягнуу на сябе коўдру і, зласліва сцяўшыся. засоп.
Нінка да самай раніцы не звяла больш павек. Як толькі добра пасвятлелаза акном і гралейбусы пачалі гойсаць па горадзе ад прыпынку да прыпынку, яна ціхенька паднялася, спаласнула твар у ванным пакоі вадою, апранулася, прычасала валасы і на дыбачках выслізнула за дзверы Лёнікавай кватэры.
На вуліцы дыхалася вольна. Бадзёрыла свежасцю паветра. Рэдкія прахожыя паспешліва беглі да супынкаў гарадскога транспаргу. Ад асфальту гратуара пахла вільгацпю, а ад прыдарожных кустоў — ледзь улоунай прэласцю.
«Не вярнуся больш да ІОркі. Ніколі!»
«А куды ты дзенешся? Ну, куды?» — спрачалася сама з сабою Нінка.
«А сон. Шго значыць гэты сон? Як мне ў ім разабрацца? Хоць бы хто дапамог раскласці яго па паліцах. Параіў. як разумець і што рабіць?»
Нінка пешшу дайшла да метро, села ў адзін з вагонаў і ездзіла, нібы ў забыцці, па надземных тунелях. Яна любіла падземку метро. Асабліва другую, Аўтазаводскую лінію. На яе і перайшла дзяучына гадзіны праз дзве.
...Прытуліўшыся плечуком да бетоннай сцяны, маладая бамжыха бяздумна стаяла ў надземным пераходзе ужо з добры дзесятак хвілін. Да яе слыху, здаецца, не даходзіл і заліхвацкія папсовыя мелодыі. шго вырываліся з дынамікаў магнігафонаў, на якіх прадаўцы касет пракручвалі свой тавар. Голькі разок спатыкнулася дзяўчына вачыма аб намёкліва-падмірі ваючыпозірк маладога і ёмкага хлопца (таксама прадаўца касет), той. як здалося Нінцы, сказаў ёіі прыемныя словы-кампліменты. Але яна іх не пачула і абыякава зноў уталопілася невідушчым зрокам у нябачную другімі далячынь.
На шэрым і халодным малюнку казённай супрацьлеглай сцяны падземкі-перахода Нінка Смаляк раптам убачыла танюткія павуцінкі-трэшчыны, якія ўсё большалі і пашыраліся, утвараючы кружок-вочка. Праз яго можна было ўжо глядзець, я к праз бінокль. Ніхто не перашкаджаў дзяўчыне. Яна, падалося, прыліпла да трэснутай сцяны, і яе блякла-мроісгы бесцялесны адбітак нырнуў у заварожваючае вочка-адтуліну...
Лес. Ноч. Глухая, закінутая дарога. Пошум ветру ў вершалінах. Трашчыць сухое і падгнілае галлё ў гушчары. Адтуль нехта назірае за Нінкай. Нядобра цікуе за ёй. Нінка адчувае халодныя абдымкі ночы. Ёй зябка, і яна стаіць галюсенькая, нібы ў лазні. Толькі ж страшная халадэча, няма чым сагрэцца. Дзяўчына азіраецца, паварочвае галаву ў адзін бок, другі — нікагусенькі, ні адной жывой душы. Паўсюль вочы натыкаюцца на груба сагканае палатно ночы. Але вось. прыгледзеўшыся, Нінка заўважае слепаваты агеньчык наперадзе, ён ледзь прабіваецца праз лапісты ельнік. Зноў трэск голля за спінаю. Азірнулася... нікога.
«Адстань. шалапутка»,— чуе голас.
«Што?»
«Каціся на свой вакзал. Назад, у памыйку».
«Хто тут?»
«Я. Гаспадар ночы. Збіральнік душ заблудшых».
«Выйдзі ж. не хавайся!» — нясмела просіць Нінка.
«Усяму свой час, срамніца».
«Мне няма чаго хаваць».
«А як жа цыцкі і міжножная пячора?»
Нінка раптам успамінае, што стаіць галюсенькая. Толькі што з таго? Не сама ж яна распранулася. I чаго саромецца таго, каго не бачыш. Няхай залівае чырвань таго, хто падглядвае.
«Адступіся ад Вілена, падвѵтльная жабрачка. Беражы сваё сабачае жыцце, беражы, пакуль не выцекла яно з цябе, як з праколатага бурдзюка»,— голас загадвае, патрабуе.
«Ды йайшоў ты...» — Нінка пачынае злаваць.
«Я заўсёды на нагах».
«I я, як бачыш, стаю».
«Пакуль стаім, а хутка ляжам».
«Пад цябе? — Дзяучына шчыра смяецца. Ёй сапрауды весела— Пад цябе? — перапытвае.— Бяздушнага і бесцялеснага.»
«Вар’ятка. Вялікі гонар спазнацца са мною. Ты, смярдзючая сучка, можаш голькі пра такое марыць. Ляжаць табе на маім алтары, паскудніца і натаску ха...»
Дзяучына заціснула далонямі вушы, каб не чуць патоку брыдкаслоуя, які лавінай панёсся з гушчару.
«Ты, прыдурак, загкніся!» — крычыць Нінка.
«Адрачыся, сучка, ад хлопца,— свідруе мозг голас нябачнага карніка.— Табе не ўбіцца ўжо ў ягонае сэрца. Гам валадару цяпер я. Толькі я! Ты чуеш, памыйніца!»
«Яшчэ паглядзім»,— нехта другі нашэптвае Нінцы на вуха.
«Яшчэ паглядзім»,— паутарае яна.
«Наш Тварэц сапраўдны і адзіны Гаспадар душы і цела Вілена»,— той жа лагодны голас нашэптвае дзяўчыне. Яна ўпэўнена і цвёрда паўтарае гэтыя словы.
«Трымай жа, лахудра!» Нінку апякло агнём, перахапіла дыханне, а ў вачах паплылі каляровыя кружэлкі...
— Табе дрэнна, дзетка? Падымайся, глыбей падышы,— над дзяўчынай схілілася маладжавая жанчына ў манаскім адзенні.— Давай я дапамагу.— Жанчына ўзяла пад локаць Нінку.— Прысланіся спіной да сцяны і дышы, глыбей дышы, дзетка,— угаворвала манашка ў белай хусцінцы з вышытым крыжыкам пасяродку матэрыялу.
— Пайшлі на прыступкі, там свяжэйшае паветра, пастаім разам, і табе палепшае.— Жанчына лёгенька дакранулася мяккай і ласкавай далонню да Нінкінай галавы, паправіла валасы на яе лбе.— Цяжкае цяпер жыццё, дзетка, ой, цяжкае. Але ўсё Ў руках Гасподніх. Вось і паружавелі ў цябе крышку шчочкі! Ператамілася ты, дзяўчынка мая. Трэба сілы і вытрымкі ва Усявышняга прасіць. Маліцца трэба, не абмінаць храма Божага. Ён усё бачыць, не пакідае абяздоленых у бядзе. Я кожны дзень стаю вось тут, у гэтым пераходзе, збіраю ахвяраванні добрых людзей на будаўніцгва і аднаўленне Гасподніх храмаў на нашай спакутаванап зямлі. Счарсцвеў свет, у некаторых людзеп сэрцы камянямі сталі, вынішчаецца у іх даорага і спачуванне чорнай злосцю ды зайздрасцю. А ўсё гэта ад бездухоўнасці і бязвер’я. Маліццатрэба са шчырасцю і аддана, а жыць не толькі для жывата свайго, а і для душы, для тых, хто побач з намі. Вось так, мілая мая.
Нінцы сапраўды стала лепш побач з манахіняй, у яе пакрыху святлела ў галаве, праяснялася. Вось толькі варожы і настойлівы голас канчаткова не знікаў, даймаў мозг, блытаў думкі.
«Пра якія храмы гэтая авечка гаворыпь?! Ха-ха! Яна збірае нясвежыя паперчыны грошай для сыгнага стала барадатых ёлупняў. Для кѵплі іншамарак модных мадэляў і будаўніцтва палацаў-асабнякоў для гульбішчаў і папоек з такімі сцервамі, як ты, шлюшка. Вось так яно, ага. Вілен своечасова разабраўся ў гэтым, пайшоў па правільнап дарозе. I ты, шлюндра. алчатся. не турбуй хлопца».
«Згінь, нечысць! Правакатар заёрзаны!»
«Вах-вах, слабенькая і закланная курачка кіпцюркі высоўвае. Поркайся пакуль у смецці, твой час яшчэ прыйдзе. Слухай звіхнутую старуху».
— Госпадзі, абарані мяне! — вырвалася з губ Нінкі.— Не пакінь Вілена ў бядзе.
— Правільна, дзяўчынка. Усе нашы помыслы павінны быць звернуты да нашага Спасіцеля. Не саромейся, перахрысціся,— падахвочвала манашка.— Вось так. І другі, і трэці разок. Ачысці душу сваю. Выкарчуй з яе ўсё дрэннае. Дай запоўніцца Гасподнім святлом. Табе далёка дахагы ехаць? Дамоў ты сама дабярэшся? — заклапочана спытала жанчына, не адрываючы позірку ад твару Нінкі.
— У мяне нямашака дому. Без вугла я, не маю аніякага даху над сваёй галавою.
— Госпадзі ты мой! — уздыхнула манашка.— Усё коціцца да незварогнага канца свету. I дзе ж ты ночы бавіш. дзіцятка?
— Там. дзе яна застае, а найбольш — на вакзале. Чыгуначным. Летняй парой і увосень там суха, дажджы не даймаюць. а зімою цёнла. без маразоў. Жыць можна,— наснрабавала ўсміхнуцца маладая бамжыха.
— I паслухай: кватэра мая тут недалёчка. Пайшлі паабедаем, гарбаткі пап ём з зёлак. Яна пахучая і духмяная. Адпачнешкрыхѵ. Пагамонім пра тое-сёе, пачакаем, пакуль зусім добра сябе не адчуеш, пакуль не палепшае, каб зноў на свет Божы весялей зірнуць. Ну, што? Пайшлі?
Дзяучына згодна кіўнула галавою.
Сонца на вуліцах увабралася ў самую сілу. Разамлелыя прахожыя павольна крочылі па разагрэтых асфальтаваных дарожках трату ар ау. Здавалася, што ніхго і нікуды не спяшаецца. Вось толькі каля кіёскау з квасам стаялі нецярплівыя і доўгія чэргі. Усім хацелася ахалодзіць нутро рэзкаватым і прахалодным напоем. збіць жару ў целе.
— Вам не спякотна ў такой апратцы? — нясмела спытала Нінка ў новай знаёмкі.
— Ды не. Я ўжо прывыкла. Адзежа мая лёгенькая ў спёку і цёплая ў сцюжы. Але для тых, хто выбірае на гэтай зямлі сцежку, якая прыводзіць да Госпада. А ў цябе ж і цёплы світарок на плячах. Апратная ты, дзяўчынка мая, калі не ведаеш. то нізашто не скажаш, што жывеш як прыйдзецца. Стамілася ўжо ісці? Яшчэ крышку, вѵнь за тым гастраномам мая кватэрка на сёмым паверсе. Невялічкая яна, аднапакаёвая. А мне больш і не трэба, хапае. Але, зусім забылася. як жа хоць завешся ты?
— Нінка.
— Прыгожае імя. А мяне можаш клікаць цёткай Марынай. калі хочаш, то Марынай Сямёнаўнай.
Яны ўвайшлі ў пад’езд. Шкло на акенцы ўваходных дзвярэй пабіта, з шыбіны тырчаць восгра-разучыя асколкі. Над паштовымі скрынкамі, што густа развешаны на сцяне першага паверха, чорныя поцягні дымнай копаці.
«I тут паляць маладыя смаркачы газеты і пісьмы сваіх жа суседзяў. Паўсюль аднолькава: што каля вакзала. што ў глыбіні горада. А там жа прывакзальшчыкі віняць ва ўсім нас, бамжоў. Елупні. Самі сабе гадзяць. а спіхваюць на тых, хто ні слыхам ні духам таго не рабіў»,— Нінка ўздыхнула.
— Бяда з ліфтам,— скрѵшна прамовіла Марына Сямёнаўна, калі націснула на белы клыпажок выкліку,— раз на тыдзень працуе. Але нам не прывыкаць, праўда? Падымемс.
Маленькая, утульная кватэрка. Светлая і дагледжаная. Паўсюль пахне свежасцю кветак. Нінка і цётка Марына п'юць гарбату; пульхны самаробны пірог, здаецца, што сам па сабе рас гае ў роце.
— Ці хрышчоная ты, Ніначка?
— Здаецца, бацькі хрысцілі ў дзяцінстве.
— Ау душы ты хрысціянка?
— Не ведаю,— дзяучына сарамліва апусціла вочы.— А ш го трэба зрабіць, каб стаць хрысціянкай?
— На гэта няпроста адказаць,— Марына Сямёнаўна паглядзела на сваю госцю з цеплынёй і спагадай.— Чаму? Ды гаму, што адказ вызначае тваё цяперашняе жыццё на зямлі і будучае замагільнае існаванне. Евангелле вучыць, што пасля смерці кожны чалавек працягвае свядома існаваць. I той, хто стаўся хрысціянінам у зямным жыцці ды жыў па вучэнні Святога Пісання, атрымае шчаслівае вечнае жыццё на небе. Вось так, дзяўчынка, вучыў Ісус Хрыстос, Сын Божы. Ён аднойчы сказаў: «Я прыйшоў дзеля таго, каб мелі жыццё і мелі ўдосталь». Інакш кажучы, Ісус прыйшоў на зямлю дзеля таго. каб даць кожнаму, хто паверыць і будзе слухацца Яго, разумнае жыццё. Ён заявіў, Ніначка, хто верыць у Сына, гэта значыць у Яго, мае вечнае жыццё, а хто ў Сына не верыць, не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застанецца на ім.
— Марына Сямёнаўна, а што Бог патрабуе ад нас? — нясмела запыталася дзяўчына. Ёй сапраўды было цікава слухаць няспешную гаворку цёгкі.
— Перш за ўсё, дзіцятка, чалавек павінен пачуць Слова Божае і прыняць пад увагу ўсё. што гаворыцца ў ім. Чалавек павінен асабіста ўвераваць і прыняць Ісуса Хрыста за свайго збавіцеля і Гаспадара. Сапра>'дная вера — гэта прыняцце ўсяго, што Слова Божае. Біблія, гаворыць пра Бога, Хрыста і збаўленне чалавека. Увераванне, Ніначка, самы важны крок у павярненні чалавека да Бога. I ў Святым Пісанні гаворыцца, што без веры дагадзіць Богу немагчыма: грэба, каб той, хто прыходзіць да Бога, верыў, што Ён ёсць і шукальнікам Ён дасць. Але каб толькі розумам прыняць усё гэта за праўду — мала. Кожны чалавек, дзіцятка маё, мусіць асабіста ўвераваць у Ісуса Хрыста. у ягоную ахвярную смерць і ўваскрэсенне. Прыняць Яго ў сэрца, як свайго асабістага Спасіцеля і Госпада. Евангелле вучыць, што чалавек атрымоўвае збаўленне праз веру. Трэба, запомні гэта, дзіцятка, пакаяцца у сваіх грахах перад ьогам. Можна шкадаваць аб учыненых грахах, але адначасова працягваць грэшнае жыццё. Гэта не сапрауднае каянне. Бог сёння, Ніначка, наказвае людзям усім усюды пакаяцца. А пакаяцца — гэта значыць перад святым Богам прызнаць сябе грэшніцай ці грэшнікам, якія маюць патрэбу ў Божай ласцы і дараванні грахоў. Трэба адвярнуцца ад грэшнага спосабу жыцця і, у поўным спадзяванні на Божую дапамогу, жыць паводле Божай волі.
Сам Хрыстос сказаў, што кожны. хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю перад Айцом Маім, Які ёсць у нябёсах. Не трэба забываць, што, стаўшыся хрысціянінам, чалавек павінен жыць заўсёдным і паслядоўным хрысціянскім жыццём у згодзе з настаўленнямі Святога Пісання. Бог патрабуе ад веруючага вернасці Яму ў зямным жыцці ажно да смерці.
Ісус Хрыстос ніколі не казаў, што жыць хрысціянскім жыццём будзе лёгка. Сваім вучням Ён нават сказаў, што, жывѵчы ў свепе, яны будуць перажываць цяжкасці. Але Ён таксама заявіў, што ім не трэба турбавацца аб гэтым. Гаму, што Ён перамог свет і дае паслядоўнікам Свой супакой. Гэта значыць, Ніначка, што Ісус перамог усе зямныя спакусы, якія прыводзяць нас да грашэння. Ён паабяцау раздзяліць Сваю пераможную моп з паслухмянымі веруючымі, калі яны будуць спадзявацца на яго для перамогі над грэшнымі спакусамі. Значыцца, хрысціянін павінен жыць у цеснай лучнасці з Ісусам, каб атрымліваць Ягоны супакой і духоўную моп.
Не забывай, дзіцятка маё, што Хрыстос сказаў: «Калі будзепе заставацца ўва Мне і словы Мае будуць зас гавацца ў вас, го чаго хочаце прасіце і станецца вам... Г эта сказаў Я вам, каб радасць Мая ў вас была і каб радасць вашая была поўнай».
Нінка ўважліва слухала Мары ну Сямёнаўну. Многаё, што чула са слоў жанчыны, было ёй знаёма з дзяцінства. ад сваёй любай бабулі Акуліны. Толькі бабулька гаварыла пра мудрае значна прасцей, мо з-за гэтаі а лёгка ўсё запаміналася.
У шыбіну акна нехта лёгенька сгукнуў раз, другі, трэці.
Цётка Марына не пачула. Яна з узнёсла-прасветленым тварам усё гаварыла і гаварыла пра вучэнне Хрыста, Ягоныя запаведзі і служэнне Ісусу.
Дзяучына адчула, як глуха і часта затранятала сэрца пал рэбрамі грудзей, як пахаладзелі і анямелі пальцы ног. Яна, пасля здарэння ў ІІёнікавай кватэры, цяпер ужо з унутранап бояззю перавяла позірк на занавеску акна, а пасля ужо і на самыя шыбы. Там, за шклом, знадворку, на падаконні сядзеў снягір. Так, так, снягір.
— Вой! — выдыхнула Нінка.
— Што здарылася, дзяўчынка мая?
— За акном...
— Што там, дзетка? — не паварочваючы галавы, с пытал а цётка Марына.
— Снягір на падаконні.
— Снягір? — цётка Марына зірнула на акно.— Нікога там няма,— з палёгкай жанчына ўздыхнула.— Ператамілася ты, дзетка.
— Ды вунь ён сядзіць жа. Быццам дзюбай прыліп да акна і ўсміхаецца.
— Снегіры такой цёплай парой не прылятаюць, Ніначка. Ім зіма патрэбна са снегам і мяцеліцамі, а цяпер жа спёка на вуліцы, дыхаць нямашака чым. Супакойся, табе усё падалося.
«Наслухалася шэльму-баптыстку? — зноў прабіўся ў галаву Нінкі брыдкі голас незнаёмца.— Распусціла слюні, развесіла вушы, лярва вакзальная. Думала, што схаваешся ад мяне за блудаслоўем прыпыленай старой качаргі? — Снягір без перапынку барабаніў дзюбай у шыбіну, быццам склёуваў прыклеенае да акна проса.— Я паўсюды за табой гойсаю. не хачу, каб зноў белы госць ад душы Вілена завалодаў гваім цялячым розумам. Буду даймаць, пакуль не адрачэшся ад хлопца, чуеш мяне, шлюндра?! Каціся да свайго палюбоуніка-задрыпалы. Рамэа і Джульета. Ха-ха, ванючкі, не паспяшаеш, і твой Юрка застанецца без ног. Чуеш мяне? Джульета занюханая!»
— Не, усё хлусня і няпраўда,— выдыхнула Нінка.
— Што няпрауда, дзетачка? — здзіулена перапытала цётка Марына.
— Я не вам, Марына Сямёнаўна. Не вам кажу, а яму. снегіру за акном. У яго пачварная галава і зубы-клыкі ў дзюбе. Ён забраў майго Вілена і хоча Юрку зрабіць калекам.
— Перахрысціся, дзяучына, накладзі на грудзі крыж. Адгані ад сябе нячысціка. Госпадзі, абарані яе!
— Мне трэба бегчы, цётачка! Бегчы зараз жа на вакзал. Інакш будзе нядобрае з Юркам. Снягір не шуткуе.
Нінка ўсхапілася з табурэткі і кінулася да ўваходных дзвярэй. 3 парога ўжо прагаварыла паспешліва:
— Дзякуй вам за ўсё, Марына Сямёнаўна, прабачце...
— Не забывай. Прыходзь да мяне сюды ці на станцыю метро. Я штодня гам. Беражы цябе Усявышні.
Дзверы зачыніліся, аўтаматычна шчоўкнуў замок.
Нінка подбегам шыбавала да тралейбуснага прыпынку. Яна ўвесь час змахвала снегіра, які ўсеўся ёй на плячо каля пад’езда дома цёткі Марыны. Прахожыя здзіўлена паглядалі на дзяўчыну, адварочваліся, хаваючы няёмкія ўсмешкі.
«Чаго бяжыш? Усё роўна не паспееш. Ты ж клялася. што больш не вернешся да Юркі?»
«Як да мужчыны я і не збіраюся вяртацца. Мне шкода яго па-чалавечы. Адчапіся, брыдоцце, не ўсё табе на сіле!»
«Паглядзім».
«Ты баішся мяне. Баііпся, пачвара!»
«Я?»
«Ты! Я мацнейшая за цябе. Я ўмею любіць. маё сэрца адорана каханнем. Каханнем без выгод. Простым і глыбокім каханнем без падачак. Гэта ты ведаеш і баішся. Яно непераможнае... Маё каханне да Вілена...»
«А да Юркі? Ха-ха».
«I да Юркі. Што? З’еў?»
Нінка ўскочыла адной з апошніх у дзверы тралейбуса, што ехаў на чыгуначны вакзал. Снягір застаўся знадворку. Ен трапятаў крыльцамі над галовамі гараджан на прыпынку. I кожную хвіліну Нінка добра бачыла, як нашыраліся і раслі яго крылы. Як магутным ценем ад пер'яў снегіра закрывалася сонца над людскімі галовамі. Калматыя і рэдкія воолакі на небе збіраліся ў чорную, каламутную завалоку. Надвор’е пагаршалася. Здавалася. што вось-вось пачнецца навальніца.