Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: - на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

"Жахлiвы ўрок"... Прызнае, такiм чынам, што жахлiвы. А вось каб перашкодзiць iм... Цi слушнасцi няма, цi этыка навуковая не дазваляе. А калi разабрацца, дык на якой падставе, па якiм праве нейкiя страшыдлы прылятаюць на нашу Зямлю, як да сябе дамоў (юнаку, бачыце, "падыходзiць гэта планета"!), i спакойненька, на вачах, разыгрываюць свае забавы?! Смальнуць бы з лазернай гарматкi, каб дарогу сюды забылiся. Вось i быў бы iм эксперымент.

Але ўжо працягнем, i няхай не пакрыўдзiцца Пасвячоны, што перапыняю яго апавяданне на свой манер.

17

Нягледзячы на ўсялякiя меры i засцярогi, у вотчыне грознага Аквiлы Рэгii пачалi адбывацца неверагодныя рэчы. Нечакана-негадана раптам высветлiлася, што Вялiкая Княгiня Сава, загадчыца складамi, не чыстая на руку i што, значыцца, начны спосаб яе жыцця ўвогуле, папулярна кажучы, павiнен быць лепшы ва ўсiх адносiнах.

Следства скончылася за самы кароткi час, "а калi яшчэ, - пiша Пасвячоны, мець на ўвазе хуткасць, з якой гэта дэманстраваў наш цудадзейны эвальвентар ноблаў, дык выйдзе толькi кароткае iмгненне". Факты, адным словам, пацвердзiлiся цалкам, нават з лiшкам, i Яго Недаступнасць асабiста распарадзiўся лёсам злачынкi: сарваў з яе акуляры, шпурнуў у фiзiяномiю i тупнуў так, што задрыжалi скляпеннi замка.

- Цяжка ўявiць! Неверагодна! У маiм уладаннi! У маiм доме! На маёй службе!!! Погань ненасытная! - Ён у знямозе павалiўся на трон i зайшоўся ў нервовым кашлi. - Лiквiдаваць!

Вялiкую Княгiню прыбралi ў чорнае адзенне, прывязалi на шыю камень, занеслi на мора i кiнулi ў самым глыбокiм месцы. Перад пакараынем яна паспела толькi пралепятаць:

- Перадайце гэтаму даўганосаму падлюгу, што... - Але дагаварыць не паспела.

Галоўны фiлосаф Грыфус Мантанус Прэдзiтус з прычыны гэтага сумнага здарэння нiбы сказаў, што ў гады росквiту i дабрабыту, у хвiлiну зацiшша пiльнасць асаблiва патрэбная. Бо ўсе, бачыце, клопатаў не ведаюць, усе радуюцца сытасцi i цiшынi, i святочны стан распаўсюджваецца падобна эпiдэмii. А гэта, сказаў ён, вельмi небяспечны i шкодны стан.

Уладар абазваў яго балбатуном, а цiкаўная Аракулька выдала сваё спакойнае "ку-ку".

А сiтуацыя мiж тым развiвалася далей.

Не паспела зацiхнуць гамонка пра складскiя справы, як з Заходнiх лясоў прыйшла вестка пра бясчынствы драздоў: збiралiся вялiкiмi чародкамi, наладжвалi шумныя i недапушчальныя банкеты, у часе якiх абгаворвалi Яго Недаступнасць, а таксама апаганьвалi мясцiны палявання. Каб навесцi парадак, прыйшлося паслаць туды эскадрыллю шулёнкаў. Авохцi! - неўзабаве нешта ж падобнае адбылося i на Паўднёвых Пласкагор'ях, у вотчыне Гэ-Гэ; гэтым разам вызначылiся перапёлкi. Гэтыя пайшлi яшчэ далей: зрабiлi чучала свайго гаспадара-фiлосафа, вiлiся вакол яго i выкрыквалi (лiтаральна так), "што не хочуць падпарадкоўвацца ўсялякiм калматым жывадзёрам". Акрамя таго, яны знеслаўлялi Прыгожую Галубку, абзываючы яе рознымi брыдкiмi словамi. Над гэтымi нахабнiкамi зрабiлi паказальны суд.

А Зязюля-Аракулька не стамлялася прадказваць смуты, хоць ужо i так было зразумела, што птушыны мацярык перажывае крызiс. Пасля перапёлак слухалася справа аб хабарнiцтве гракоў; потым на павальным браканьерстве папалiся кулiкi, а ў дадатак нешта з вадаплаўнымi... I так - адно за адным... Ды ўсё ж яшчэ можна было мiрыцца, калi б не гэта жахлiвая навiна пра змову. Так-так! у самым палацы рыхтавалася змова, i на чале - хочаце верце, хочаце не - стаяў нiхто iншы, як фанабэрысты Строгi Сарыч.

Спачатку было два-тры сiгналы, якiм уладар не надаў значэння, бо лiчыў гэта чыстай лухтой. Але прыйшоў Яго Непазбежнасць Выпадак - ён заўсёды, урэшце, прыходзiць, i - вочы раскрылiся.

Было так. Магутны Арол iшоў калiдорам, i раптам з пакояў Прыгожай Галубкi пачуўся шчаслiвы смех. Магутны Арол прыслухаўся i пазнаў голас свайго сябра i мiнiстра настрою i парадку. Сумненняў не было, бо ён пазнаў бы гэты цудоўны голас сярод тысячы падобных - столькi Ўлажэнняў было iм зачытана! А праз некалькi хвiлiн адчынiлiся дзверы, i мiнiстр з'явiўся ўласнай персонай. Без адзiнага гуку ўладар адразу сам арыштаваў яго. На допыце Строгi Сарыч прызнаўся, што задумваў пераварот. Калi афiцыйная частка закончылася, Магутны Арол наведаў зняволенага ў камеры.

Строгi Сарыч быў распасцёрты на падлозе i нагадваў хутчэй бясформенную кучу зваляных пёраў, чым жывое цела. Магутны Арол сеў i закрыў вочы крыламi: яму было цяжка бачыць свайго нядаўняга любiмца, якi так нiзка паў.

- Нiколi, Сарыч, - прамовiў ён з болем, - нiколi я не паверыў бы, што ты... - I заплакаў.

- Я невiнаваты, Ваша Недаступнасць, - пачуўся млявы хрып; голас, гэты цудоўны голас, загiнуў назаўсёды (Строгаму Сарычу праламалi горла), i Магутны Арол заплакаў яшчэ мацней.

- Я невiнаваты...

- Так-так, Сарыч. Несумленны i перад смерцю манiць.

- Невiнаваты...

- Ты ж прызнаўся, Сарыч. Нашто цяпер упарцiцца? Ад страху?

- Я не баюся, Ваша Недаступнасць. Але так памерцi...

- Як жа ты думаў памерцi?

- На полi бiтвы.

- На полi бiтвы... Добранькае ж поле ты нагледзеў сабе... Гэтак подла ашукаць мяне... А ты ж быў сябрам. Сокал, той - мой сабака, а ты быў сябрам. Ты памятаеш нашы паляваннi? Ты, значыць, для таго ўгаворваў мяне адлучацца з замка, каб плесцi сеткi здрады? Так, вiдаць, такi настаў час, Сарыч, што i сябрам веры няма. Бывай жа. Памры стойка.

I з гэтымi словамi Магутны Арол выйшаў, выцiраючы слёзы.

Тры днi правёў ён на адзiноце ў патаемным пакоi, на чацвёрты iм раптам авалодаў небывалы прыступ лютасцi. Ён уварваўся ў спальню Прыгожай Галубкi (яна якраз займалася перадабедзенным туалетам), выгнаў соек i раз'юшана закрычаў:

- Распуснiца! Здраднiца! I ты з iм заадно? Ты, якую я падабраў на сметнiку i зрабiў царыцай, хоць у паскудных тваiх жылах няма нi кроплi арлiнай крывi! Ты, якая стала б звычайнай дзеўкай у карчме трэцяга разраду! I ты пасмела зганьбiць маё iмя! - I тут ён пачаў зрываць з яе царскае ўбранне.

- Мiлы, - шаптала яна, ледзь не трацячы прытомнасцi, - Ваша Недаступнасць! Памылка... малю... выслухайце...

- Маўчаць!!!

I на гэтым бiяграфiя Прыгожай Галубкi "мела, як пiша Пасвячоны, свой канец". А фрэйлiны яе былi аддадзены на пацеху iнтэндантам-канюкам, а потым пасланыя ачышчаць лясы ад шкодных жучкоў.

Надышлi цяжкiя часы. Прыёмы i аўдыенцыi былi адменены, установы, дзе можна было б прыемна пасядзець i весела прабавiць час, - замкнутыя, ранiшнiя прагулкi не практыкавалiся. На месца Старога Сарыча, з захаваннем ранейшых абавязкаў, быў прызначаны яго раўнадушнасць Зоркi Кондар, якi адразу выдаў Улажэнне, што забараняецца па начах запальваць святло. I толькi працягвалiся выхады на паляванне. Тут Магутны Арол адпачываў душой i целам.

18

Пад скляпеннямi замка часцей пачаў снаваць Цiхi Дзяцел; ён вызначаўся здзiўляючай здольнасцю з'яўляцца i знiкаць у самых нечаканых месцах i самым нечаканым чынам. Яго баялiся ўсе. Але разам з тым лiчылi, што ён выконвае працу дужа надзвычайную ў дадзенай сiтуацыi - Строгi Сарыч меў нямала сваякоў, i нiчога асаблiвага не было ў тым, што адзiн за адным выяўлялiся ўсякага роду казнакрады i лiхадзеi, хлусы i прайдзiсветы, якiмi былы вяльможа ў свой час шчодра сябе акружыў. I Цiхаму Дзятлу старалiся па магчымасцi дапамагаць.

За кароткi час сышлi са сцэны Верны Сапсан i Адцаны Крэчат, якiя выкарысталi службовае становiшча ў мэтах кантрабанды, Важны Бусел, што парушыў "Улажэнне пра самаўпраўства", Бадзёры Страўс за тое, што спрасонку прагаварыўся аб нейкiх "iншых мацерыках", i яшчэ многiя.

Чарга дайшла, нарэшце, i да Гэ-Гэ. Пры ўважлiвым вывучэннi яго трактатаў высветлiлася, што ўсе да аднаго яны спiсаны з чужых, што ён толькi тым i займаўся, што хвалiўся сваiм сваяцтвам з уладаром, быў дужа пражэрлiвы, многа спаў i прысвойваў сабе чужыя думкi. Калi нарэшце ўсё раскрылася i Гэ-Гэ пра гэта даведаўся, ён тут жа памёр ад разрыву сэрца.

Пасля гэтых мер аднавiлася адносна здаровая абстаноўка.

19

Да гэтага часу не магу зразумець, чаму яны прычапiлiся да гэтых шалапутаў, што п'юць гарбату на беразе возера. Ну наткнулiся выпадкова, а потым чаго чапляцца?

Пасвячоны пераконвае, што гэта нездарма i што бесклапотны юны нобл Другi, значыць, - якi патрабаваў яшчэ i яшчэ раз вярнуцца да "трох фiлосафаў", зусiм не такi ўжо бесклапотны, бо ён, бачыце, улавiў нейкую там сувязь памiж тымi галубчыкамi i дафнiямi i не быў абвергнуты Настаўнiкам. Першаму ён у сваёй жартаўлiвай манеры сказаў, што, значыцца, нiякiя гэта не мясцовыя "вышэйшыя", а, вiдаць, ноблы, якiя аклiматызавалiся на планеце Хi, i прыяцель яму адказаў, што не чакаў такога легкадумства.

I вось яны, нягледзячы на пратэсты Першага, пачалi ганяць свой эвальвентар сюды i туды, i "фiлосафы" з'яўлялiся то зусiм галадранцамi, то ў касмiчным адзеннi, i мова iх, якая толькi што была грубая i непiсьменная, раптам рабiлася культурнай, а то i настолькi перасыпанай вучонымi слоўцамi, што, далiбог, я i ў апiсаннi Пасвячонага нiчога амаль не мог зразумець.

Не ведаю, нашто iм - Другому i яго Настаўнiку - патрэбна была гэта камедыя. Але нарэшце высветлiлася, што iх "фiлосафы" цi нейкiя акцёры, цi дыялектолагi, якiм трэба было апусцiцца, каб здабыць, бачыце, некаторыя спецыяльныя веды. А потым Другi хiтра ўсмiхнуўся i сказаў, што ўлоўлiвае падабенства старэйшага з "фiлосафаў" з iх Вялiкiм Магiстрам (загадчыкам, цi што, гэтай Студыi Прагнозаў?) i што той нiбы таксама носiць з сабой нейкую там пасудзiну. На што Першы адказаў, што гэта ўжо поўны здзек i ў такiх умовах вучэбную практыку праходзiць немагчыма. Другi раптам сур'ёзна запярэчыў, што практыка - самая найлепшая, што нiколi, бачыце, перад iм не паўставала столькi значных пытанняў, як цяпер.

Мне няма нiякай справы да ноблаў i iх праклятай студыi, а таксама да тамашнiх парадкаў i магiстраў. Але мне дзiўна, што Пасвячоны так падрабязна, так акуратна i не без замiлавання нават (ды няхай ён мне прабачыць, калi я чаго-небудзь не зусiм зразумеў) апiсвае ўсё гэта.

Далей - болей.

Маладыя ноблы заспрачалiся пра тое, чым растлумачыць такое iх падабенства з "жыхарамi Хi", гэта значыць з намi. Першы рабiў упор, значыцца, на тое, што нiбы тут выпадковае супадзенне; Другi ж пачаў фантазiраваць, што яны (гэта значыць ноблы) ужо калiсьцi пабывалi на Хi, а то i ўвогуле Хi - iх прарадзiма, i проста яны ў свой час пакiнулi яе i падалiся ў космасу пошуках жыццёвага прастору. I Настаўнiк не пярэчыў фантазii свайго падапечнага.

- Калi мы - Хi, - сказаў абураны Першы, - дык чаму яны такiя адсталыя? Чаму дзiчэюць?

- Можа, мы дзiчэем? - з запалам спытаўся Другi. - Мы, перанасычаныя тэхнiчнымi i навуковымi ведамi, адсталыя i дзiкiя ў параўнаннi з iмi?

- Веды i дзiкасць несумяшчальныя!

- Лягчэй давесцi адваротнае!..

20

Ну, тут мне няма чаго рабiць са сваiмi каментарыямi, прапусцiм гэта месца з "Запiсак" Пасвячонага, тым больш, што нiякiх, запэўнiваю вас, адносiн да тэмы, як кажуць, iх спрэчка не мае, а так - адна пустая грызня: хто каго пераканае, хто каго перакрычыць.

Прапусцiм дзесяткi тры старонак i зноў вернемся ў птушынае царства.

Зацiшша там, як i трэба было чакаць, было нядоўгае. Не паспелi, як кажуць, атрымаць ад яго асалоду, як на табе! - зноў навiна: скампраметавалi сябе Фiлiн, Каршун i Сакол-Каршачок, а таксама кухары-каршуны. Прычым у абвiнаваўчых актах на гэты раз фiгуравалi такiя словы, як "сладастраснасць", "скажэнне смакавых адчуванняў", "цяга да неўласцiвай птушкам ежы" (Элегантны Сакол-Каршачок нiбыта нават наладзiў патаемную вытворчасць i гандаль мёдам).

Магутны Арол з цяжкасцю ўзышоў на троннае месца i мутным позiркам аглядзеў залу. Змрочнай пустатой дыхнула на яго, час нiбы застыў, ашчэрылiся бязгучныя пашчы вокнаў. Трэба было ляцець да Плацiнавага Абруча. Але чым дапаможа ён на гэты раз? Адновiць парадак? Верне адданых саратнiкаў? Супакоiць?.. Але ж Абруч не дае суцяшэння.

Магутны Арол паклiкаў Цiхага Дзятла i спытаўся пра новыя факты беззаконня i вось якi пачуў адказ.

- Памылкi няма, Ваша Недаступнасць. I не можа быць. Калi кожны з iх невiнаваты, дапусцiм, яўна, дык вiнаваты скрыта, - гэта iсцiна. Перад дадзенай iсцiнай усе законы i Ўлажэннi - поўная бездапаможнасць. Бо вiна, Ваша Недаступнасць, павiнна вызначацца не цяжкасцю ўжо зробленых правiннасцяў, не выкрывальнымi фактамi, а ступенню магчымасцi ўзнiкнення iх. Усе магутныя ўладары ўсiх часоў толькi таму цярпелi крах, што не ведалi гэтай iсцiны або не жадалi яе засвоiць.Кожны з падданных Вашай Недаступнасцi ў розны час дапускаў такое, што наводзiла мяне на роздум. Аднак я да часу чакаў, каб не быць галаслоўным перад Вашай Недаступнасцю. Памяркуйце самi! Вось, напрыклад, яго неўтаймаванасць Спрытны Каршун, якi, як вядома, стаў над канцылярыямi пасля "Справы 666". Неаднойчы я чуў, што ён, адрываючыся ад працы i апускаючы галаву на паперы, казаў: "Ах вы, клопаты-клопаты..." Вось i прааналiзуем... Чаму ён так казаў?.. Чаму ён так казаў;.. i чаму ён так казаў? Да таго ж, вядома, Вашай Недаступнасцi не трэба тлумачыць, што стаiць за гэтым "ах вы, клопаты...". А калi б Ваша Недаступнасць магла чуць, з якiмi iнтанацыямi ён вымаўляў... Акрамя таго, гэтае скажэнне смакавых адчуванняў?.. А кухары? Вечныя перашэптваннi на кухнi, патаемныя азiраннi па баках, i нешта хаваюць пад крыло... я не здзiвiўся б, калi б яго высокасцярвятнiцтва, дэгустуючы, аднойчы павалiўся мёртвы... Дужа баяўся сведак яго раўнадушнасць Зоркi Кондар - варта мне паказацца, як ён злосна праганяў мяне, называючы мярзотнiкам i подлай жывёлiнай. Зразумела, я здагадваўся аб прычыне: ён як быццам сваяк Вашай Недаступнасцi... А Фiлiн як стрыечны брат Вялiкай Княгiнi...

- Пачакай, - перапынiў яго Магутны Арол. - Ты кажаш, што кожны мой падданы дапускаў такое. Значыць, i ты?

- Я вось таму i служу Вашай Недаступнасцi, каб выкрываць такое.

- Але ж i ты мог дапусцiць такое. Мог жа. Можа, твае рапарты толькi нагаворы, каб я ўзвышаў цябе перад iншымi, га? Бо ты пташка, якая любiць пашану!

- Але хiба я калi-небудзь пра што-небудзь такое прасiў Вашу Недаступнасць? Мая служба...

- А навошта яна ўвогуле патрэбна, твая служба, калi ты i сам прызнаёш, што за кожным водзiцца такое, гэта значыць, калi ўжо ўсё загадзя вядома?

- Я ўвесь ва ўладзе Вашай Недаступнасцi, i калi Ваша Недаступнасць мяркуе, што я i мае абавязкi, а больш дакладна, калi Ваша Недаступнасць лiчыць iх...

Магутны Арол ужо не чуў Дзятлавага мармытання. Лютасць ускаламуцiла яго душу, як раптоўны абвал ускаламучвае спакойнае возера.

- Усiх! - закрычаў ён. - Усiх да аднаго - зволiць, зволiць! Кухараў, капельмайстраў, астролагаў, пажарнiкаў... Усiх! Гэта не царскi дом, а прыстанiшча мярзотнiкаў...

- Ёсць! - адказаў Старэйшы Сокал, якi з'явiўся ў дзвярах.

I з гэтага моманту ў замку ўсталявалася поўная цiшыня.

Па пустых калiдорах i залах гуляў вецер, бясшумна варушылiся выцвiлыя шторы, па падлозе тут i там слiзгалi розныя паперкi, шматкi адзення, абрыўкi пер'я i iншая дробязь. Па пустых кабiнетах нячутна рухаўся Цiхi Дзяцел, выстукваў сцены, падаконнiкi, ножкi сталоў i падлакотнiкi крэслаў, заглядваў у пустыя куты, пазяхаў i, сумуючы, кiраваўся далей.

Каля варотаў драмаў адзiнокi Старажытны Крумкач; прачынаючыся, ён блiзарука жмурыўся на сонца i ўздыхаў.

Цiшыня парушалася толькi зрэдку: у нiшы над пустым тронам абуджалася Аракулька, i тады па замку гулка разносiлася:

- У су-мя-тнi дзён я прад-ба-чу... у су-мя-тнi дзён... У су-мя-тнi дзён я прад-ба-чу... Ку-ку... ку-ку...

Крумкач, бразгаючы ключамi, заглядваў у залу i сумна гаварыў:

- Змоўкла б ужо, далiбог...

- Ку-ку, - адказвала Аракулька, i эха разлягалася ў дальнiх памяшканнях, i ўздрыгвалi на верхнiх вежах шулёнкi, чакаючы загаду, i зноў апаноўвала iх адранцвенне, бо загаду не было.

Магутны Арол амаль не пакiдаў сваiх пакояў. Ежу яму прыносiў Старэйшы Сокал, пасцель ён засцiлаў сам. Справы ўжо не цiкавiлi яго.

А ў лясах i далiнах (магчыма, i ў вынiку частых паляванняў) стала мала жыўнасцi, ды i тая, што ўцалела, гiнула ад засухi i хвароб або перасялялася ў далёкiя i змрочныя нетры, так што шулёнкам усё больш цяжка было здабываць ежу сабе i свайму пану. У дадатак на лясы раптам напала казявачная эпiдэмiя амаль нябачныя кузуркi i чарвячкi пажыралi не толькi хвою i лiсце, але i кару, i лясы хутка пачарнелi, пачалi гнiць, i нясцерпны смурод iшоў ад iх. А дзяўчат-соек там даўно i след прастыў.

Магутны Арол, седзячы на падаконнiку, пазiраў удалечыню, i цяжкiя думкi маршчынiлi яго лоб. "Вось, - думаў ён, - вось да чаго я дайшоў. Я - Аквiла Рэгiя Iнвiктус Максiмус Юстус - павiнен перажыць крушэнне самога сябе..."

Ён паклiкаў Аракульку.

- Я - вялiкi?

- Ага.

- Чым?

- Магчымасцямi.

- Якiмi?

- Iмем.

- А велiч духу?

- Прах.

- А свабода?

- Лухта.

- А ўлада?

- Ку-ку.

- Але я быў патрэбны!

- Чарадзе.

- Я - замяняльны?

- Ага.

- Хлусiш, праклятая вяшчунка! - крычаў Магутны Арол i, адвярнуўшыся, закрываўся крылом, каб Зязюля не бачыла перакрыўленага пакутамi позiрку.

- Хто можа замянiць мяне?

- Кожны.

- А iмя?

- Дадуць.

- Хто?



Поделиться книгой:

На главную
Назад