Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - Мікола Ермаловіч на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

Перш за ўсё прычыну спынення паходу трэба бачыць у тым, што як і ў 1021, 1067, 1116 гадах, так і цяпер перад кіеўскімі князямі паўставала перспектыва зацяжной вайны з няпэўнымі вынікамі. Трэба ўлічваць, што кіеўскія войскі, маючы ў асноўным справу з паўднёвымі вандроўнымі плямёнамі, вялі вайсковыя дзеянні ва ўмовах стэпу, у адкрытай мясцовасці. I таму прыродныя ўмовы Полаччыны з яе пушчамі, балотамі, мноствам рэк і азёраў былі непрывычныя для паўднёварусаў. У закрытий мясцовасці для іх усюды таілася пагроза (як убачым далей, у гэтым яны асабліва добра пераканаліся ў 1132 г.). Вось чаму Мсціслаў і ўсе ўдзельнікі кааліцыі, задаволіўшыся прызнаннем палачанамі сваёй пакоры, рашылі спыніць далейшае прасоўванне. Да таго ж вярталіся яны не з пустымі рукамі. Калі пра войскі, якія бралі Ізяслаўль, сказана, што яны «возвратишася с многым палоном», то трэба думаць, што і іншыя ўдзельнікі паходу мелі не менш здабычы. Хоць кіеўскія войскі адышлі з Ізяслаўля, Барысава, Друцка, аднак Менск не быў верну ты Полаччыне, што ў вялікай меры і прывяло да ўзнаўлення яго барацьбы з Кіевам.

ВЫСЫЛКА ПОЛАЦКІХ КНЯЗЁЎ, ПАХОДЫ НА ЛІТВУ I ІНШЫЯ ПАДЗЕІ

БарысРагвалод на гэты раз нядоўга княжыў у Полацку. У насту пным, 1128 го дзе (паводле Іпацьеўскага і Густынскага летапісаў у 1129 г.) ён памёр. Не выключана, што гэтая смерць была паскорана самімі палачанамі, каб тым самым вызваліць сябе ад абавязацельстваў перад Кіевам. Невядома, хто пасля смерці БарысаРагвалода заняў полацкі пасад. Паколькі ў ліку высланых пазней полацкіх князёў першы названы Давыд, можна меркаваць, што ён зноў вярнуўся ў Полацк пасля смерці Барыса. Але справа тут не ў паасобным якімнебудзь полацкім князю, бо наступныя падзеі пакажуць, што ўсе яны былі адзіныя ў адстойванні інтарэсаў сваёй зямлі.

Зусім невыпадкова, што менавіта ў гэты час, калі барацьба паміж Кіевам і Полацкам дасягае найвышэйшага напалу, у Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1128 г. заносіцца ўжо вядомае нам паданне аб помсце Рагнеды Уладзіміру за нанесеныя ёй і яе зямлі крыўды. Яно растлумачвала, чаму «меч взймають Рогволожи внуци противо Ярославлих внуков» ці, як яшчэ больш выразна сказана ў тацішчаўскай крыніцы, чаму «непрерывно меж до внучаты Изяславли и Ярославли происходит вражда, и меч содержат голый, к войне приготовленный»483.

Відаць, адной з умоў міру 1127 г. было патрабаванне ад палачанаў абавязкова ўдзельнічаць у вайсковых мерапрыемствах Кіева. I вось, як сведчаць тацішчаўскія крыніцы, Мсціслаў, збіраючыся ў 1128 г. у паход на полаўцаў, паслаў да ўсіх князёў, у тым ліку і да полацкіх (у тэксце сказана «к полоцким и кривицким» 84) загад прыходзіць з войскам да Кіева, каб пасля супольнымі сіламі лягчэй перамагчы ворага. I ў той час, калі ўсе князі адгукнуліся на заклік Мсціслава, полацкія не толькі не паслухаліся, але і сваю адмову япічэ падмацавалі здзеклівымі словамі: «Ты з Боняком ІПелудяком здравствуйте оба и управляйтесь сами, а мы имеем дома что делать»485. У гэтым адказе асабліва яскрава выявілася разумение палачанамі сваіх інтарэсаў. Зусім зразумела, што дзёрзкімі словамі палачанаў Мсціслаў «вельми оскорбяся»486. I таму адразу пасля свайго пераможнага паходу на полаўцаў ён прыступіў да расправы з Полацкам. Найперш мы даведваемся, што Полацк, як толькі Мсціслаў пайшоў на полаўцаў, адразу напаў на кіеўскія ўладанні, ці, як казаў Мсціслаў, «на пределы братеи» яго. I гэта зразумела: Полацк заўсёды вьпсарыстоўваў барацьбу Кіева на паўднёвых рубяжах для нападу на яго ўладанні. Трэба думаць, што палачане зрабілі спробу адваяваць Менск як найболын важны для іх стратэгічны і эканамічны вузе л, а таксама прыдняпроўскія землі з Оршай і Копысем. I гэта ў дадатак да ранейшага не магло яшчэ больш не ўгнявіць Мсціслава. 3 летапісных і тацішчаўскіх звестак нельга зрабіць высновы аб новым паходзе рускіх князёў на Полаччыну. У В. Тацішчава толькі сказана, што Мсціслаў, вярнуўшыся з паходу на полаўцаў, «послал в Полоцк воевод своих»488. Вядома ж, гэтыя словы нельга разумець літаральна. Наіўна было б думаць, што ваяводы рызыкнуді б паказацца ў Полацку без войска. Ды ўжо тое, што былі пасланы менавіта ваяводы, гаворьщь, што без вайсковай сілы тут не абышлося. Застаецца невядомым, ці аказалі палачане супраціўленне кіеўскім ваяводам. Вядома толькі, што яны, апынуўшыся ў Полаччыне, з мэтай атрымання больш лёгкай перамогі, узялі стаўку на раскол полацкага грамадства. Тактыка гэта была выпрацавана яшчэ ў Кіеве. Паводле В. Тацішчава, Мсціслаў загадаў сваім ваяводам аб’яўляць усім гарадам і землям Полаччыны, што не яны вінаватыя ў злачынствах перад ім І таму ім не будзе прычынена ніякага разбурэння і праліцця крыві, калі яны не заступяцца за сваіх князёў, адзіных віноўнікаў зла, прычыненага Мсціславу489. Вядома, ручацца за праўдзівасць гэтага, як і далейшага, мы не можам, тым болей што тыя адсутнічаюць у іншых крыніцах. Аднак усё гэта ў духу сталай кіеўскай палітыкі ў адносінах да полацкіх князёў. Забойства Уладзімірам Рагвалода і яго сыноў каля 980 г., захоп у палон кіеўскім трыумвіратам у 1067 г. Усяслава Чарадзея і яго сыноў — усё гэта не што іншае, як імкненне знішчыць полацкую княскую дынастыю, якая, што мы ўжо адзначалі вышэй, была ўвасабленнем палітычнай аўтаноміі Полацкай дзяржавы. Мсціслаў, на вопыце папярэдніх двух гадоў упэўніўшыся, што замена аднаго полацкага князя другім ніякага істотнага выйгрышу не дае, асабліва добра ўбачыў, чым былі для Полаччыны яе князі, і таму галоўны ўдар накіраваў супроць іх. I, як сказана ў В. Тацішчава, палачане вырашылі ахвяраваць сваімі князямі, адмовіўшыся ваяваць за іх з Мсціславам, прымусілі іх ехаць на суд у Кіеў. Зноўтакі мы павінны сказаць, што ў гэтым нічога дзіўнага няма. Полацкае веча (а гэта менавіта яно і фігуруе пад імем палачанаў) мела вялікую сілу ў сваёй зямлі і трымала сваіх князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Апошнія да таго ж не прымаліся на князяванне ў іншыя рускія землі і таму вымушаны былі пакорліва зносіць сваю залежнасць ад веча. Гэта стала выразна выяўляцца ў XII ст., калі род Усяслава асабліва разросся. Вось чаму полацкае веча не цырымонілася са сваімі князямі, лёгка замяняючы іх аднаго другім, чаму нямала прыкладаў мы ўбачым далей. Таму і цяпер, у момант найвялікшай небяспекі з прычыны пагрозы спусташэння і абяскроўлівання ўсёй зямлі і немагчымасці бараніць яе перад непамернымі сіламі, яно прымусіла палачанаў ахвяраваць сваімі князямі. Аднак сказанае не дае падставы думаць, што полацкае веча не даражыла сваёй княскай дынастыяй. Як рускія землі не бралі да сябе Ізяславічаў, так і полацкае веча не брала да сябе нікога, апроч Ізяславічаў, чым таксама падкрэслівала адданасць свайму княскаму роду. Як пакажуць далейшыя гіадзеі, і на гэты раз, як і ў 1127 г., знешне дэманструючы сваю пакорлівасць, палачане аддалі не ўсіх сваіх князёў. Некаторых з іх, відаць, маладзейшых, яны прыхавалі ў надзейным месцы, спадзеючыся на скоры прыход лепшых часоў.

Полацкія князі, схопленыя кіеўскімі ваяводамі, былі адвезены ў Кіеў. Там, відаць, над імі было наладжана нешта накшталт паказальнага суда, бо ў В. Тацішчава сказана: «Мстислав облича их перед князи»490. Намер Кіева канчаткова адарваць полацкую дынастыю Ізяславічаў ад іх зямлі пацвярджае і прысуд, паводле якога яны высылаліся ў Візантыю, куды на трох лодках і былі адпраўлены разам з жонкамі і дзецьмі, г. зн. з усім родам. Чамусьці Л. Аляксееў лічыць незразумелым, якія князі былі высланы за непадначаленне Кіеву, і толькі на падставе позняй «Степенной книги» называв князёў Расціслава, Святаслава, Васіля і Івана. Аднак ранейшыя крыніцы, як, напрыклад, Іпацьеўскі летапіс, які аб высылцы полацкіх князёў расказваў пад 1140 г., апроч указаных называв першым Давыда, а Васіля і Івана ўказвае як Рагвалодавічаў, якія, відавочна, былі сынамі памёрлага ў 1128 г. РагвалодаБарыса. Трэба думаць, што гэтая інфармацыя заслугоўвае большага даверу. Наяўнасць пяці высланых полацкіх князёў вельмі добра характарызуе іх адзінства і адкідае ўкаранелае ў гістарычнай навуцы сцвярджэнне аб заняпадзе Полацкай зямлі пасля смерці Усяслава ў выніку ўдзельнай варожасці яе князёў.

Як сведчаць усё тыя ж звесткі В. Тацішчава, выгнаныя ў Царград полацкія князі былі пасланы імператарам Іаанам, шваграм Мсціслава, у войска, якое змагалася супроць сарацынаў (арабаў), і што яны служылі з пахвалой491. Толькі двое з іх, браты Рагвалодавічы, каля 1140 г. вярнуліся на радзіму. Пра далейшы лёс астатніх ніякіх звестак у крыніцах мы не маем. Магчыма, што яны і закончылі сваё жыццё ў Візантыі, як гэта было з княгіняй Ксеніяй, жонкай Брачыслава (магчыма, ізяслаўскага князя), памершай у Царградзе і пахаванай у манастыры св. Данііла492. Праўда, у пазнейшым Васкрасенскім летапісе ёсць паведамленне аб лёсе яшчэ двух полацкіх князёў. Тут гаворыцца, што «вильняне взяше ис Царяграда князя Полотского Ростислава Рогвалодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя, и тот на Вилне первый князь Давил, брат Мовколда большой»493. Далей у летапісе сцвярджаецца, што гэтыя два браты Расціславічы — Давіл і Маўколд — з’явіліся роданачальнікамі вялікіх літоўскіх князёў.

Бясспрэчна, што расправа з Полаччынай у 1129 г. з’яўляецца адной з самых сумных падзей у нашай гісторыі. Выгнанне полацкіх князёў не магло не ўразіць наш народ, і гэтая падзея навечна адбілася ў яго памяці. Магчыма, што з гэтага часу і пайшла вядомая беларуская прыказка: «Мсціслаў не аднаго сціснуў».

У літаратуры пашырана думка, што пасля высылкі полацкіх князёў Мсці славам быў пасланы ў Полацк яго сын 1зя- слаў, які княжыў раней у Курску. Непасрэднае сведчанне гэтага факта мы знаходзім толькі ў Тацішчава494, іншымі крыніцамі ён пацвярджаецца толькі ўскосна. Болын за тое, у Іпацьеўскім495 і Васкрасенскім496 летапісах сказана, што Мсціслаў «мужи свои посажа по городом их», г. зн. палачанаў. Але адно другому можа не супярэчыць. Ізяслаў мог сядзець у сталіцы зямлі, а па яе ўдзелах — кіеўскія ваяводы. Маюць рацыю даследчыкі, калі мяркуюць, што стаўленікі Кіева рабавалі краіну, душылі насельніцтва паборамі497.

Вядома, што палачане не маглі з гэтым змірыцца. Пазбаўленыя магчымасці весці адкрытую барацьбу на сваёй зямлі, што магло прывесці да непамерна вялікіх ахвяр, многія палачане беглі ў суседнюю Літву, адгароджаную пушчамі і балотамі, і адтуль рабілі набегі на непрыяцеляў. Трэба яшчэ ўлічваць, што Літва і да гэтага была ў немалой ступені скаланізавана крывіцкім і дрыгавіцкім насельніцтвам, якое лічыла Полацк сваёй метраполіяй і таму не магло не прымаць новых пасяленцаў і не дапамагаць ім у змаганні з кіеўскімі ўладарамі. Менавіта тут, у Літве, хутчэй за ўсё былі прыхаваны тыя полацкія князі, якія не трапілі ў рукі кіеўскіх ваяводаў. Можна меркаваць, што гэта яны і стаялі на чале арганізаванага імі адпору кіеўскай уладзе. Вось чаму, як зусім слушна заўважыў у свой час I. Бяляеў, Мсціслаў атрымаў звесткі ад сына (Ізяслава), што сіла палачанаў хаваецца ў літвянскай зямлі і што, не пакарыўшы яе, нельга спакойна валодаць Полацкам498. На су вязь паходу Мсціслава на Літву з папярэднімі полацкімі падзеямі ўказваў М. ДоўнарЗапольскі, гэту ж думку абгрунтоўвае і Л. Аляксееў. Аднак у крыніцах мы маем разыходжанне як у датах паходу Мсціслава на Літву, так і ў выніках яго. У Лаўрэнцьеўскім летапісе ёнзначыцца пад 1131 г., у Іпацьеўскім — пад 1132 г., у першым паход паказаны пераможным, у другім — няўдальни. Выхад з гэтых супярэчнасцяў могуць даць тацішчаўскія матэрыялы, якія паказваюць два паходы: першы — у 1130 г. (і запіс гэты адпавядае запісу Лаўрэнцьеўскага летапісу пад 1131 г.) і другі — у 1131 г. (а гэты запіс адпавядае запісу Іпацьеўскага летапісу пад 1132 г.). 3 гэтага можна зрабіць вывад, што мы маем справу не з адным, а з двума паходамі Мсціслава на Літву. Толькі кожны з іх паасобку трапіў ці ў Лаўрэнцьеўскі, ці ў Іпацьеўскі летапісы, а абодва знайшлі сваё адбіццё ў адной з крыніц, якую чытаў В. Тацішчаў і якая не дайшла да нас (магчыма, у Полацкім летапісе). Таму мы лічым тую крыніцу болып праўдзівай, да таго ж яна і больш дэталёвая. Мы таксама бяром за аснову і яе храналогію. Асабліва для нас пераканаўчай з’яўляецца тут дата першага паходу — ИЗО г. Яна паказвае, што барацьба Полацка з Кіевам амаль не перапынялася пасля расправы з полацкімі князямі. У выніку гэтага паходу, як сведчаць і Лаўрэнцьеўскі летапіс, і матэрыялы В. Тацішчава, былі разбураны многія пасяленні і ўзяты вялікі палон. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што галоўнай задачай Мсціслава было нанесці шкоду эканоміцы і насельніцтву Літвы і тым самым пазбавіць Полацк важнага рэзерву ў барацьбе. Выключна важнае для нас паведамленне пра тое, што Мсціслаў пасля паходу «возвратился в Новград»501, г. зн. у сучасны Наваградак, адкуль ён пайшоў у Кіеў. Слова «возвратился» дае пад ставу думаць, што з Наваградка Мсціслаў і пачаў непасрэдна захоп Літвы. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што Наваградак для Кіева паранейшаму быў умацаваным пунктам для ажыццяўлення свайго ўладарання над Літвой, адкуль адкрываўся шлях на Полаччыну.

Але, відаць, гэты паход, хоць і прынёс нямала бед палачанам і Літве, не спыніў іх дзеянняў супроць Кіева, і таму праз год спатрэбіўся другі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў адрозненне ад першага, які быў зроблены сіламі толькі аднаго Мсціслава, гэты паход быў кааліцыйны, бо ў ім апроч войска самога кіеўскага князя ўдзельнічалі яго сыны, чарнігаўскія князі і Усевалад Гарадзенскі (ён лічыцца гродзенскім князем)502. Такая вялікая канцэнтрацыя сіл, відаць, патрэбна была для нанясення выключна моцнага, сакрушальнага і спусташальнага ўдару па Літве. Аднак на гэты раз літва і палачане, навучаныя папярэднім вопытам, прынялі іншую тактыку. Яны, вырашыўшы не ўступаць у непасрэдную сутычку з ворагам, самі папалілі сваё жытло і пайшлі ў лясы, узяўшы з сабой скаціну. Мсціслаў жа спустошыў палі. Як бачым, почырк гэтага паходу той жа самы, што і папярэдняга. Мсціслаў пасля гэтага распусціў сваё войска. Ваяводы, не чакаючы якойнебудзь небяспекі ад літвы, ішлі неасцярожна. Аднак літва, убачыўшы разрозненыя войскі, напала на іх, многіх пабіла і некалькі абозаў з нарабаваным забрала503.

Як бачым, тактыка літвы ў гэтым выпадку нагадала тактыку земгалаў у вайне з палачанамі ў 1106 г., якія таксама, відаць, ішлі разрознена. Такім чынам, гэты паход Мсціслава меў няўдалы фінал і, нягледзячы на шматлікасць яго ўдзельнікаў, не дасягнуў сваёй мэты. Паходы Мсціслава на Літву ў 1130 і 1131 гг. яшчэ раз высветлілі шчыльную сувязь гэтай зямлі з Полаччынай, што, як убачым, яшчэ ў болынай ступені выявіцца ў далейшым.

3-за беднасці звестак коратка спынімся на гісторыі Тураўскага княства ў першай трэці XII ст. У знешнім выяўленні яна ў цэлым вызначалася, як і раней, прывязанасцю Турава да Кіева. Аднак з гэтага не вынікае, што інтарэсы Турава заўсёды былі ў забыцці і падначальваліся толькі велікакняскім інтарэсам. Нездарма ж некаторыя даследчыкі лічылі, што ўдзел кіеўскага войска ў паходзе 1104 г. на Менск быў прадыктаваны інтарэсамі Тураускага княства, якое падпадала нападам Глеба Менскага. Разгледжаны вышэй паход Уладзіміра Манамаха на. Менск у 1116 г. быў таксама непасрэдна выкліканы нападам Глеба на Дрыгавіцкую зямлю.

Летапісныя звесткі даюць падставу лічыць, што пры жыцці Святаполка і асабліва яго князяванні ў Кіеве тураўскім князем быў яго сын Яраслаў і што гэтым тлумачыцца наяўнасдь у яго войску пінянаў. Аднак становішча змянілася пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняскі пасад. У Яраслава была адабрана яго вотчына — Тураў, што гаворыць аб намеры Манамаха падначаліць апошні непасрэдна сабе. I хоць Яраславу была пакінута Валынь, ён застаўся незадаволены, але не выказаў гэтага адкрыта, бо спадзяваўся пасля смерці Уладзіміра Манамаха сесці ў Кіеве, адначасова маючы і Тураў. Аднак убачыўшы, што Уладзімір Манамах меў намер аддаць Кіеў свайму сыну Мсціславу, Яраслаў пачаў узброеную барацьбу супроць вялікага князя, за што быў пазбаўлены Валынскага княства. Не дапамагла яму і падтрымка венграў у 1123 г., ён быў пазбаўлены жыцця падасланым забойцам, і, відаць, да 1125 г. Тураўскае княства знаходзілася ў непасрэдным уладанні Манамаха, а пасля яго смерці дасталося яго малодшаму сыну Вячаславу, які да гэтага княжыў у Смаленску. Мы ўжо з разгледжанага вышэй ведаем, што Тураўшчына была цалкам уцягнута Кіевам у барацьбу з Полаччынай. Аднак гэтыя падзеі для нас цікавыя і тым, што яны выявілі далейшы працэс феадальнага драблення Тураўскай зямлі. Сапраўды, у войску Мсціслава, якое ў 1127 г. ішло на Ізяслаўль, побач з Вячаславам быяі і Усевалодак з Гародна (зяць Ўладзіміра Манамаха) і Вячаслаў з Клецка (сын Яраслава Святаполкавіча). Гэта доказ таго, што ў Тураўскім княстве з’явіліся ўдзелы Гарадзенскі (яго нельга блытаць з Гродзенскім княствам) і Клецкі. Вышэй мы ўжо ўказвалі і на значэнне Берасця як удзельнага горада, што выявілася ў 1101 г. Няма сумнення, што і Пінск ужо набыў такую ролю. Як бачым, палітычная залежнасць Тураўскага княства не магла стрымаць яго сацыяльнаэканамічнага развіцця, і яно ў гэтых адносінах было амаль упоравень з Полацкім княствам.

Як мы маглі ўжо ўпэўніцца, гісторыя Смаленскага княства ў першай трэці XII ст., як іраней, шчыльна пераплятаецца з гісторыяй Полацка, найперш у барацьбе з ім., Смаленцы былі ў складзе войска, пасланага супроць Глеба Менскага ў 1104 г. Асабліва важным для Смаленска быў удзел яго ў паходзе супроць таго ж князя ў 1116 г., у выніку чаго ён назаўсёды завалодаў Оршай і Копысем. У 1121 г. Смаленск стаў месцам уціхамірвання полацкіх князёў. У паходзе на Полаччыну ў 1127 г. і на Літву ў 1131 г. таксама было смаленскае войска. Усе гэтыя факты, у выніку якіх Полацк часова слабеў, а Смаленск мацнеў, і далі магчымасць апошняму прэтэндаваць на дамінуючае месца сярод крывіцкіх земляў.

НОВЫЯ УСКЛАДНЕННІ I ЦЯЖКАСЦІ

Паходы Мсціслава на Полацк і Літву былі фактычна апошнія для Кіева, перад якімі ставілася мэта падначалення яму іншых земляў. 14 красавіка 1132 года Мсціслаў памёр. I гэтая падзея чыста суб’ектыўнага характару адразу выявіла ўсю далейшую нежыццяздольнасць «шматковай імперыі Рурыкавічаў», што распалася на шматлікія ўдзелы, паміж якімі разгарэлася яшчэ з болынай сілай міжусобная барацьба.

Перамены, якія пачаў Яраполк, што заняў месца свайго брата на кіеўскім пасадзе, закранулі і Полацк. Менавіта Ізяслаў, які сядзеў тут, быў пераведзены ў Пераяслаўль, пакінуўшы сваё ранейшае месца брату Святаполку. Але палачане, добра разумеючы, што кіеўскія князі, якія завязлі ў барацьбе паміж сабою за ўдзелы, не прыйдуць на дапамогу Святаполку, рашылі пазбавіцца ад яго. Яны выгналі Святаполка, сказаўшы: «Лішается нас»504 а. Гэта адбылося недзе ў жніўні — верасні 1132 г. Выгнанне Святаполка яшчэ раз пацвердзіла, што палачане не цярпелі ў сябе князёў іншых дынастый. Гэтым разам полацкім князем быў абраны Васілька, сын малодшага Усяславіча — СвятаславаГеоргія, высланага разам з іншымі ў Візантыю. Вядома ж, Васілька не мог у такім хуткім часе вярнуцца з Візантыі. Ясна, што ён разам з сястрой Прадсдавай (Ефрасінняй Полацкай) унік высылкі і быў дзесьці блізка, верагодней за ўсё ў Літве. Маюць рацыю тыя даследчыкі, якія меркавалі, што Васілька і арганізаваў змову супроць Святаполка505. Адначасова, гаворачы аб асобе Васількі Святаславіча, нельга выпускаць зпад увагі тое, што ён, паводле звестак В. Тацішчава, быў унукам Уладзіміра Манамаха506. 3 гэтага выцякае, што яго бацька Святаслаў Усяславіч быў жанаты з якойсьці дачкой Манамаха. Цяжка сказаць, калі гэта магло адбыцца: да ці пасля смерці Усяслава. Магчыма, што гэты факт з’яўляўся паказчыкам прымірэння паміж Усяславам і Манамахам дзесьці ў канцы 80-х гадоў XI ст., пацверджаннем чаго і быў гэты шлюб. Тое, што Васілька прыходзіўся ўнукам Манамаху, магло пэўным чынам абараніць яго ад высылкі з іншымі полацкімі князямі.

Але аднаўленне аўтаноміі не адразу пашырылася на ўсю Полаччыну. Факты паказваюць, што Менск з яго ўдзелам паранейнхаму заставаўся над уладай Кіева. Так, калі ў вышку суперніцтва паўднёварускіх князёў Ізяслаў Мсціславіч вымушаны быў пакінуць Пераяслаўль і кіеўскі князь Яраполк зімой 1132 г. аддае яму Менск, г. зн. тое, паводле летапісу, што засталося ад ранейшай воласці507, г. зн. Полацка, дадаўшы яму яшчэ Тураў і Пінск. I на гэта апошняе мы звяртаем асаблівую ўвагу, бо яно было невыпадковым і з’яўлялася вельмі паказальным. Папершае, гэта падкрэслівала ўзрослае становішча Менска, да якога (а не ён) дадаюцца такія буйныя гарады, як Тураў і Пінск, цэнтры паасобных удзелаў. Падругое, гэтыя гарады, якія знаходзіліся заўсёды ў сферы ўплыву Кіева, былі прыдадзены да Менска не толькі таму, што там сядзеў кіеўскі стаўленік. Галоўнае, відаць, было ў тым, што тады ўжо выразна вызначыліся эканамічныя сувязі ТураваПінскай зямлі з Менскам. Нездарма ж Глеб Менскі імкнуўся заваяваць яе. Як паказала далейшая гісторыя, яны ўвесь час мацнелі, што і прывяло ў будучым да з’яднання ТураваПінскай зямлі з усёй Беларуссю.

Але і Менск нядоўга заставаўся ў залежнасці ад Кіева. Праўда, аб яго вызваленні мы не маем непасрэдных сведчанняў, як у адносінах да Полацка. Аднак і ўскосныя паказанні гэта добра пацвярджаюць. Так, вядома, што ў 1135 г. Ізяслаў пайшоў з Турава (з чаго відаць, што тут была яго рэзідэнцыя) у Менск508,'а адтуль ён адразу з войскам выйшаў509 і накіраваўся ў Ноўгарад да свайго брата Усевалада і ўжо больш не вяртаўся ў Менск, бо ў скорым часе заняў пасад ва Уладзіміры Валынскім510. Па ўсім відаць, што Ізяслаў адчуваў сябе няўтульна ў Менску, бачачы ўсеагульную варожасць да сябе, і таму без шкадавання пакінуў яго. Нам невядома, ці была спроба з боку Кіева зноў пасадзіць у Менску свайго князя. Калі і была, то мяняне да гэтага аднесліся непрыязна і, відаць, беспераннсодна абралі свайго князя, але каго, зноўтакі застаецца невядомым. Аднаўленне Полаччыны не было выпадковай гістарычнай з’явай. Гэта гістарычная заканамернасць, якая неаднойчы паўтаралася ў дзяржаўным жыцці Полаччыны. Не раз было, калі здавалася, што яна загінула і больш не ўваскрэсне, апынуўшыся перад палітычнай безданню. Аднак яна зноў паўставала, як з нябыту, кожны раз пацвярджаючы сваю незвычайную жыццяздольнасць. Вядома, такое не магло б адбыцца, калі б палачане не ўсвядомілі сваю этнічную і палітычную асобнасць і свае эканамічныя інтарэсы і ўсё гэта гераічна не адстойвалі. Але, добра ведаючы пра вайсковую перавагу Кіева і Ноўгарада і часта церпячы паражэнне ад іх, палачане павінны былі спадзявацца не толькі на збройную сілу, але і на празорлівую палітыку, на здольнасць бачыць, куды скіроўваецца плынь гісторыі, і ў згодзе з гэтым умець цярпліва перачакаць нягоды. Менавіта гэтыя апошнія фактары і абумовілі палітыку палачанаў у час 1127–1135 гг.

Далейшая гісторыя Полаччыны характарызуецца ўскладненнем як яе ўнутранага жыцця, так і яе вонкавых узаемаадносін. Прычына гэтага амаль адна. Калі ў аснове нершага ляжыць далейшы рост удзельнай сістэмы ў самой зямлі, то ў аснове другога — той жа працэс, але ўжо ў маштабах усёй Русі.

Пісьмовыя звесткі па гісторыі Полацкай зямлі ў 30–40-я гады XII ст. вельмі скупыя. Яны амаль нічога не гавораць аб унутраным жыцці зямлі (гэта болын выразна высвятляюць запісы 50–60-х гадоў). Па гэтых урыўкавых сведчаннях мы можам скласці толькі самае агульнае ўяўленне пра вонкавую палітыку Полацка.

Шырокае наступление войск Мсціслава і іх гаспадаранне, вядома, не маглі не падарваць эканоміку, зменшыць насельніцтва і тым самым аслабіць вайсковапалітычную магутнасць Полацкай зямлі. Водгаласак гэтага і знайшоў сваё адбіпдё ў пскоўскіх летапісах (у Ціханаўскім спісе Пскоўскага I летапісу намылкова паказаны 1032 г.511). Тут фактычна захавалася адзінае больш менш дэталёвае сведчанне пра Васільку Святаславіча, які сустракаў князя Усевалада Мсціславіча, што быў выгнаны раней з Ноўгарада, а цяпер з Вышгарада ехаў у Пскоў, куды яго запрасілі княжыць. Шлях яго ляжаў праз Полацкую зямлю, што і было выкарыстана Васількам, каб выказаць Усеваладу сваю пашану. У летапісе сказана, што Вйсілька выехаў яму насустрач «и проводи его с честию, забыв заповеди ради божия злобу отца его (Мсціслава), что бяшет сотворил всему роду его: вшедшю ему в руце его к нему, и ничто же о нём лукавно помысли, яко же подобаше по человечеству, но и крест межю собою целоваста, яко не поминати, что ся удеяно первое, и ни всей правде»512. Наўрад ці можна зводзіць гэту сустрэчу наўгародскага ізгоя толькі да дэманстрацыі антынаўгародскай палітыкі з боку Васількі513. Нам здаедда, што для Васількі было больш важным падкрэсліць сваю павагу да Усевалада як князя Пскова — найбліжэйшага суседа Полацка — і заручыцца з ім мірнымі адносінамі. Васільку гэта нялётка было зрабіць, маючы справу з сынам Мсціслава, які нанёс такую вялікую шкоду і Полацку і ўсяму роду яго князёў. Аднак усё гэта трэба было забыць на патрэбу моманту. Бо Пскоў, беручы сабе князем наўгародскага ізгоя і абапіраючыся ў гэтым на згоду кіеўскага князя, паказваў сваю незалежнасць ад Ноўгарада. Вядома, згода з ім была вельмі важная для аслаблення Полацка, асабліва ў выпадку варожасці да яго Ноўгарада. Таму сапраўды гэтая сустрэча магла мець значэнне дэманстрацыі антынаўгародскай палітыкі з боку Полацка. Не менш важна было гэта і для Пскова, які не мог забыцца пра тое, што ў мінулым ён быў аб’ектам вайсковых дзеянняў Полацка.

У святле сказанага зусім яепераканаўчым з’яўляецца вывад В. Данілевіча, што заключэннем саюзу паміж Васількам і Усевала дам «магчымасць паўтарэння ранейшых адносін да кіеўскіх князёў (?) у будучым была прыбрана цяпер фармальным чынам». Папершае, аб кіеўскіх князях тут не можа быць і гаворкі, бо Усевалад выступав тут у якасці пскоўскага князя і ад імя Кіева выступаць не мог. Падругое, не магло ісці гаворкі і аб паўтарэнні ранейшых адносін да кіеўскага князя (відаць, з боку полацкіх князёў), бо ў летапісным тэксце гаворыцца аб крыўдах Полацка, нанесеных яму Мсціславам. Менавіта Васілька, напамінаючы пра гэта сыну Мсціслава, і жадаў, каб такое больш не паўтарылася з боку Пскова як бліжэйшага суседа Полацка. Праўда, Усевалад нядоўга быў пскоўскім князем, ён памёр увосень таго ж года, і таму заключаны саюз з ім быў недаўгавечны.

Як ужо адзначалася, Русь пасля смерці Мсціслава была ахоплена бесперапыннай барацьбой паміж сабою розных княскіх ліній, якая з’яўлялася выяўленнем палітычнага выспявання паасобных земляў. Зразумела, што гэта не магло не ўплываць і на вонкавую палітыку Полацка. Ніводная дзяржава не можа быць свабоднай ад палітычных абставін вонкавага свету. Яна павінна пэўным чынам прыстасоўвацца да іх і выкарыстоўваць іх у сваіх палітычных мэтах, што і рабіў Полацк. Бачачы ва ўсобіцы Манамахавічаў і Мсціславічаў, з аднаш боку, і Ольгавічаў, з другога боку, перавагу першых, палачане становяцца на іх бок і ўдзельнічаюць у паходзе на Ноўгарад у 1138 г. і на Чарнігаў у 1139 г. Але наўрад ці правамерна будзе сцвярджаць, што дзякуючы гэтаму кіеўскі князь Яраполк дазволіў двум высланым у Візантыю полацкім князям — Васілю і Івану Рагвалодавічам — вярнуцца на радзіму515. Мы лічым, што гэта не было ва ўладзе кіеўскага князя, да таго ж такога слабога, як Яраполк. Апроч таго, трэба ўлічваць, што Яраполк памёр зімою 1138 г.516, паводле Іпацьеўскага летапісу — у 1139 г., а ўпомненыя князі вярнуліся ў 1140 г. I яшчэ варта паставіць пытанне: ці зацікаўлены быў Васілька ў вяртанні князёў з Візантыі, якія маглі быць яму канкурэнтамі ў барацьбе за полацкі пасад? Хутчэй за ўсё ініцыятыву за вяртанне выгнаннікаў магло праявіць полацкае веча, бо яму найперш было выгадна распальваць міжкняскую барацьбу за полацкі пасад і гэтым самым больш надзейна трымаць князёў у сваіх руках.

Вяртанне Васіля і Івана (далейшы лёс апошняга ў крыніцах не адбіўся) ускладніла не толькі ўнутранае жыццё, але і вонкавыя абставіны. Пасля смерці Яраполка на кіеўскім пасадзе апынуўся Усевалад Ольгавіч, прадстаўнік роду, варожага Манамахавічам і Мсціславічам. Вядома, што гэта магло выклікаць палітычную пераарыентацыю Полацка, пра што сведчыць факт уцёкаў выгнанага наўгародцамі Святаслава Ольгавіча (брата тагачаснага кіеўскага князя Усевалада) у Смаленск праз Полацк. Не выключана, што і прызначэнне ў 1140 г. Кузьмы полацкім епіскапам не абышлося без дапамогі Ольгавічаў518. У гэтым жа шэрагу стаіць і факт выдання дачкі полацкага князя Васількі Марыі зімою 1143 г. за сына кіеўскага князя Усевалада — Святаслава. Аднак другое вяселле паміж дачкой Ізяслава Мсціславіча і полацкім князем Рагвалодам Барысавічам, якое паводле Лаўрэнцьеўскага летапісу адбывалася ў 1144 г.5!9, а паводле Іпацьеўскага — у 1143 г.520, можа гаворыць і аб прыязных адносінах полацкіх князёў з Мсціславічамі. Дарэчы, на апошнім вяселлі прысутнічаў і кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч з усёй сваёй сям’ёй і баярамі. Але, як ужо намі адзначалася, сваяцкія адносіны, у прыватнасці шлюбныя, ніколі не мелі доўгатэрміновага дзеяння і не маглі аказваць істотнага ўплыву на складванне далейшых палітычных узаемаадносін. Трэба зазначыць, што ўказаныя ўрыўкавыя летапісныя звесткі пра полацкую гісторыю канца 30-х — пачатку 40-х гадоў даследчыкамі трактуюцца як сведчанні залежнасці Полацка ў тэты час ад розных паўднёварускіх палітычных партый521 ці аб паступовым знікненні адчужэння Полацкай зямлі ад рускіх земляў522 і г. д. Аднак правільней будзе ўсё гэта тлумачыць ускладненнем і ўзбагачэннем палітыкі Полацка, якому прыходзілася цяпер мець справу не з адным Кіевам, а з мноствам самастойных земляў. Ідучы скрозь гэты заблытаны палітычны лабірынт, полацкая дыпламатыя набывала большую гнуткасць і абачлівасць. Гэта і дало магчымасць Полацку, нягледзячы на часовыя крызісы і няўдачы, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць і набыць палітычную стабільнасць.

Даследчыкі ўжо ўказвалі на верагоднасць таго, што Васілька Святаславіч княжыў да 1143 г.523 ці да 1144 г.524, паколькі пад гэтымі гадамі полацкім князем ужо называецца Рагвалод Барысавіч525. Крыніцы не ўказваюць прычыны гэтай змены, і таму аб ёй мы можам толькі меркаваць. Не выключаючы магчымасці смерці Васількі, мы ўсё ж аддаём перавагу таму, што гэты князь быў заменены на Рагвалода вечам. Трэба памятаць, што ў асобе Рагвалода мы маем таго Васіля (гэта хрысціянскае імя Рагвалода), які вярнуўся ў 1140 г. з Візантыі. А гэта дае падставу думаць, што ўжо, магчыма, у тым годзе Васілька быў заменены вечам на ВасіляРагвалода. Бо тое, што пад 1143 г. Марыя Васількаўна фігуруе як полацкая князёўна, не азначае яшчэ, што яе бацька быў абавязкова тады полацкім князем. Замена вечам Васілька Рагвалодам тым болей праўдападобна, бо такі ж лёс напаткаў у 1151 г. і самога Рагвалода. Але пра гэта будзе ісці гаворка пасля, а зараз звернемся да тураўскіх і смаленскіх падзей.

ТУРАЎ I СМАЛЕНСК ПАКАЗВАЮЦЬ СВАЮ МОЦ

Для Тураўскай зямлі гэты час, як і пазнейшы, да 1158 г., вызначаецца выключнай складанасцю і заблытанасцю526. Менавіта на лёсе Тураўскай зямлі, якую моцна трымаў Кіеў у сваіх руках, з асаблівым цяжарам адбілася міжусобная разаніна. Для Тураўшчыны наступіў трагічны час разрывания на кавалкі і ўкарачэння тэрыторыі. Аднак і ў гэту пару нечуванага прыніжэння Тураўская зямля не загінула як палітычная і этнічная асобнасць. Больш за тое, менавіта цяпер яна, як і іншыя землі, найбольш яскрава выявіла сваё імкненне да аўтаноміі.

Ходь на тураўскім пасадзе нямала перабывала князёў, але найбольш выдатнай постаццю тураўскай гісторыі 30–40-х гадоў XII ст. з’яўляецца князь Вячаслаў Уладзіміравіч, сын Манамаха (1083–1155 гг.). Яшчэ з юначага ўзросту ён быў уцягнуты ў ваеннапалітычнае жыццё. Ён быў актыўным удзельнікам барацьбы Кіева з Полацкам. Гэта ён у 1116 г. як смаленскі князь адваяваў у Глеба Менскага Оршу і Копысь, а ў 1127 г. як тураўскі князь удзельнічаў ва ўзяцці Ізяслаўля. Пасля смерці Мсціслава ў 1132 г. Вячаслаў быў пасланы ў Пераяслаўль, адкуль быў выгнаны яго пляменнік Ізяслаў Мсціславіч, якому, як мы ведаем, у прыдачу да Менска былі дадзены Тураў і Шнек. Але, адчуваючы сябе тут няўтульна пад сталай пагрозай нападу полаўцаў і чарнігаўскіх Ольга вічаў, Вячаслаў праз год зноў вяртаецца ў Тураў, выгнаўшы адтуль Ізяслава Мсціславіча. У барацьбе, якая завязалася ўслед за гэтым паміж вялікім князем Яраполкам і Ольгавічамі, Вячаслаў бярэ бок першага і пасылае ў 1135 г. яму на дапамогу тураўскае войска. Пасля смерці Яраполка ў 1139 г. Вячаслаў зрабіў спробу захапіць кіеўскі пасад, але, не падтрыманы кіеўскім земствам, пацярпеў няўдачу ад Усевалада Ольгавіча, якому аказалі вырашальную падтрымку чарнігаўскія князі. Вячаслаў вымушаны быў зноў вярнуцца ў Тураў. У 1142 г. Усевалад зрабіў спробу захапіць Тураўскую зямлю, сказаўшы Вячаславу: «…седешй во Киевской волости, а мне достоить, и ты поиди в Переяславль отцыну свою»527. Як бачым, Усевалад атаясамліваў Тураў з Кіеўскай воласцю. Аднак валоданне кіеўскім пасадам не цягнула за сабою абавязковае валоданне Тураўскай зямлёй. Так, напрыклад, тры кіеўскія князі — Святаслаў Яраславіч, Мсціслаў і Яраполк Уладзіміравічы — непасрэдна не валодалі ёю. Тураўскае княства заўсёды захоўвала тэрытарыяльную цэласнасць. Адносіны Кіева і Турава не былі адносінамі непасрэднай залежнасці і падначаленасці, і таму з боку Усевалада Мсціславіча адносіць Тураў да Кіеўскай воласці было зусім беспадстаўным528. Аднак пад пагрозай узброенай сілы Вячаслаў быў змушаны пакінуць Тураў і перайсці ў Пераяслаўль. У Тураве Ўсевалад пасадзіў свайго сына Святаслава, што выклікала незадавальненне братоў і пляменнікаў Усевалада. Зноў завязалася барацьба, у ходзе якой Ольгавічы напалі на Пераяслаўль, што прымусіла Вячаслава пакінуць гэты горад і вярнуцца ў Тураў. Зазначым, што ў ходзе гэтых падзей значна пацярпела радзіміцкая зямля, якая належала чарнігаўскаму князю Ігару Ольгавічу, што ў саюзе з іншымі сваімі родзічамі напаў на Пераяслаўль. Смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч, даведаўшыся аб нападзе на яго дзядзьку Вячаслава, напаў на радзіміцкую зямлю і папаліў яе разам з горадам Гоміем (гэта першае пісьмовае ўпамінанне Гомеля, якое адносіцда да 1142 г.). Справа кончылася тым, што Усевала д, не хочучы дзяліць Северскую зямлю, рашыў задаволіць прэтэнзіі сваіх родзічаў за кошт Тураўскай зямлі. Ім былі аддадзены Берасце, Дарагічын, Клечаск, Рагачоў і Чартарыйск529. Гэты падзел вельмі добра ўдакладняе тэрыторыю Тураўскай зямлі, пасля яго, напрыклад, ніхто не будзе пярэчыць, што Берасце не было ў складзе Тураўскага княства. Вядома, што 1142 г. быў сумнай вехай у гісторыі Турава, з якой пачынаецца раздача яго тэрыторыі і кароткія па часе ўладанні ёю князёў розных дынастычных ліній530. Аднак нельга пагадзіцца з тым, што з гэтага часу толькі і пачынаецца перыяд драбнення Тураўскай зямлі. Як мы бачылі, гэты працэс пачаўся значна раней. Каштоўнасць летапіснага паведамлення пад 1142 г. для нас і ў тым, што яно высветліла і тыя гарады, якія набылі ўдзельнае значэнне, а менавіта: Дарагічын, Рагачоў і Чартарыйск. Апроч таго, нельга ставіць на адну дошку такія розныя гістарычныя з’явы, як раздаванне частак Тураўскай зямлі розным князям і яе драбненне на ўдзелы. Калі першая сапраўды садзейнічала аслабленню княства, то другая гаварыла аб яго далейшым эканамічным развіцці, а значыць, і ўмацаванні яго эканамічнай і разам з тым палітычнай моцы. Як мы ўжо бачылі на прыкладзе Полацкай зямлі, драбненне на ўдзелы не абавязкова цягне за сабой страту палітычнай еднасці. Тое ж мы ўбачым далей у адносінах Тураўскай зямлі.

Мірныя адносіны Турава з Кіевам прадаўжаліся да смерці Усевалада Ольгавіча ў 1146 г., калі кіеўскі пасад захапіў падтрыманы кіяўлянамі Ізяслаў Мсціславіч, пляменнік Вячаслава. Ёсць меркаванне, што паміж імі была раней зроблена ўмова, паводле якой Ізяслаў, стаўшы кіеўскім князем, возьме да сябе ў суправіцелі Вячаслава531. Магчымасць такога не выключана. Але справа тут не ў тым, што ён не дачакаўся ад Ізяслава запрашэння ў Кіеў. Прычыну далейшых дзеяяняў Вячаслава трзба шукаць найперш не ў асабістых амбіцыях гэтага князя, а у інтарэсах тураўскіх баяраў, якіх, паводле сведчання летапісу, ён паслухаў. У гісторыі Тураўшчыны нарэшце выдаўся вельмі рэдкі момант, які адразу закрэсліў традыцыйнае ўяўленне пра поўную палітычную забітасць гэтага балотнага краю, даўшы яго ў праўдзівым святле.

Што ж адбылося? Вячаслаў — вельмі нерашучы чалавек, але, падбухтораны сваімі баярамі, не толькі не выказаў пашаны Ізяславу, але і самохаць далучыў да сваіх уладанняў раней адабраныя гарады і ў дадатак да гэтага нават захапіў Уладзімір Валынскі для свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча. Можна ўявіць сабе, як усё гэта было неспадзявана для Кіева, які прывык бачыдь у Тураве заўсёды свайго пакорнага падручнага. I таму Ізяслаў, раз’юшаны такой нябачанай дзёрзкасцю, пасылае ў Тураў двух князёў — Святаслава Усеваладавіча і Расціслава Мсціславіча — чыніць расправу, Характэрна, што лягчэйшую кару атрымаў Вячаслаў: ён быў пераведзены княжыць у Перасопніцу. Больш цяжкі лёс напаткаў тураўскага епіскапа Акіма і пасадніка Жыраслава Яванкавіча: іх, закаваных у кандалы, прывезлі ў Кіеў. Кіеўскія карнікі добра разгледзелі сапраўдных віноўнікаў тураўскага сваволля. Бясспрэчна, што Акім і Жыраслаў былі найбліжэйшымі дарадчыкамі Вячаслава. Цікава, што нават епіскап, асоба духоўная, не толькі пранікся мясдовымі інтарэсамі, але і быў найболын паслядоўным іх выразнікам. Акім больш не вярнуўся ў Тураў, ён быў заменены епіскапам Іаанам533. Дый пасаднік Жыраслаў не быў тураўскага даходжання. Але гэта не мела істотнага значэння, галоўнае было ў задавальненні інтарэсаў тых, каму ён служыў, у дадзеным выпадку — тураўскіх баяраў. Усё гэта і вытлумачвае выключна суровае пакаранне для Акіма і Жыраслава. На жаль, у гістарычнай літаратуры гэтай важнай падзеі не надаецца належнай увагі. Яна там як радавы факт наогул не ўпамінаецца (надр., у «Гісторыі Беларускай ССР», т. 1). А між тым гэтая падзея красамоўна паказала, што Тураўская зямля, нягледзячы на сваю векавую падуладнасць, не страціла імкнення да самастойнага лалітычнага жыцця.

Гэтым бліскучым эпізодам і закончылася дзейнасдь Вячаслава Уладзіміравіча як тураўскага князя, якая з перапынкамі працягвалася 20 гадоў (1125–1132, 1132–1139, 1139–1142, 1142–1146 гг.) — Вядома, гэтага часу дастаткова было, каб Вячаслаў прывык да Турава і зжыўся з ім. Летапісы не паведамляюць, чаму Вячаслаў настойліва вяртаўся ў Тураў. Але гэта быў тыповы факт для часу эканамічнага і палітычнага выспявання паасобных абласцей, што прыводзіла да росту мясцовых інтарэсаў і пранікнення імі князёў, што правілі там, і іх трывалага асядання ў гэтых землях. Мясцовыя баяры настойліва патрабавалі ад князя выканання іх волі, што ён і рабіў незалежна ад таго, ці быў ён валявы, як Юрый Даўгарукі, ці бесхарактарны, як Вячаслаў Тураўскі. У далейшым мы бачым Вячаслава і на кіеўскім пасадзе ў якасці суправіцеля Ізяслава Мсціславіча, у распараджэнне якога ён аддаў сваю дружыну. Памёр ён даволі старым чалавекам у 1155 г.

Але Тураў паранейшаму ў сувязі з барацьбой рускіх князёў за Кіеў перажываў княскую чахарду. Адправіўшы Вячаслава ў Перасопніцу, Ізяслаў пасадзіў у Тураве свайго сына Яраслава. Аднак у 1150 г. растовасуздальскі князь Юрый Даўгарукі, заваяваўшы Кіеў, аддае Тураў разам з Шнекам і Перасопніцай свайму сыну Андрэю (Багалюбскаму), а Святаславу Ольгавічу — Слуцк, Клецк і ўсю астатнюю зямлю534. Праўда, у хуткім часе ў той жа год Ізяслаў Мсціславіч адабраў ад Андрэя Пінск і Перасопніцу. У 1154 г. Расціслаў Мсціславіч, заняўшы кіеўскі пасад, аддае Тураў Святаславу Усеваладавічу. Але ў наступным годзе Юрый Даўгарукі, зноў стаўшы кіеўскім князем, садзіць у Тураве сына Барыса.

I ўсё ж такое княскае мільгаценне на тураўскім пасадзе, якое суправаджалася чаргаваннем ненажэрных дружынаў і дарадцаў і поўным забыццём мясцовых інтарэсаў, не аслабіла зямлю, не дэзарганізавала і не спаралізавала яе, што і паказалі наступныя падзеі яе гісторыі. Дзесьці ў прамежку 1157–1158 гг. тураўскім князем стаў Юрый Яраславіч. ён даводзіўся ўнукам вядомаму ўжо нам Святаполку Ізяславічу, князю тураўскаму і кіеўскаму. Крыніцы не адбілі канкрэтных абставін укнязявання Юрыя ў Тураве, і таму робяцца меркаванні, што ён выкарыстаў для гэтага зручны момант, калі ў Тураве адсутнічаў яго князь Барыс, што паехаў на пахаванне свайго бацькі Юрыя Даўгарукага, а Ізяслаў Давыдавіч яшчэ не паспеў умацавацца ў Кіеве. Невядомым застаецца, якім удзелам валодаў раней Юрый.

Паасобныя летапісныя звесткі ў перыяд з 1149 па 1154 гг. указваюць на тое, што ён, будучы бліжэйшым дарадцам Юрыя Даўгарукага, набыў бататы палітычны і вайсковы вопыт, што, вядома, садзейнічала яго ўмацаванню ў Тураве. Немалое значэнне тады мела і тое, што Юрый быў патомкам старший лініі племя Яраслава — Ізяславічаў, прадстаўнікі якой знаходзіліся на тураўскім пасадзе каля 60 гадоў. У сё гэта рабіла Юрыя Яраславіча ў вачах тураўцаў сваім князем. I вось у 1158 г. Ізяслаў Давыдавіч, адчуўшы сябе ўпэўнена на велікакняскім пасадзе, убачыў, што сярод яго ўладанняў няма Турава, які быў заўсёды для Рурыкавічаў як бы кіеўскім прыдаткам. Відаць, Ізяслаў спачатку звярнуўся да Юрыя з патрабаваннем добраахвотна пакінуць Тураў або, прынамсі, прызнаць кіеўскую ўладу над сабой, на што не маглі згадзіцда ні Юрый, ні тураўцы. Што так магло быць, сведчаць далейшыя рангучыя дзеянні Кіева. Ізяслаў Давыдавіч, па сутнасці, згуртаваў шматлікую кааліцыю, у якой апроч яго былі Яраполк з Луцка, і Яраполк Андрэевіч, і галіцкая помач, і Рурык Расціславіч са смаленцамі, і Уладзімір Мсціславіч (яму і павінен быў застацца Тураў за аказаную дапамогу Ізяславу Давыдавічу). Сустракаем мы тут і палачанаў (чаму яны прыйшлі сюды, мы скажам пасля), якія папалілі сёлы каля Турава. Моц зямлі была не толькі ў Тураве, але і ў ГІінску, які паступова станавіўся як бы другой сталіцай. I яго павінна было ўзяць войска Берандзеічаў535.

Як бачым, сілы былі сабраны ўнушальныя. I ніяк не вяжацца ў свядомасці, што ўсе яны былі накіраваны супроць… Турава, які на працягу ўсёй сваёй гісторыі як быццам вызначаўся сваёй палітычнай безаблічнасцю і слабасцю і толькі ў самы апошні час пачаў свавольнічаць. Але гэта толькі на першы погляд. На жаль, нашы пісьмовыя крыніцы, шмат увагі ўдзяляючы міжкняскім адносінам, іх усобіцам, паходам, замірэнням, г. зн. знешнім гістарычным абставінам, амаль поўнасцю абмінулі глыбінныя грамадскія працэсы, якія хоць і працякалі непрыкметна, пакрыёма, але ў далейшым далі вялікія гістарычныя вынікі. Вось таму такімі нечаканымі і з’явіліся тураўскія падзеі 1146 і 1158 гадоў. Яны паказваюць, што ў Тураўскай зямлі, знешне пакорлівай і ціхмянай, пад неаслабнай уладай Кіева ніколі не замірала імкненне да свабоднага палітычнага жыцця. I хоць прыходзілася нямала сіл траціць на розныя велікакняскія авантуры, усё ж ёй удавалася захоўваць у дастатковай колькасці іх і для сябе, што і засведчыў 1158 год. Сапраўды, паход Ізяслава на Тураў у гэтым годзе па ліку яго ўдзельнікаў нагадваў паход Мсціслава на Полацк у 1127 г. Здавалася, што такі модны націск магутных сіл адразу скрышыць Тураў.

Аднак гэтага не адбылося. Праціўніку прыйшлося перайсці да аблогі, якая працягвалася аж 10 тыдняў і закончылася беспаспяхова. Немалое значэнне ў гэтым мела абарончая сістэма горада, яка я ўдала спа луча ла прыродныя перашкоды са штучнымі ўмацаваннямі, узведзенымі стасоўна да рэльефу мясцовасці і адпаведна тагачаснай тактыцы абароны. Аднак крэпасці самі па сабе не бароняць. Самую неприступную з іх можна лёгка ўзяць без стойкасці абаронцаў. Менавіта гэта і вырашыла няўдачу войск, што аблажылі Тураў. Тураўцы не абмяжоўваліся толькі пасіўнай абаронай за сценам! крэпасці, але і пераходзілі ў наступление, у выніку чаго былі вялікія страты. «И бьяхуться крепко выходячи из города и многа бывше язвеных», — засведчыў летапіс. Нельга таксама забывацца і пра вайсковае майстэрства Юрыя Яраславіча, якому, бясспрэчна, належала кіраўніцтва абаронай. Аднак не жадаючы непатрэбнага знясілення і вялікіх ахвяр з двух бакоў, ён звярнуўся да дыпламатычных сродкаў, увайшоўшы ў перагаворы з праціўнікам: «И многу молбу створиваше Гюрги Ярославич, высылая из города к Изяславу, река: «Брате! Прими мя в любовь к собе». Аднак гэтыя мірныя прапановы заставаліся без адказу. Ізяслаў «того не вьсхоте, но всяко хотягце под ним взяти Туров и Пинск». Гаворачы сучаснай мовай, тут каментарыі лішнія, бо яскрава выяўляецца намер Ізяслава. Але гэта неабачлівая ўпартасць не дала вынікаў. Праўда, могуць запярэчыць, што прычынай зняцця аблогі быў паморак коней і што, каб не гэга, Тураў, магчыма, быў бы ўзяты. Аднак паморак пачаўся, як сведчыць летапіс, пасля 10 тыдняў беспаспяховага стаяння пад Туравам. А выпадак такой працяглай аблогі беспрэцэдэнтны ў тагачаснай вайсковай гісторыі. I яе сумныя вынікі вельмі лаканічна і выразна падвёў летапісец: «…и тако не успевше ему ничтоже возвратишеся восвояси, не створиша с ним (г. зн. з Юрыем Яраславічам. — М. Е.) мира и мнози пеши придоша с тое войны». На жаль, летапісец паза ўвагай пакінуў ваенныя дзеянні ля Пінска. I ўсё ж з летапіснага тэксту можна зразумець, што і Пінск не быў узяты Берандзеічамі, хоць ім і ўдалося зайсці за Прыпяць, г. зн. на яе паўночны бок. Фактычна перамога 1158 г. азначала заваяванне Туравам незалежнасці ад Кіева, што з укнязяваннем Юрыя Яраславіча падмацоўвалася і ўтварэннем сваёй княскай дынастыі.

Аднак нельга сцвярджаць, што разам з гэтым закончыўся перыяд драбнення і раздач Тураўскага княства537. Драбненне было аб’ектыўным гістарычным працэсам, і яго ніякая ўлада не магла спыніць, і ў Тураўскай зямлі з’яўляліся ўсё новыя ўдзелы. На жаль, і спробы разданы не спыніліся. Няўдалы прэтэндэнт на Тураў у 1158 г. Уладзімір Мсціславіч у 1162 г. заняў Слуцк538, праўда, ненадоўга. Трэба таксама ўлічваць, што Ізяслаў адступіў ад Турава ў 1158 г. «не створиша мира», а г. зн., што можна было ўвесь час чакаць новага нападу. Але гэта не магло ажыццявіцца, паколькі Ізяслаў быў вымушаны адбівацца ад Яраслава Галіцкага.

Мы ўжо ведаем, што ў 1146 г. Вячаслаў захапіў Уладзімір Валынскі. Гэты факт варты асаблівай увагі, бо ён паклаў пачатак тураўскавалынскаму антаганізму, які адразу ўзгарэўся пасля выхаду Турава зпад у лады Кіева. Некаторыя звесткі Іпацьеўскага летапісу (праўда, некалькі заблытаныя)539 даюць падставу лічыць, што канфлікт пачаўся з нападу ў 1162 г. тураўцаў на ўладанні валынскіх князёў. У адказ на гэта валынскія князі Мсціслаў, Яраслаў і Яраполк Ізяславічы і Уладзімір і Яраполк Андрэевічы рушылі на Тураў супроць усё таго ж самага Юрыя Яраславіча. Але і гэты паход застаўся без вынікаў. Прастаяўшы два з паловай тыдні, «не вспевше ему (г. зн. Юрыю. — М. Е.) ничтоже, возвратишеся восвояси». У 1162 г. Юрый Яраславіч нарэшце заключыў мір з кіеўілсім князем Расціславам Мсціславічам541 і так дабіўся ад Кіева фактычнага прызнання сваёй незалежнасці. Усё гэта яшчэ раз пацвердзіла эканамічную і вайсковую магутнасць Турава, яго здольнасць адстойваць сябе.

У 1162 г. абрываюцца звесткі пра Юрыя Яраславіча, які па праву лічыцца заснавальнікам тураўскай княскай дынастыі. Хоць паведамленні аб ім вельмі ўрыўкавыя, усё ж яны даюць нам уяўленне пра яго як палітычнага дзеяча буйнога маштабу, які мог у складаных і вельмі цяжкіх умовах ужыць розныя сродкі барацьбы (актыўную абарону і наступление, дыпламатычныя перагаворы і ўменне выбраць зручны момант), што і забяспечвала яму атрыманне перамогі. 3 асобай Юрыя Яраславіча звязаны самыя слаўныя старонкі тураўскай гісторыі.

У адрозненне ад Турава выдзяленне Смаленска ў асобную адзінку адбылося без канфлікту і як бы непрыкметна. Палітычнае выспяванне паасобных абласцей Старажытнай Русі су права джалася, як правіла, сфармаваннем мясцовых княскіх дынастый. Мы гэта ўжо бачылі на прыкладзе Турава. Тое ж самае назіралася і ў адносінах Смаленска. Роданачальнікам яго князёў стаў Расціслаў Мсціславіч, з імем якога звязаны выдатныя старонкі смаленскай гісторыі. Хоць Расціслаў упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах як смаленскі князь у 1127 г., аднак ён стаў князяваць тут хутчэй за ўсё ў 1125 г., пасля таго як яго бацька Мсціслаў замяніў на велікакняскім пасадзе памерлага Уладзіміра Манамаха. Да гэтага ў Смаленску быў князем Вячаслаў Уладзіміравіч, які пасля перайшоў у Тураў.

Вядома, нельга прыпісваць выдатнае становішча Смаленскай зямлі, якое яна заняла, сярод іншых усходнеславянскіх земляў, выключна вынікам дзейнасці Расціслава, хоць, вядома, яго заслуг у гэтым нельга адмаўляць. Хутчэй трэба бачыць факт працяглага (у 32 гады) князявання Расціслава ў Смаленску вынікам тых спрыяльных гістарычных умоў, што выпалі на долю Смаленскай зямлі ў гэты час, якія выразна ўбачыў і ўдала скарыстаў Расціслаў. Найперш трэба адзначыць, што Смаленская зямля ў гэты час дасягнула найбольшых сваіх памераў. Паводле Устаўной граматы Расціслава 1136 г., усходнія межы Смаленшчыны даходзілі да сярэдняга цячэння р. Масквы, а на захадзе яны ўключалі Оршу і Копысь, захопленыя ў Глеба Менскага ў 1116 г. Апошняе асабліва важна было для Смаленска. Заходнія, больш заселеныя, а таму і больш багатыя, раёны Смаленшчыны былі больш каштоўныя, чым усходнія, аддаленыя ад гандлёвых шляхоў і таму маланаселеныя і бедныя.

Аднак здабыццё палітычнай незалежнасці не азначала для Смаленска, як і для іншых земляў, ізаляцыі яго ад палітычнага жыцця, у першую чаргу Кіева, Ноўгарада, Суздаля, Полацка. Смаленску асабліва важна было захоўваць прыязныя адносіны з Кіевам, паколькі ў адваротным выпадку яго прыдняпроўскія землі, праз якія праходзіў вялікі гандлёвы шлях, маглі стаць аб’ектам варожага нападу. У выніку дальнабачнай палітыкі Расціслава велізарная тэрыторыя Смаленскай зямлі ў час зацятых удзельных усобіц, звязаных з варожым нашэсдем, спусташэннем і разбурэннем рускіх земляў, з’явілася шчаслівым выключэннем. Яна амаль пазбегла ўсяго гэтага. Толькі ў 1147 г. былі спустошаны вярхоўі Протвы, дзе жыло невялікае балцкае племя голядзь, і вярхоўі Угры, дзе пагаспадарылі полаўцы. Аднак, як мы ўжо гаварылі, гэтыя крайнія ўсходнія мясціны не мелі важнага значэння для Смаленска. У той жа час яго войскі не раз прайшлі па іншых землях, асабліва па Чарнігаўскай (як намі ўжо адзначалася, у 1142 г. яны спустошылі радзіміцкую зямлю з Гомелем). Такая засцярога ад знешніх нападаў і шырокая магчымасць пранікаць у іншыя землі і спрыяла ўстанаўленню ў Смаленскай зямлі палітычнай раўнавагі, асабліва ва ўзаемаадносінах князя і веча, чаго не было ў многіх землях, і ў прыватнасці ў Полацкай.

Не атрымліваючы за сваю дапамогу Кіеву новых уладанняў, адрэзаных ад яго зямлі, Смаленск затое атрымліваў усе магчымасці ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседніх земляў (найперш Наўгародскай і Полацкай), тым самым аслабляць іх і паступова падначальваць свайму ўплыву. I тут справа выглядае так, што Смаленск пераняў ролю Полацка ў гэтых адносінах. Калі раней Полацк імкнуўся падначаліць свайму ўплыву Ноўгарад і Смаленск, то зараз апошні імкнуўся да гэтага ў адносінах Ноўгарада і самога Полацка. Што да Ноўгарада, то гэта тэндэнцыя ўжо праступала ў 1138 г., калі смаленцы разам з кіяўлянамі, суздальцамі і палачанамі ўдзельнічалі ў кааліцыі супроць наўгародцаў, што не хацелі прыняць да сябе князя Святаполка Мсціславіча, брата Расціслава Смаленскага. У сваіх дамаганнях на ўплыў у Ноўгарадзе Смаленск выкарыстоўвае абвостраную барацьбу партый у гэтым горадзе.

Яшчэ большыя поспехі меў Смаленск у сваёй полацкай палітыцы, пра што мы будзем гаварыць, разглядаючы гісторыю Полацка. Укажам яшчэ на так званыя Устаўныя граматы князя Расціслава, гістарычнае значэнне якіх выходзіць далёка за рамкі Смаленскага княства і мае вялікае значэнне для нашага ўяўлення пра многія бакі сацыяльнаэканамічнага жыцця ўсіх рускіх земляў таго часу. Яны найперш даюць уяўленне пра тэрыторыю княства. У прыватнасці, упамінанне ў першай з іх «палюддзя Копыся» яскрава пасведчыла на пераход гэтага горада з Полацкага княства ў Смаленскае. Грамата дае і дакладную дату заснавання смаленскага епіскапства — 1136 г. Пералічэнне ў грамаце тых данінаў, з якіх дзесятая частка аддавалася ў карысць епіскапа, мае для нас асабліва важнае, неацэннае значэнне. Яно паказвае, як ішоў працэс замацавання дзяржаўнай улады ў княстве, на чым грунтавалася эканамічная моц яго, як размяжоўваліся асабістыя і дзяржаўныя прыбыткі князя. 3 грамат мы выносім уяўленне аб кампетэнцыі княскага, пасадніцкага і епіскапскага судоў і шмат іншага. Бясспрэчна, што ўсё гэта мела месца і ў іншых землях.

ВЫДАЛЯЮЦЬ РАГВАЛОДА, БЯРУЦЬ РАСЦІСЛАВА

Новае дзесяцігоддзе полацкай гісторыі пачалося вельмі бурліва. Падзеі 1151 г. яшчэ раз пацвердзілі дамінуючае значэнне веча ў дзяржаўным жыцці Полаччыны. Мы пераконваемся ў гэтым, прачытаўшы адпаведную летапіснўю вытрымку: «В лето 6659 (1151)… Том же лете яша Полочане Рогволода Борисовича, князя своего и послаша Меньску, и ту и держагца у велице нужи, а Глебовича собе уведоша; и слашася Полотьчане к Святославу Олговичю с любовью, яко имети отцем собе и ходить в послушании его, и на том целовали хрест»542.

Кароткая, але даволі багатая інфармацыя для разумения тагачаснага палітычнага стану Полацкай зямлі. Найперш яна адмятае сцвярджэнні аб барацьбе, якая нібыта разгарэлася паміж дынастычнымі лініямі Рагвалодавічаў і Глебавічаў543 і князёў з земствам544. Цытаваны запіс яскрава засведчыў, што сваркі і нелады паміж княскімі лініямі Полацкай зямлі ўзнікалі не столькі самі па сабе, колькі па волі полацкага веча. Менавіта палачане (над якімі разумеецца веча) «яша» Рагвалода, выслалі яго ў Менск, а адтуль узялі сабе Глебавіча. Вось такім бесцырымонным абыходжаннем са сваімі князямі полацкае веча і трымала іх у сваіх руках, робячы іх паслухмянымі сваёй волі.

3 летапіснага ўрыўка мы бачым, што пасля выгнання Рагвалода палачане звярнуліся да Святаслава Ольгавіча, тады наўгародсеверскага князя, з просьбай апекі над імі. Не ўказаная ў летапісе прычына выгнання Рагвалода з Полацка рознымі даследчыкамі тлумачыцца пасвойму. У В. Тацішчава, дзе непасрэдна гаворыцца аб падзеях 1151 г., сказана, што палачане ўсклалі на Рагвалода «многие вины»545, а пад 1158 г. мы чытаем, што яны, будучы пад управай ціхмянага («кроткого») Рагвалода Барысавіча, без усялякай прычыны, безразважна даўшы сабе волю, ад адсутнасш постраху ўсхваляваліся супроць яго646. Вядома, такое тлумачэнне вельмі суб’ектыўнае, яно магло ісці ад летапісца, які спачуваў Рагвалоду, і таму не можа быць аб’ектыўным, што і дало пад ставу даследчыкам шукаць іншых прычын. В. Данілевіч тлумачыў выгнанне Рагвалода імкненнем апошняга падначаліць сабе іншых полацкіх князёў, што ён стаў ахвярай шырокай змовы, у якой палачане былі толькі зброяй у руках князёў547. Аднак летапіс ясна паказвае, што ініцыятарамі выгнання князя былі палачане, а не іншыя князі. Зыходзячы з таго, што Рагвалод быў жанаты з дачкой Ізяслава Мсціславіча, шэраг гісторыкаў (С. Салаўёў, Д. Ілавайскі, I. Бяляеў, М. ДоўнарЗапольскі) бачылі прычыну выдалення Рагвалода ў тым, што ён вёў палітыку падначалення Полацка Мсціславічам. Але, як зазначалася намі вышэй, шлюбныя адносіны — вельмі нетрывалы фактар у палітыцы, хоць, вядома, нельга адмятаць поўнасцю пэўнай арыентацыі Рагвалода на Мсціславічаў. Сцвярджэнне Л. Аляксеева аб разыходжанні Рагвалода з мясцовым епіскапствам вельмі хісткае. Тым часам думка даследчыка аб незадаволенасці гэтым князем з боку баярства, якое ўзначальвала веча, у цэлым слушная. Сапраўды, настроеная супроць Рагвалода была нейкая полацкая партыя, магчыма, і баярская, якой удалося ўзяць верх на вечы і дамагчыся выгнання гэтага князя. Менавіта ў барацьбе партый полацкага насельніцтва, а гэтым самым і полацкага веча, і трэба бачыць найперш прычыны выгнання і ўзвядзення на полацкі пасад таго ці іншага князя, што добра выявяць падзеі 1158 г. I гэта не было з’явай толькі полацкай, бо тое ж самае было характэрна і для іншых земляў, асабліва для Наўгародскай, дзе веча было такім жа ўсемагутным, як і ў Полацку. Але вядома, што ў сваёй барацьбе партыі вельмі часта абапіраліся і на дапамогу іншых земляў. Так, напрыклад, баярская партыя Ноўгарада ў 50-я гады XII ст. арыентавалася на сілы смаленскага князя Расціслава. Гэта ж назіралася і ў Полацку. Калі партыя, якая падтрымлівала Рагвалода, магчыма, арыентавалася на дапамогу Мсціславічаў, то партыя, якая выгнала Рагвалода і паставіла Расціслава Глебавіча, павінна была шукаць апоры ў Святаслава Ольгавіча. Менавіта яе прадстаўнікі і пайшлі да апошняга з «любоўю», хочучы мець яго «бацькам сваім» і жадаючы хадзіць паслухмяна ў яго, на чым і цалавалі крыж. Вось чаму не мае падставы сцвярджэнне, што Расціслаў Глебавіч таму звярнуўся да Святаслава Ольгавіча, бо апошні, маўляў, з 1149 г. валодаючы Слуцкам, Клецкам і ўсімі дрыгавічамі, быў бліжэйшым суседам Глебавічаў і што, звяртаючыся да яго, Глебавічы атрымлівалі дапамогу магутнай паўднёварускай кааліцыі, якая групавалася вакол ІОрыя Даўгарукага548. Аднак Глебавічы не былі зачыншчыкамі падзей 1151 г., бо крыніцы паказваюць адваротнае, а менавіта дамінуючую ролю ў гэтых падзеях веча.

Падзеі 1151 г. таксама пасведчылі, што ў Менску канчаткова замацаваліся Глебавічы. Як вядома, у ліку сасланых у Візантыю полацкіх князёў летапіс не называв Глебавічаў.

I гэта зразумела. Глеб першы з Усяславічаў яшчэ у 1119 г. быў выведзены ў палон, і яго дзеці вымушаны былі шукаць сабе ратунку. Дзе ж яны перахоўваліся? I. Бяляеў гаварыў, што сыны Глеба падзялілі паміж сабою пакінутыя за імі Манамахам гарады Менскага княства549. Аднак гэта не пацвярджаенда крыніцамі. Хутчэй за усё, што пасля 1119 г. Глебавічы разам са сваёй маці (яна памерла ў 1158 г.) знайшлі прытулак у суседняй Літве і ў 1135 г. зноў вярнуліся ў Менск. Лічында, што ў Глеба было трое сыноў: Расціслаў, Глеб і Усевалад. Але не выключана, што яшчэ быў і чацвёр ты — Ізяслаў. У Іпацьеўскім летапісе сказана, што 14 мая 1134 г. памёр нехта Ізяслаў Глебавіч550, а ў В. Тацішчава ўдакладнена — «князь полацкі»551. Калі гэта так, то ён быў несумненна сьшам Глеба. В. Тацішчаў зачастую ўсіх князёў Полацкай зямлі незалежна ад таго, дзе яны князявалі — у Полацку ці ў іншым месцы, — называв полацкімі. Дык вось (гэта высветляць пазнейшьш падзеі) у 1151 г. у Менску княжыў Расціслаў, магчыма, самы старэйшы з Глебавічаў, якога палачане «уведоша» да сябе ў якасці свайго князя. Было б наіўным думаць, што Расціслаў Глебавіч ужо раней, не ведаў аб намерах палачанаў узяць яго за князя. Зразумела, што ўсё было раней дамоўлена. Полацкі пасад для ўсіх полацкіх князёў меў значэнне велікакняскага і таму не мог не быць прэстыжнай мэтай кожнага з іх, што добра было вядома вечу.

У сувязі са сказаным паўстае пытанне аб тым, хто стаў князем у Менску пасля Расціслава. Рагвалод быў сасланы ў Менск, а не пераведзены туды князем. Зноўтакі летапісная нататка пад 1151 г. не дае адказу на гэта пытанне. I толькі з падзей 1158 г. можна зразумець, што менскім князем пасля Расціслава стаў яго брат Валадар. Што Глебавічы параней- шаму заставаліся гаспадарамі Меншчыны, сведчаць тацішчаўскія матэрыялы, дзе сказана, што менавіта ў рукі Расціслава і яго братоў быў аддадзены Рагвалод552. Занатаванае толькі ў матэрыялах В. Тацішчава паведамленне сведчыць, што Юрый Даўгарукі, незадоўга да сваёй смерці (1157 г.) даведаўшыся пра цяжкі лёс Рагвалода ў руках Глебавічаў, патрабаваў пагрозай вайны вызваліць вязня, што і было зроблена, хоць, атрымаўшы вестку аб смерці Юрыя Даўгарукага, Глебавічы не вярнулі Рагвалоду яго ўладанняў і пажыткаў553. Заступніцтва Юрыя Даўгарукага Л. Аляксееў тлумачыць тым, што вялікі князь страціў давер да свайго былога саюзніка Святаслава Ольгавіча і вызваленнем Рагвалода і ўзвядзеннем яго на полацкі пасад хацеў адкалоць ад чарнігаўскага князя іх саюзнікаў — Глебавічаў554. Але і гэта непераканаўча, бо тут не ўказваецца, чым менавіта Святаслаў Ольгавіч быў незадаволены Глебавічамі і таму заступіўся за Рагвалода. Мы яшчэ будзем разглядаць гэтыя падзеі, але зараз адзначым адну тэндэнцыйнасць некаторых даследчыкаў, якая выяўляецца ў імкненні падкрэсліць страту Полацкам палітычнай ініцыятывы і поўную залежнасць яго ад перыпетый міжусобнай барацьбы розных рускіх земляў. Але ўсё гэта далёка не так. Менавіта суперніцтва паміж рознымі рускімі княствамі давала магчымасць Полацку заўсёды знаходзіць сабе саюзнікаў. Зразумела, што ў сваю чаргу і рускія князі не маглі не выкарыстоўваць барацьбу розных полацкіх партый і звязаных з імі князёў у сваіх інтарэсах. Так, магчыма, к 1157 г. на полацкім вечы стала браць верх іншая, рагвалодаўская партыя, якая магла звярнуцца па дапамогу да Юрыя Даўгарукага, і ён мог ахвотна адгукнуцца на гэту просьбу, але зза смерці не здолеў дапамагчы Рагвалоду заняць полацкі пасад.

Перш чым прыступіць да разгляду падзей 1158 г., мы павінны закрануць пытанне іх храналогіі, а таксама спыніцца на ўдзеле палачанаў у паходзе на Тураў у 1158 г. Паводле Тацішчава, падзеі, звязаныя з вяртаннем Рагвалода Барысавіча, адбываліся ў 1158 г. У свой час гэту дату прыняў і М. Карамзін, за імі пайшоў і Л. Аляксееў, спасылаючыся на ўпамінанне летапісам наўгародскага епіскапа Аркадзія. Прыняўшы гэту дату, Л. Аляксееў чамусьці палічыў, што паход палачанаў у кааліцыі з іншымі князямі на Тураў адбываўся ўжо пасля другога з’яўлення Рагвалода на полацкім пасадзе556. Аднак гэта зноў супярэчыць крыніцам. I ў Іпацьеўскім летапісе557, і ў В. Тацішчава558 пра гэты паход гаворыцца. перад падзеямі, звязанымі з выгнаннем з Полацка Расціслава і ўкнязяваннем там Рагвалода. Усё гэта яшчэ раз сведчыць аб немагчымасці прыняць трактоўку Л. Аляксеевым указаных падзей, хоць і не выключана, што яны адбываліся ў 1158 г., у першую чаргу паход на Тураў. Мы ўжо пра гэта гаварылі, разглядаючы тураўскую гісторыю, і таму зараз нам трэба высветліць прычыны ўдзелу ў іх палачанаў. Toe, што яны былі ў складзе вялікай кааліцыі, яшчэ не гаворыць, што іх вымушалі да гэтага абавязацельствы падтрымліваць іншых князёў у іх грабежніцкіх паходах559. Хутчэй за ўсё палачане, бачачы вялікія сілы, якія збіраліся ісці на Тураў, рашылі, што з ім будзе лёгка пакончана, і яны змогуць шмат выкарыстаць з гэтага, а менавіта адхапіць для сябе пэўную частку дрыгавіцкай зямлі, што было, як мы ведаем, сталай мэтай Полацка. Трэба звярнуць увагу на тое, што пра палачанаў у летапісе сказана асобна, ужо пасля пераліку іншых удзельнікаў паходу: «…и полчане пришедшие к Турову, пожгоше сёла около его»560. А гэта можа гаварыць за тое, што полацкае войска прыйшло пазней за іншых, па сваёй уласнай ініцыятыве, і таму яму ўжо не засталося месца ў аблозе Турава, і яно вырашыла весці свае дзеянні ў ваколіцах горада, папаліўшы сёлы каля Турава. Такі ўчынак можна вытлумачыць тым, што насельніцтва тураўскіх сёлаў, бачачы грозную небяспеку, загадзя пахавалася ў пушчах і балотах разам са сваім скарбам і скацінай, што і выклікала помету палачанаў, якім не было чым пажывіцца. 3 летапісу не відаць, ці знаходзілася полацкае войска ўсе 10 тыдняў аблогі каля Турава, ці не. Больш верагодна апошняе, бо палачанам не было чаго рабіць там. Аднак можна думаць, што яны вярнуліся назад з сумнымі вынікамі, што магло распаліць яшчэ большую нянавісць полацкага веча да Расціслава Глебавіча, які хутчэй за ўсё мог узначальваць паход палачанаў.

ВЫДАЛЯЮЦЬ РАСЦІСЛАВА, БЯРУЦЬ РАГВАЛОДА

Менавіта пасля гэтага, як паказвае Іпацьеўскі летапіс, Рагвалод Барысавіч і пайшоў ад Святаслава Ольгавіча, які цяпер быў чарнігаўскім князем, здабываць свой удзел у Полацкай зямлі. Нас не павінна здзіўляць, што ранейшыя ворагі — Рагвалод і Святаслаў — цяпер сталі саюзнікамі. Нельга забывацца, што Расціслаў быў з Глебавічаў, княскай галіны, што заўсёды адчувала сваю сувязь з Менскам, на які яна магла абаперціся ў неспрыяльных умовах. Вось чаму Расціслаў, знаходзячыся на полацкім пасадзе, мог больш клапаціцца аб інтарэсах Менска, чым Полацка. 3 прычыны гэтага ён мог быць менш падатным для ўплыву свавольнага полацкага веча, чым «ціхмяны» Рагвалод, што і выклікала ў палачанаў, у тым ліку і партыі, варожай да Рагвалода, імкненне зноў вярнуць апошняга ў Полацк. Вось чаму з’яўленне Рагвалода ў Святаслава Ольгавіча можа быць растлумачана парознаму: або тым, што ў Полацку зноў пачала браць верх рагвалодаўская партыя і чарнігаўскі князь, бачачы гэта і жадаючы мець уплыў у Полацку, прыняў да сябе Рагвалода, або ён гэта зрабіў па патрабаванню партий Расціслава, якая расчаравалася ў апошнім і рашыла зноў вярнуць Рагвалода. (I гэта апошняе, як убачым, знойдзе пэўнае пацверджанне ў будучых падзеях.) Паўтараем, падобныя перамены ў сімпатыях былі ў духу таго часу, дый усіх часоў.

3 летапісу вядома, што Святаслаў Ольгавіч сам не прыняў непасрэднага ўдзелу ў адваяванні Рагвалодам сваіх правоў у Полацкай зямлі. Ен абмежаваўся тым, што даў Рагвалоду пэўную колькасць войска, «полк», як сказана ў летапісе. Далей мы чытаем у гэтай жа крыніцы, што Рагвалод пайшоў у Слуцк, адкуль ён пачаў зносіцца з дручанамі562. Тут мы павінны прыпыніцца, каб звярнуць увагу на некаторыя важный дэталі. Можна толькі здзіўляцца таму, што ніводзін даследчык не засумняваўся ў сведчанні Іпацьеўскага летапісу, што Рагвалод са Слуцка мог весці перагаворы з дручанамі. Болын за тое, М. ДоўнарЗапольскі абгрунтоўваў часовае знаходжанне Рагвалода ў Слуцку як зыходны пункт, з якога ён пачаў сваю барацьбу за аднаўленне ягоных уладанняў у Полацкай зямлі, тым, што Слуцк у той час належаў Святаславу Ольгавічу563. Магчыма, што і так, бо крыніцы гэтаму не супярэчаць, але, глянуўшы на карту, цяжка паве — рыць, каб Рагвалод мог «слатися к дрючанам», а апошнія «приездача к нему». Нават ва ўмовах XX ст. пры наяўнасці авіяцыі і радыё на такой вялікай адлегласці цяжка было б усё гэта рабіць, асабліва ўлічваючы, што шлях ішоў праз Бярэзіну, Свіслач, Пціч, Арэсу і па тэрыторыі варожых Рагвалоду Глебавічаў. Відаць, летапісцам была дапушчана памылка, у выніку якой нейкае іншае паселішча, дзе спыніўся Рагвалод, было заменена на Слуцк.

Характэрна, што ў тацішчаўскіх матэрыялах, дзе перадаецца гэты эпізод, нічога не гаворыцца аб Слуцку. Там сказана, што Рагвалод прыйшоў у воласць Полацкую564. Трэба думаць, што ў рукі гэтага гісторыка трапіў больш спраўны летапісны тэкст.

Другое пытанне, якое непасрэдна выцякае з указаных падзей, гэта: «Чаму менавіта Рагвалод найперш пайшоў на Друцк?» На думку Л. Аляксеева, прычынай гэтага з’яўлялася тое, што Друцк быў вотчынай Рагвалода565. Гэта абгрунтоўваецца тым, што ў 1158 г. Рагвалода дручане прымаюць як свайго666. Аднак тут не ўлічана, што Рагвалод перш за ўсё княжыў (да 1151 г.) у Полацку, дзе ў 1102 г. княжыў яго бацька Барыс Усяславіч. Апроч таго, да 1158 г. мы не можам з упэўненасцю гаварыць аб існаванні Друцкага ўдзела, бо менавіта толькі пад гэтым годам у летапісе ўпершыню названы друцкі князь Глеб Расціславіч. Праўда, у Васкрасенскім летапісе гаворыцца, што ён стаў княжыць у Друцку з 1146 г. Аднак гэта яўная памылка, бо дадзены летапіс збліжаў Глеба Расціславіча з аднайменным разанскім князем, на што ў свой час указваў М. ДоўнарЗапольскі567. Такім чынам, сцвярджэнне пра Друцк як вотчыннае ўладанне Барысавічаў — вельмі праблематычнае. Трэба думаць, што Рагвалод найперш прыйшоў да Друцка таму, што апошні знаходзіўся найбліжэй па дарозе з Чарнігава.

Наўрад ці меў рацыю В. Данілевіч, калі гаварыў, што дручане сустрэлі Рагвалода спачуваннем, таму што той быў ворагам палачанаў, і гэтым самым выявілі факт свайго суперніцтва з Полацкам568. Суперніцтва было, як і імкненне выйсці зпад улады Полацка, але тут усё гэта меней за ўсё выявілася. Далейшыя падзеі пакажуць, што за Рагвалода цягнулі многія палачане, якія ўрэшце і паставілі яго полацкім князем. Таму правільней будзе сказаць, што вяртанне Рагвалода было абумоўлена той спрыяльнай для яго палітычнай атмасферай, якая ў гэты час характарызавала як Друцк, так і Полацк.

Але разгледзім падзеі, звязаныя з вяртаннем Рагвалода, па парадку. Як кажа летапіс, пакрыўджаны братамі і шукаючы сабе воласці, Рагвалод з палком Святаслава прыехаў да Слуцка (мы ўжо ведаем, што гэта яўная памылка) і адразу стаў зносіцца з дручанамі, якія ўзрадаваліся яму. I таму, прыехаўшы да яго, запрасілі князяваць да сябе, раячы яму не марудзіць з гэтым, і абяцалі, што ўсе стануць за яго. Відаць, падбадзёраны гэтай падтрымкай, Рагвалод рашыў ісці ў Друцк. I вось насустрач яму выплыла трыста лодак дручанаў і палачанаў (яўнае сведчанне, што ў Рагвалодзе былі зацікаўлены як адны, так і другія). Зазначым яшчэ, што ўказаныя ў Іпацьеўскім летапісе звыш 300 лодак з дручанамі і палачанамі — яўнае пераболынванне, і таму болын правільна ў Ніканаўскім і Васкрасенскім летапісах і ў В. Тацішчава, дзе гаворыцца проста аб звыш 300 дручанаў і палачанаў. Аднак упамінанне лодак у Іпацьеўскім летапісе невыпадковае: яно гаворыць, што дручане і палачане плылі насустрач Рагвалоду па вадзе, г. зн., што ён рухаўся да Друцка такім жа спосабам з Дняпра ўверх па Друці. А гэта ў сваю чаргу зноўтакі абвяргае, што Рагвалод у Друцк ішоў са Слуцка.

Прыехаўшы ў Друцк у такім шматлікім суправаджэнні, Рагвалод быў урачыста і з вялікай пашанай узведзены на друцкі пасад. 3 ранейшым жа князем Глебам Расціславічам, які тут хутчэй за ўсё князяваў з 1151 г., калі яго бацька Расціслаў Глебавіч стаў полацкім князем, дручане абышліся так, як гэта было ў звычаях таго часу: ён быў выгнаны, а двор яго і маёмасць дружыны разрабаваны гараджанамі. Глебу не заставалася нічога іншага, як ісці ў Полацк да бацькі (у В. Тацішчава сказана, што Глеб пайшоў у Менск569).

Як сведчыць летапіс, у Полацку адбыўся вялікі мяцеж, паколькі многія палачане хацелі Рагвалода. Расціславу ледзь уд а лося ўціхамірыць іх, даўшы ім «многія дары» (у В. Тацішчава ўдакладнена: «…вяльможам і народу»571.

Пасля гэтага ён вадзіў іх «к хресту», г. зн. браў з іх прысягу быць вернымі яму. Гэта і дало яму магчымасць разам з братам! У сева ладам і Ва лад аром і «ўсёй браццяю» пайсці на Рагвалода.

Усе гэтыя падзеі патрабуюць пэўнага тлумачэння. Перш за ўсё, зза чаго ўзняўся мяцеж. Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўспомніць, што ён пачаўся адразу пасля вяртання Глеба з Друцка да бацькі ў Полацк. Гэта, вядома, прымусіла Расціслава думаць аб помсце Рагвалоду, г. зн. ісці з войскам на яго, але гэтага самохаць полацкі князь рабіць не мог. Тут яму патрэбна была згода веча. Прыгадаем, што, паводле «Эймундавай сагі», Брачыслаў гаварыў Эймунду, што яму трэба мірыцца са сваімі мужамі, бо яны даюць яму грошы, якія ён выплачвае войску. Зразумела, прасіць сродкі ў веча для паходу на Рагвалода Расціслаў пры вялікай варожасці да яго з боку прыхільнікаў Рагвалода, якія і ўзнялі мяцеж, было цяжкай справай. I Расціславу прыйшлося ахвяроўваць свае ўласныя багацці, адорваючы найбольш уплывовых удзельнікаў веча. I, як засведчылі тацішчаўскія матэрыялы, толькі прывёўшы сваіх праціўнікаў «да роты», Расціслаў атрымаў ад веча дазвол і сродкі на свой паход, у выніку чаго неўзабаве сабраў войска і, злучыўшыся са сваімі братам! пайшоў на Рагвалода571. Гэтыя падзеі адначасова засведчылі і дружныя намаганні ўсіх Глебавічаў супроць Рагвалода, што і зразумела. Выгнанне Глеба з Друцка паказвала ім усім сумную перспектыву таго, што чакае і іх, калі полацкім князем стане Рагвалод. Фактычна пры знаходжанні Расціслава на полацкім пасадзе ўся Полацкая зямля апынулся ў руках Глебавічаў. Цікава звярнуць увагу на тое, што Расціслаў аддаў Друцк сыну Глебу, а не якомунебудзь са сваіх братоў, што паказвае, наколькі высока цаніў ён гэты багаты ўдзел. Калі, як мы ўжо адзначалі, Вал а дар княжыў у Менску, то Усевалад, відаць, быў у Ізяслаўлі. I, такім чынам, можна меркаваць, што на Друцк пайшлі аб’яднаныя сілы палачанаў, мянянаў і ізяслаўцаў, г. зн. практычна ўсіх тагачасных полацкіх удзелаў.

Для Рагвалода гэта не было нечаканасцю, і таму ён умацаваўся за сценамі горада, што фактычна ператварыўся ў непрыступную крэпасць, якую так і не ўдалося ўзяць аб’яднаным сілам Глебавічаў. Як сведчыць летапіс, баі цягнуліся некалькі дзён, вялікія страты былі з абодвух бакоў.

Тут зноў трэба трохі спыніцца, каб асэнсаваць гэтыя факты. Папершае, хочацца нагадаць 1116 г., калі Друцк быў узяты аб’яднанымі сіламі паўднёварускіх князёў і пераяслаўскі князь Яраполк Уладзіміравіч вывеў многіх дручанаў у сваё княства, пабудаваўшы для іх горад Жэлні.

Можна было думаць, што Друцку быу нанесены непапраўны ўдар, ад якога горад больш не акрыяе і канчаткова запусцее накшталт О дрека. Аднак прайшло 43 гады, і, як бачым, Друцк не толькі не знік, але І вырас у цэнтр удзела і добра ўмацаваную крэпасць. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што далёка не ўсе жыхары Друцка былі выведзены Яраполкам, што многія з іх разбегліся па наваколлі (а магчыма, і далей, пра што сведчаць тапонімы Дручаны, Навадруцк і ім падобныя), а пасля, як мінулася варожае нашэеце, зноў вярнуліся ў родны горад і пачалі яго адбудоўваць, чаму, бясспрэчна, садзейнічала яго выгоднае становішча на адным з важнейшых адгалінаванняў вялікага воднага шляху.

Але вернемся да падзей 1158 г. Чым можна растлумачыць выключную стойкасць дручанаў у барацьбе з кааліцыяй Глебавічаў? Вядома, не толькі тым, што ў выніку перамогі апошніх іх чакала жорсткая расправа за пакрыўджанага імі Глеба Расціславіча. I прычына не ў тым, што Рагвалод Барысавіч быў сваім патомным князем у Друцку. Праз некаторы час ён стане полацкім князем, і дручане з ахвотай без перашкод адпусцяць яго туды. I ў гэтым апошнім трэба шукаць адказ на пастаўленае пытанне. Хоць Полацкая зямля была падзелена на ўдзелы, менавіта яна не страціла адзінства. Праўда, паміж гэтымі ўдзеламі часамі ішла барацьба, аднак яна. не была сепаратысцкай, нацэленай на поўную адасобленасць. Гэта была барацьба за дамінуючае становішча ў Полацкай зямлі, што знаходзіла знешняе выяўленне ў дамаганні велікакняскага полацкага насада. Як мы ўжо бачылі, Расціслаў Глебавіч, сеўшы ў Гіолацку, аддаў ва ўладанне ўсе полацкія ўдзелы братам і дзецям. Карыстаючыся іх вялікай падтрымкай, Расціслаў адчуў сваю моц і, па ўсім відаць, выяўляючы найперш інтарэсы Менскага княства, стаў супрацьпастаўляць сябе полацкаму вечу, выходзіць зпад яго кантролю, што і выклікала нянавісць да яго з боку полацкай верхавіны. Добра ведаючы гэта, дручане і вырашылі выкарыстаць зручны момант, каб узвесці на полацкі пасад свайго стаўленіка, і таму зрабілі ўсё, каб адбіць аблогу Глебавічаў. I іх намаганні не былі дарэмныя. Менавіта Глебавічы, а не Рагвалод, вымушаны былі заключыць мір. «И створише мир Ростислав с Рогволодом»512,— гаворыць летапіс. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца і тое, што Расціслаў пайшоў на ўступку, прыдаўшы Рагвалоду «волости». Не змогшы перамагчы Рагвалода, Расціслаў вырашыў адкупіцца ад яго. Апошняе, паводле меркавання гэтага Глебавіча, павінна было задаволіць Рагвалода і гэтым самым пагасіць яго дамаганні на полацкі пасад.

I хоць мір быў змацаваны «хрэсньім цалаваннем», аднак ён аказаўся надзвычай нетрывалы. Не паспеў Расціслаў вярнуцца ў Полацк, як супроць яго палачане пачалі заводзіць новую змову («свещаша на князя своего»). Яны забыліся на ранейшае «хрэснае цалаванне», паводле якога павінны былі прызнаваць яго сваім князем, з якім ім жыць, не наводзіць на яго ніякіх паклёпаў. Можна думаць, што вяртанне Расціслава ні з чым ды яшчэ ўступка ім пэўнай полацкай тэрыторыі Друцку было галоўнай прычынай новага выбуху нянавісці палачанаў да Расціслава. Таемна ад яго палачане адправілі да Рагвалода Барысавіча сваіх паслоў, якія павінны былі дамовіцца з ім аб умовах яго вяртання на полацкі пасад. Умова фактычна была адна: Рагвалод павінен быў забыцца на тое зло, якое яму прычынілі палачане ў 1151 г. і ў якім яны цяпер раскайваліся, а менавіта, што без усялякай віны паўсталі на яго, разрабавалі ўсю маёмасць яго і яго дружыны і самога яго выдалі Глебавічам на муку. Вось гэтыя словы полацкіх паслоў даюць падставу меркаваць, што ў вяртанні Рагвалода былі зацікаўлены не толькі ранейшыя яго прыхільнікі, але і тыя, хто раней выступаў супроць яго і за Расціслава, але пасля, расчараваўшыся ў апошнім, перайшлі на бок Рагвалода і гэтым самым намнога ўзмацнілі яго партыю. Полацкія паслы нават усю віну за зробленае раней супроць Рагвалода ўсклалі на Глебавічаў573 і абяцалі выдаць Расціслава ў яго рукі. Рагвалод быў узрадаваны ўсяму сказанаму і абяцаў на ўсё забыцца і зла не памятаць, у чым не толькі «цалаваў хрэст», але і даў пісьмовае запэўненне ў гэтым574.

Вядома ж, для палачанаў справа была не столькі ў асобе Рагвалода, колькі ў прыцягненні на свой бок Друцка. Добра ўсведамляючы, што з выгнаннем Расціслава Менск і Ізяслаўль стануць варожымі Полацку, яны маглі мець толькі ў асобе Друцка вернага саюзніка, стаўленік якога ўсталюецца на полацкім пасадзе. Апроч таго, палачане прымалі ў разлік і сувязь Друцка са Смаленскам, таму і разлічвалі на дапамогу апошняга, у чым і не памыліліся.

Заручыўшыея згодай Рагвалода і падтрымкай дручанаў, палачане перайшлі да непасрэдных дзеянняў супроць Расціслава. Для гэтага быў выкарыстаны дзень Пятра і Паўла, у які збіраліся ля царквы Святой Багародзіцы на братчыну (так называўся агульны баль у складчыну цэлым горадам ці прыходам на храмавае свята. Гэты звычай захоўваўся да апошняга часу ў многіх месцах). 3 мэтай схапіць яго на гэтым гарадскім баляванні сюды быў запрошаны і Расціслаў (відаць, звычай патрабаваў і прысутнасці тут князя). Але папярэджаны сваімі прыяцелямі, як сведчыць летапіс575, ці па сваёй асцярожнасці, паводле тацішчаўскага тэксту576, ён смела прыехаў, апрануты ў браню пад адзеннем. Вось чаму завадатары змовы пабаяліся зрабіць на яго замах, і Расціслаў весяліўся разам з усімі, а пасля паехаў у Бельчыцы. Так упершыню летапіс засведчыў існаванне асобнай рэзідэнцыі полацкіх князёў, якая знаходзілася ў Бельчыцах на левым беразе Зах. Дзвіны пры сутоку з ракой Бяльчанкай за два кіламетры ад Верхняга замка, які з’яўляўся крамлём старажытнага Полацка. Такім чынам, полацкі князь жыў не ў горадзе, а пад горадам і ў гэтых адносінах меў поўнае падабенства з наўгародскім князем, які таксама жыў не ў Ноўгарадзе, а каля яго, у Гарадзішчы. Такое супадзенне невыпадковае: як першы, так і другі былі ў поўнай залежнасці ад веча і толькі з яго згоды маглі займаць княскі пасад, што і падкрэслівалася месцазнаходжаннем рэзідэнцыі.

Няўдача першай спробы расправы з Расціславам не спыніла палачанаў, і, ноччу згаварыўшыся, назаўтра раніцай у Бельчыцы былі выпраўлены паслы, якія пачалі «вабити к собе» (гэты выраз — яшчэ а дно сведчанне ў карысць таго, што тут мы маем фрагмент Полацкага летапісу) Расціслава, гаворачы яму: «Князю, паедзь да нас, нам з табою трэба пагаварыць, паедзь да нас у горад» (яшчэ адно пацверджанне таго факта, што полацкі князь жыў за горадам). Ен жа ім адказаў: «Я ўчора ў вас быў, чаму вы ні аб чым не гаварылі?» Пасля гэтага Расціслаў без усялякай перасцярогі паехаў да іх «у горад» (зноў сведка полацкага паходжання тэксту). I ўжо калі Расціслаў быў недалёка ад гарадской брамы, выбег яму насустрач дзецкі (у В. Тацішчава — раб), які папярэдзіў Расціслава, каб ён у горад не ехаў, бо сабралася веча і ўжо дружыну (у В. Тацішчава — людзей) яго б’юць і яго самога хочуць забіць. Як бачым, хоць у Расціслава і былі прыхільнікі, але іх было толькі дастаткова, каб папярэдзіць яго аб небяспецы, а не каб абараніць яго. Зразумеўшы, што яго лёс як полацкага князя ужо вырашаны вечам, ён вяртаецца ў Бельчыцы, сабраўшы сваю дружыну, ідзе ў Менск да брата Валадара (вось гэта і дае падставу лічыць Валадара менскім князем пасля 1151 г., калі Расціслаў стаў полацкім князем).

Як можна меркаваць паводле Іпацьеўскага летапісу, Расціслаў па дарозе ў Менск спустошыў Полацкую воласць, рабаваў скаціну і чэлядзь (у В. Тацішчава сказана, што ён усё гэта рабіў пасля вяртання ў Менск, у саюзе з Вала даром578). Такія бясчынствы характарьізуюць Расціслава як жорсткага і рашучага чалавека, неразборлівага ў сродках барацьбы са сваімі праціўнікамі. Усё гэта давала сябе знаць і ў час яго знаходжання ў Полацку, што таксама ў дадатак да іншага выклікала непрыязь да яго.

Палачане, для якіх дзеянні Расціслава не былі нечаканасцю, паслалі па Рагвалода ў Друцк, і 8 ліпеня 1158 г. (паводле Тацішчава) сеў ён на пасад «дзеда свайго і бацькі свайго»579. (Гэтыя летапісныя словы яшчэ раз абвяргаюць сцвярджэнне Л. Аляксеева аб Друцку як патомным уладанні Барысавічаў і паказваюць, што Барыс Усяславіч адразу пасля смерці бацькі сеў у Полацку.)

ПОЛАЦК ІДЗЕ НА МЕНСК I ЦЕРПІЦЬ ПАРАЖЭННЕ

Перад Рагвалодам найперш паўстала задача арганізацыі барацьбы з Глебавічамі. Як і можна было чакаць, ён звярнуўся па дапамогу да вядомага ўжо нам смаленскага князя Расціслава Мсціславіча (ён, дарэчы, быў дзядзькам жонкі Рагвалода), які ахвотна даў войска на чале двух сваіх сыноў — Рамана і Рурыка — і ваяводы Унезда. Хацеў ісці і сам Расціслаў, але яго з невядомай прычыны адгаварыў епіскап Аркадзій, які ў гэты час ішоў з Кіева ў Ноўгарад. Звяртаючыся да Расціслава, Рагвалод разлічваў не толькі на смаленскую дапамогу. Полацкі князь ведаў аб вялікім аўтарытэце Расціслава сярод іншых князёў і яго шырокіх палітычных сувязях, асабліва з Ноўгарадам, і гэта дало свае вынікі: у войску Рагвалода з’явіліся наўгародцы і пскоўцы.

Расціслаў Мсціславіч прыняў блізка да сэрца полацкія справы, вядома, маючы далёкі палітычны прыцэл. Мы ўжо ведаем, што час Расціслава быў часам эканамічнага і палітычнага росквіту Смаленска, што і стварыла яму спрыяльныя ўмовы для экспансіянісцкай палітыкі ў адносінах да суседніх земляў, якія вызначаліся сваёй унутранай палітычнай няўстойлівасцю. Але Смаленск найперш усведамляў сябе этнічна крывіцкім княствам. I вось цяпер, адчуваючы сваю сілу, Смаленск і пачаў выяўляць свае прэтэнзіі на вядучае месца сярод крывіцкіх земляў, што і рабіла яго канкурэнтам Полацка. Цалкам магчыма, што ў гэты час у летапісе і быў занатаваны смаленскі погляд на свой горад як сталіцу крывічоў. Аднак, улічыўшы вопыт свайго бацькі, які імкнуўся адвым ударам падначаліць Полаччыну і якому гэта не ўдалося, Расціслаў Мсціславіч вырашыў паступова падначальваць яе сабе. Барацьба Полацка з Менскам і з’явілася зручным выпадкам для Смаленска, каб пашырыць і ўмацаваць свой уплыў у Полацкай зямлі і гэтым самым зрабіць яе залежнай ад сябе. Па ўсім відаць, што к гэтаму часу ў такой залежнасці ад Смаленска ўжо быў Друцк. Нам вядома з падзей 1116 і 1127 гадоў, што ў агульным наступе паўднёвых князёў на Полаччыну смаленскім князям даручаўся ўдар па Друцку. Відаць, к гэтаму часу ён стаў плацдармам для ўцягвання ў палітычную арбіту Смаленска ўсёй Полаччыны. Вядома, для Полацка гэтыя намеры не былі сакрэтам, і ён адчуваў у сю небяспеку смаленскай дапамогі. Але і для гэтага былі свае палітычныя разлікі: з дапамогай Смаленска і іншых земляў уціхамірыць і падначаліць сабе Менск і, умацаваўшыся гэтым самым, выйсці зпад смаленскай апекі і нават зноў аднавіць свае дамаганні на Смаленск. Як бачым, завязалася тыповая палітычная гульня: хто каго зловіць у пастаўленую пастку. Далейшае пакажа, хто ў гэтай гульні выйграў, а хто прайграў. Але паку ль што з перавагай вёў гульню Смаленск. I. Бяляеў нават выказаў думку, што Расціслаў паслаў свае войскі ў дапамогу Рагвалоду, атрымаўшы ад яго Віцебск і іншыя прыгранічныя гарады580. Аднак гэтае меркаванне супярэчыць летапіснаму паведамленню, паводле якога толькі ў 1165 г. у Віцебску стаў княжыць сьга Расціслава — Давыд581. Праўда, гэта не выключав таго, што да ўказанай даты ў Віцебску мог сядзець іншы князь смаленскага паходжання.

Адзначым яшчэ, што дапамога Расціслава Рагвалоду не была бескарыслівай і ў другім плане: яна абавязала Полацк удзельнічаць у паходзе на Ушчыж. На чале полацкага войска стаяў Усяслаў, якога Густынскі летапіс называв Рагвалодавічам582, з чаго можна меркаваць, што ён быў сынам Parвалода.

Як бачым, супроць Менска ўтварылася цэлая кааліцыя ў складзе палачанаў, смаленцаў, наўгародцаў і пскоўцаў. Аднак гэтае вялізнае войска рушыла не адразу на Менск, а на Ізяслаўль. На жаль, у гістарычнай літаратуры не ставілася пытанне аб тым, навошта было, перш чым ісці на Менск, ісці на Ізяслаўль, тым больш што ён быў не па дарозе, бо знаходзіўся на паўночны захад ад Менска. А між тым адказ на гэтае пытанне вельмі важны для разумения шэрагу фактаў як ранейшай, так і пазнейшай полацкай гісторыі. Справа ў тым, што Ізяслаўскі ўдзел знаходзіўся на сумежжы са Старажытнай Літвой, якая і была саюзнікам Менска, адной з важнейшых крыніц яго вайсковай моцы. Вось менавіта з мэтай адрэзаць Менск ад Літвы і пайшлі войскі на чале з Рагвалодам спярша на Ізяслаўль. У ім князяваў брат Расціслава — Усевалад. Убачыўшы пагрозу, ён з войскам умацаваўся ў горадзе для абароны. Аднак пад націскам вялікай сілы вымушаны быў здацца. Спадзеючыся на вялікую ранейшую дружбу з Рагвалодам, Усевалад паехаў да яго на паклон, але хоць Рагвалод і даў яму мір, аднак у Ізяслаўлі яго не пакінуў і перавёў у Стрэжаў, г. зн. Усевалад фактычна быў узяты ў палон і пасланы пад непасрэдны нагляд Полацка. Як бачым, палітычныя інтарэсы ўзялі верх над сяброўскімі пачуццямі. I гэта зразумела. Пакінуць Ізяслаўль у руках Глебавічаў — гэта азначала паранейшаму пакінуць для Менска важны канал умацавання яго вайсковай сілы. I таму Ізяслаўль быў аддадзены Брачыславу, паколькі, маўляў, гэта была яго вотчына. Незразумела, на якой пад ставе М. ДоўнарЗапольскі і В. Данілевіч называлі яго Васількавічам, у летапісе яго імя па бацьку не ўказана584. Вось чаму яго нельга ўпэўнена атаясамліваць з віцебскім князем Брачыславам Васількавічам, які ўпамінаецца пад 1180 г. Магчыма, гэта той ізяслаўскі князь Брачыслаў, які ў 1127 г. быў узяты кіеўскім войскам паміж Ізяслаўлем і Лагожскам у палон, што і дае пад ставу лічыць Ізяслаўль яго ўдзелам.

Толькі паставіўшы ў Ізяслаўлі свайго надзейнага князя і гэтым самым будучы ўпэўненым, што Менск адрэзаны ад Літвы, Рагвалод вырашыў непасрэдна ісці на Расціслава. Але, відаць, беспаспяхова прастаяўшы 10 дзён пад Менскам, Рагвалод заключыў мір з Расціславам, на чым і цалавалі крыж. У летапісе не ўказана, на якіх умовах быў ён дасягнуты. Можна думаць, што Расціслаў абавязаўся не нападаць больш на Полацк і не дамагацца яго, а таксама не выганяць Брачыслава з Ізяслаўля. Такое меркаванне змушаюць зрабіць далейшыя, вельмі важныя для нас летапісныя паведам — ленні. Найперш гэта аб тым, што Валадар Глебавіч не згадзіўся цалаваць крыж і «ходяше под Литвою в лесех»585. Мы звяртаем асаблівую ўвагу на гэты выраз, бо ён яскрава паказвае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы па суседству з Менскім княствам, што ў свой час заўважыў і А. Насонаў586. Адмовіўшыся мірыцца, Валадар пачаў збіраць сілы для барацьбы з Рагвалодам, шукаючы іх у традыцыйным для Менска месцы — у суседняй Літве. Гэты факт пралівае святло і на характар дзеянняў Глеба Менскага, шырокія палітычныя планы якога грунтаваліся і на чэрпанні сіл з Літвы, аб чым можа сведчыць яго набег на ГІовагародскую (Наваградскую) зямлю.

Аднак дзеянням Глебавічаў па прыцягненні ў сваё войска літвы не магло не перашкаджаць знаходжанне стаўленікаў Рагвалода ў Ізяслаўлі, якія, вядома, аб усіх падрыхтаваннях Глебавічаў паведамлялі ў Полацк. Вось чаму, паводле В. Тацішчава і Васкрасенскага летапісу588, Глебавічы ў 1159 г. пайшлі на Ізяслаўль, раптоўна яго ўзялі і, князёў Валодшу і Брачыслава схапіўшы, усадзілі Валодшу ў поруб, а Брачыслава закаванага трымалі. Як бачым, апроч Брачыслава ў Ізяслаўлі быў пасаджаны і Валодша, пра паходжанне якога мы таксама нічога не ведаем, як і пра Брачыслава. У 1180 г. у летапісе будзе ўпамінацца Андрэй Валодшыч, магчыма, сын гэтага Валодшы. Выключна жорсткае абыходжанне з Валодшам і Брачыславам было ў звычаях Глебавічаў, якія ў свой час не менш сурова абыходзіліся і з Рагвалодам. Адначасова гэта падкрэслівае тое вялікае значэнне, якое прыдавалі Глебавічы Ізяслаўлю, валоданне якім адчыняла ім дарогу ў Літву. Факт адначасовага знаходжання ў Ізяслаўлі і Брачыслава і Валодшы можа сведчыць, што ў Полацкай зямлі былі нярэдкія выпадкі князявання ў адным і тым жа ўдзеле двух князёў.

Дзеянні Глебавічаў яўна дэманстравалі сілу Менска, што паранейшаму не магло не трывожыць Полацк, і таму пацягнулі за сабой у 1160 г. новы паход на іх Рагвалода. Смаленскі князь Расціслаў к гэтаму часу ўжо стаў кіеўскім князем, але аб інтарэсах сваёй зямлі не забываўся і таму ў дапамогу войску Рагвалода даў 600 торкаў на чале з Жыраславам Няжыравічам (у В. Тацішчава апошні паказаны на чале смаленскага войска, асобнага ад торкаў589). Праўда, торкам не пашчасціла: коні іх падохлі ад го ладу (гэта можа ўказаць, што паход адбываўся зімою), і яны вымушаны былі, не дачакаўшыся міру, ісці дадому пехатою. Такая акалічнасць, відаць, і была прычынай, што аблога Менска зацяшулася і працягвалася шэсць тыдняў, на працягу якіх горада, як і ў папярэдні раз, не ўдалося ўзяць. Тым не менш Рагвалод стварыў мір па сваёй волі. Мы не ведаем усіх вынікаў яго, апроч аднаго, што Рдгвалод выстаяў Валодшу з поруба, а Брачыслава з жалезаў. Такія клопаты за лёс гэтых людзей могуць указваць на тое, што яны маглі быць сынамі Рагвалода і ўжо ні у якім разе сынамі Валадара Глебавіча, як лічыў В. Тацішчаў. 3 чаго б тады Глебавічам так патрэбна было з імі абыходзіцца жорстка? Застаецца няясным, ці зноў былі пасаджаны Валодша і Брачыслаў у Ізяслаўлі, ці былі забраны Рагвалодам і пасаджаны ў іншых месцах.

Мы не ведаем, што паслужыла зачэпкай для яшчэ аднаго паходу Рагвалода на Менск у 1161 г., хоць прычына ясная: Полацк не мог быць спакойны, ведаючы пра сілу свайго суперніка, і таму зрабіў яшчэ а дну спробу зламаць яго. Аднак інфармацыя аб гэтым паходзе ў летапісе вельмі скупая: яна зарэгістравала толькі факт паходу, а таксама заключэнне міру і вяртанне Рагвалода «восвояси». Але аб выніках нам нічога не вядома. Бясспрэчна, што паход не меў поспеху, бо праз год зроблены быў яшчэ адзін.

Аднак ён ужо быў накіраваны не супроць Расціслава, а супроць Валадара. Паводле Іпацьеўскага летапісу, Рагвалод з палачанамі пайшоў на Валадара «к Городцю»591, што і дало магчымасць шэрагу гісторыкаў гаварыць аб наяўнасці ў Полацкай зямлі горада з такой назвай, яго ўдзеле і Валадару як гарадзецкім князю. Аднак даследчыкі парознаму лакалізавалі гэты горад: на месцы сучаснага Гарадка на р. Зах. Бярэзіна (цяпер Маладзечанскі рн), другія атаясамлівалі яго з Гарадком (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), трэція — з Гарадком паміж Лепелем і Чашнікамі, іншыя — з Сёмкавым і Астрашыцкім Гарадкамі каля Менска, з Гарадзеяй (Нясвіжскі рн), Гарадзішчам (Баранавіцкі рн), Гарадком (Шаркоўшчынскі рн). Аднак археалагічныя даследаванні не пацвердзілі гэтыя меркаванні, і таму існаванне Гарадца і яго ўдзелу выклікае сумненні. Найперш трэба ўказаць на тое, што ў Хлебнікаўскім спісе Іпацьеўскага летапісу замест «к Городцю» чытаецца «к городу»593. I гэта разыходжанне насцярожвае. Яшчэ больш прасвятляецца справа, калі мы параўноўваем гэта месца летапісу з адпаведным у В. Тацішчава, у якога замест Гарадца фігуруе Менск: «Рохволд князь полотский ходил с войском к Минску на Володаря Глебовича и, пришед, стал близ Минска»594. Наўрад ці можна гаварыць, што В. Тацішчаў памылкова замяніў Гарадзец на Менск. Мы ўжо ведаем, што паходы Рагвалода ў 1159,1160 і ў 1161 гадах былі накіраваны, як паказваюць летапісы, на Расціслава, але паход 1162 г. накіраваны на Вала дара, і Расціслаў болей не з’яўляецца на старонках летаnicy, што можа ўказваць на яго смерць ці гібель, і таму заканамерна, што яго пасад перайшоў Вала дару, супроць якога і пайшоў Рагвалод. Усё гэта паказвае, што запіс у «Гісторыі Расійскай» Тацішчава596 заслугоўвае больший веры, і таму мы можам больш упэўнена гаварыць, што ні Гарадца, ні яго ўдзела ў Полацкай зямлі не былоЛ таму Валадар не быў гарадзецкім князем597. У святле гэтага бачна памылковасць сцвярджэння В. Данілевіча, які гаварыў, што Рагвалод, Hiбыта ўбачыўшы беспаспяховасць барацьбы з усімі Глебавічамі, рашыў змагацца з імі па адным, і таму перш за ўсё ён пайшоў на Валадара, што княжыў у Гарадцы598. Па ўсім відаць, Валадар пасля смерці Расціслава і высылкі У севалада ў Стрэжаў застаўся адзіным прадстаўніком Глебавічаў, з якімі прыйшлося мець справу Рагвалоду.

Як паказвае далей летапіс, Валадар не прыняў бою (ці, як сказана ў летапісе, «не дал полку»), які навязваў яму Рагвалод днём, а выступіў супроць яго ноччу, што вырашыла вынікі бою ў карысць менскага князя. Многія палачане былі пабітыя, але яшчэ болей іх было ўзята голымі рукамі ў палон. Аднак самае важнае, што заслугоўвае тут асаблівай увагі, дык гэта тое, што войска Валадара цалкам склада л ася з літвы («выступи… из города с литьвою»)599. Гэта, папершае, зноў непасрэдна паказвае, што Старажытная Літва знаходзілася па суседству з Менскам і, падругое, што яна была адной з асноў магутнасці Менска. Адсюль становіцца асабліва зразумелым, для чаго ў 1158 г. Валадар хадзіў у лясах пад Літвою. Відаць, сувязі Менска з ёю былі трывалыя, яны мелі ўжо сваю даўнюю традьщыю, што знітавала інтарэсы Менска і Літвы ў адзінае цэлае, аб чым найперш і сведчаць падзеі 1162 г.

Разгром полацкага войска вырашыў лёс Рагвалода: убачыўшы сумныя вынікі свайго паходу, ён ужо не пасмеў ісці ў Полацк, дзе народ быў раз’юшаны з выпадку вялікіх страт ля Менска, і пабег у Слуцк, дзе, правёўшы тры дні, пайшоў княжыць у Друцк. Як бачым, тут ізноў упамінаецца Слуцк. Хоць ад Менска да гэтага гора да не так і далёка, але наўрад ці бег бы сюды Рагвалод пасля паражэння і ці змог бы зноў там на працягу трох дзён знесціся з дручанамі, каб атрымаць іх згоду на князяванне. Відаць, у той час быў яшчэ адзін Слуцк. Дарэчы, у Гомельскім рне ёсць рэчка СлучМіль- ча. Зараз цяжка сказаць, чаму Друцк прыняў пераможанага князя. Відаць, нягледзячы на сумныя яго абставіны, ён усё ж быў даволі значнай палітычнай постаццю, і для Друцка з’яўлялася ў пэўнай ступені гонарам мець яго за свайго князя. Далейшы лёс Рагвалода нам невядомы. Толькі камень (ён знаходзіўся недалёка ад Коханава і паварварску быў знішчаны ў 1934 г.), на якім 3 мая 1171 г. (г. зн. праз 9 гадоў пасля паражэння пад Менскам) быў зроблены надпіс, аналагічны надпісам на Барысавых камянях, які засведчыў, што ў гэты дзень Рагвалод павінен быў уступіць у нейкі рашаючы момант свайго жыцця. Але які ён быў для лёсу гэтага князя, застаецца невядомым. С ляды Рагвалода пасля 1171 г. у гісторыі губляюцца. Паколькі гэты камень засведчыў хрысціянскае імя Рагвалода — Васілій, то мы можам смела атаясамліваць яго з тым княжычам Васіліем, які разам з 1ванам вярнуўся ў 1140 г. на радзіму з Візантыі.

МЕНСК ІДЗЕ НА ПОЛАЦК I ЦЕРПІЦЬ ПАРАЖЭННЕ

Паколькі Рагвалод не вярнуўся назад, то ў Полацку стаў князем Усяслаў Васількавіч. Традыцыйна лічыцца, што ён быў сынам Васілька Святаславіча, які ў 1132 г. стаў полацкім князем, а пасля вяртання з Візантыі двух полацкіх князёў, магчыма, быў пазбаўлены палачанамі полацкага паса да. Аднак такой генеалогіі Усяслава Васількавіча безагаворачна мы прымаць не можам. Справа ў тым, што ён мог з’яўляцца і сынам Рагвалода, хрышчонае імя якога было Васіль, тым больш, як мы ведаем, Густынскі летапіс пад 1159 г. называв Усяслава Рагвалодавіча. Відаць, гэта мелі на ўвазе Карамзін і Пагодзін, калі яны лічылі Усяслава сынам Васілька Рагвалодавіча, паколькі бацька апошняга Барыс Усяславіч меў княскае імя Рагвалод, як засведчыў Густынскі летапіс. Праўда, цяжка меркаваць, каб палачане пасля разгрому Рагвалода маглі ўзвесці на свой пасад яго сына. I ўсё ж гэту акалічнасць трэба мець на ўвазе. Існуе думка, што да Полацка Усяслаў Васількавіч быў князем у Віцебску. В. Данілевіч абгрунтоўвае гэта тым, што пасля з’яўлення Усяслава на по- лацкім пасадзе Віцебск пераходзіць да яго саюзніка Давыда Расціславіча601. Аднак Усяслаў стаў полацкім князем у 1162 г., а Давыд віцебскім — у 1165 г. Хто ж гэтыя тры гады князяваў у Віцебску?

Калі сапраўды Усяслаў быў сынам Васілька Святаславіча, то з’яўленне яго на полацкім пасадзе азначала, што полацкае веча паранейшаму прадаўжала маніпуляваць княскімі родамі і выбірала сярод іх тых, якія сваімі сувязямі маглі прынесці больш выгады Полацку. Выбранне Усяслава сведчыла аб далейшым паглыбленні смаленскага ўплыву на полацкія справы. I гэта заканамерна. Паражэнне Рагвалода пад Менскам у 1162 г. ясна наказала, што Менск не зломлены, што яго князь, рашучы Валадар, які з усіх Глебавічаў найбольш унаследаваў энергію свайго бацькі, не адмовіцца ад спробы заняць полацкі пасад, а гэтым самым забяспечыць Менску дамінуючае месца ў Полаччыне. I таму патрэбна было шукаць вернага саюзніка ў барацьбе, якая немінуча набліжалася. Такім саюзнікам мог быць толькі Смаленск. Але саюз з ім патрабаваў ахвяр. I такой ахвярай стаў Віцебск. Хоць, як слушна адзначыў М. ДоўнарЗапольскі, летапісны запіс пад 1165 г. «Давид Ростиславич седе витебьски»602 яшчэ не ўказвае зусім на заняцце Давыдам віцебскага пасада, а толькі ўсяго на валоданне ім603, тым не менш золение тут смаленскага князя было паказальным у сэнсе павелічэння смаленскага ўплыву ў Полаччыне. Асабліва гэта становіцца відавочным, калі ўспомніць, што ў 1116 г. да Смаленска адышлі Орша і Копысь, а пазней яўна выявілася збліжэнне са Смаленскам Друцка. Такім чынам, смаленская палітыка паступовага ўцягвання Полацка ў сваю палітычную сферу выступала ў даволі дзейнай стадыі. Аднак мы яшчэ раз падкрэслім: Полацк свядома ішоў на дапушчэнне ў Віцебск Давыда як на часовы кампраміс, неабходны пры тагачасных неспрыяльных унутрыпалітычных абставінах у Полаччыне. Вось чаму нельга пагадзіцца з Л. Аляксеевым, які лічыць 1165 г. датаю пачатку паступовага палітычнага распаду Полацкай зямлі604. Папершае, калі гаварыць аб палітычным распадзе Полацкай зямлі, то, маючы на ўвазе з’яўленне ў ёй удзелаў, ён пачаўся значна раней, у пачатку XII ст. Падругое, калі маецца на ўвазе сітуацыя з Віцебскам (а гэта менавіта так), то, як адзначалася вышэй, тут толькі было з’яўленне смаленскага князя, а не перадача Смаленску Віцебска. У гэтым і заключалася ўся тонкасць полацкай дыпламатыі: дапускаючы першае, не дапускаць другога.

Але мы ўжо трохі забеглі наперад. Пад 1162 г. з летапісу мы даведваемся аб паходзе шэрагу князёў на Слуцк. Пра няясныя для нас абставіны гэтай падзеі мы будзем гаварыць яшчэ. Тут жа нас найбольш цікавіць удзел у гэтай кааліцыі «крыўскіх князёў»606. Пайменна яны не ўказаны, і вось В. Данілевіч, а за ім і Л. Аляксееў лічаць, што пад крыўскімі князямі летапісец разумеў Глебавічаў — менскіх князёў. Наогул кажучы, назва крыўскіх адносіцца да ўсіх полацкіх князёў, на што ўказвае Іпацьеўскі летапіс пад 1140 г.: «Мстислав… посла по Кривитьстей князе: по Давида, по Растислава, по Святослава и Рогволодичи два…»606 Аднак у дадзеным выпадку пад крыўскімі князямі сапраўды трэба разумець менскіх князёў, бо цяжка ўявіць, каб Полацк пасля такога паражэння, якое ён пацярпеў пад Менскам, мог пасладь свае войскі пад Слуцк. Іншая справа — Менск, які атрымаў трыумфальную перамогу і цяпер мог з той жа літвой пайсці без перадыху ў новы паход. Паколькі Слуцкі ўдзел знаходзіўся па суседству з Менскім, то можна думаць, што Глебавічы далучыліся да паходу не толькі па прычыне нейкай саюзніцкай умовы, але і маючы на мэце свае ўласныя інтарэсы. Нельга забывацца, што заваяванне Слуцка з’яўлялася адной з галоўных мэт яшчэ Глеба Менскага, і яна, па ўсім відаць, не была забытай для Валадара. На жаль, крыніцы не данеслі да нас ніякіх звестак аб выніках гэтага паходу для Менска.

Але для Валадара як менскага князя паранейшаму галоўнай задачай з’яўлялася вяртанне Менску таго дамінуючага значэння, якое ён займаў у Полацкай зямлі ў 1151–1158 гг. Аднак Валадару спатрэбілася цэлых пяць гадоў, каб сабраць патрэбныя сілы для вырашальнага наступу на Полацк. Вядома, не выключана, што і некаторыя справы і падзеі, што не адбіліся на старонках летапісу, затрымлівалі паход Валадара на Полацк. Але, як бы там ні было, у 1167 г. ён рушыў на Полацк. Хоць у летапісе пра гэта непасрэдна не сказана, але можна па некаторых д эта лях меркаваць, што і цяпер, як і ў 1Д62 г., у галоўнай сваёй масе яго войска складалася з «літвы». У сувязі з гэтым будзе цікава адзначыць, што ў В. Тацішчава Валадар пад 1167 г. названы князем ізяслаўскім607, г. зн. князем удзела, які непасрэдна межаваўся з Літвой дый займаў пэўную частку яе. Усяслаў Васількавіч, даведаўшыся аб дзеяннях Валадара, выступіў супроць яго. Валадар жа ў сваю чаргу вырашыў не даць мдгчымасці Усяславу сабраць усе свае сілы, раптоўна напаў на яго, у выніку чаго многія з полацкага войска былі забіты або ўзяты ў палон. Усяславу не заставалася нічога інптага, як бегчы ў Віцебск да свайго саюзніка Давыда Расціславіча. Такім чынам, для Валадара шлях на Полацк быў бесперашкодна адчынены, і ён дасягае сваёй мэты: узыходзіць на полацкі пасад, дзе па заведзеным звычаі заключыў з палачанамі (г. зн. з вечам) умову, змацаваўшы яе хрэсным цалаваннем. Як бачым, полацкае веча цаніла сілу і схілялася перад ёй, праўда, не забываючыся пра свае інтарэсы. Факт заняцця Вала даром полацкага пасада яшчэ раз засведчыў тое, што ў 50–60-я гг. XII ст. у Полаччыне ішла не сепаратысцкая барацьба за выдзяленне паасобных удзелаў, у прыватнасці Менскага, зпад улады Полацкага, а барацьба за дамінуючае становішча ў зямлі паасобных удзелаў.

Калі б гэта было не так, то Валадар, разбіўшы Усяслава, не садзіўся б у Полацку і не ішоў бы на Віцебск, а вярнуўся б у свой Менск (ці Ізяслаўль), будучы спакойным, бо разбіты Усяслаў не здолеў бы ісці на яго ўдзел. Але Валадар, сеўшы ў Полацку, не мог быць упэўнены ў трываласці свайго становішча, ведаючы, што ў Віцебску Усяслаў мог абаперціся на сілы свайго швагра Давыда, і таму адразу рушыў туды і, умацаваўшыся на Дзвіне, вырашыў даць бой. Але Давыд, хоць і чакаў нападу Валадара, ухіліўся ад бою, бо чакаў дапамогі брата Рамана са смаленцамі. I вось тут вайсковае шчасце здрадзіла Валадару. Ноччу па дышл а навальніца, ударыў пярун, узняўся вецер і стварыўся нейкі шум. I вось войска Валадара, якое, відаць, складалася з літвінаўязыч- нікаў, убачыла ў гэтым благі знак, у страху прыняло незразумелы для іх шум за набліжэнне войска Рамана (значыць, было вядома, што Раман павінен прыйсці на дапамогу Давыду) і, баючыся трапіць у акружэнне Давыда і Рамана, пачало ўпрошваць Валадара адысці, што ён і зрабіў. Назаўтра Давыд быў здзіўлены, убачыўшы, што Валадар нечакана адступіў, і пусціўся наўздагон за ім. I хоць дагнаць Валадара не ўдалося, затое шмат было злоўлена яго воінаў, якія заблудзіліся ў лесе608. Паводле В. Тацішчава, Валадар, адступаючы, не пайшоў у Полацк, а абмінуў яго, пасля чаго Усяслаў паехаў у Полацк609. У Іпацьеўскім летапісе сказана, што яго паслаў туды Давыд610. У В. Тацішчава адзначана, што апавяданне пра тэту гісторыю не заканчвалася, яно мела працяг у т. зв. галіцынскім манускрыпце, але заканчэнне яго пасля слоў «поехал Всеслав в Полоцк. Он же…» было страчана61.

Што ж паказалі полацкія падзеі 1167 года? Паражэнне Менска ў барацьбе за гегемонію у Полацкай зямлі не было выпадковае. Калі ў 1162 г. з дапамогай Літвы можна было на месцы ў абароне атрымаць перамогу, то яе недастаткова было пры наступленні ўдалечыні. Нават каб не было прыкрага здарэння з начной навальніцай, войска Валадара ўсё роўна не змагло б адолець злучаныя сілы Давыда і Рамана. Паход Валадара на Полацк і Віцебск з’явіўся бліскучым, але апошнім усплёскам сілы і славы Менска, бо пасля гэтага ён надоўга знікае са старонак нашай гісторыі. Віцебскае паражэнне, па сутнасці, паклала канец і гістарычнай дзейнасці Валадара Глебавіча, які сваё жыццё прысвяціў прадаўжэнню справы бацькі і старэйшага брата Расціслава — далейшаму ўмацаванню і росквіту сваго вотчыннага Менска.

ПРАЗ МІЖУДЗЕЛЬНЫ ЛАБІРЫНТ ДА АДЗІНСТВА

Разлік Полацка на дапамогу Смаленска ў барацьбе з Менскам поўнасцю апраўдаўся: найбольш модны і небяспечны праціўнік унутрьг зямлі быў зломлены. Гэтым самым была вырашана першая важная гістарычная задача, пастаўленая перад Полацкам у той час. Дасягнуўшы гэтага, Полацк мог прыступіць да вырашэння другой такой жа важнай задачы — вызвалення зпад смаленскага ўплыву. Але шлях да гэтага быў яшчэ больш цяжкі і яшчэ больш пакручасты. Ён паранейшаму ішоў праз удзел Полацка ў розных міжкняскіх кааліцыях. Самым важным фактам у рускай гісторыі сярэдзіны XII ст. было ўзвышэнне РастоваСуздальскай зямлі — ядра будучай Велікаросіі. Менавіта Андрэй Багалюбскі, як гэта прызнае гістарычная навука, і быў, па сутнасці, першым сапраўдным велікарускім князем, які першы ўбачыў вялікую ролю РастоваСуздальскай зямлі ў будучым і з якой ён непасрэдна звязаў свой лёс. Андрэй Багалюбскі добра разумеў, што галоўнай умовай узвышэння і ўмацавання роднай зямлі было падначаленне яго ўладзе Кіева і Ноўгарада — старажытных палітычных цэнтраў Русі. Барацьбе з імі Андрэй Багалюбскі і надае галоўную ўвагу. У гэту справу яму ўдаецца ўцягнуць іншыя землі, у тым ліку Смаленскую і Полацкую.

I. Бяляеў 612, В. Данілевіч613, Л. Аляксееў 614 удзел Полацка ў рускіх міжусобіцах паказваюць толькі як вынік залежнасці Полацка, які быў нібыта падручным Смаленска. Вядома, адмаўляць уплыў Смаленска на дзеянні Полацка нельга, але нельга ігнараваць і самастойныя мэты Полацка ў яго ўдзеле ў міжкняскіх усобіцах. Гэта асабліва добра бачна, калі мы паглядзім, у кааліцыі супроць каго выступаў Полацк. Так, усё ў тым жа 1167 г. палачане разам са смаленцамі і суздальцамі на чале з Андрэем Багалюбскім вядуць вайсковыя дзеянні супроць Ноўгарада, які, як нам добра вядома, быў даўнім праціўнікам Полацка. Таму зразумела, што аслабленне яго ў той ці іншай меры было ў інтарэсах палачанаў. Праўда, вярнуць у Ноўгарад прагнанага адтуль Святаслава Расціславіча, брата смаленскага князя Рамана (што з’явілася зачэпкай для наступления на Ноўгарад), не ў да лося. 3 летапісу не відаць, каб Полацк панёс вялікія страты ў гэтай кампаніі. Але для нас тут асабліва цікавы адзін эпізод. У летапісе сказана, што палачане і смаленцы «пути заяша і послы изьмаша Новгородчкыя вседе и вести не да душе Кыеву»615. Сапраўды, толькі смаленцы і палачане маглі з прычыны свайго геаграфічнага становішча адрэзаць Ноўгарад ад Кіева. Гэтым і тлумачыцца, чаму раней Кіеў моцна трымаў у сваіх руках Смаленск і імкнуўся падначаліць Полацк. Але далей у летапісе гаворыцда, што Ноўгарад наладзіў сувязь з Кіевам дзякуючы Вячку і Валадару («И нам даще собе и на Вячко и на Володаря»). I В. Данілевіч616, і Л. Аляксееў617 лічаць іх Глебавічамі. Каментатары Наўгародскага I летапісу называюць Валадара чамусьці Уладзімірам (хоць гэта розныя імёны) Глебавічам, сынам Глеба Усяславіча618. Не будзем паку ль што гаварыць пра Валадара, ён нам добра вядомы. Што да Вячкі, то ў «Житии Евфросиньи Полоцкой» сапраўды ўпамінаецца брат гэтай святой Вячаслаў619, які быў сынам Святаслава Усяславіча. Дзе князяваў Валадар, мы ведаем: у Менску ці Ізяслаўлі. Але месца князявання Вячаслава нам невядома. Аднак па сэнсу летапіснага тэксту і Валадар і Вячаслаў павінны былі знаходзііцііа дзесьці па суседству або нават у адным месцы, бо інакш яны не маглі ўзгоднена знайсці і паказаць шлях наўгародскаму атраду ў Кіеў. Патаемныя шляхі, вядомыя толькі вузкаму колу мясцовых жыхароў, былі, і прайсці па іх незаўважанымі можна было. Вось па адным з такіх шляхоў і былі праведзены наўгародцы. Што да Валадара, калі гэта сапраўды быў Глебавіч, то ён, вядома, быў зацікаўлены, каб нашкодзіць Полацку, якім яму не ўдалося завалодаць. Відаць, нечым пакрыўджаны на палачанаў быў і Вячка, калі ён стаў іх ворагам. Пры гэтым трэба звярнуць увагу на тое, што ў летапісе першым названы ён, што дае пад ставу лічыць яго ініцыятарам гэтай справы, якому ўдалося, відаць, без вялікай цяжкасді зрабіць сваім саюзнікам Валадара. Аднак гэтыя летапісныя звесткі вельмі скупыя, і мы не можам з упэўненасцю сцвярджаць, што гут мы маем справу з Валадаром Глебавічам і Вячаславам Святаславічам.

Што Полацк адыграў далёка не падручную ролю ў барацьбе з Ноўгарадам у 1167 г., сведчыць паход наўгародцаў у саюзе з пскоўцамі на яго, у выніку чаго была «пожгоша волость». Аднак наўгародцы да самога Полацка не дайшлі, павярнуўшы ад яго за 30 вёрст620 ад Неклача, як лічыць Л. Аляксееў621. Кідаецца ў вочы тое, што Смаленск у дадзеным выпадку не прыйшоў на дапамогу Полацку, як і апошні не прыйшоў на дапамогу Смаленску, калі неўзабаве наўгародцы напалі на Тарапец, спалілі яго, а таксама «голов множество положили».

Праблематычным з’яўляецца пытанне пра ўдзел палачанаў у паходзе на Кіеў, які паводле Наўгародскага I летапісу адбыўся ў 1168 г., а паводле Іпацьеўскага — у 1170–1171 гг. Справа ў тым, што калі ў першай з гэтых крыніц мы знаходзім палачанаў побач з суздальцамі, смаленцамі, мурамцамі і разанцамі, то ў другой, хоць пералік значна большы і падрабязны, палачанаў мы не знаходзім. Не знаходзім мы іх і ў тым месцы гэтай крыніцы, дзе гаворыцца аб страшэнным варварстве і гвалце, якія былі ўчынены ў Кіеве пасля яго ўзяцця смаленцамі, суздальцамі і чарнігаўцамй22. Усё гэта можа гаварыць за тое, што калі палачане і ўдзельнічалі ў гэтай кааліцыі, то ў нязначнай колькасці, якую нават не заўважыў кіеўскі летапісец, хоць аб складзе гэтага шматлікага войска меў добрае ўяўленне. Хочам яшчэ звярнуць увагу вось на што. У Ніканаўскім летапісе ў адрозненне ад Наўгародскага I замест палачанаў мы знаходзім літву623. Як вядома, першая крыніца больш позняя, яна складалася ў XVI ст., калі паняцце аб палачанах забылася і складальнік зводу замяніў іх болын зразумелым для таго часу паняццем «літва», паколькі тэрыторыя Полацкага княства цалкам уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэта адзін з прыкладаў таго, як трэба асцярожна адносіцца да звестак, пачэрпнутых з пазнейшых летапісаў, аб так званых літоўскіх набегах, пад якімі зачастую хаваліся набегі палачанаў. Але пра гэта ў далейшым у нас будзе больш падрабязная гаворка.

Зімою 1169 г. палачане яшчэ раз удзельнічалі ў паходзе, які зноў быў арганізаваны Багалюбскім і ў якім мы знаходзім суздальцаў, смаленцаў, тарапчанаў, мурамцаў, разанцаў. Палачане тут названы апошнімі («и полочкыя князь с полочаны»624). Гэта акалічнасць можа ўказваць на невялікую колькасць іх.



Поделиться книгой:

На главную
Назад