Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - Мікола Ермаловіч на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

Летапісы нічога не сказалі пра сямімесячную дзейнасць Усяслава на кіеўскім пасадзе, што таксама, відаць, з’яўляецца вынікам таго, што па іх прайшлася рука пазнейшых рэдактараў, якія пастараліся выкрасліць вельмі непрыемную для кіеўскіх князёў старонку гісторыі. Праўда, Б. Рыбакоў зрабіў спробу на над ставе таго месца «Слова аб палку 1 гаравым», дзе гаворыцца пра Усяслава, аднавіць гэтую страчаную старонку гісторыі. На яго думку, словы «Всеслав князь людям судяше, князем грады радяше» адносяцца да кіеўскага перыяду дзейнасці полацкага Чарадзея і характарызуюць яго як справядлівага і му драга князя, якому нялёгка было рабіць указаную справу, улічваючы бясконцыя сваркі рускіх князёў за свае ўладанні. Далей гэты даследчык выказвае меркаванне (зноўтакі на пад ставе «Слова…»), што Усяслаў зрабіў імклівы паход у далёкую Тмутаракань з мэтай знайсці сабе саюзніка і прыдбаць коней, якіх так не хапала для паспяховай барацьбы з полаўцамі. Далей Б. Рыбакоў гаворыць аб магчымасці таго, што Усяелаў, а не толькі Святаслаў узначальваў разгром полаўцаў у канцы 1068 г.343. Усе гэтыя сцверджанні не выходзяць за межы магчымага, хоць іх можна і аспрэчваць.

Гаворачы пра абсягі ўладанняў Усяслава на кіеўскім пасадзе, Б. Рыбакоў з пафасам адзначыў: «Каму яшчэ з рускіх князёў удавалася кіраваць з Кіева ў адзін бок Тмутара канню, а ў другі — Полацкам?»344 Сапраўды, у гісторыі «Імперыі Рурыкавічаў» наступіў быў унікальны момант, калі ў яе склад уваходзіў і непакорны Полацк. Але гэта адбылося зноўтакі толькі дзякуючы унікальнаму выпадку, калі на кіеўскі пасад трапіў поладкі князь. Аднак Б. Рыбакоў памыляецца, калі мяркуе, што Усяслаў у час свайго вялікага князявання распараджаўся і Ноўгарадам345. Менавіта ха рактар узаемаадносін з апошнім і вызначыў у многім далейшы лёс Усяслава як кіеўскага князя. Трэба толькі пашкадаваць, што Б. Рыбакоў, як і яго папярэднікі, не заўважыў вельмі важнага сведчання тацішчаўскіх крыніц, праўдзівасць якіх паказаў сам жа даследчык346. Паколькі яно з’яўляецца малавядомым, прывядзём яго поўнасцю ў арыгінале: «Всеслав, седя в Киеве, посла к новгородцам по дань. Новгородцы же реша: «Княже, мы есмя племени Ярославля и ко Полоцку дани отцы и деды не давали и тебе не хотим, а бери со своея волости»347. Сведчанне гэта вельмі паказальнае. Мы бачым, што паранейшаму не адзін Кіеў меў рашаючае значэнне ў вырашэнні важнейшых дзяржаўных спраў, у прыватнасці ў абранні князя. Кіеў прызнаваў Усяслава сваім князем, а Ноўгарад адмовіўся гэта зрабіць, прадаўжаючы лічыць яго толькі полацкім князем, г. зн. прадстаўніком іншай княскай дынастыі, які павінен браць даніну толькі з Полацка. Наўгародская апазіцыя да Усяслава, у якой выявілася даўняя варожасць Ноўгарада да Полацка, хутчэй за ўсё дала сябе знаць адразу пасля абрання Усяслава вялікім князем і з самага пачатку паказала яго нетрываласць на кіеўскім пасадзе. У далейшым, відаць, Усяслаў убачыў і ўсё большую варожасць да яго і кіяўлянаў. Б. Рыбакоў, які вельмі скрупулёзна прааналізаваў кожны выраз «Слова аб палку Ігаравым», што адносіўся да Усяслава, не растлумачыў, чаму гэты любімы герой кіяўлянаў, як яго характарызуе даследчык, урэшце «скочи от них лютым зверем». Гэтыя словы, хоць і працытаваныя Б. Рыбаковым348, засталіся без каментарыя, а яны ж у вялікай ступені зноўтакі прасвятляюць даволі зацемненае для нас велікакняскае становішча Усяслава. Сапраўды, што магло прывесці Усяслава да крайняй варожасці к кіяўлянам, якія з такім энтузіязмам сем месяцаў таму назад абралі яго сваім князем? Папершае, тут варта прыгадаць, што важную ролю ў вызваленні Усяслава і абранні яго вялікім князем адыгралі т. зв. «подлыя» людзі. Цалкам магчыма, што ён, добра ведаючы гэта, нешта рабіў для паляпшэння іх жыцця, што не магло не выклікаць незадаволенасці ім з боку маёмасных класаў гараджан. I ўсё ж, відаць, вырашальную ролю ў гэтым мелі яго адносіны да Полацка. Найперш тут узнікае пытанне: «Ці мог велікакняскі пасад засланіць Усяславу яго родную Полаччыну?» Мы лічым, што не. I гэта добра пацвердзіла «Слова аб палку Ігаравым», у якім чытаем: «Тому в Полотске позвониша заутреню рано у Святыя Софеи колоколы, а он (Усяслаў) в Киеве звон слыша». Наўрад ці можна знайсці больш яркую мастацкую дэталь, як гэтая, каб паказаць непарыўную духоўную сувязь Усяслава з сваёй радзімай у час яго знаходжання на кіеўскім пасадзе. У сё гэта змушала дбаць яго пра інтарэсы Полацка, выдзяляць яго з ліку іншых земляў у прадмет асобых клопатаў. Што ж мог для Полацка зрабіць Усяслаў у становішчы вялікага князя? Папершае, ён мог выдаліць з Полацка стаўленіка Ізяслава, магчыма, сына яго, Мсціслава, і паслаць туды свайго намесніка, магчыма, аднаго з сваіх сыноў, якія былі разам з ім у «порубе». Падругое, ён мог вывесці з паўднёвай (дрыгавіцкай) часткі Полаччыны паўднёварускія войскі, якія яе рабавалі, і вярнуць яе зноў пад уладу Полацка. Нарэшце, ён мог зрабіць і новыя тэрытарыяльныя прырашчэнні да Полацкага княства за кошт іншых земляў, напрыклад, далучыць да яго Тураўскую зямлю або частку Смаленскай, карыстаючыся тым, што іх ранейшы гаспадар Ізяслаў Яраславіч уцёк у Полынчу. Вядома, усё гэта меркаванні, якія нельга пацвердзіць крыніцамі. Але ж яны лагічна выцякаюць з таго, што Усяслаў «лютым зверам» скочыў з Кіева. Сапраўды, на велікакняскім пасадзе ён быў болын полацкім, чым кіеўскім князем, што не магло не выклікаць варожасці да яго з боку кіеўскага баярства. У такіх умовах Усяслаў не мог не ўпэўніцца, наколькі чужыя для яго былі інтарэсы кіяўлянаў, і таму разрыў з імі быў для Усяслава пытаннем часу. I зручны момант наступіў. Выгнаны кіяўлянамі рагГейшы князь Ізяслаў з войскам! польскага караля Баляслава Храбрага ішоў у Кіеў адваёўваць сабе пасад. Усяслаў з войскам прыйшоў да Белгарада, каб перагарадзіць дарогу варожаму войску. Невядома, адкуль Б. Рыбакоў узяў, што ў 1069 г. усе (?) кіяўляне выйшлі да Белгарада абараняць свайго, імі выбранага князя Усяслава і што, маўляў, гэта сведчыла пра дастаткова трывалыя сімпатыі іх да гэтага князя349. Калі і сапраўды ўсе кіяўляне прыйшлі к Белгараду (ніводная крыніца пра гэта не гаворыць, і, прынамсі, аўтар на іх не спасылаецца), то не з прычыны сваіх вялікіх сімпатый да Усяслава, а хутчэй за ўсё каб пільна сачыць за ім, паколькі ён ужо страціў іх давер. Гэта добра адчуваў Усяслаў і пастараўся падмануць іх пільнасць, што яму і ўдалося зрабіць. Выбраўшы зручны момант, апоўначы, таемна ад кіяўлянаў ён уцякае ў Полацк. I прычынай гэтаму быў не страх перад Ізяславам і палякамі, а тое, што Усяслаў найперш не верыў кіяўлянам, як сведчаць тацішчаўскія крыніцы 350.

Вяртанне Усяслава ў Полацк з’явілася важным момантам у развіцці палітычнай свядомасці полацкіх князёў. Хоць яны добра разумелі асобнасць сваёй дзяржавы ад Кіева і свайго роду ад Рурыкавічаў, але ўсё ж яшчэ канчаткова не вызваліліся ад родавых перажыткаў і ў глыбіні душы хавалі надзею на атрыманне кіеўскага пасада. Невыпадкова ж і Брачыслаў і Усяслаў пабывалі на ім. Але калі Брачыслаў, відаць, быў выгнаны, як мы мяркуем, з Кіева, то Усяслаў, асабліва яскрава ўбачыўшы ўсю марнасць дамаганняў на кіеўскі насад для полацкіх князёў і не стаўшы чакаць, калі яго прагоняць адтуль, сам пакінуў Кіеў. Гэтым сваім прыкладам ён ясна паказаў, што для полацкіх князёў ёсць адно толькі поле дзейнасці — Полацкае княства. Такі быў галоўны гістарычны ўрок, які выцякаў з факта князявання Усяслава ў Кіеве.

ВЯРТАННЕ У ПОЛАЦК I БАРАЦЬБА ЗА ЯГО

Аднак Усяслаў, уцёкшы ў Полацк, доўга там не змог быць. Праўда, гісторыя яго выгнання адтуль у крыніцах вельмі супярэчлівая. Адны з іх гавораць, што гэта зрабіў сам Ізяслаў, які вярнуў сабе кіеўскі пасад351. Паводле ж Густынскага летапісу, Я. Длугаша, М. Стрыйкоўскага і Кромера, у паходзе на Полацк удзельнічалі польскія войскі на чале з Баляславам, магчымасць чаго адмаўляць нельга. Летапіс ясна сведчыць, што паход Ізяслава і Баляслава быў найперш накіраваны «на Всеслава»352. Як вядома, кіяўляне не дазволілі Ізяславу ўступіць у іх горад з польскім войскам353, і яно, каб яго паход не быў дарэмны, было выкарыстана супроць Полацка. У Густынскім летапісе добра пасведчана, як шчодра аддзячыў Ізяслаў Баляславу за дапамогу ў барацьбе з Усяславам: «Пребысть же тогда Болеслав в Киеве время не мало, всякое утехи наслаждался, Изяслав даяше во всем доволство, дондеже совершение погнаша Всеслава из Полоцка»354. Калі такое сапраўды было, то гэта з’явілася другім пасля 1013 г. у Тураве польскім умяшаннем у беларускія справы. Мы асабліва падкрэсліваем гэта, бо пройдзе час і польскі націск на Беларусь стане сталым фактарам яе гісторыі.

Трохі іначай гісторыя выгнання Усяслава з Полацка выкладзена ў тацішчаўскіх матэрыялах. У іх сказана, што не Ізяслаў хадзіў на Полацк, а што ён па радзе сваіх братоў паслаў туды сына Мсціслава (у Густынскім летапісе ён названы Мечыславам), які, выгнаўшы Усяслава з Полацка, сеў на яго месца355.

Крыніцы нічога не гавораць, ці аказаў Усяслаў якоенебудзь супраціўленне сваім ворагам. Магчыма, што яму не хапіла часу гэта зрабіць, бо кіеўскія войскі гналіся за ім следам і ён вымушаны быў пакінуць Полацк. Не меў падставы I. Бяляеў лічыць, што Ізяслаў уступіў у Полацк, карыстаючыся адсутнасцю тут Усяслава, які нібыта ў тэты час рабіў паход на Ноўгарад. Але ж у летапісе сказана, што Ізяслаў «прогна Всеслава ис Полотьска»356. Тое, што ў Полацку быў пасаджаны Мсціслаў, а пасля яго раптоўнай смерці (ці не быў ён атручаны палачанамі?) другі сын Ізяслава Святаполк, сведчыць, што Кіеў працягваў сваю палітыку на падначаленне сабе Полацка.

Але дзе знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў пасля выгнання з Полацка? Адзін з летапісаў357, а таксама М. Стрыйкоўскі358 гавораць, што Усяслаў уцёк да варагаў. Аднак з паве дам лення Наўгародскага I летапісу відаць, што Усяслаў апынуўся на зямлі фінскага племя водзі359 (пазней па гэтай племянной назве атрымала назву адна з наўгародскіх пяцін). Зазначым, што, магчыма, паміж М. Стрыйкоўскім і Наўгародскім летапісам у гэтым пытанні няма супярэчнасці, бо, на думку некаторых даследчыкаў, пад варагамі ў старажытнасці разумелі фінскія плямёны. Можна толькі рабіць здагадкі, чаму менавіта тут знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў. Магчыма, у гэты час водзь мела варожыя адносіны з Ноўгарадам і, каб узначаліць напад на яго, прыняла да сябе славутага полацкага князя. А магчыма і іншае. Успомнім, што пры нараджэнні Усяслава прысутнічалі валхвы. Ф. Буслаеў у свой час супастаўляў паданне аб славенскім Валхве з былінным Волхам Усяславічам, правобразам якога быў Усяслаў Полацкі. На падставе гэтага М. Кастамараў указаў на раннія сувязі крывічоў з фінамічуддзю. Усё гэта наводзіць на думку, ці не была маці Усяслава фінскага паходжання, у прыватнасці з водзі. Магчыма, таму ён і накіраваў свой шлях у водзь, бо ведаў, што яго там прымуць як роднага па крыві. Гэта ў сваю чаргу можа тлумачыць тое, што Усяславу ўдалося без цяжкасцей падняць водзь на свайго даўняга праціўніка — Ноўгарад. Як бы там ні было, а 23 кастрычніка 1069 г. у пятніцу ў 6 гадзін дня360 (рэдкая для летапісаў храналагічная дакладнасць) Усяслаў падышоў да Ноўгарада. Незалежна ад таго, адкуль іінла ініцыятыва гэтага паходу — ад водзі ці ад Усяслава, — ён быў на карысць апошняму. Паводле В. Тацішчава, гэты паход быў спробай Усяслава авалодаць Ноўгарадам361. Такой жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў362. Але наўрад ці мог ставіць такую мэту перад сабой Усяслаў, не абапіраючыся на Полацк, з дапамогай толькі водзі. Мы думаем, што гэты паход быў прадпрыняты Усяславам як помета за дзеянні Кіева супроць Полацка. Такое сталае імкненне полацкіх князёў нанесці ўдар па Ноўгарадзе цалкам зразумела: б’ючы па Ноўгарадзе, яны білі адначасова і па Кіеве, дакладней — па яго паўночным флангу. Рабіць паход на далёкую паўднёвую сталіцу для палачанаў было, зразумела, нявыгаднай справай. 1ншае — паўночная сталіца, якая ляжала амаль пад бокам.

Відаць, для наўгародцаў на чале з князем Глебам Святаславічам з’яўленне Усяслава з воддзю не было нечаканым. Яны паставілі сваё войска ля Звярынца на р. Гзені, якое адразу ўступіла ў бой. Па ўсім відаць, што пазіцыя наўгародцаў была выгаднейшай і войска іх было болынае, у выніку чаго «важанам была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку»363, а князь Усяслаў трапіў у палон, але адразу і быў адпушчаны (Л. Аляксееў чамусьці беспадстаўна лічыць, што Усяслаў выратаваўся ўцёкамі364). Такое абыходжанне з Усяславам магло гаварыць аб вялікай павазе наўгародцаў да яго асобы. Ацэньваючы значэнне гэтага паходу, нельга яго лічыць безвыніковым для Усяслава ці нават дарэмным. Якніяк, а Ноўгарад у выніку яго меў пэўныя страты і ахвяры, у той час як Усяслаў ваяваў не сваёй полацкай, а чужой сілай. I ўжо гэта няўдача ніколькі не стрымала мэтанакіраванай натуры полацкага Чарадзея, не адарвала яго ад галоўнай справы сваёй у той час — вызй'алення Полаччыны зпад у лады Кіева. На два гады знік Усяслаў са старонак летапісаў. I такі правал у інфармацыі пра яго даў зноўтакі волю даследчыкам для выказвання розных меркаванняў. Л. Аляксееў нават лічыць, што Усяслаў апынуўся ў Тмутаракані, дзе знаходзілі сабе прыстанішча ўсе пакрыўджаныя князі. Аднак довады даследчыка, што Тмутаракань не мела цяпер князя, паколькі Глеб Святаславіч, відаць, пакінуў яе ў 1068 г., вельмі хісткія: у 1068 г., ён будучы наўгародскім князем разбіў Усяслава на Гзені. Значыць, у гэты год там быў іншы князь. I толькі не Усяслаў. I ўжо ніяк не мог ён з Тмутаракані ісці на Полацк у 1071 г. На думку I. Бяляева, Усяслаў, абапіраючыся на літоўцаў (а Банэль дадае да іх эстаў, ліваў, семігалаў і інш.), увесь гэты час ваяваў за вяртанне сабе Полацка, чаго і дабіўся, выгнаўшы адтуль Святаполка. I з гэтай думкай у вогуле можна пагадзіцца. Тым болей што Усяславу за першыя 20 гадоў свайго князявання, магчыма, уда лося падначаліць шэраг балцкіх і фінскіх гхлямёнаў, што жылі на захад ад Полацка ў Падзвінні, а таксама ў Панямонні. Гэта і магло з’явіцца адной з важнейшых яго апор у пачатай ім барацьбе з Кіеўскай дзяржавай. Таму і цяпер ён мог разлічваць на сілы гэтых іншапляменнікаў. Пазней мы ўбачым, што ў сярэдзіне XII ст. некаторыя з полацкіх князёў у сваіх ваенных дзеяннях выкарыстоўвалі толькі іншапляменную раць, як, напрыклад, унук Усяслава Валадар Глебавіч. Таму такое не выключана і для Усяслава. Яго паход з воддзю — яскравы гэтаму прыклад. Аднак сказание не азначае, што Усяслаў не разлічваў у гэты час на свае палачанскія сілы. Умовы для іх збірання складаліся вельмі спрыяльныя. Гаспадаранне кіеўскіх намеснікаў у Полаччыне, якое, бясспрэчна, суправаджалася яе абрабаваннем з мэтай непамернай нажывы, і аблегчыла Усяславу вяртанне на полацкі пасад365.

Вядома ж, палачане, якія мелі сваю княскую дынастыю, а ў той час гэта было вельмі важным, паколькі падкрэслівала палітычную самастойнасць, не маглі змірыдца з прадстаўнікамі чужой дынастыі. У такіх абставінах каларытная, амаль легендарная постаць Усяслава не магла не прыцягнуць да сябе надзею ўсёй зямлі на вызваленне. Быў улічаны і важны знешні фактар: якраз у гэты час полаўцы ваявалі ля Растаўца і Няяціна — гарадоў на паўднёвым захадзе ад Кіева. Гэта, вядома, адцягнула на некаторы час увагу Кіева ад Полацка, што ў сваю чаргу аблегчыла ўступленне Усяслава ў Полацк. Цяжка зразумець, чаму Д. Леанардаў гэтую падзею адносіў да 1070 г.366, хоць ва ўсіх крыніцах яна пададзена пад 1071 г. У В. Тацішчава сказана, што Усяслаў неспадзявана («нечаянно») прыйшоў з войскам да Полацка і выгнаў адтуль Святаполка367. I гэтаму можна верыць, бо так адбываліся ўсе ранейшыя паходы Усяслава, гэта было тыповай рысай яго ваеннага майстэрства.

Вядома ж, вяртанне Усяслава ў Полацк не магло доўга заставацца незаўважаным для Кіева. Адно толькі незразумела, чаму барацьбу з Усяславам узначаліў не выгнаны ім з Полацка Святаполк (у будучым вялікі кіеўскі князь), а яго брат Яраполк, які ў тым жа 1071 г. разбіў Усяслава ля Галацічаска368. Дзе знаходзіўся гэты горад у Полацкай зямлі (а можа, і не ў ёй), навука паку ль не высветліла. (Тут будзе дарэчы заўважыць, што гэтая назва ў розных крыніцах мае розныя варыянты, як «Голятическ», «Волотическ» і інш., на што павінны звярнуць увагу даследчыкі.) Крыніцы нічога не гавораць пра вынікі паражэння ля Галацічаска для лёсу Усяслава як полацкага князя. I толькі ў В. Тацішчава адзначана, што Яраполк, разбіўшы Усяслава, завалодаў Полацкам3. I гэта апошняе аспрэчваецца даследчыкамі. Аднак тое, што аб гэтым гаворыцца толькі ў Тацішчава, не з’яўляецца довадам. Нельга забывацца, што В. Тацішчаў, у адрозненне ад іншых гісторыкаў, чытаў Полацкі летапіс, а ў ім, вядома, полацкая гісторыя была адлюстравана болын дэталёва. У карысць таго, што Усяслаў не быў выгнаны з Полацка ў выніку паражэння 1071 г., магло б быць тое, што старажытны Галацічаск знаходзіўся на месцы сучаснага Полацка, у 30 км на паўднёвы ўсход ад Менска. Перамогшы Усяслава на паўднёвым рубяжы Полаччыны, Яраполк, як і ў 1067 г. Яраславічы пасля Нямігскай бітвы, мог не рызыкнуць пайсці на Полацк. Аднак месцазнаходжанне Галацічаска на месцы Го лацка з’яўляецца праблематычным, паколькі тут няма слядоў умацаванага цэнтра370. Але не мае істотнага значэння, ці захапіў Яраполк полацкі пасад, ці не. Больш істотнае тое, што к 1073 г. яго ўжо там не было, бо гаспадаром Полаччыны зноў стаў Усяслаў. Такім чынам, падзеі 1066–1073 гг., як і падзеі 975–988 гг. і 1021 г., зноў пацвердзілі той неаспрэчны факт, што Полаччына, нягледзячы на часовыя паражэнні, знаходзіла сілы і волю для змагання за сваю самастойнасць, заваёўвала яе і гэтым самым паказвала сваю непераможнасць. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, палітыка Кіева да Полацка заставалася ў цэлым ранейшай. I толькі часова з прычыны неспрыяльных для яго ўнутраных ці знешніх акалічнасцяў ён ішоў на прымірэнне ці нават на саюз з Полацкам, што адбылося ў 1073 г., калі славуты паўднёварускі трыумвірат, які амаль на працягу 20 гадоў (з часу смерці Яраслава Му драга ў 1054 г.) здаваўся выключна трывалым ці нават вечным, раптам даў глыбокую трэшчыну і распаўся. Праўда, некаторыя даследчыкі зусім слушна ўказвалі на тое, што гэты распад пачаўся намнога раней. Непасрэднай прычынай развалу трыумвірату з’явілася імкненне І.зяслава далучыць у якасці кампенсацыі за страту Полацка да свайго кіеўскага ўладання і Ноўгарад, у якім сядзеў сын Святаслава Глеб, пасаджаны тут сваім бацькам у 1069 г., калі Ізяслаў быў у выгнанні. I вось для ажыццяўлення сваёй мэты Ізяслаў нібыта і ўвайшоў у зносіны з Усяславам371. Аднак трэба зазначыць, што наўрад ці спадабалася б Усяславу ідэя непасрэднага далучэння Ноўгарада пад кантроль кіеўскага князя, бо гэта паболынвала б сілу Кіева, што не было ў інтарэсах полацкага князя. Летапіс ускладае ўсю віну за ўзнікненне «каторы» паміж Яраславічамі на Святаслава. Менавіта ён, ведаючы аб непапулярнасці Ізяслава сярод кіяўлянаў і прагнучы «вялікай улады», пайшоў нагаворваць Усеваладу, каб прыцягнуць яго на свой бок, што «Изяслав сватится (у Іпацьеўскім летапісе «встаёт». — М. Е.) со Всеславом, мысля на наю… имать нас прогнати»372.

Гісторыкі разыходзяцца ў ацэнцы магчымасці ажыццяўлення саюзу Ізяслава з Усяславам. В. Данілевіч меркаваў, што іх перагаворы ні да чога не прывялі, паколькі Святаслаў і Усевалад, даведаўшыся пра іх, паспяшаліся прагнаць брата з кіеўскага насада373. Сапраўды, у крыніцах нічога не сказана пра тое, ці зрабіў штонебудзь Усяслаў, каб вы~ ратаваць Ізяслава ад паражэння. Л. Аляксееў жа лічыць, што саюз паміж Ізяславам і Усяславам адбыўся, тлумачачы гэта тым фактам, што жонкай менскага князя Глеба (сына Усяслава) з’яўлялася дачка Яраполка (сына Ізяслава Яраславіча) і што гэтыя заручыны (дачка Яраполка толькі што нарадзілася, і жаніцьба Глеба была значна пазней) адбыліся ў 1073 г., як замацаванне палітычнага саюзу Ізяслава з Усяславам.

Для нас усе гэтыя падзеі і асабліва словы Святаслава пра «сватьство» Ізяслава з Усяславам (незалежна ад таго, ці было гэта выдумкай Святаслава, ці сапраўднасцю) асабліва каштоўныя тым, што яны з’яўляюцца бясспрэчным доказам, што Усяслаў канчаткова ўмацаваўся на полацкім паса дзе (інакш не было б сэнсу для Святаслава палохаць гэтым У сева лада) і што Полацк паранейшаму меў вялікую рэальную сілу, паколькі саюз з ім мог прывесці да паражэння Святаслава і У сева лада. Цяжэй вытлумачыць, чаму Святаслаў, які сядзеў на кіеўскім пасадзе да самай смерці ў 1076 г. і які ведаў нібыта пра варожую змову Ізяслава і Усяслава супроць яго, не чапаў Усяслава. Гэта тым болей дзіўна, калі прыгадаць, што Святаслаў асабліва быў варожа. настроены супроць Полацка і Усяслава. Успомнім, што ён быў ініцыятарам жорсткай расправы з жыхарамі Менска ў 1067 г. і клятваадступніцтва пры захопе Усяслава ў палон каля Оршы. Хутчэй за ўсё ён бачыў, што сваёй барацьбой з Полацкам ён мог аблегчыць зварот у Кіеў выгнанага ім Ізяслава, што, як паказалі далейшыя падзеі, было ўвесь час мэтай апошняга.

На гэтым перапынім разгляд полацкай гісторыі і звернемся да гісторыі Тураўшчыны і Смаленшчыны ў канцы XI ст.

КІРУНКАМ НА СВОЙ ШЛЯХ

Паколькі Тураўская зямля палітычна была моцна звязана з Кіевам, то і падзеі яе гісторыі ў многім залежалі ад тых змен, што адбываліся на велікакняскім пасадзе. Сапраўды, мы ведаем ужо, што Тураў яшчэ пры жыцці Яраслава быў аддадзены яго сыну Ізяславу, які валодаў ім і тады, калі быў князем наўгародскім, і тады, калі стаў вялікім князем. Усё гэта, як мы адзначалі вышэй, было паказчыкам эканамічнай і палітычнай важнасці Турава для Кіева. Немагчыма што небудзь пэўнае сказаць пра становішча Турава ў час сямімесячнага знаходжання Усяслава на кіеўскім пасадзе. Не выключана, што, карыстаючыся сваім становішчам, Усяслаў па традыцыі падначаліў Тураў непасрэдна сабе. Магчыма і тое, што ён, як адзначалася, знаходзячыся на велікакняскім пасадзе і болып адчуваючы сябе полацкім, чым кіеўскім, князем, далучыў Тураў да полацкіх уладанняў. Аднак Ізяслаў скора аднавіў сваю ўладу над Кіевам, жорстка расправіўшыся з прыхільнікамі Усяслава, што аўтаматычна вярнула яму і Тураў. Аднак у 1073 г. Ізяслаў быў выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам у саюзе з другім яго братам Усеваладам, за што апошні ў падзяку за дапамогу і атрымаў Тураў. Праўда, на гэта ўказваюць толькі вельмі цьмяныя словы «Павучання» Уладзіміра Манамаха — сына Усевалада: «Та оттуда (адкуль, цяжка зразумець, ці з Чэшскага лесу, ці з Ноўгарада) Турову, а на весну та Переяславлю, таже Турову»374. Усё гэта робіць магчымым, што нейкі час тураўскім князем быў і Манамах. М. ДоўнарЗапольскі расшыфраваў прыведзеныя словы Манамаха так: гэты князь хадзіў за Тураўскую воласць з ляхамі і, перазімаваўшы ў Тураве, на вясну хадзіў да бацькі ў Пераяслаўль, а адтуль зноў у Тураў. Але са смерцю Святаслава ў 1077 г. і вяртаннем у Кіеў Ізяслава гэтае становішча, відаць, перамянілася. Аднак праз год памёр і Ізяслаў, і ў Кіеве на доўгі час (да 1093 г.) умацаваўся Усевалад. Каб забяспечыць большую трываласць свайго становішча, ён аддае сыну Ізяслава — Яраполку — у прыдачу да Валыні і Тураў. (Мы ўжо раней адзначылі, што гэта акалічнасць дае магчымасць меркаваць, што пры жыцці Ізяслава Яраполк быў яго намеснікам у Тураве.) Праўда, у гэтых адносінах сведчанні супярэчлівыя. Густынскі летапіс паказвае, што Яраполк княжыў толькі ў Ноўгарадзе Валынскім, а ў Тураве быў пасаджаны яго брат Святаполк. Відаць, гэта і дало падставу I. Івакіну сцвярджаць, што Святаполк хадзіў на Полацк у 1078 г. разам з Манамахам і полаўцамі як тураўскі князь, асабліва варожы суседняму Полацку376. Паводле В. Тацішчава, Тураў дастаўся Давыду Ігаравічу, у М. Стрыйкоўскага мы чытаем, што тут быў пасаджаны сын Усевалада, брат Манамаха. Пагодзін лі~ чыў, што Тураў — вотчына Яраполка, якому Усевалад прыдаў Валынь. Аднак далейшыя падзеі паказалі большую вераго днасць першага сведчання. Выказвалася думка, што факт прыдачы Турава да Валыні быў сімптомам упадку значэння Тураўскай зямлі377, паколькі Усевалад не меў сувязяў з Захадам, падобна Ізяславу. I таму Тураў не быў важным для яго 378. Аднак Яраполку, найперш як валынскаму князю, прыйшлося весці барацьбу з Давыдам Ігаравічам і Расціславічамі, што раней страцілі валынскія ўладанні і зараз рашылі іх вярнуць сабе. Ім нават удалося выгнаць Яраполка ў 1084 г., але з дапамогай Манамаха ён вяртаецца ва Уладзімір Валынскі. Аднак, незадаволены тым, што Усевалад за кошт яго валынскага ўладання надзяліў Давыда Ігаравіча, ён, у дадатак да гэтага, будучы падбухтораны «злымі» дарадчыкамі, выступав супроць Усевалада, але церпіць паражэнне ад Уладзіміра Манамаха і бяжыць, як і яго бацька раней, «у ляхі». Валынь і, пэўна ж, Тураў аддаюцца Давыду Ігаравічу. У 1087 г., страціўшы надзею атрымаць дапамогу ад палякаў, Яраполк вяртаецца назад, мірыцца з У сева ладам і атрымлівае назад свае ўладанні, але ў скорым часе ён быў забіты падасланым, відаць, Расціславічамі (яны прэтэндавалі на Валынь) забойцам Нярадцам. Летапісец у цёплых словах напісаў яго некралог, адзначыўшы станоўчыя якасці Яраполка і як князя, што цярпеў несправядлівыя ганенні ад іншых князёў, і як хрысціяніна, што вызначаўся лагоднасцю, пакорлівасцю, любоўю да бедных і г. д. Наўрад ці гэта характарыстыка адпавядала сапраўднасці, бо з іншых летапісных паведамленняў ён выступав як чалавек нерашучы, які, пачаўшы тую ці іншую справу, упадаў у роспач, не верачы ў шчаслівы зыход, адмаўляючыся ад барацьбы. Гэта ў пэўнай ступені абумовіла тое, што яму не ўдалося ўмацаваць за сабой, а тым самым і за сваімі нашчадкамі Валыні і Турава. Напомнім, што гэта ён у 1069 г. разбіў Усяслава Полацкага ля Галацічаска, што можа нейкім чынам сведчыць пра яго вайсковае майстэрства. Як мы ведаем, будучы адначасова валынскім і тураўскім князем, Яраполк не сядзеў ў Тураве і, магчыма, кіраваў ім праз свайго намесніка. I хоць Тураў быў дадзены Яранолку ў прыдачу, усё ж у вачах тагачасных князёў ён уяўляў паасобную адзінку, тым самым яшчэ раз сведчачы, што ён пры вялікай залежнасці ад Кіева не траціў свой палітычны і этнаграфічны твар.

Палітычнае значэнне Турава яшчэ больш узрасло пры Святаполку, які замяніў свайго брата Яраполка ў якасці тураўскага князя (менавіта тураўскага, бо Валынь была аддадзена Давыду Ігаравічу). Да гэтага, як мы ўжо ведаем, Святаполк княжыў у Ноўгарадзе. Зразу мела, што такі добраахвотны яго пераход быў абумоўлены палітычным разлікам: Тураў знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці да Кіева і таму адсюль лягчэй было завалодаць велікакняскім пасадам пасля смерці Усевалада. Апроч таго, у выпадку з’яўлення супернікаў адсюль лягчэй было заручыцца дапамогай палякаў і венграў. Святаполк хацеў з Турава кіраваць Ноўгарадам, але апошні, відаць, убачыў у гэтым прыніжэнне свайго становішча. Апроч таго, Наўгародцы ўзненавідзелі яго як прагавітага князя. Усё гэта і прывяло да таго, што Ноўгарад адмовіўся і ад яго, і ад яго сына і дамогся іншага князя, якім стаў сын Уладзіміра Манамаха — Мсціслаў. У выніку гэтага кола інтарэсаў Святаполка, як і ўсіх Ізяславічаў, звузілася і абмежавалася толькі Туравам. Гэта акалічнасць, бясспрэчна, змушала Святаполка, маючы апору толькі ў Тураве, пранікацца яго іытарэсамі, зжывацца з ім, што за пяць гадоў (1088–1093) яго непасрэднага прабывання ў Тураве яму ў значнай ступені і ўдалося. Гэта праяўлялася і ў час знаходжання яго ў Кіеве, куды пасля смерці У сева лада ён без ніякіх перашкод з боку Уладзіміра Манамаха перайшоў у 1093 г., застаўшыся па традыцыі і князем тураўскім. Не карыстаючыся сімпатыяй і пагіулярнасцю ў кіяўлянаў, як раней і ў наўгародцаў, ён у значнай ступені павінен быў арыентавацца на Тураў, і таму велікакняскі насад не засланяў ад яго паса да тураўскага князя. Тураўскія баяры не былі бескарыслівыя. Нездарма ж яны разам з Святаполкам у Кіеў паслалі сваю дружыну, якую кіеўскі летапісец абразліва называв «несмышлёной» і якая напамінала Святаполку пра тураўскія інтарэсы. Мала таго, ён неаднаразова выязджаў у Тураў і Пінск, гэтым самым нагадваючы тураўскаму земству, што ён паранейшаму не забывае пра яго. Калі ў летаnice гаворыцца пра «пінянаў» у войску сына Святаполка Мсціслава, то гэта таксама яўнае ўказанне на адну з важнейшых крыніц вайсковай магутнасці Святаполка. Сказанае сведчыць, што Тураў змог, будучы ў падначаленым становішчы, знаходзіць спосабы і магчымасці дбаць пра свае інтарэсы, высоўваць іх на першы план перад кіеўскімі. А гэта значыць, што Тураўшчына, як і ўсе ўсходнеславянскія землі, толькі сваім шляхам ішла да палітычнага адасаблення. Вось чаму не мае пад сабой грунту сцверджанне, што для феадалаў Тураўскай зямлі нехарактэрнымі былі яшчэ сепаратысцкія тэндэнцыі, характэрныя для іншых земляў Pyci379. Паколькі большая частка князявання Святаполка ў Кіеве прыпадае на пачатак XII ст. (да 1113 г.), то мы прадоўжым яго разгляд у наступным раздзеле.

Зараз жа ўкажам на бясспрэчны рост гарадскіх цэнтраў у Тураўскай зямлі. Так, пад 1097 г. у летапісе ўпершыню ўпамінаецца Пінск380. Тое, што ён названы побач з Туравам, гаворыць пра яго значнасць ужо ў гэты час, што і пацвердзілася ў будучым, калі Пінск па сваім развіцці абагнаў Тураў. Як было адзначана вышэй, Берасце ўжо намнога раней трапіла на старонкі летапісу. У 1099 г. яно зноў з’явілася там як месца, дзе Святаполк вёў перагаворы з палякамі. Гэты запіс ясна сведчыць, што Берасце ўваходзіла ў склад Тураўскай зямлі. Тое ж пацвердзіла і паведамленне пад 1101 г., дзе гаворыцца, што князь Яраслаў Яраполкавіч хацеў захапіць Берасце як частку Тураўскага княства, якім у свой час вылодаў яго бацька Яраполк Ізяслававіч. Адсюль добра відаць і ўдзельнае становішча Берасця. Узвышэнне Пінска і Берасця пацвярджае, што і Тураўскую зямлю не абмінуў працэс далейшага эканамічнага развіцця, што і прыводзіла да паступовага яе драблення. А гэта значыць, што яна, нягледзячы на сваю закінутасць сярод балот і пушчаў, знаходзілася ў рэчышчы прагрэсіўнага грамадскага развіцця.

Смаленскую гісторыю 60–70-х гг. мы ўжо закраналі, разглядаючы полацкія падзеі, з якімі яна шчыльна звязана. Як бачна, Смаленск побач з Туравам паранейшаму быў моцна прывязаны да Паўднёвай Русі, што, як мы ведаем, тлумачыцца яго ключавым становішчам на вялікім гандлёвым шляху і яго стратэгічным значэннем, адкуль для Кіева ляжалі дарогі на Ноўгарад, Растоў і Суздаль і асабліва на Полацк. Нездарма ж Манамах, стаўшы князем чарнігаўскім і смаленскім, адразу ж аднавіў вайну з Полацкам. Але такое залежнае становішча ніколькі не азначала палітычнага амярцвення Смаленска. Немалое значэнне мела разумение Смаленскам свайго эканамічнага патэнцыялу, які з цягам часу ўсё рос і гэтым самым рыхтаваў грунт для палітычнага адасаблення. Пра багацце Смаленска можа даць яскравае ўяўленне тое, што Манамах у красавіку 1078 г., прабыўшы тут толькі дзевяць месяцаў, дае свайму бацьку Усеваладу, відаць, як выкуп і даніну, трыста грыўняў золата, што з’яўлялася выключна вялікай сумай. Зразумела, смаленскія феадалы, купцы і іншы люд не маглі не адчуваць усяго цяжару залежнасці, які навочна выяўляўся ў тым багацці, што плыло з іх рук. I гэта выявілася, як толькі натрапіўся зручны выпадак. У 1095 г. Смаленск сваёй воляй узяў сабе ў князі выгнанага з Ноўгарада Давыда Святаславіча, і апошні, відавочна, выконваючы волю смаленцаў (інакш навошта было яго браць да сябе), становіцца ў вароясыя адносіны і да вялікага князя Святаполка, і да Манамаха. Апроч таго, яны далі брату Давыда Алегу, праўда не пусціўшы яго ў Смаленск, апалчэнне, з якім ён наносіць у Мурамскай зямлі паражэнне сыну Манамаха — Ізяславу. Таму натуральна, што ў 1096 г. злучаныя сілы Святаполка і Манамаха рушылі суцроць Давыда і змусілі яго адмовіцца ад дапамогі брату Алегу. Праўда, Давыд захаваў за сабою смаленскі пасад, дзе і быў да 1097 г., калі на яго месца, паводле рашэння Любецкага з’езда, зноў сеў Манамах. Такім чынам, прыняццем да сябе Давыда і сваімі дзеяннямі ў палітычных падзеях 1095–1096 гг. Смаленск яскрава заявіў пра імкненне да палітычнага выдзялення381. Усё гэта і было ўлічана Манамахам. Атрымаўшы зноў ва ўладанне Смаленск, ён рэзка мяняе адносіны да яго. Калі раней Манамах імкнуўся прывязаць Смаленск да сваёй паўднёвай метраполіі — Пераяслаўля — і дабіўся падначалення смаленскай царквы Пераяслаўскаму епіскагіству, што разам з сістэмай пасадніцтва абурала смаленцаў, то цяпер ён, баючыся зноў страціць Смаленск, вымушаны быў дабіцца для яго асобнага епіскапства, вынікам чаго быў пачатак пабудовы саборнай царквы, якая сваімі памерамі раўнялася амаль Сафійскаму сабору ў Ноўгарадзе382. Адначасова Манамах замест пасадніка пакінуў у Смаленску свайго сына Святаслава, што таксама падкрэслівала ўзрослае палітычнае значэнне гэтай зямлі.

АДНА 3 САМЫХ КРЫВАВЫХ

Але зноў вернемся да полацкай гісторыі. Мірнае жыццё Полацка працягвалася толькі тры гады. Трэба думаць, што гэты час быў выкарыстаны Усяславам для ўнутранага ўмацавання, паколькі ён не мог не прадбачыць узнаўлення ране йшай палітыкі з боку кіеўскіх князёў да Полацка, што і адбылося пасля смерці Святаслава ў канцы 1076 г. Менавіта з гэтага часу зноў наступав для Полацкай зямлі пара, магчыма, адна з самых крывавых, якая цягнулася звыш дзесяцігоддзя. Паколькі выканаўцам гэтага наступления на Полацкую зямлю быў Уладзімір Манамах, які ў гэты час не з’яўляўся вялікім кіеўскім князем, то, магчыма, таму гэтыя падзеі не трапілі на старонкі летапісаў і знайшлі сваё адбіццё, часамі вельмі цьмянае, у т. зв. «ГІавучанні» гэтага князя.

У літаратуры дамінуе думка, што паход Манамаха на Полацк летам 1077 г. быў адказам на набег Усяслава некалькі раней на Ноўгарад383. Аднак гэта непасрэдна не выцякае з тэксту «Павучання»: «Святослав умре, и яз пакы ходив Смолиньску, а и — Смолиньска той же зиме та к Новугороду, на весну Глебови в помочь; а на лето со отцем под Полтеск». 3 прыведзеных слоў нельга зрабіць пераканаўчым сцверджанне пра напад Усяслава на Ноўгарад і помету яму за гэта з боку Манамаха. Сапраўды, апошні мог прыйсці ў Смаленск, які пасля смерці Святаслава (27.12.1076 г.) і ўсталявання на кіеўскім пасадзе яго бацькі Усевалада дастаўся яму ў прыдачу да Чарнігава недзе ў канцы 1076 г. (тады сакавіцкага, а паводле нашага календаря ў пачатку 1077 г.). Але неўзабаве гэтай жа зімой ён ідзе да Ноўгарада, а вясной Глебу Святаславічу (наўгародскаму князю) на помач. Такім чынам, выходзіць, што Манамах двойчы быў заняты наўгародскімі справамі. Грунтуючыся на гэтых вельмі лаканічных паведамленнях і прымаючы гэтыя два паходы Манамаха (адзін быў зімой, другі — увесну) за адзін, Д. Леанардаў прыйшоў да высновы, што паход Манамаха «Глебови в помочь» быў зроблены супроць Усяслава, які напаў на Ноўгарад, але выкрутлівы полацкі князь паспеў уцячы ў Полацк, што і выклікала неабходнасць паходу на апошні летам 1077 г. Аднак прыведзены ўрывак з «Павучання» не дае падставы аб’ядноўваць два паходы Манамаха ў адзін, бо першы з іх, як ясна ўказвае тэкст, адбыўся зімою, а другі — вясною. Апроч гэтага, ёсць указанні на тое, што Глеб у гэты час ваяваў з чуддзю (Банэль), гэта тым больш верагодна, бо Глеб сапраўды загінуў ў 1079 г. у барацьбе з гэтым племем. I таму магчыма, што два паходы Манамаха да Ноўгарада і выкліканы былі гэтай акалічнасцю, а не нападам Усяслава на Ноўгарад. Калі ўжо гаварыць аб магчымасці нападу Усяслава на Ноўгарад, то больш верагодна ён мог адбыцца тады, калі Манамах хадзіў у помач Глебу, г. зн. калі апошняга з войскам не было ў Ноўгарадзе, які застаўся безабаронным. Аднак застаецца незразумелым, чаму на гэты напад не ішоў разам з Манамахам наўгародскі князь, які найперш і павінен быў гэта зрабіць. У сё сказанае дазваляе выказаць меркаванне, што паход Манамаха на Полацк летам 1077 г, меў самастойнае значэнне. У такім выпадку што ж паслужыла прычынай да яго?

Успомнім, што Манамах пасля смерці Святаслава ў канцы 1076 г. стаў князем адначасова і ў Чарнігаве, і ў Смаленску, а іх землі былі ў непасрэднай блізкасці да полацкіх уладанняў. Гэтым мы і тлумачылі раней асаблівую нянавісць чарнігаўскага князя да Усяслава ў 1067 г. Гэту нянавісць успрыняў Манамах удвая, завалодаўшы Чарнігавам і Смаленскам, асабліва апошнім. Тое, што ён разам з сваім бацькам адразу пайшоў на Полацк, гаворыць пра яго намер заваяваць усю Полацкую зямлю. Такім чынам, супроць яе і цяпер былі накіраваны, па сутнасці, сілы ўсёй Паўднёвай Русі. Аднак, і на гэта ўказваюць усе даследчыкі, тое, што Манамах замаўчаў вынікі гэтага паходу, сведчыць аб яго правале. Але моц Полацкай зямлі, яскрава выяўленая ёю пры адбіцці націску паўднёвых сіл, ніколькі не астудзіла заваёўніцкіх намераў Манамаха, а, наадварот, яшчэ больш устрывожыла, бо яскрава паказала на яе небяспеку для яго і таму ўмацавала ў ім імкненне давесці справу да канца. Для ажыццяўлення гэтага склалася і спрыяльная палітычная кан’юнктура. Хоць бацька Манамаха — Усевалад — і ўступіў кіеўскі пасад свайму брату Ізяславу, аднак апошні паслаў княжыць у Ноўгарад сына Святаполка — даўняга ворага Усяслава. Вось з ім зімою 1078 г. (а на думку некаторых даследчыкаў, пасля гэтага года384) цяпер ужо з сіламі Паўночнай і Паўднёвай Pyci, падмацаваных яшчэ і ардою полаўцаў (паводле С. Салаўёва і С. Кастамарава, гэта было першае ў практыцы міжусобнай барацьбы выкарыстанне палавецкай сілы), Манамах зноў з’явіўся ля сцен Полацка. Але, як і ўнапярэдні раз, дзякуючы выключнаму вайсковаму майстэрству Усяслава і стойкасці яго войска і палачанаў, Полацк не быў узяты. Помсцячы за гэта, Манамах і Святаполк «ожгоше» Полацк, г. зн. спалілі ўсе яго ваколіцы. Аднак гэтым Манамах не абмежаваўся. I калі Святаполк пайшоў у Ноўгарад, ён сумесна з полаўцамі «воюя», г. зн. рабуючы, беручы ў палон, пайшоў у кірунку Одрска. Пасля Менска, Оршы і Галацічаска Одрск упамінаецца ў другой палове XI ст. на тэрыторыі Полаччыны. Аднак месцазнаходжанне яго даследчыкамі пакуль не вызначана. М. Карамзін атаясамляў яго з Друцкам385. Аднак гэта непрымальна, бо Манамах услед за О дрекам упамінае і гэты горад. У свой час 3. ДаленгаХадакоўскі выказаў меркаванне, што, як паказвае назва горада, ён мог знаходзіцца на р. Адроў, правым прытоку Дняпра (цяпер на тэрыторыі Аршанскага рна), і гэта мае пад сабой пэўную пад ставу. Сапраўды, як паказвае далейшы тэкст яго «Павучання», Манамах, вяртаючыся з гэтага паходу, «и — Смолиньска к отцю придох Чернигову»386. Зыходзячы з гэтага, мы можам лічыць, што Одрск знаходзіўея на шляху з Полацка на Смаленск, г. зн. на р. Адроў. Аднак супроць гэтага ёсць два пярэчанні: першае — назва горада ад ракі Адроў будзе не Одрск, а Адроўск387 і другое — на ўказанай рацэ не выяўлены сляды гэтага горада388.

Вядома, Усяслаў не мог пакінуць без пакарання Манамаха за яго гвалтаўніцтва ў Полацкай зямлі і, выкарыстаўшы зручны момант, калі смаленскі князь разам са сваім бацькам Усеваладам быў заняты міжусобнай барацьбой з Алегам Святаславічам, восенню 1078 г. зрабіў імклівы напад на Смаленск і «ожьже» яго, г. зн. зрабіў з ім тое, што раней Манамах мах з Полацкам. Манамаха вестка пра гэта застала, па ўсім відаць, у Чарнігаве, бо ён менавіта з чарнігаўцамі «о двою коню» (г. зн. кожны з удзельнікаў гэтага паходу меў запаснога каня) памчаўся да Смаленска. Аднак Усяслава ўжо там не было, і Манамах той самай дарогай, якой адступаў Усяслаў, пагнаўся следам за ім. Але дагнаць яго не ўдалося, ён змог схавацца ў Полацку. А Манамах, памятаючы ўрокі яго двух ранейшых паходаў, не рызыкнуў болей ісці на сталіцу Полаччыны. Як і ў папярэдні раз, ён «пожег землю и повоевав до Луком ля и до Логожска, та на Дрьютск воюя». Каштоўнасць гэтага паведамлення і ў тым, што яно засведчыла існаванне ў той час яшчэ трох полацкіх гарадоў: Луком ля, Лагойска і Друцка.

Тут дарэчы будзе спыніцца на адным спрэчным пытанні. У свой час I. Івакін выказаў думку389, з якой згадзіліся і каментатары «Аповесці мінулых гадоў»390, што апісанне гэтага паходу Манамахам у яго «Павучанні» ёсць не што іншае, як больш падрабязнае апісанне папярэдняга яго паходу. Думка гэта грунтуецца на розных меркаваннях, якія нам здаюцца непераканаўчымі. Так, I. Івакін лічыў, што Святаполк пасля паходу Манамаха на Полацк у 1077 г. не мог ісці на Ноўгарад здабываць сабе пасад, на якім сядзеў Глеб Ізяславіч, паколькі ў летапісах не адлюстравана барацьба гэтых князёў. Але яшчэ М. Арцыбашаў указаў на запіс у наўгародскім летапісе, што Глеба «выгнаша… бежа заволок, а Святополк седе на столе»391. Не можа пераканаць і довад, што, маўляў, два гэтыя ўрыўкі маюць аднолькавы канчатак «та Чернигову». Што ж, гэта натуральна, бо як з першага, так і з другога паходаў Манамах вяртаўся ў Чарнігаў. Апроч таго, I. Івакін не растлумачыў, навошта было Манамаху пасля апісання барацьбы з Алегам Святаславічам і Барысам Вячаславічам вяртацца да апісанага ўжо раней паходу на Усяслава. Вось чаму мы прытрымліваемся думкі, што ў «Павучанні» ідзе гаворка пра два розныя паходы Манамаха. Адзінае, за што нельга ручацца, то гэта за дакладнасць датаў указаных падзей. Манамах сваё «Павучанне» пісаў дзесьці ў 1117 г. і мог (што і было) пераблытаць парадак сваіх паходаў. Як мы ўжо ўказвалі, яго барацьба з Усяславам не адлюстравана ў летапісах і таму не можа храналагічна быць удакладнена, і мы вымушаны задавальняцца прыблізнай датыроўкай.

Усё гэта адносіцца і да паходу Манамаха на Менск. Розныя даследчыкі адносілі яго да розных дат: М. ДоўнарЗапольскі — да 1079392, Банэль і В. Данілевіч — да 1083, I. Івакін і Л. Аляксееў — да 1084394, М. Арцыбашаў — да 1085 гг.395. На нашу думку, больш верагодныя дзве апошнія даты, асабліва першая з іх. Прывядзём поўнасцю сведчанне самога Манамаха пра гэту падзею: «И на ту осень идохом с черниговци и с половци, с читеевичи, к Меньску: изъехахом город, и не оставихом у него ни челядина, ни скотины»396. Ціз’ яўляецца гэты паход расправай Манамаха за якінебудзь учынак Усяслава? Хутчэй за ўсё што не. Папершае, пра гэта не гаворыць і сам Манамах, а ён бы не змаўчаў аб гэтым, як тое было, напрыклад, у выпадку нападу Усяслава на Смаленск. Падругое, выраз «изъехахом (г. зн. захапіў неспадзявана і абрабаваў397) город» асабліва пацвярджае гэта. Такім чынам, гэты напад быў нечаканы. Вядома, калі б палачане зрабілі якоенебудзь дзеянне супроць Манамаха, то для іх не быў бы неспадзяваным яго набег на Менск. Усё гэта зноўтакі гаворыць пра тое, што паранейшаму в боку Кіева працягвалася палітыка аслаблення Полаччыны з далейшай мэтай яе падначалення. Выбар Менска для нападу не быў выпадковы, бо гэты горад з’яўляўся, як мы ўжо бачылі раней, фарпостам Полацкага княства на яго паўднёвых рубяжах, адкуль можна было непасрэдна пагражаць кіеўскім уладанням, і таму паход Манамаха, як і паход трох паўднёварускіх князёў у 1067 г., быў найперш накіраваны супроць Менска. Аднак па сваёй жорсткасці ён пераўзышоў ранейшы напад, хоць і той быў бязлітасны. Як і раней пры паходзе на Полацк, так і цяпер Манамах пайшоў разам з полаўцамічыцееўцамі. Калі ўлічыць, што орды гэтых заваёўнікаў з’яўляліся тады найбольшымі ворагамі Паўднёвай Pyci, то саюз з імі яскрава гаварыў, што ў вачах Манамаха Полаччына была яшчэ больш небяспечным ворагам за полаўцаў. Ужо звярталася ўвага на тое, што такая вялікая колькасць войскаў, патрэбная для перамогі над Менскам, паказвала на значны рост яго ў гэты час. I вось гэты горад быў падвергнуты знішчальнаму паходу. Словы, што ў ім не засталося «ні чалядзіна, ні скаціны», відаць, былі ў той час прымаўкай, якая азначала поўнае абрабаванне і знішчэнне датла. Мы ўжо гаварылі раней аб верагоднасці першапачатковага знаходжання Менска на месцы сучаснага Гарадзішча на р. Менцы, адкуль і яго назва. Дык вось цалкам магчыма, што гэты напад Манамаха і паклаў канец першапачатковаму Менску, паколькі археалагічныя знаходкі тут абмяжоўваюцца XI ст.

Частка ж жыхароў, якім нейкім чынам уда лося выратавацца ад знішчэння ці палону, ужо, відаць, не вярнулася на старое папялішча і пасялілася ў раёне Нямігі, перанёсшы сюды і назву свайго ранейшага паселішча.

Паколькі напад на Менск быў раптоўны, то, натуральна, Усяслаў не мог паспець на дапамогу гораду. Манамах жа, па ўсім відаць, не ставіў сваёй мэтай ісці далей, ведаючы па ранейшым вопыце, што гэта небяспечна, і таму, задаволіўшыся ўзятай здабычай і знішчэннем Менска, вярнуўся разам са сваім войскам і полаўцамі назад. Такое бязлітаснае абыходжанне з Менскам паказвае, што не менш жорсткай расправа Манамаха і яго саюзнікаў полаўцаў была і з гарадамі Одрскам, Лукомлем, Лагожскам і Друдкам. Відаць, першы з іх так і не змог адрадзіцца і таму канчаткова знік са старонак летапісаў і дакументаў. Тэта ж тлумачыць, чаму палачане так мужна баранілі сваю сталіцу ад захопу, бо добра ведали што Манамах і яе мог падвергнуць поўнаму знішчэнню.

Наўрад ці быў паход на Менск апошнім актам той крывавай драмы, якую ўчыніў Манамах для Полаччыны пры Усяславе. Праўда, у сваім «Павучанні» ён болей не згадвае пра іншыя свае дзеянні супроць Полацка ў гэты час. Але летапісы сведчаць, што Манамах далёка не ўсе свае «пути» (так ён называў ягоныя паходы) упамінае ў «Павучанні». Вось чаму няма падстаў лічыць, што паходам на Менск спыніліся яго варожыя дзеянні ў адносінах да Полацка, тым болын што яны знайшлі свой працяг у пачатку XII ст., як мы ўбачым далей.

3 разгледжаных фактаў яскрава выяўляецца выключна напружаны, узаемаварожы і жорсткі характар барацьбы Манамаха з Усяславам. Хоць Манамах і адмовіўся заваяваць у той час Полацк, аднак ад гэтага барацьба не стала менш вострай і бескампраміснай. Яе галоўнай мэтай стала ўзаемнае знясільванне двух праціўнікаў. I гэта было заканамерным у час, калі на гістарычную арэну выйшаў Уладзімір Манамах. Вядома, што бацька яго Усевалад пасля гібелі брата Ізяслава ў баі на Няжацінай ніве (3.10.1078 г.) заняў кіеўскі пасад і гэтым самым «переемь всю власть русскую». I ў гэтых словах летапісца заключаецца выяўленне сэнсу ўсёй дзейнасці Усевалада і яго сына Уладзіміра Манамаха. Сапраўды, з ранейшага трыумвірату застаўся толькі Усевалад. I таму, сеўшы на кіеўскі пасад, ён мог, не маючы сур’ёзных канкурэнтаў, якімі былі паміж сабою яго браты Ізяслаў і Святаслаў, большменш спакойна і моцна трымаць уладу ў сваіх руках над усімі абласцямі. Менавіта ў гэты час ад Ізяслава да Усевалада перайшлі Валынь, Тураў, дзе ён пасадзіў Яраполка Ізяславіча. Асабліва важная для Кіева была яго поўная ўлада над Чарнігавам, куды ён паслаў Манамаха — найбольш хітрага і энергічнага свайго нашчадка. Калі ўлічыць, што яму быў аддадзены і Смаленск, а ў Ноўгарадзе сядзеў Святаполк Ізяславіч — даўні вораг Усяслава, то, як бачым, Полаччына зноў, як і ў 60-х гадах, апынулася ў варожым акружэнні, што пагражала ёй стаць заваяванай. Гэта і ўзяў на сябе Уладзімір Манамах, паколькі ён, як князь чарнігаўскі і смаленскі, быў найперш у гэтым зацікаўлены, бо Полацкае княства, як суседняе з яго ўладаннямі, з’яўлялася найбольш небяспечным для яго. Гэтымі гістарычнымі акалічнасцямі і тлумачыцца, чаму ў канцы 70-х гадоў XI ст. зноў пачаліся варожыя дзеянні супроць Полацка і чаму на чале іх быў Манамах.

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛАЦКУ

Ужо адзначалася, што ў апошнюю чвэрць XI ст. у кіеўскім летапісанні амаль нічога не гаворыцца пра полацкія падзеі. Гэта, вядома, можна тлумачыць і тым, што Кіеў лічыў Полацк чужым і далёкім яму, і іншымі прычынамі. Аднак гэта ніяк нельга тлумачыць тым, што Кіеў наогул страціў усялякую цікавасць да Полацка. Відаць, ён па ранейшаму ўважліва сачь^ за ўсім, што там дзеялася, але асаблівую ўвагу прыцягвала найперш тое, што магло б у нейкай меры паказаць Полаччыну ў непрыглядным святле, як гняздо д’ябальскай нечысці, як край, над якім вісіць пракляцце з усімі яго бедамі. Гэтым і можна вытлумачыць з’яўленне пад 1092 г. на старонках кіеўскага летапісу паведамлення пра незвычайную дзівосную падзею ў Полацку. Гэтая гісторыя была занесена ў шэраг летапісаў з многімі каларытнымі варыянтамі («Аповесць мінулых гадоў», Іпацьеўскі, Густынскі, Цвярскі, Радзівілаўскі летапісы, «Софийский временник»), Калі звесці ў адно ўсе варыянты, то мы атрымаем апавяданне «О предивном чюде у Полотьску» (тыповая беларуская форма) паводле Іпацьеўскага летапісу ці «Об устрашениях и мечтах бесовских в Пол отеку при князе Всеславе» паводле Цвярскога летапісу (напамінанне тут пра Усяслава невыпадковае: гэтым падкрэслівалася сувязь князячарадзея, які нарадзіўся ад валхавання, з д’ябальскімі праявамі ў яго княстве): «У Полацку стала зусім блага. Ноччу на гарадскіх вуліцах пачуліся як бы стогны людскія, тупат і ржанне конскае. Гэта гойсала па гораду д’ябальская сіла. Хоць ніхто з палачанаў уласнымі вачыма не бачыў, што адбывалася, але кожны, хто з цікаўнасцю выходзіў з сваёй хароміны ці толькі проста крыху адчыняў акно, хутка паміраў, нябачна ўколаты ранаю ад д’яблаў. Калі ж палачане перасталі выходзіць ноччу з сваіх харомінаў, дзеянне д’ябальскае сілы стала адбывацца ўдзень. Сярод стогнаў, плачаў, тупату паміралі людзі Полацка і воласці. Як быццам цэлае войска д’яблаў скакала па зямлі на конях сваіх, нябачныя для вачэй людскіх, пакідаючы пасля сябе толькі «тупаціны» ці сляды конскіх капытоў. Тады вось і сталі гаварыць у народзе: «Як мерцвякі («навье») б’юць палачанаў». А ўся гэтая прыгода пачалася ад Друцка». Верагодней за ўсё, што ў аснове гэтай легенды ляжыць праўдзівы факт нейкай эпідэміі, якая пачалася ў Друцку і дайшла да Полацка. Указвалася на чыста літоўскае паходжанне гэтага сказания (М. Кастамараў). Адмаўляць гэта катэгарычна нельга, але ўнесці папраўку трэба. Зусім неабавязкова, што гэтая легенда прыйшла з суседняй Літвы, бо ў той час было яшчэ нямала балц кага язычніцкага насельніцтва і ў самой Полаччыне, і таму ў ёй маглі хадзіць паданні аб д’яблах і мерцвяках на конях. Але хутчэй за ўсё, што легендарная апрацоўка сапраўднай гістарычнай падзеі была зроблена ў асяроддзі, варожым для Полацка, які паказаны ў палоне д’ябальскай сілы, людзей якога б’юць мерцвякі. Аднак апошняе таксама выклікае спрэчкі, паколькі ў некаторых летапісах замест «навье» значыцца варыянт «наяве», якому і аддаў перавагу Д. Леанардаў399, паколькі ён нібыта больш адпавядае зместу легенды. На наш погляд, «наяве» разбурав прыказку, якая стала ходкім выслоўем пра тое, «як мерцвякі б’юць палачанаў». У заключэнне адзначым: гэтая сапраўдная падзея, якая абрасла фантастычнымі дэталямі, неабавязкова адбывалася ў 1092 г. Яна, відаць, пад гэтай датай была толькі занесена ў летапісы.

АБСЯГІ ДЗЕЙНАСЦІ УСЯСЛАВА

Пра тое, што ў Кіеве пільна сачылі за падзеямі ў Полацку, сведчыць і летапіснае паведамленне пра смерць Усяслава: «В лето 6609 (1101) преставися Всеслав, Полоцкий князь, месяца априля, в 14 день, в 9 час дне, в среду». Такая храналагічная дакладнасць, якая амаль не сустракаецца ў дачыненні да іншых князёў, гаворыць аб выключнасці Усяслава як гістарычнай асобы. Вядома ж, у Кіеве вестку аб смерці елавутага полацкага князя сустрэлі калі не з радасцю, то з палёгкай, бо не стала іх даўгалетняга грознага праціўніка. У Кіеве добра разумелі велізарнае значэнне легендарнага князя для паспяховай барацьбы Полацка за сваё існаванне. Аднак гэтая барацьба не складалася «са стыхійных успышак, парывістых кровапраліццяў»400. Усяслаў не вяртаўся б на полацкі пасад, з якога яго зганялі кіеўскія князі. Усё гэта гаворыць за тое, што палачане падтрымлівалі Усяслава і лічылі яго барацьбу, якая прыносіла вялікія страты і неаднаразовыя паражэнні Полацкай зямлі, апраўданай суровай неабходнасцю засцерагчы краіну ад заваявання.

Неаднаразовыя паражэнні Усяслава не адымаюць у яго славу адмысловага палкаводца, бо, змагаючыся да канца, ён наносіў свайму праціўніку такія страты, што пазбаўлялі апошняга магчымасці рухацца далей, як гэта было ў час Нямігскай бітвы. Вось чаму вайсковая дзейнасць Усяслава была ў цэлым паспяховая. Кіеўскія князі вымушаны былі, прынамсі, на пэўны час, змірыцца з самастойнасцю Полацка. Калі ў 1097 г. у Любечы быў скліканы з’езд князёў, сярод іх не было Усяслава. Гэта адсутнасць вельмі красамоўная, бо сведчыла аб тым, што кіеўскія князі бачылі ў Полаччыне непадуладную ім зямлю. I ў свядомасці тагачаснага грамадства такое становішча Полацка было вынікам кіпучай дзейнасці Усяслава. Нездарма ж аўтар «Слова аб палку Ігаравым» праз стагоддзе пазней разглядаў Полацкую зямлю як «жизнь Всеславлю». У гэтым нельга не бачыць выключна аб’ектыўную і высокую ацэнку заслуг Усяслава перад сваёй краінай. Трэба зазначыць, што менавіта ў «Слове…» і знайшлі найбольш яркае і праўдзівае вызначэнне асоба і дзейнасць Усяслава. I гэта з’яўляецца поўнай процілегласцю ацэнцы Баяна, што склаў пра Усяслава такую прыпеўку: «Ни хытру, ни горазду, ни птицю горазду — суда божия не минути». 3 гэтага выцякае, што, як адзначыў Б. Рыбакоў, для Баяна У сяслаў — віноўнік няшчасцяў, што ён выслізгваў шмат разоў ад людскога суда, але будзе кінуты на асуджэнне вышэйшага нябеснага судзілішча. Дарэчы зазначым, што Д. Леанардаў не меў рацыі, калі гаварыў, спасылаючыся на іншых даследчыкаў, што прыведзеная вышэй прыпеўка пра Усяслава не была арыгінальным тварэннем Баяна, а толькі паўтарэннем ходкіх у той час выслоўяў, якія сустракаюцца ў фальклоры і ў творах старажытнай літаратуры: у быліне пра Святагора, у «Маленні» Данііла Заточніка, у летапісе. Але ж аўтар «Слова…» палічыў патрэбным сказаць, што Баян «впервое», г. зн. упершыню, стварыў гэту прыпеўку ў адносінах да Усяслава і што з таго часу яна і стала крылатым выслоўем.

Неаднаразова адзначалася, што ў «Слове…» Усяслаў выступав як самая маляўнічая і рамантычная гістарычная асоба. Не выключана, што аўтар «Слова…» пры мастацкім узнаўленні гэтага героя выкарыстаў летапіснае паведамленне пра нараджэнне Усяслава ад валхавання і эпас пра князя — чарадзея Волха Усяславіча, надзеленага незвычайнай сілай. Вось чаму ён і выступав адначасова і паўміфічным (налёт на сіняй хмары, фантастычнае пераўвасабленне ў спрытнага ваўка ці рысь, будучы ў Кіеве, ён чуе звон Полацкай Сафіі) і рэальным (разбіў славу Яраслава, Нямігская бітва, справядлівы суд паміж князямі і ўсімі людзьмі і інш.). Хоць справядлівы суд прыпісваецца Усяславу ў даследаваниях як кіеўскаму князю, аднак гэта яшчэ ў большай меры было ўласціва яму як полацкаму князю, асабліва яго справядлівы суд паміж людзьмі.

Пад уплывам таго, што ў літаратуры больш за ўсё гаво — рыцца пра ратныя справы Усяслава, у нас і стварылася аднабаковае ўяўленне пра яго як толькі пра князя воіна. Мы не павінны забывацца, што з 57 гадоў яго князявання толькі каля 20 гадоў працягвалася выключна жорсткая барацьба і, такім чынам, непараўнальна большая частка князявання прыпадае на грамадскую дзейнасць. Праўда, яна не засталася асветленайу крыніцах, і толькі ў «Слове…» зроблены намёк на яе. I мы, вядома, можам адно здагадвацца аб яе змесце. Паколькі выпрацаваная Яраславам Мудрым і яго сынамі «Руская праўда» не магла мець свайго дзеяння на Полацкае княства, якое не ўваходзіла тады ў склад Кіеўскай дзяржавы, то цалкам магчыма, што Усяславам магло быць складзена полацкае заканадаўства. Ужо выраз «Слова…», што «Всеслав князь людям судяше», гаворыць аб яго актыўнай прававой дзейнасці і гэтым самым аб яго падрыхтаванасці да выпрацоўкі заканадаўчых нормаў. А гэта было настойлівай неабходнасцю для таго часу. У Полаччыне, як і ў Кіеўшчыне і Наўгародчыне, ішоў імклівы працэс феадальнага развіцця, што ўскладняла грамадскае жыццё, робячы яго ўсё болын дыферэнцыраваным. Вядома, ва ўмовах такога дынамічнага грамадскага росту ішла ломка старых прававых нормаў і нараджалася настойлівая патрэба ў выпрацоўцы новых, што, відаць, і складала важную частку дзейнасці Усяслава. Бясспрэчна, што на першым плане ўвагі Усяслава стаяла ўмацаванне ўлады княскай адміністрацыі, галоўным чынам дружыннікаў, а таксама ахова маёмасці больш заможных слаёў грамадства, у першую чаргу феадалаў і купцоў. Мяркуючы па пазнейшых часах, у Полацку было моцнае веча, і, відаць, узаемаадносіны княскай улады з ім займалі немалое месца ў заканадаўстве Усяслава. Улічваючы вялікую ролю гандлю для Полаччыны, якая ляжала на скрыжаванні вялікіх шляхоў, можна думаць, што Усяслаў шмат увагі надаваў пытанням рэгулявання гандлю і асабліва спагнання пошлін.

Трэба таксама памятаць, што пабудова Полацкай Сафіі, ініцыятарам чаго з’яўляўся, бясспрэчна, Усяслаў, была таксама адной з самых плённых старонак яго дзейнасці.

Укладваючы ў гэту справу сваю дзейную кіпучую натуру, Усяслаў тым самым намнога прасунуў наперад культурнае развіццё Полаччыны. Сапраўды, збудаваць у той час такі храм азначала намнога ўзняць узровень полацкага дойлідства. I хоць полацкая святыня будавалася па візантыйскіх узорах і візантыйскімі майстрамі, яна мела і свае рысы, што з’явілася пачаткам узнікнення арыгінальнай полацкай архітэктуры. Для таго каб упрыгожыць полацкі сабор, яго сцены, столь І падлогу, патрэбна было зрабіць шмат крокаў наперад полацкаму мастацтву. А каб наладзіць функцыяніраванне Сафіі, патрэбна было мець яшчэ больш адукаваных людзей і новых кніг, г. зн. даць новы імпульс для развіцця тагачаснай асветы. Вядома, што ўсё гэта было непасрэдна звязана з імем Усяслава. Калі ўжо дзед Усяслава Ізяслаў Уладзіміравіч быў паказаны ў летапісах як першы князькніжнік, то няма сумнення, што не менш адукаваным з’яўляўся яго ўнук. Той факт, што з Усяславам у прыязных адносінах быў Антоній Пячэрскі — адзін з самых асвечаных людзей таго часу, — красамоўна засведчыў высокую культуру славутага полацкага князя.

Як бачым, ужо гэтыя адзінкавыя факты, што дайшлі да нас, яскрава паказваюць нам, накольк! шматгранная была грамадская дзейнасць Усяслава, якая не ў меншай ступені, чым ратная, садзейнічала ўмацаванню і трываласці Полацкай дзяржавы.

У літаратуры стала агульнапрынятым, што пры Усяславе Полацкая зямля дасягала найбольшай велічыні, якой не было ні да яго, ні пасля яго 402. Аднак гэта не пацвярджаецца фактам! і таму патрабуе канкрэтызацыі. Сапраўды, ніводная крыніца не ўказвае на далучэнне Усяславам да Полацка якіхнебудзь тэрыторый. Вышэй мы гаварылі, што пры гэтым князю ў склад Полаччыны маглі быць уключаны Орша і Копысь, але гэта толькі меркаванне. Наогул, на поўнач, усход і поўдзень магчымасці пашырэння полацкай тэрыторыі былі вельмі абмежаваныя, паколькі тут ішлі рубяжы пскоўскіх, наўгародскіх, смаленскіх, чарнігаўскіх і кіеўскіх уладанняў, якія, як мы бачылі, былі пад пільнай аховай. Таму адзінымі кірункамі, куды маглі пашырацца межы Полаччыны з меншым супраціўленнем, былі паўночназаходні, заходні і паўднёвазаходні, у глыб балцкай тэрыторыі. I яны, пэўна ж, сюды пашыраліся, але наколькі, мы канкрэтна не ведаем. Магчыма, што пры Усяславе межы Полаччыны на паўднёвы захад прасунуліся да Бярэзіны (Нёманскай), уздоўж якой узніклі такія паселішчы, як Гарадок, Гарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі, якія паводле іх назвы былі ўмацаванымі пунктам! Полацка на рубяжы з Літвой, на што ясна ўказвае наяўнасць побач размешчаных тапонімаў Палачаны і Літва (цяпер Маладзечанскі рн). Відаць, гэтая ўмадаваная лінія і з’явілася плацдармам, з якога Полацк ажыццяўляў падначаленне сабе Літвы, пераважна яе правабярэжнай часткі, дзе была сканцэнтравана і значная колькасць яцвягаў. Дарэчы, гэтаму садзейнічаў і этнічны фактар, паколькі ў Верхнім Панямонні з даўніх часоў славянскага засялення Беларусі асела нямала крывічоў, якія побач з дрыгавічамі асімілёўвалі літву і яцвягаў і гэтым самым арганічна змацоўвалі гэту тэрыторыю з Полаччынай.

Але найболыныя поспехі ў пашырэнні сваёй тэрыторыі Полаччына хутчэй за ўсё мела ў Падзвінні. I гэта зразу мела. Дзвіна была першай і галоўнейшай гістарычнай дарогай Полацка. I таму завалоданне ўсім яе працягам ад вярхоўяў да вусця стала яго важнейшай жыццёвай задачай. Паколькі з далучэннем Віцебска і Усвятаў валоданне Верхняй Дзвіной было замацавана яшчэ пры Брачыславе, то, зразумела, перад Усяславам і паўстала як адна з галоўнейшых задач — авалоданне Ніжнім Падзвіннем. Гэта была, відаць, асабліва плённая для Полацка дзейнасць Усяслава. Аб ёй мы можам меркаваць толькі па выніках яе, што знайшло сваё адбіццё ў крыніцах. Сапраўды, у «Аповесці мінулых гадоў», якая стваралася ў пачатку XII ст., у ліку іншых плямёнаў, што плацілі даніну Русі, названы «зимигола, корсь, норома (пад ёй трэба разумець латыголу), лйбь (лівы)», г. зн. плямёны, што жылі ў Ніжнім Падзвінні аж да Балтыйскага мора. Нікому іншаму, вядома, як толькі палачанам, якіх летапісец таксама адносіць да Русі, гэтыя плямёны падначальвацца не маглі. Такім чынам, ужо, прынамсі, да пачатку XII ст. усё Ніжняе Падзвінне было ўладаннем Полацка. Адсюль становіцца відавочным, што гэта было вынікам дзейнасці Усяслава. Але магчыма, як адзначалася вышэй, што падначаленне Ніжняга Падзвіння было ўжо ў цэлым закончана да 1065 г., калі Усяслаў «начал рать копити» супроць Пскова і Ноўгарада. Далучэнне да Полацка Ніжняга Падзвіння стала адной з крыніц яго матэрыяльнай і ваеннай магутнасці. Як мы ўбачым у далейшым, гэтыя полацкія калоніі паступова перарастуць у полацкія ўдзелы.

У цэлым усе даследчыкі як на прыкмету аслаблення Полацкай зямлі ўказваюць на яе раздрабленне пасля смерці Усяслава, пры якім яна захоўвала адзінства. Тут яўнае неразуменне гістарычнага працэсу. 3 аднаго боку, сцвярджаецца прагрэсіўнасць развіцця феадалізму ў Старажытнай Русі, а з другога боку — адмоўна характарызуецца палітычная дэцэнтралізацыя, якая з’яўляецца заканамерным вынікам папярэдне ўказанага працэсу. Менавіта поступ феадалізму, што абуджаў мясцовыя эканамічныя інтарэсы, і быў той спружынай, якая прыводзіла ў pyx дэцэнтралісцкія імкненні, узмоцненыя ранейшай гісторыяй і фактарамі геаграфічнага становішча. I ўсё тэта, як ад знача лася вышэй, найперш выявілася ў Полацкай зямлі. Яна ўжо была той буйной феадальнай дзяржавай, што дабілася права на тэрытарыяльную самастойнасць. Але, апынуўшыся ў авангардзе заканамернага гістарычнага развіцця, сама Полацкая зямля, зноўтакі першая з усіх усходнееўрапейскіх земляў, падпала пад працэс феадальнага драбнення на паасобныя ўдзелы. Ужо ўпамінанне к канцу XI ст. у летапісах сямі полацкіх гарадоў, апроч сталіцы (а іх магло быць і болей), можа сведчыць аб росце гарадскіх цэнтраў, што сцягвалі вакол сябе пэўныя геаграфічныя і эканамічныя рэгіёны. Цяжка сказаць, калі паасобныя ўдзелы аформіліся канчаткова, г. зн. атрымалі свайго асобнага князя: пры Усяславе ці толькі пасля яго смерці. Некаторыя даследчыкі лічаць, што выраз «Слова…» пра Усяслава, які «князем грады рядяше», адносяць да характарыстыкі яго як полацкага князя, што раздаваў паасобныя ўдзелы сваёй зямлі сынам404. Магчыма, яно і так, але катэгарычна сцвярджаць гэта нельга, хоць можна з упэўненасцю меркаваць, што ўдзелы гэтыя з’явіліся ўжо пры Усяславе. А гэта значыць, што Полацкая зямля не была ўжо «адзіная» і пры гэтым славу тым князю і таму прынцыпова не адрознівалася ў такім сэнсе ад той, якой яна стала пасля смерці Усяслава. Апроч таго, не заўсёды драбненне на ўдзелы азначае страту палітычнага адзінства. Канкрэтныя прыклады гэтага мы пакажам пры далейшым разглядзе гісторыі Полацкай зямлі.

Эпоха Усяслава, бясспрэчна, з’яўляецца адным з самых яркіх і змястоўных перыядаў нашай гісторыі. Калі бліскучыя перамогі, атрыманыя Полаччынай у гэты час, раскрылі яе вялікія сілы і магчымасці, то трагічныя паражэнні яшчэ болын загартоўвалі яе дух для далейшых, не менш цяжкіх гістарычных выпрабаванняў. Жыццё Усяслава, поўнае крывавай барацьбы і рознабаковай кіпучай грамадскай дзейнасці, стала жывой легендай і святым паданнем, што так патрэбна народу як натхняльная сіла ў яго змаганні за сваё жыццё.

БЕЛАРУСЬ У XII СТАГОДДЗІ

СЫНЫ УСЯСЛАВА, IX ПЕРАМОГІ I ПАРАЖЭННІ

Мы ўжо гаварылі пра магчымасць з’яўлення ў Полацкай зямлі ўдзелаў яшчэ ў апошніх дзесяцігоддзях XI ст. Але фіксацыя іх у пісьмовых крыніцах адбываецца ў пачатку XII ст. У сувязі з гэтым набывае важнае значэнне пытанне пра сыноў Усяслава і іх уладанні. Само сабой зразумела, што з’яўленне ўдзелаў не залежыць ад наяўнасці ў таго ці іншага ўладара нашчадкаў. Пры адсутнасці апошніх ва ўдзелах садзіліся б княскія намеснікі. Гэта аб’ектыўная заканамернасць, калі на пэўным адрэзку гістарычнага развіцця наступав тэрытарыяльнае драбненне. Яно вызначаецца геаграфічнымі, этнічнымі і, што асабліва важна, эканамічнымі прычынамі. Як мы ведаем, тэрыторыя Полаччыны, як і ўсёй Беларусі, багатая пушчамі, балотамі і рачнымі сістэмамі, садзейнічала ўтварэнню паасобных рэгіёнаў. Этнічна Полаччына ў той час не была аднародная. Яшчэ захоўваліся астравы балцкага насельніцтва, хоць. ужо ў моўных адносінах асіміляванага, але яшчэ язычніцкага. Апроч таго, калі ў паўночнай частцы Полаччыны пераважалі крывічы, то ў паўднёвай — дрыгавічы, што, як убачым, адыграла істотную ролю ва ўтварэнні першых удзелаў. Далейшае развіццё земляробства, звязанае з распрацоўкай і асваеннем новых земляў, а таксама шпаркае развіццё феадальных адносін узмацніла мясдовыя інтарэсы, што асабліва жывіла працэс тэрытарыяльнага драбнення.

Пісьмовыя крыніцы данеслі да нас звесткі пра шасцярых сыноў Усяслава: Барыса, Давыда, Глеба, Рамана, Святаслава і Расціслава. Больш заблытаным з’яўляецца пытанне аб іх старшынстве, а таксама аб іх удзелах, асабліва адразу пасля смерці Усяслава. Галоўная прычына гэтага — страта полацкіх летапісаў. Толькі яны маглі б унесці поўную яснасць у гэтым пытанні, чаго няма ў кіеўсканаўгародскім летапісанні, дзе полацкая гісторыя адбілася паасобнымі ўрыўкамі. Сярод даследчыкаў ішлі спрэчкі пра тое, хто сеў пасля смерці Усяслава на полацкім пасадзе. М. ДоўнарЗапольскі лічыў, што Давыд405. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў406. Аднак В. Данілевіч аспрэчваў тэту думку, лічачы, што полацкі пасад дастаўся Барысу, які, паводле тацішчаўскіх матэрыялаў, у 1102 г. фігуруе як полацк! князь. Як вядома, Густынскі летапіс паведаміў нам і княскае імя Барыса — Рагвалод408. Бясспрэчна, што яно было дадзена Усяславам свайму першынцу ў памяць пра славутага прапрадзеда Рагвалода. У сё гэта можа гаварыць за тое, што БарысРагвалод быў першым сынам Усяслава, што І дало яму права на полацкі пасад. Што да думкі Л. Аляксеева, нібыта Барыс быў друцкім князем, дык нам яна здаецца негрунтоўнай. Папершае, мы не можам з упэўненасцю сказаць, што ў пачатку XII ст. ужо існаваў гэты ўдзел. Падругое, наяўнасць нашчадкаў Барыса ў Друцку. таксама не гаворыць за гэта, бо яны маглі быць адціснуты сюды іншымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад, што хутчэй за ўсё і адбылося. Звернем увагу і на тое, што ў БарысаРаг- валода быў сын Рагвалод, а гэта зноўтакі гаворыць, што ён, як старэйшы сын Усяслава, захоўваў традыцыю даваць старэйшаму сыну імя Рагвалод.

Магчыма, што Давыд быў другім сынам Усяслава. Не выключана таксама, што ён і Барыс былі блізнятамі і таму ў аднолькавай меры з’яўляліся законнымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад. Адначасова мы можам меркаваць, што ён прэтэндаваў і на Менскі ўдзел, аб чым будзе сказана ніжэй. Але з адзначанага не выцякае, што Давыд пасля смерці Усяслава не атрымаў ніякага ўдзелу, бо падзеі 1103 г. паказалі, што ён валодаў тады рэальнай вайсковай сілай.

Найболып упэўнена мы можам гаварыць пра Глеба Усяславіча як пра менскага князя, бо ў такой ролі яго паказваюць летапісы ад 1104 г. да 1119 г. Адсюль вынікае, што менскі ўдзел быў першы па часе ў Полаччыне, зарэгістраваны летапісам у 1104 г.

Пра іншых сыноў Усяслава, апроч іх імёнаў, ніякіх звестак больш не захавалася.

А цяпер пяройдзем да разгляду падзей полацкай гісторыі ў пачатку XII ст. Паводле В. Тацішчава, у 1102 г. (г. зн. праз год пасля смерці Усяслава) полацкі князь Барыс хадзіў на яцвягаў і, перамогшы іх, вярнуўся назад і паставіў горад Барысаў у сваё імя409. Весткі пра нашу даўнюю гісторыю вельмі рэдкія, і таму кожная з іх уяўляе для нас вялікую каштоўнасць і патрабуе шматбаковага разгляду. Менавіта такім з’яўляецца і гэтае паведамленне, якое не захавалася ў іншых крыніцах і якое пралівае святло на розныя аспекты нашай гісторыі таго часу. Папершае, яно засведчыла, што непасрэдна за Усяславам полацкім князем стаў БарысРагвалод.

Падругое, яно, паказваючы першы паход Барыса, гэтым самым раскрыла першачарговую задачу Полацкага княства ў той час. Барыс робіць паход на яцвягаў, вядома ж, не на тых, што, паводле некаторых даследчыкаў, жылі ў Сувалкіі, а на тых, што былі зусім блізка, хутчэй за ўсё ў Верхнім Панямонні, на поўдзень ад Зах. Бярэзіны, дзе, мяркуючы па вялікай колькасці каменных магіл410, знаходзілася значная група яцвягаў у суседстве і ўперамежку з літвой. Гэты факт яшчэ раз абвяргае досыць пашыраную ў нашай гістарыяграфіі думку аб нібыта мірнай каланізацыі і асіміляцыі балцкага насельніцтва славянамі, у тым ліку і палачанамі. Як бачым, без кровапраліцця, рабаўніцтва і гвалтоўнага вываду насельніцтва тут не абыходзілася. Захопленымі ў палон яцвягамі і быў хутчэй за ўсё заселены наноў збудаваны Барысаў. Аднак гэтая думка В. Данілевіча аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі411. 3 свайго боку, мы не бачым тут нічога неверагоднага. Адной з мэтаў паходаў князёў і было выводзіць з чужых земляў насельніцтва і засяляць ім сваю рэдка населеную зямлю. Праўда, заснаванне горада на Бярэзіне Барысам у сваё імя можа здацца праблематычным. Справа ў тым, што на карце Барысава, якая адносіцца да 1595 г., паказана рэчка Барыса 412, што на першы погляд робіць магчымым паходжанне назвы горада ад ракі. Аднак суфікс прыналежнасці — «аў» («ов») гаворыць у карысць заснавання горада Барысам. Звычайна назвы гарадоў, утвораныя ад гідронімаў, мелі суфікс «ск». Можна меркаваць, што Барысаў быў узведзены найперш як абаронны ўмацаваны пункт, на што ўказвае размяшчэнне яго гарадзішча на востраве. Відаць, недалёка адсюль праходзіў шлях з паўднёвага ўсходу, бо ў 1127 г. па ім на Барысаў рухаліся войскі чарнігаўскіх князёў. Л. Аляксеевым выказана думка, што Барысаў быў пагранічным умацаваннем413. У такім выпадку ўзнікае пытанне, з кім ішла мяжа па Бярэзіне. Рубяжы Полаччыны былі далёка адсунуты на ўсход ад гэтай ракі ўжо ў той час, і таму ніякай гаворкі аб парубежным становішчы Барысава не можа быць. I ўсё ж у сувязі з гэтым мы павінны прыгадаць сцверджанне аб заснаванні Барысава, якое мы знаходзім у «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», якая паўтарае «Хроніку» Стрыйкоўскага. У ёй таксама пабудова Барысава прыпісваецца князю Барысу як «знак вечной граници умоцници межи Литвою и князством Полоцким»414. Як вядома, у гэтай крыніцы, складзенай, як і іншыя падобныя ёй «Хронікі», у фальсіфікатарскіх мэтах, шмат блытанага і скажонага, прадыктаванага палітычнымі абставінамі таго часу (XVI ст.). Так, князь Барыс тут выступав не як сын Усяслава, а як сын выдуманага літоўскага князя Гінгвіла, што было зроблена з мэтай даказаць літоўскае, а дакладней — жамойцкае паходжанне полацкіх князёў. Тое ж і ў адносінах літоўскай мяжы па Бярэзіне Дняпроўскай. Гэтая рака ніяк не магла размяжоўваць Полаччыну з Літвой. Відаць, у гэты час (у пачатку XII ст.) мяжа Полацкага княства з Літвой магла ісці па Бярэзіне Нёманскай, пра што сведчыць, як мы гаварылі раней, наяўнасць уздоўж яе тапонімаў Гарадок, Тарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі і асабліва такіх, як Палачаны і Літва, якія красамоўна сведчаць аб полацкалітоўскім сумежжы. Менавіта з гэтых рубяжоў князь Барыс і пачаў свой паход супроць яцвягаў, магчыма, узяўшы ў саюзнікі варожую ім літву. Вось гэта Бярэзіна і была зблытана ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» з Бярэзінай Дняпроўскай, якая Hiбыта была мяжой паміж Полацкам і Літвой. I невыпадкова. У XVI ст. чамусьці існавала думка, што мяжа Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе была па Бярэзіне Дняпроўскай. Нездарма ж маскоўскія паслы, прад’яўляючы прэтэнзіі сваёй дзяржавы на беларускія гарады, гаварылі паслам Вялікага княства Літоўскага: «…а рубеже был тем городом с Литовской землёю по Березыню» 4|5.

Пад 1103 г. у шэрагу летапісаў адзначана, што Давыд Усяславіч хадзіў з паўднёварускімі князямі на полаўцаў416. Гэты факт, на першы погляд, можа пацвердзіць, што менавіта Давыд сядзеў у Полацку і яго як магутнага князя запрасілі сабе ў саюзнікі паўднёварускія князі. У В. Тацішчава ён і названы полацкім князем417, аднак гэты гісторык усіх Усяславічаў называв полацкімі князямі. На нашу ж думку, болын верагодна, што Давыд сядзеў у Менску і як менскі князь удзельнічаў у паходзе на полаўцаў, які быў вельмі паспяховы, бо яго ўдзельнікі, у тым ліку, відаць, і Давыд, вярнуліся «з палонам вялікім і з славай і перамогаю вялікаю». Саюз Давыда з паўднёварускімі князямі не мог не ўстрывожыць іншых Усяславічаў, асабліва старэйшага — БарысаРагвалода і трэцяга па ўзросту і, як пакажуць далейшыя падзеі, энергічнага Глеба. I іх непакой быў апраўданы. Менск — гэта цвярдыня Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубяжах (к таму часу ён ужо, відаць, знаходзіўся на берагах Свіслачы ля ўпадзення ў яе Нямігі), і яго ўдзел, які ахапляў досыць вялікую частку полацкіх уладанняў, мог апынуцца ў сферы ўплыву кіеўскіх князёў, што, верагодна, і было прычынай выгнання Давыда з Менска, дзе стаў княжыць Глеб. Толькі гэта акалічнасць і можа ў найбольшай ступені растлумачыць, чаму ў ліку князёў, якія ў наступным, 1104 годзе пайшлі на Глеба Менскага, быў і Давыд Усяславіч. Прывядзём поўнасцю сведчанне летапісу пра гэту падзею: «Сего же лета исходяша, посла Святополк Путяту на Менеск, а Володимер сына своего Ярополка, а Олег сам иде на Глеба, поемше Давыда Всеславича: и не успеша ничтоже, и възвратишася опять»419. Як бачна, ні вялікі князь Святаполк, ні Уладзімір Манамах не прынялі ўдзелу ў гэтым паходзе, даручыўшы ўзначальваць свае войск!: першы — ваяводу Пуцяту, другі — сыну Яраполку, што княжыў у Смаленску. I толькі АлегСвятаславіч, які ў гэты час княжыў у Ноўгарадзе Северскім, пайшоў сам, «поемше Давыда Всеславича». Гэтыя апошнія словы асабліва важныя для нас. Найперш яны паказваюць, што ў гэты час Давыд не быў полацкім князем і не быў ініцыятарам паходу, як лічыць Л. Аляксееў420, бо нельга ўявіць, каб у адносінах паўнапраўнага і магутнага полацкага князя летапісец мог сказаць, што яго с сабой «поемше» Алег. Так можна было абысціся толькі з беглым князем, што застаўся без удзелу. I. Бяляеў лічыў, што ў Алега Свята — славіча знайшоў прытулак побач з Давыдам і Раман Усяславіч, які таксама застаўся без удзелу421. Пры разглядзе ранейшых падзей мы неаднаразова ўказвалі на факты выключнай варожасці чарнігаўскіх князёў да Полацка, і таму Давыд добра ведаў, дзе яму знайсці прыстанішча, Алег Святаславіч, НоўгарадСеверскі ўдзел якога быў у непасрэднай блізкасці ад Полаччыны, з ахвотай мог прыняць да сябе беглага князя, бо разумеў, што выкарыстае ўзніклую паміж полацкімі князямі ўсобіцу для аслаблення іх зямлі. Усё гэта пацвярджае думку I. Бяляева, што Давыд уцёк да Алега Святаславіча. Грунтуючыся на тым, што Алег сам узначаліў сваё войска, можна думаць, што ён і быў ініцыятарам паходу злучаных сіл супроць Глеба, якога, відаць, меркаваў выгнаць з Менска і пасадзіць туды Давыда, які, такім чынам, быў бы верным саюзнікам ноўгарадсеверскага князя. Не выключана, што прычынай паходу на Менск магло быць і тое, што Глеб сам зрабіў напад на Кіеўскую зямлю. Аднак гэта катэгарычна сцвярджаць нельга, як гэта рабіў М. ДоўнарЗапольскі422, бо крынацы пра гэта не гавораць.

Аднак паход не ўдаўся. Галоўную прычыну гэтага трэба бачыць у моцы Менска, які меў добрыя ўмацаванні і патрэбную колькасць вайсковай сілы для абароны. Немалую ролю тут мела і тое, што і Святаполк і Манамах не былі асабліва зацікаўлены ў дапамозе Алегу Святаславічу, свайму даўняму праціўніку, чым і тлумачыцца тое, што яны асабіста не ўзначалілі свае войскі. А ваявода Пуцята і сын Уладзіміра Манамаха Яраполк, убачыўшы, што ўзяць Менск будзе нялёгкай справай, відаць, праявілі пасіўнасць у ваенных дзеяннях, што і вырашыла канчаткова няўдачу кааліцыі. Такі зыход, бясспрэчна, яшчэ болын умацаваў становішча Глеба і ў значнай ступені акрэсліў яго далейшую палітыку. У адносінах Давыда трэба думаць, што ён доўга жыць «на ласцы» Алега не мог і хутчэй за ўсё, памірыўшыся з братамі, вярнуўся на радзіму. Тым больш што для Полаччыны наступіў вельмі адказны момант, які патрабаваў ад яе князёў з’яднання ўсіх яе сіл.

Паход на яцвягаў у 1102 г. не быў выпадковай адзінкавай з’явай. Наадварот, ён сведчыў пра інтэнсіўнае пранікненне Полацка ў глыб балцкіх земляў і іх заваяванне. Гэта пацвердзіў і паход на земгалаў у 1106 г. Пад гэтай датай у Лаўрэнцьеўскім, Радзівілаўскім, Ніканаўскім, Васкрасенскім, Троіцкім летапісах і больш падрабязна ў В. Тацішчава знаходзім такі запіс: «…победйша зимегалы Всеславич, всю братью и дружины убиша 9 тысящ» 423. У Густынскім летапісе замест земгалаў значыцца жмудзь (жамайты)424. Хоць гэта і памылкова, аднак жмудзьжамайты і земгалы былі, відаць, суседнімі плямёнамі, і, магчыма, назва другой паходзіла ад назвы першай, г. зн. земгалы — тыя, што жывуць у канцы жамайтаў. Земгалы ўжо раней былі пакораны Полацкам, але, як слушна заўважыў яшчэ М. Карамзин, у дадзены момант выйшлі з падначалення і перасталі плаціць даніну. Сапраўды, у «Аповесці мінулых гадоў», якая складзена ў пачатку XII ст., адзначана, што земгалы ў ліку іншых падзвінскіх плямёнаў даніну даюць Pyci. А браць даніну з іх мог толькі Полацк. Апроч яго ніводная руская зямля не магла пашыраць сваю ўладу на Ніжняе Падзвінне. Земгалы былі самым усходнім з падзвінскіх плямёнаў, і таму іх непакорнасць пагражала Полацку страціць уладу над астатнімі падзвінскімі плямёнамі, якія жылі далей на захад. Гэтая акалічнасць асабліва ўстрывожыла Усяславічаў. 3 летапіснай інфармацыі мы даведваемся, што ў паходзе ўдзельнічалі ўсе браты Усяславічы. А гэта з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што ўдзелы, якія з’явіліся ў Полацкай зямлі, і іх князі, нягледзячы на часовую варожасць і барацьбу паміж імі, не страцілі разумения агульных інтарэсаў усёй зямлі. Паход на земгалаў быў задуманы як грандыёзная вайсковая кампанія, якая патрабавала ўдзелу ўсіх дружын зямлі. Аднак, у адрозненне ад паходу на яцвягаў у 1102 г., гэты паход быў выключна няўдалым і катастрафічным па сваіх выніках для Полацка. Магчыма, што тут мела месца няўзгодненасць у дзеяннях усіх дружын. У тацішчаўскіх матэрыялах паказана, што гэта няўдача з’яўлялася вынікам тактыкі земгалаў, якія, сабраўшыся ў вялікім мностве, нечакана напалі з лясоў на неасцярожных палачанаў і перамаглі іх426. Разглядаючы пазней падзеі 1132 г. і 1162 г., мы ўбачым, што гэта тыповая тактыка балтаў.

Т. Нарбут таксама не абмінуў гэтай падзеі і, адносячы яе да часоў міфічнага літоўскага князя Кернуса, паказаў іх у святле перавагі Літвы над Руссю. Паводле яго, земгалы ўслед за няромай (латыголамі) не захацелі быць залежнымі ад Полацка. I вось Усяслаў (яго ўжо тады не было ў жывых) паслаў сыноў сваіх Гержэга (?) і Давыда супроць земгалаў, але апошнія разам з літвінамі перамаглі.

Цяжка сказаць, наколькі праўдзівая лічба ахвяр палачанаў — 9 тысяч чалавек. бо ў адным з летапісных варыянтаў мы бачым 900 чалавек. Калі верыць першай, то яна сведчыць не толькі аб выключна цяжкім паражэнні, але і аб вялікай магутнасці ў той час Полацкай зямлі, якая магла сабраць пры малалікасці тагачаснага насельніцтва такое тттматлікае войска для аднаго паходу. Але і другая лічба, хоць і меншая ў дзесяць разоў, таксама ўнушальная для таго часу. Магчыма, што яна і больш праўдзівая. На жаль, крыніцы не захавалі факта аднаўлення палачанамі сваёй улады над земгаламі (ён, бясспрэчна, быў асветлены ў Полацкім летапісе). А што гэта было так, не можа быць сумнення, бо, прынамсі, да пачатку XIII ст., паводле нямецкіх хронік, Ніжняе Падзвінне належала Полацку. Але на гэтым мы не заканчваем разгляд двух паходаў Барыса. Нам здаецца, што з імі звязана і ўзнікненне г. зв. Барысавых камянёў.

БАРЫСАВЫ КАМЯНІ

Гэтыя вялізныя гранітныя валуны шырокавядомыя як манументальныя помнікі нашай гісторыі і нашага старажытнага пісьменства. Былі выказаны розныя думкі пра іх з’яўленне і прызначэнне. Але ўсе яны не могуць быць прызнаны пераканаўчымі. Так, напрыклад, лічыць іх межавымі знакамі Полацкай дзяржавы няма падстаў, бо знаходзіліся яны ў месцах, якія не з’яўляліся ўскраінамі зямлі. Што яны былі пастаўлены ў гонар наведвання той ці іншай мясцовасці князем — таксама непараканаўча: вельмі ўжо мала гэтых мясцін. Думка, што яны (правільней — надпісы на іх) былі сведкамі барацьбы полацкага князя з перажыткамі паганства, таксама не зусім слушная, бо хоць выява крыжа і можа пацвярджаць яе, дык змест надпісу супярэчыць гэтаму. Наўрад ці прызначаліся гэтыя камяні для таго, каб зрабіць менш небяспечным суднаходства па Дзвіне, бо болынасць з іх знаходзіцца далёка ад гэтай ракі, на сушы.

У апошні час вядомы савецкі археолаг і гісторык Б. Рыбакоў выказаў меркаванне, згодна з якім усе надпісы на камянях былі зроблены па загаду полацкага князя Барыса ў страшэнны час голаду 1127–1128 гг. і павінны былі дараваць грахі палйчанам і забяспечыць ім ураджай428. Аднак гэта гіпотэза не тлумачыць размяшчэнне Барысавых камянёў. У прыватнасці тое, чаму болынасць з іх знаходзіцца па Дзвіне, на захад ад Полацка. Народная назва аднаго з камянёў «Барыс Хлебнік» не азначае яшчэ таго, што з імем Барыса ў гэтым выпадку асацыіравалася старажытнае аграрнае свята першых усходаў ярыны, да якога яшчэ ў пачатку XII ст. прыўрочылі дзень святых Барыса і Глеба (2 мая). Назва «Барыс Хлебнік» хутчэй за ўсё дадзена каменю за падабенства яго формы з боханам хлеба.

Нам здаецца, што даследчыкамі не было дастатковай увагі звернута на змест надпісаў на камянях, якія ўсюды аднолькавыя. У іх паабапал васьміканечнага крыжа было выбіта: «Господи помози рабу своему Борису». Як бачым, у іх выказана просьба да бога памагчы Барысу ў нейкай важнай і цяжкай справе. Беручы гэта пад увагу і ўлічваючы месцазнаходжанне Барысавых камянёў, можна прыйсці да пераканання, што з’яўленне іх звязана з вайсковымі паходамі князя Барыса на яцвягаў у 1102 г. і земгалаў у 1106 г. Як было ўжо адзначана вышэй, частка яцвягаў жыла па суседству з Полацкай зямлёй у Верхнім Панямонні, на поўдзень ад р. Заходняя Бярэзіна. Шлях на іх з Полацка мог ісці толькі праз вярхоўе Вяллі, на беразе якой і ляжаў вялікі валун. Паколькі адсюль было ўжо недалёка да яцвягаў, з якімі прадстаяў бой, то Барысам і магло быць загадана выбіць вядомыя нам ужо словы. На жаль, гэты камень, як відаць, першы Барысаў (ён знаходзіцца і цяпер у в. Камень Вілейскага рна), сапсаваны, бо па загаду аднаго памешчыка быў знішчаны надпіс на паўднёвым і заходнім баках429..

Яшчэ больш паказальным з’яўляепда размяшчэнне Барысавых камянёў па Дзвіне. Усе яны знаходзяцца на захад ад Полацка. Першы з іх у 5 км ад яго, другі і трэці — у 5 і 7 км ніжэй ад г. Дзісны, чацвёрты — ля г. Друі. Нельга не заўважыць, што кірунак размяшчэння камянёў супадаў з кірункам паходу полацкіх князёў на чале з Барысам на земгалаў. Поладкія дружыны хутчэй за ўсё і рухаліся па Дзвіне, паколькі водны шлях тады быў найболын зручны і танны. Барыс разумеў усю цяжкасць задуманага ім грандыёзнага паходу і таму мог загадваць на кожным вялікім валуне высякаць словы аб божай дапамозе яму. Але гэта, як мы ўжо ведаем, не дапамагло.

Што надпісы на Барысавых камянях былі непасрэдна звязаны з вайсковымі паходамі, добра паказвае яшчэ адзін камень, прауда, ужо не Барысаў. Ён стаяў каля сяла Краслаўкі і быў знішчаны ў 1818 г. пры расчыстцы Заходняй Дзвіны. Дык вось на ім было высечана: «Да'не убоится душа моя врага моего яко с твёрдою рукою десницы отрасль Святополка Александръ»43? Паколькі ўпомнены камень знаходзіўся за крайнім Барысавым каменем на захадзе, то можна лічыць яго больш познім. Відавочна, што ён таксама звязаны з паходам у Ніжнядзвінскія землі. Але Аляксандр Святаполкавіч у адрозненне ад Барыса ўжо не звяртаўся з просьбай да бога дапамагчы яму, а высякаў заклінанне, якое павінна было падбадзёрваць яго. Характэрна і тое, што замест крыжа тут быў выбіты шлем воіна з выявай сонца431. Такім чынам, тое, што было зацемнена неканкрэтнасцю просьбы на Барысавых камянях, на гэтым камені праступае яскрава: усе гэтыя камяні — найперш памяткі пра паходы полацкіх князёў. Трэба думаць, што Барысаў камень ля вёскі Вялікі Гарадзец Талачынскага рна быў таксама звязаны з нейкім паходам, пра які, на жаль, пісьмовыя звесткі да нас не дайшлі. Выбіваць надпісы на камянях напярэдадні здзяйснення вайсковых задум было традыцыяй у полацкіх князёў. Да гэтага прыбег і сын Барыса РагвалодВасіль, выбіўшы 7 мая 1171 г. на камені (паміж Друцкам і Оршай) надпіс, аналагічны надпісам на Барысавых камянях. Гэта ж пацвярджае і наяўнасць вялікай колькасці камянёў з выбітымі на іх крыжамі па Заходняй Дзвіне аж да Ашэрадэна, г. зн. амаль да вусця гэтай ракі. I ўсе яны маюць падабенства з Барысавымі камянямі. Няма сумнення ў тым, што яны — яшчэ адно краса — моўнае сведчанне полацкага пранікнення ў Ніжняе Падзвінне.

Вядомы і яшчэ адзін полацкі камень з надпісам «Сулйбор хрьсть», які ляжаў побач з трэцім Барысавым каменем ля в. Балоткі. Некаторыя даследчыкі расшыфроўвалі гэты надпіс так: «Моцны, храбры Барыс свят» 33. Паколькі форма крыжа і характар надпісу на гэтым камені істотна розняцца ад адпаведных выяў на іншых Барысавых камянях, то А. Сапуноў адносіў яго да пазнейшага часу. У прыватнасці ён лічыў, што гэты крыж і надпіс былі высечаны ў памяць Барыса434. Дарэчы, на вілейскім камені ёсць аналагічныя словы: «Воротишин хресть». Магчымаг што Вараціша і Сулібор — імёны тых майстроў, якія высякалі надпісы на полацкіх камянях.

Варта яшчэ дадаць, што ў XVI ст. М. Стрыйкоўскі шырокавядомыя ў народзе Барысавы камяні выкарыстаў у фальсіфікатарскіх мэтах. Каб давесці літоўскае, правільней — жамойцкае, паходжанне полацкіх князёў, ён сцвярджаў, што бачыў камень, які знаходзіўся у мілі ад Дзісны і ў сямі мілях ад Полацка і на якім меўся надпіс: «Вспоможи, господи, раба своего Бориса, сына Гингвилового». Далей ён прыпісаў гэтаму Барысу будаўніцтва Полацкай Сафіі і іншых храмаў. Няма чаго казаць, што гэта — грубая фальшыўка, бо добра вядома, што каменя з такім надпісам каля Дзісны ніколі не было і што Барыс быў не сынам выдуманага жамойцкага князя Гінгвіла, а сынам славутага Усяслава Чарадзея, які, як вядома, і будаваў Сафію. У свой час Я. Тышкевіч слушна зазначыў, што Стрыйкоўскі, пішучы гэта (маюцца на ўвазе словы «сына Гингвилового»), забыўся, што «трымаў у руцэ пяро гісторыка»435. Трэба толькі пашкадаваць, што большасць полацкіх камянёў — гэтых неацэнных помнікаў нашай старажытнасці — загінула.

ГЛЕБ МЕНСКІ, ЯГО АСОБА I ДЗЕЙНАСЦЬ

Але вернемся да разгляду нашай гісторыі ў храналагічным парадку. Земгальскае паражэнне полацкіх князёў не магло не выклікаць сярод іх спрэчак, разладу і суперніцтва за полацкі пасад. Уся віна за няўдалы паход была, відаць, узвалена на Барыса. Магчыма, што менавіта ў гэты час Барыс быў пазбаўлены вечам полацкага пасада і апошні перайшоў да Давыда, які і княжыў да 1127 г. Менш шчаслівы быў лёс Рамана Усяславіча. Калі прытрымлівацца меркавання I. Бяляева, што гэты князь знайшоў прыстанішча разам з Давыдам у Алега Святаславіча, то, магчыма, у адрозненне ад свайго старэйшага брата, ён не вярнуўся на радзіму і, паводле Ніканаўскага летапісу, апынуўся ў Разані, дзе і памёр436. Розныя крыніцы паказваюць розныя даты яго смерчи 1113, 1114 і 1116 гг. Удава Рамана пазней знаходзілася ў Полацку, была ігуменняй манастыра, як засведчыла «Жыціе Ефрасінні Полацкай».

Хоць паражэнне ў паходзе на земгалаў і для Глеба Мен скага было адчувальнае, аднак яно не спыніла на доўгі час ажыццяўленне яго шырока задуманых планаў. 3 гэтага часу і да 1119 г. Глеб выступае на першы план полацкай гісторыі.

Калі Менскі ўдзел не быў першым удзелам, які з’явіўся ў Полацкай зямлі (нельга забывацца, што Ізяслаўль яшчэ ў канцы X ст. стаў уладаннем Рагнеды, што і магло з’явіцца пачаткам яго пэўнай асобнасці), то ён быў першым удзелам, які адыграў найбольш важную ролю ў Полаччыне. Выдзяленне Менскага княства не з’явілася выпадковым, яно было абумоўлена шэрагам прычын. Па сваім геаграфічным становішчы гэтае княства з’яўлялася падняпроўскай часткай Полаччыны, паколькі размяшчалася па Бярэзіне і Свіслачы. Не менш істотнае значэнне мела і тое, што цэнтр княства — Менск — знаходзіўся ў вярхоўях Свіслачы, на мяжы з Нёманскім басейнам. Усё гэта і вызначыла для Глеба кірункі пашырэння тэрыторыі Менскага княства: на ўсходзе — да Дняпра, на захадзе — да Наваградка. 3 этнічнага боку Менскае княства таксама мела свае асаблівасці. Хоць насельніцтва тут было мяшанае, дрыгавіцкакрывіцкае (пры наяўнасці яшчэ паасобных балцкіх астравоў), яно усе ж пераважна было дрыгавіцкае, што дазваляла Глебу глядзець на сябе як законнага ўладара ўсяго гэтага племя, і тым самым дало яму яшчэ адзін кірунак росту княства — на поўдзень, у глыб карэннай прыпяцкай дрыгавіцкай тэрыторыі. Аднак экспансіўная палітыка Глеба найперш была абумоўлена эканамічнымі прычынамі. Сапраўды, толькі выхад да Дняпра, Прыпяці і Нёмана мог вывесці Менск з ізаляцыі і забяспечыць яму выхад на важнейшыя гандлевыя тлях! іпанаванне над імі. 1 і

Урыўкавыя летапісныя паведамленні не даюць магчымасці аднавіць усе звёны ажыхздяўлення палітыкі Глеба Менскага ў аднолькавай паўнаце. Відаць, трохі адцягнуў яе правядзенне ўдзел у паходзе на земгалаў. Паражэнне ў ім, па ўсім відаць, намнога пагоршыла ваеннапалітычнае становішча Глеба Менскага, што змусіла яго пайсці на часовае прымірэнне з кіеўскім князем Святаполкам (дарэчы, Глеб быў жанаты з яго пляменніцай), пра што можа сведчыць пабудова Глебам у 1108 г. трапезнай у Пячэрскім манастыры і багатыя асігнаванні апошняму срэбрам і золатам. Магчыма, што гэтыя прыязныя адносіны са Святаполкам і далі Глебу магчымасць прасоўвацца да Дняпра. Ва ўсякім выпадку, к 1116 г., а хутчэй за ўсё к 1113-му, калі памёр Святаполк, Глеб Менскі або валодаў Друцкам, Копысем і Оршай, або знаходзіўся з імі ў саюзе437. Не выключана, што, як лічыў I. Бяляеў438, менавіта Глеб Менскі ў сваім руху да Дняпра і заваяваў, умацаваўшыся ў Друцку, у гэты час Оршу і Копы сь, якія належалі Смаленску. У такім выпадку можна думаць, што Глеб выкарыстаў варожасць паміж Ізяславічамі і Манамахам, які, будучы ўладальнікам Смаленска, не выступіў адразу супроць Глеба пасля захопу ім Оршы і Копыся. Выхад да Дняпра намнога павялічыў сілы Менска, што дало яму магчымасць пераключыць сваю ўвагу ў іншыя бакі, а менавіта ў кірунку Прыпяці. Аднак цяпер змяніліся палітычныя абставіны: у Кіеве пасля смерці Святаполка сеў па запрашэнні кіяўлянаў Уладзімір Манамах, даўні непрыяцель Полацка і Менска. Відаць, з гэтага часу зяоў пачынаецца абвастрэнне адносін паміж Менскам і Кіевам. Паводле кіеўскіх крыніц, уся віна за гэта клалася на Глеба. Асабліва непрывабнай асоба гэтага князя выступав са звестак Т. Нарбута. Як ўсё, што напісана ім, так і гэтыя паведамленні не могуць не выклікаць сумнення ў сваёй праўдзівасці. I ўсё ж у іх ёсць паасобныя моманты, якія не супярэчаць іншым кры- ніцам і таму заслугоўваюць увагі.

Дык вось, паводле Т. Нарбута, Глеб Менскі быў чалавекам нораву жорсткага і неспакойнага, які сваімі пачварнымі ўчынкамі выклікаў на сябе гнеў вялікага князя Святаполка, што апалчыўся разам з іншымі князямі на яго ў 1104 г. Падбадзёраны гэтым няўдалым паходам на яго, Глеб прыгнятаў сваіх падданых рознымі спосабамі і не даваў спакою суседзям. Уладанні яго апусцелі: народ бег у суседнія землі і асабліва ў Літву Завілейскую, у якой тым часам панаваў Жывінбуд. Князь менскі часта нападаў на яго ўладанні аж да р. Дзітвы і паланіў безабаронных земляробаў. Нарэшце выведзены з цярпення Жывінбуд у сваю чаргу напаў у 1114 г. на Менскае княства, спусташаючы яго, дайшоў да самай сталіцы, якую, узяўшы прыступам, спаліў і гэтым да таго застрашыў Глеба, што ён на доўгі час пакінуў яго ўладанні ў спакоі. Але, перастаўшы турбаваць Літву, Глеб звярнуўся ў другі бок, на землі братнія (?), спустошваў іх воласці і выводзіў у пал он земляробаў. Ад Прыпяці да Дняпра, ад вярхоўяў Нёмана да Дзвіны дыміліся лепшыя вёскі і воласці пад яго лютымі набегамі: цягнуў няшчасны народ у няволю, прадаваў яго ў рабства ў далёкія краі і нават за мора ці сяліў у пустэльных ваколіцах Бярэзіны. Глеб да таго прывучыў баяраў сваіх да гэтага пачварнага промыслу, што яны зрабіліся сапраўднымі гандлярамі нявольнікаў. Паўсюдна раздаваліся скаргі і нараканні супроць варварскага промыслу. Уладзімір Манамах сарамаціў Глеба, пагражаў яму, прымусіў нават кіеўскага мітрапаліта падвергнуць анафеме менскага князя і яго паплечнікаў. Нарэшце, калі і гэта не надавуміла іх, то сам вялікі князь, злучыўшыся з Давыдам Чарнігаўскім і Ольгавічамі, узяў у 1116 г. Оршу і Копысь, гарады, як бачым, належныя да Менскага княства, — уціхамірыў Глеба і дараваў яму. Але, зноў ім угневаны, даручыў у 1119 г. сыну свайму Яраполку пакараць Глеба і яго баяраў злачынных. З’явілася мноства ахвотнікаў для гэтага як бы крыжовага паходу, бо Глеб і яго баяры былі праклятыя, нават Жывінбуд прыняў удзел у гэтым паходзе. Разбіўшы нагалаву мянчанаў на берагах Бярэзіны, Яраполк пайшоў на Друцк — удзел Менскага княства, галоўнае месцазнаходжанне гандляроў нявольнікамі, узяў прыступам крэпасць і, зраўняўшы горад з зямлёй, жыхароў перасяліў на новае месца, дзе заснаваў новы горад НаваградакЖэлні. Глеб быу адведзены палонным у Кіеў, дзе і памёр 13 верасня 1119 г… На жаль, Нарбут не ўказаў, адкуль пачэрпнуты ім некаторыя з гэтых звестак, якіх мы не знаходзім у вядомых нам крыніцах. Мы прывялі поўнасцю тэту вытрымку, каб пасля ў хо- дзе разгляду далейшай гісторыі звяртацца да яе, указваючы на яе праўдападобныя і сумніцельныя дэталі.

Найперш гэтыя звесткі цікавыя тым, што яны зноў пацвердзілі факт су се детва Літвы з Менскім княствам і тым самым засведчылі сапраўднае месцазнаходжанне гэтай гістарычнай вобласці ў XII ст. Варта ўвагі, што тут выяўлена перасяленне людзей з Менскага княства ў Літву, а гэта гаворыць аб паступовай славянский каланізацыі Літоўскай зямлі. Цалкам магчымымі з’яўляюцца і выпадкі нападу Глеба Менскага на Літву як суседнюю зямлю. Гэтаму не супярэчаць і тацішчаўскія матэрыялы, з якіх відаць, што Глеб у 1119 г. ваяваў разам з Смаленскай і Новагародскую вобласць440, што магло быць зроблена толькі праз Літву. Імя літоўскага князя Жывінбуда не прыдумана Нарбутам. Яно сустракаецца ў ГаліцкаВалынскім летапісе пад 1215 г. як імя старэйшага літоўскага князя. Вядома, князь з такім імем мог быць і раней, у пачатку XII ст., тым болей што Нарбут у сваёй гісторыі гаворыць пра Жывінбудаў I і II. Але трэба ўлічваць, што Нарбут па прыкладу Стрыйкоўскага, «Кронік» і «Летайісцаў» XVI ст. мог пераносіць літоўскіх князёў як уяўных, так і сапраўдных з аднаго стагоддзя ў другое. Так што наяўнасць такога літоўскага князя ў той час з’яўляецца пытаннем праблематычным. Цяжка паверыць і ў факт нападу гэтага князя на Менск і ўзяцця яго ў 1114 г. Наўрад ці змог бы Глеб пасля такога спусташальнага набегу на яго ўладанні праз два гады адважыцца напасці на Слуцк. Хутчэй за ўсё Глеб мог пайсці на такі крок, значна ўмацаваўшыся за кошт Літвы, парабаваўшы яе аж да Дзітвы ці, больш верагодна, нават заваяваўшы яе. Менавіта толькі падначаліўшы дняпроўскія і нёманскія землі, Глеб Менскі змог набраць патрэбныя сілы для нападу на прылеглыя да Менскага княства дрыгавіцкія землі, якія ён лічыў сваімі.

Падзеі 1116 г. параўнальна добра асветлены ў крыніцах: аб іх гаворыць сам Манамах у сваім «Павучанні», дэталёвае адбіццё яны атрымалі ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў В. Тацішчава, іх, як мы бачылі, не абмінуў і Нарбут. Толькі супаставіўшы і прааналізаваўшы ўсе гэтыя звесткі, мы і зможам скласці болынменш выразнае і аб’ектыўнае ўяўленне пра гэту драматычную старонку нашай гісторыі. Бясспрэчна, у аснову нашага разгляду трэба пакласці матэрыялы «Аповесці мінулых гадоў» і В. Тацішчава, паколькі яны самыя дэталёвыя і таму заслугоўваюць найбольшага даверу. Паводле іх, падзеі разгортваліся так. Глеб Менскі пачаў вайну з вялікім князем Уладзімірам Манамахам. Ён напаў на дрыгавічоў і спаліў Слуцк(у В. Тацішчава памылкова «Луческ»). Сам Манамах, вельмі лаканічна тлумачачы прычыну свайго паходу на Глеба, гаварыў, што апошні захапіў яго людзей441. Як слушна паказаў П. Галубоўскі, тут кіеўскі князь меў на ўвазе свой паход на Менск у 1116 г. Такім чынам, адной з мэтаў нападу Глеба на дрыгавіцкія землі быў і вывад адтуль палону. 3 тацішчаўскіх звестак відадь, што Манамах у адказ на гэта не пайшоў адразу на Глеба, а даручыў сваім пас лам строга папярэдзіць менскага князя не рабіць больш такога зла. Аднак Глеб яшчэ больш заганарыўся і пачаў усяляк ганьбіць Уладзіміравых паслоў, ніколькі не каючыся ў сваім учынку і не хочучы скарыцца Уладзіміру. Больш за тое, Глеб сам стаў дакараць кіеўскага князя і пагражадь захапіць яго вобласць. Магчыма, як гэта мы даведваемся ў Нарбута, пасля гэтага Уладзімір, ведаючы пра набожнасць Глеба, рашыў звярнуцца да мітрапаліта з просьбай праклясці непакорнага князя. Але, відаць, і гэта не дапамагло, што цалкам зразумела: інтарэсы сваёй зямлі для Глеба был! больш важныя, чым грахі перад богам. Нельга забывацца, што сыноў Усяслава было болей, чым удзелаў у Полаччыне, І таму князь, які аказваўся не на вышыні свайго становішча, мог лёгка апынуцца без удзела.

Вядома, ужытыя Манамахам перасцярогі ні ў якім разе нельга тлумачыць яго гуманнасцю. Гэты хітры і жорсткі гіалітык ведаў, што рабіў. А менавіта: найперш ён імкнуўся зрабіць модны дыпламатычны націск на Глеба, запалохаць яго і тым самым без праліддя крыві прымусіць пакарыцца сабе. Аднак ён памыліўся ў сваіх разліках і толькі пасля гэтага звярнуўся да рашучых вайсковых дзеянняў. Як і раней, яшчэ пры Усяславе, Манамах выступіў у кааліцыі з іншымі існязямі, у першую чаргу са сваімі сынамі: Вячаславам — князем смаленскім і Яраполкам — князем пераяслаўскім, стрыечным братам Давідам Святаславічам — князем чарнігаўскім і Ольгавічамі. 3 гэтага бачна, што на менскага князя рушыла ўся Паўднёвая Русь разам з модна прывязаным да яе Смаленскам. Больш за тое, Манамах і даручыў сваім саюзнікам нанесці першы ўдар па Менскім княстве з усходу. Гэта быў адначасова і самы адчувальны ўдар, бо яго задачай з’яўлялася адціснуць Глеба ад Дняпра. Паколькі прыналежнасць Падняпроўя Менску больш за ўсё пагражала Смаленску, то на яго князя Вячаслава — малодшага сына Манамаха, пастаўленага тут у 1113 г., — і была ўскладзена задача забраць гарады Оршу (яна, паводле В. Тацішчава, была ўзята прыступам 443) і Копысь, што ён і зрабіў, далучыўшы іх да сваіх уладанняў. Няма чаго казаць, якая гэта была страта для Менска. Калі Орша была важнейшым стратэгічным пунктам, валоданне якім адмыкала для Полаччыны дарогу на ўсход, на Смаленск, то Копысь меў вялікае эканамічнае значэнне, паколькі тут знаходзіўся перавоз праз Дняпро, мытня і корчмы, якія давалі выключна вялікія прыбыткі для княскай казны.

Але не толькі Вячаслаў, але і Яраполк і Давыд мелі спажыву з гэтага паходу. Яны, пранікнуўшы далей на тэрыторыю Менскага княства, захапілі 18 студзеня444 (такім чынам, падзеі фактычна адбываліся ў 1117 г. паводле нашага календара) Друцк, разрабавалі яго і «ўзялі на шчыт», г. зн. вывелі насельніцтва, якое пасля пасадзілі ў Пераяслаўскім княстве ў спецыяльна пабудаваным горадзе Жэлні. Апошняе добра сведчыць, наколькі важна было захапіць палон для засялення ім бязлюдных прастораў. Захоп Друцка меў і стратэгічнае значэнне — гэтым самым Менск адразаўся ад Полацка і пазбаўляўся дапамогі з боку апошняга.

I вось толькі цяпер, калі Глебу быў нанесены моцны флангавы ўдар, Манамах на чале свайго кіеўскага войска пайшоў на Менск (у «Аповесці мінулых гадоў» памылкова сказана «к Смоленьску»), Лаўрэнцьеўскі летапіс нават захаваў дакладную дату гэтага паходу — 28 студзеня, г. зн. праз 10 дзён пасля ўзяцця Друцка. Аднак Глеб не разгубіўся ад нанесеных яму ран і рашыў абараняцца ад Манамаха, не выходзячы за сцены свайго горада, паколькі для вайны на адкрытай прасторы ў яго не хапала войска445. Відаць, да такой тактыкі прыбег быў Глеб і ў 1104 г., калі Менск застаўся непрыступны для непрыяцеля, таму і цяпер вырашыў заняць абарону за сценамі горада. Убачыўшы непрыступнасць Менска, Уладзімір, не спадзеючыся на поспех (напэўна ж, улічыў вопыт 1104 г.) і каб не мець шмат сграт, вырашыў браць Менск не прыступам, а працяглай аблогай, каб тым самым прымусіць Глеба пад пагрозай голаду добраахвотна здацца. 3 мэтай даць зразумець гэта менскаму князю ён загадаў будаваць для сябе і для войска зімовыя памяшканні, а таксама паставіць па ўсіх дарогах конныя заставы і з зямлі Глеба сабраць корм для свайго войска і для коней446. I Глеб, спалоханы ўбачаным, вымушаны быў паслаць сваіх паслоў да Уладзіміра, просячы літасці. Усё гэта ўзрадавала Манамаха, бо ён разумеў, што доўгае стаянне зімой знясіліла б яго войска447 і перад ім магла б паўстаць непрыемная перспектыва «не успеше ничтоже», вярнуцца назад, як гэта было ў 1104 г. Але, каб болей нагнаць страху на Глеба, Манамах з вялікім гневам сказаў, што яму не будзе літасці да таго часу, пакуль Глеба і яго азлобленых дараднікаў скаванымі да яго не прывядуць448. 3 гэтымі словамі і адпусціў ён паслоў Глеба. Але адначасова таемна паслаў людзей да іх, каб яны падвучылі Глеба прасіць заступніцтва за сябе і іншых князёў, што Глеб, бачачы безвыходнасць свайго становішча, і зрабіў. I вось Манамах, як бы паважаючы просьбу князёў, абяцаў злітавацца над Глебам, калі ён сам да яго прыйдзе перапрошваць. I назаўтра Глеб разам з жонкаю, дзецьмі і вяльможамі прыйшоў да Уладзіміра і ў зборы ўсіх князёў прасіў літасці. Уладзімір жа, узяўшы ад Глеба абяцанне надалей быць паслухмяным, дараваў яму, вярнуў яму Менск і іншыя гарады і з войскам вярнуўся ў Кіеў449.

3 разгледжанага бачна, што мір паміж Манамахам і Глебам быў дасягнуты шляхам кампрамісу. Першы, гіамятаючы аб выніках паходу 1104 г., не рызыкнуў браць прыступам Менск і, ужыўшы шэраг зманлівых тактычных прыёмаў, змусіў менскага князя да пакоры. Другі ж, прыняўшы ўмовы Манамаха, збярог сваю сталіцу ад разбурэння, а сваю зямлю ад далейшага рабавання і спусташэння. I ўсё ж спроба Менска завалодадь прыпяцкімі дрыгавіцкімі землямі, якія былі вельмі важныя для Кіева ў стратэгічных і эканамічных адносінах, абышлася яму дарагой цаной, стратай важнейшага ўчастка Падняпроўя, а магчыма, як думае Л. Аляксееў, і Верхняга Панямоння450, разрабаваннем і спусташэннем Друцка. Таму зразумела, што Менску змірыцца з гэтым азначала страту ўсяго таго, што было набыта ім у апошні час і што забяспечвала яму паўнакроўнае цалітычнае і эканамічнае жыццё. Вось таму цалкам зразумела, чаму Глеб не мог доўга захоўваць мір з Манамахам. Аднак у яго не было дастатковых сіл, каб пачаць барацьбу з Кіевам. Паколькі ад стратаў Менска пацярпелі і інтарэсы Полацка, які, у прыватнасці, быў таксама адціснуты ад Дняпра, Глеб і звярнуўся па. дапамогу да палачанаў, і яны не адмовілі яму ў гэтым, што яшчэ раз пацвярджае адзінства. Полацкай зямлі і ў час раздрабнення на ўдзелы.

Трэба зазначыць, што падзеі, звязаныя з далейшай барацьбой Глеба, вельмі заблытаныя, і не толькі ў храналагічных адносінах, як лічыў В. Данілевіч451. Сапраўды, розныя даты (1117, 1119) мы бачым не толькі ў розных крыніцах, але і ў адной і той жа452. Аднак паколькі болын дэталёвыя звесткі пра гэтыя падзеі мы знаходзім у тацішчаўскіх матэрыялах, то і бяром іх за аснову. Паводле іх, у 1119 г. Глеб Менскі разам з палачанамі «паки начал воевать области Владимировых детей, Новогородскую (г. зн. Наваградскую. — М. Е.) и Смоленскую»453. Як бачым, першаю названа Новагародская зямля, што вельмі паказальна. Гэта пацвярджае меркаванне Л. Аляксеева, што Глеб Менскі ў 1116 г. страціў свае пазіцыі не толькі ў Падняпроўі, але і ў Верхнім Панямонні. Менавіта іх, лічачы гэта больш лёгкай справай, Глеб і рашыў найперш захапіць, каб, узяўшы тут патрэбныя сілы і сродкі, выкарыстаць іх для адваявання Падняпроўя. Варта звярнуць увагу на наяўнасць у той час Новагародскай вобласці. Прайшло семдзесят гадоў з нечым з часу заснавання Новагародка (1044 г.), як ён ужо стаў цэнтрам гістарьічнай вобласці ў Верхнім Панямонні. Мы ўжо ведаем, што Наваградак быў заснаваны найперш як умацаваны пункт Кіева для панавання яго над Літвой, якая была суседняй з ПолацкаМенскай зямлёй. I таму натуральна, як ужо адзначалася намі, ён стаў яшчэ адным вуз лом супярэчнасцяў паміж Кіевам і Полаччынай. Нездарма ж Усяслаў Чарадзей у 1067 г. накіраваў супроць яго свой удар. Тое ж самае недзе паміж 1116 і 1119 гадамі зрабіў і Глеб. Магчыма, Т. Нарбут меў нейкія крыніцы, якія сведчылі аб паходах Глеба на Літву, у якой нібыта княжыў Жывінбуд. У святле тацішчаўскіх звестак аб тым, што Глеб ваяваў Новагародскую вобласць, гэтыя паведамленні выглядаюць не такімі ўжо фантастычнымі, бо, зразумела, каб адваяваць Літву ці частку яе, трэба было ваяваць з Новагародкам, які належаў некаму з «дзяцей Уладзіміравых». Крыніцы не паведамляюць пра вынікі гэтага паходу. Аднак трэба думаць, што ён быў паспяховы, бо інакш Глеб не змог бы пайсці на Смаленскую вобласць, куды адышлі захопленыя ў Глеба Орша і Копысь. Хутчэй за ўсё што гэты паход Глеба прывёў Уладзіміра Манамаха да дзеянняў у адказ. Ва ўсіх летапісах гаворыцца, што супроць Глеба выступіў сам кіеўскі князь, у В. Тацішчава — што ён паслаў для гэтага сына Мсціслава, а паводле Т. Нарбута — Яраполка. Але гэта апошняе — яўнае блытанне з падзеямі 1116 г., калі Яраполк сапраўды «ўзяў на шчыт» Друцк, што Т. Нарбут адносіць да 1119 г. Зазначым яшчэ пра беспадстаўнасць сцверджання Нарбута аб тым, што Яраполк перасяліў палонных дручанаў на месца Наваградка і гэтым паклаў пачатак заснаванню горада. Дакумент 1589 г., на які спасылаўся Т. Нарбут і у якім нібыта значыўся Жэлненскі падзамак, не захаваўся4. Калі б такі падзамак меўся ў сапраўднасці, то ён, напэўна, быў бы зафіксаваны і ў іншых дакументах.

Нам здаецца, што ў пытанні, хто хадзіў на Глеба ў гэты час, большую перавагу трэба аддаць звесткам Тацішчава, што ў некаторай ступені пацвердзяць падзеі 1127–1129 гг. Мсціслаў, у хуткім часе прыйшоўшы да Менска, прыступам узяў яго і, не прыняўшы просьбы Глеба аб міры, паланіў князя і прывёз у Кіеў, дзе, як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, менскі князь памёр 13 верасня 1119 г.455. Пахаваны ён быў у КіеваПячэрскай лаўры ў галавах Фядосія. Праўда, дата смерці Глеба можа быць аспрэчана, паколькі ў Іпацьеўскім летапісе пасля паведамлення пра смерць жонкі Глеба ў 1158 г. зазначана, што яна сорак гадоў была ўдавой, з чаго можна меркаваць аб смерці Глеба ў 1118 г., гэтак жа як і аб яго паланенні ў гэтым годзе. Паўтараем, падзея гэтая ў храня лагічных адносінах вельмі заблытаная.

Нельга не звярнуць увагі на невялікі час, які прайшоў між узяццем Глеба ў палон і яго смерцю, што не можа не навесці на думку аб яе гвалтоўным характары. Што ж, Глеб Менскі быў моцнай палітычнай постаццю, як і ў свой час яго бацька Усяслаў, прыносіў шмат клопатаў Кіеву, і таму хутчэйшае пазбаўленне ад яго для Манамаха было пажаданым. Кіеўскія князі на прыкладзе падзей 1068 г. добра ведалі, як небяспечна трымаць у Кіеве палоннага полацкага князя і да якіх непажаданых эксцэсаў гэта можа прывесці, Значна пазней, у 1147 г., з намовы групоўкі кіеўскіх баяраў, якія баяліся паўтарэння гісторыі з Усяславам, быў забіты князь Ігар, што знаходзіўся тады «ў порубе». Што казаць ужо тады пра 1119 г., калі яшчэ было ў памяці шырокае народнае паўстаннеў1113 г.,і хто ведае, ці не пасадзілі б у ходзе яго, як гэта было з Усяславам у 1068 г., на кіеўскі пасад зноў полацкага князя, скажам, Глеба, каб ён тады трапіў у палон? Беручы гэта пад у вагу, нельга здзіўляцца, чаму так хутка памёр Глеб. Аднак усё гэта толькі меркаванні.

Захоплены войскамі Мсціслава, Менск быў далучаны да кіеўскіх уладанняў. Паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, ён не быу аддадзены непасрэдна камунебудзь з сыноў Манамаха, а кіраваўся апошнім праз яго мужоў456.

У Т. Нарбута Глеб Менскі выступае вельмі адыёзнай фігурай — жорсткі, хітры, здольны на пачварныя ўчынкі. Вераго днасць такога абвяргаць нельга, бо ўсё гэта было характэрна для ўсіх тагачасных уладароў, і Глеб не мог быць рэдкім выключэннем. Варта ўвагі паведамленне Т. Нарбута аб вялікіх памерах нявольніцкага гандлю ў Менскім княстве. I хоць не пацверджанае ніякімі крыніцамі, тым не менш яно небеспадстаўнае. У сучаснай гістарычнай навуцы ўсё больш мацнеюць галасы тых, хто сцвярджае аб панаванні ва Усходняй Еўропе ў той час не феадальнага, а рабаўладальніцкага ладу. Менскае княства таксама не магло быць выключэннем з гэтага. Таму цалкам магчыма, што як сам Глеб, так і яго баяры вялі нявольніцкі гандаль. Магчыма, што сапраўды Друцк як горад, які блізка знаходзіўся ад Дняпра, і быў найбольш важным цэнтрам нявольніцкага гандлю. Набегі Глеба на суседнія землі маглі мець адной з мэтаў захоп людзей, якіх пасля пускалі на продаж.

Трагічны фінал дзейнасці ніколькі не змяншае значэння Глеба Менскага ў нашай гісторыі. Д. Леанардаў зусім слушна зазначыў, што сцяг барацьбы Рагвалодавічаў з цэнтралісцкімі памкненнямі Кіева пасля смерці Усяслава апынуўся ў руках Глеба458. Пад гэтым сцягам прайшла бурная шпаркацечная дзейнасць гэтага самага выдатнага нашчадка Усяслава. Поўнасцю аддаўшыся справе пашырэння і ўзбагачэння свайго княства, Глеб ніколі не траціў здольнасці бачыць агульныя інтарэсы ўсёй Полацкай зямлі. Больш за тое, кожны ўдзел фактычна браў на сябе паасобныя ўнутраныя і знешнепалітычныя заданы ўсёй Полацкай зямлі, якая к гэтаму часу значна пашырылася і не магла ўжо з аднаго цэнтра функцыяніраваць ва ўсёй складанасці свайго дзяржаўнага жыцця. Вось жа Менскае княства і ўзяло на сябе найперш такую важную задачу Полацка, як аднаўленне адзінства крывіцкай і дрыгавіцкапрыпяцкай земляў, царушанае яшчэ ў часы Аскольда і Дзіра, часова адноўленае Рагвалодам і страчанае зноў пры Уладзіміру Святаславічу. Гэта імкненне да адзінства выяўлялася не толькі з боку Полацка, але і з боку дрыгавічоў, што бачыў не толькі Глеб, але, як пакажуць далейшыя падзеі, і самі кіеўскія князі. А гэта значыць, што дзеянні Глеба Менскага ў адносінах дрыгавіцкапры- пяцкіх земляў не былі валюнтарысцкія. У грандыёзных планах Глеба Менскага па далучэнні да свайго княства нёманскіх, дняпроўскіх і прыпяцкіх земляў добра выяўляюцца контуры будучай Беларусі і цэнтральнае значэнне ў ёй Менска. Ажыццяўленне гэтай ідэі праз восем стагоддзяў выдатна пацвердзіла выключную палітычную праніклівасць Глеба Менскага.

Пасля Глеба засталося трое сыноў: Вала дар, Расціслаў і Усевалад, з якіх першы, як убачым, быў найбольш паслядоўным прадаўжальнікам справы бацькі.

З’ЕЗД У СМАЛЕНСКУ I ПАХОД НА ПОЛАЦК

Паражэнне Менска з’явілася пралогам да яшчэ болыпай трагедыі, якая напаткала Полаччыну праз некалькі гадоў. Праўда, гэты прамежак часу застаўся амаль неасветленым у крыніцах. I толькі ў матэрыялах В. Тацішчава пад 1121 г. знаходзім такі запіс: «Владимир, князь великий, был с детми своими в Смоленске для рассмотрения несогласен и усмирения полоцких князей и некоторых других разпорядков»459. У свой час В. Данілевіч усумніўся ў праўдзівасці гэтага паведамлення 460. Аднак Л. Аляксееў, грунтуючыся на паасобных фактах, слушна лічыць гэты запіс вартым веры461. У той самы час ён выказаў думку, што ўказанае паведамленне з’яўляецца паказчыкам таго, што Уладзімір Манамах умешваўся ў справы полацкіх князёў як у справы сваіх васалаў і імператыўна дыктаваў умовы. Аднак мы лічым, што гэта катэгарычнае сцверджанне з’яўляецца вынікам няўважлівага чытання тэксту. Найперш звяртае ўвагу на сябе тое, што ў Смаленску быў не адзін Манамах, a і яго сыны, г. зн. тут фактычна адбываўся княскі з’езд накшталт з’езда ў Любечы і інш. На гэта ўказвае і тое, што тут апроч полацкіх спраў разглядаўся і шэраг іншых «разпорядков». Але ў такім выпадку гэты з'езд быў унікальны, бо на ім прысутнічалі і полацкія князі, што не назіралася на папярэдніх з’ездах. Чаго ж былі пакліканы сюды Усяславічы? У тэксце сказана, што Уладзімір прыехаў у Смаленск для разгдяду іх «несогласей». Тут з тэксту незразумела, пра якія нязгоды ідзе гаворка. Паміж самімі полацкімі князямі ці паміж імі з аднаго боку і Уладзімірам і яго сынамі з другога боку? Але навошта было Манамаху, вопытнаму палітыку, мірыць полацкіх князёў паміж сабою? Наадварот, для яго асабліва былі выгадныя нязгоды паміж імі, і таму з яго боку было б недарэчным мірыць сваіх даўніх ворагаў. Са сказанага становінда зразумела, што тут маюцца на ўвазе нязгоды паміж полацкімі князямі і Манамахам. Можна думаць, што найважнейшай прычынай, якая жывіла гэтыя нязгоды, была кіеўская анексія Менска і яго зямлі, з чым не маглі прымірыцца полацкія князі і таму выказвалі свой пратэст, а то і пагрозу вярнуць назад заваяванае. (Тут дарэчы будзе заўважыць, што, магчыма, гэты з’езд адбыўся ў Менску, які памылкова, як у «Аповесці мінулых гадоў» і іншых летапісах над 1116 г., названы Смаленскам.) Вось, як сказана ў тацішчаўскім тэксце, для «усмирения» і былі выкліканы полацкія князі Манамахам. Напэўна ж, з боку Манамаха і яго сыноў была выказана пагроза, што калі Усяславічы не ўціхамірацца, то будуць мець справу са злучанымі сіламі ўсёй Русі. Вось для чаго разам з Манамахам прыехалі і яго «дзеці», каб полацкія князі наглядна ўбачылі, наколькі супроць іх салідарныя паміж сабою ўсе рускія князі. Як пакажуць далейшыя гіадзеі, полацкія князі не спалохаліся і не ўціхамірыліся, што і выклікала надзвычай дружны вайсковы наступ на Полацкую зямлю. Але гэта адбылося ўжо пасля смерці Манамаха, калі кіеўскі пасад заняў яго сын Мсціслаў.

Уладзімір Манамах, паводле думкі многіх гісторыкаў, з’яўляўся апошнім моцным кіеўскім князем, пасля смерці якога ў 1125 г. наступіў поўны развал Кіеўскай дзяржавы. Вядома, у палітычных, дзяржаўных і вайсковых талентах Манамаху адмаўляць нельга, і ўсё гэта мела пэўнае значэнне для ўтрымання дзяржавы ад канчатковага распаду. Усю безнадзейнасць далейшага існавання «імперыі Рурыкавічаў» не маглі не бачыць і полацкія князі. I таму адразу пасля смерці Уладзіміра намерыліся пакарыстацца гэтым. Аднак Кіеў, хоць і знаходзіўся ў стане палітычнага заняпаду, мог сабраць апошнія сілы і нанесці Полацку жорсткі ўдар. Менавіта палачане сваімі дзеяннямі і выклікалі ў Кіева яго апошнюю магутную палітычную сутаргу, якая вельмі дорага каштавала Полацку.

На жаль, у крыніцах, у тым ліку такіх, як Лаўрэнцьеўскі і Іпацьеўскі летапісы, прычыны паходу рускіх войскаў на Полацк у 1127 г. не ўказаны, і гэта стала прычынай домыслаў шэрагу гісторыкаў аб тым, нхто выклікала гэту вайсковую акцыю Кіева. Тут меў значэнне і недавер да тацішчаўскіх звестак, якія лічыліся не вартымі ўвагі. Але цяпер, калі канчаткова даказана іх праўдзівасць, мы можам смела на іх абаперціся, бо менавіта ў іх і ўказана праўдзівая карціна гэтага паходу кіеўскіх князёў. Так, мы чытаем, што Мсціслаў паслаў войскі, бо бачыў «полоцких князей великое безпокойство, что области, данные братьям и сынам его, непрестанно нападая, разоряли…» 463. Найперш мы звернем увагу на тое, што гэтае сведчанне яшчэ раз пацвердзіла адзінства ўсіх полацкіх князёў у змаганні за інтарэсы сваёй зямлі. Далей ясна вынікае, што палачане, не змірыўшыся са стратай Менска і іншых гарадоў і земляў, раздадзеных Манамахавічам, бесперастанку імкнуліся адваяваць іх. I таму з усіх меркаванняў наконт кіеўскага наступления на Полаччыну было самым слушным меркаванне С. Салаўёва, які зазначыў, што, «быць можа, Усяславічы не маглі забыць страты Менска і гэта было галоўным повадам для вайны»464. Сапраўды, з анексіяй Менска Полацк, ужо нічым болей не заслонены, быў адкрыты для нанясення яму непасрэднага ўдару, і таму не мог не імкнуцца да адваявання свайго паўднёвага фарпоста. 3 другога боку, Кіеў таксама разумеў стратэгічнае значэнне Менска для Полацка і таму не жадаў выпускаць яго з сваіх рук, каб выкарыстаць гэты плацдарм для вырашальнага ўдару па Усяславічах.

Толькі ў Іпацьеўскім і Густынскім летапісах агульнарускі паход на Полацк значыцца пад 1128 г., ва ўсіх жа астатніх, у тым ліку і ў найболын раннім Лаўрэнцьеўскім, — пад 1127 г. Улічваючы гэта, трэба прызнаць большую праўдзівасць датыроўкі ў астатніх крыніцах, хоць Л. Аляксееў палічыў патрэбным прытрымлівацца Іпацьеўскага летапісу465, не ўлічваючы яго дэфектыўнасці ў шэрагу месцаў і вельмі лаканічнага выкладу гэтых падзей у Густынскім летапісе.

Яшчэ ў свой час М. ДоўнарЗапольскі адзначыў выключнае адзінства рускіх князёў у барацьбе з Полацкам і што таму яны з большай ахвотай ішлі на яго, чым на полаўцаў466. Сапраўды, паход 1127 г. быў выключны па колькасці яго ўдзельнікаў і велічыні іх войска. Гэта, у сваю чаргу, выклікала неабходнасць каардынацыі дзеянняў удзельнікаў такой грандыёзнай вайсковай кампаніі. Летапісныя матэрыялы паказваюць, што план яе быў распрацаваны ў д эта лях. Паводле яго, шматлікія войскі саюзнікаў павінны былі ўвайсці ў Полацкую зямлю адначасова і ісці «четырьмя путьмп», накіраванымі супроць яе важнейшых абарончых пунктаў: Ізяслаўля, Лагожска, Барысава і Друцка. Найболыныя сілы былі накіраваны Па заходні фланг полацкай абарончай лініі, а менавіта на г. Ізяслаўль. Гэта вельмі важная акалічнасць, і мы на ёй павінны спыніцца больш падрабязна. Найперш мы бачым, што Ізяслаўль быў ужо цэнтрам асобнага ўдзелу і што, як пасведчаць далейшыя падзеі, меў свайго князя. У адрозненне ад суседняга Менска ён не быў далучаны да кіеўскіх уладанняў. Магчыма, што гэта было вынікам здзелкі Полацка з Кіевам. Успомнім, што, паводле В. Тацішчава, паход на Менск у 1119 г. рабіў па загаду Манамаха яго сын Мсціслаў. Не выключана, што ён хацеў адабраць ад Полацка і Ізяслаўль, але палачане адстаялі яго, згадзіўшыся на шлюб дачкі Мсціслава з ізяслаўскім князем Брачыславам, што як бы гарантавала лаяльнасць гэтага горада да Кіева. Але, як і ўсюды, так і тут, сваяцкі саюз лёгка ўступаў месца палітычным інтарэсам. Паколькі Ізяслаўль пасля страты Менска займаў крайние паўднёвае становішча ў непасрэднай блізкасці да кіеўскіх уладанняў, то ён стаў як бы дублёрам Менска і быў ператвораны ў найбольш умацаваны бастыён, што і выявілася ў хуткім часе.

Як указвалася раней, паводле Лаўрэнцьеўскага летапісу, Ізяслаўль быў пабудаваны ў канцы X ст. кіеўскім князем Уладзімірам для Рагнеды і іх сына Ізяслава. Аднак гэта легенда. Звычайна князі будавалі гарады ў сваё імя, і таму болын верагодна, як заўважыў М. ДоўнарЗаполькі, што Ізяслаўль быў пабудаваны самім Ізяславам як каланізацыйны пункт467, з якога пачалося полацкае пранікненне ў Літву. Нездарма ж у Густынскім летапісе сказана, што Мсціслаў паслаў усіх князёў «в Литву ко Изяславлю»468. Відаць, і гэта пакажуць далейшыя падзеі, Мсціслаў добра ведаў прызначэнне Літвы для Полацка як аднаго з рэзерваў яго вайсковай магутнасці. Таму ўзяцце Ізяслаўля войскамі Мсціслава побач з іншым ставіла сваёй мэтай адрэзаць ад Полацка Літву.

Усе гэтыя абставіны і змусілі Мсціслава паслаць на Ізяслаўль найбольшыя сілы, якія складаліся з войскаў чатырох князёў: Андрэя з Уладзіміра Валынскага, Вячаслава з Турава (абодва браты Мсціслава), Усевалада з Гародна (сучасныя даследчыкі бяздоказна атаясамляюць яго з г. Гродна, некаторыя ж іншыя, як А. Няволін, П. Сямёнаў, М. ДоўнарЗа- польскі, бачылі ў ім м. Гародна Пінскага павета, што болей слушна) і Вячаслава Яраславіча з Клецка. На Лагожск, які займаў адно з цэнтральных месцаў у абароне Полаччыны, было паслана войска на чале з сынам Мсціслава, што княжыў у Курску. Вельмі важная задача стаяла і перад чарнігаўскім князем Давыдам Ольгавічам і яго братамі, якія ў саюзе з торкамі на чале з ваяводам Іванам Вайцішычам павінны былі ўзяць Барысаў, а адтуль ісці на Стрэжаў (Л. Аляксееў атаясамляе яго з в. Стрыжава ў сучасным Бешанковіцкім раёне469, што верагодна, бо ў В. Тацішчава значыцца «Стрйжев»470), а адтуль ужо адкрываўся шлях на Полацк. На смаленскага князя Расціслава, сына Мсціслава, было ўскладзена ўзяцце Друцка (як бачым, гэты горад адрадзіўся пасля яго разбурэння ў 1116 г.).

Каб не даць магчымасці Полацку сканцэнтраваць свае сілы на якімнебудзь адным участку, а таксама ўнесці ў асяроддзе яго насельніцтва страх і разгубленасць, было дамоўлена паміж удзельнікамі кааліцыі «пуститься на вороп», г. зн. штурмаваць чатыры полацкія гарады адначасова, а менавіта 4 жніўня. Аднак тэты план быў парушаны Ізяславам, які на дзень раней пачаў ваенныя дзеянні. Праўда, летапіс не дае падставы сцвярджаць, што ён непасрэдна стаў браць «на вароп» Лагожск, бо там толькі і сказана, што ён «зая людей от города», г. зн. тых, што абаранялі Лагожск, і якія, «устрашившеся» вялікай сілы, здаліся. Мы не можам з упэўненасцю сказаць, ці ўзяў Ізяслаў Лагожск, бо ў летапісе сказана, што ён «перестрян два дни у Логожска» (значыць, не ў гора дзе, каля яго), не пайшоў далей на Полацк, а накіраваўся да Ізяслаўля. Нельга ўпэўнена сказаць, чым гэта было выклікана: ці тым, што ў задачу Ізяслава не ўваходзіла ісці на Полацк, паколькі гэта, як думае Л. Аляксееў, ускладвалася выключна на чарнігаўцаў і торкаў, ці неабходнасцю аказаць сваім дзядзькам, якія штурмавалі Ізяслаўль, дапамогу, як сказана ў В. Тацішчава471. I вось, ідучы з Лагожска ў Ізяслаўль, Ізяслаў бярэ ў палон князя Брачыслава. Трэба зазначыць, што гэта не зусім яснае месца ў летапісе. Папершае, хто такі Брачыслаў. Імя гэта — чыста полацкае. Праўда, у кіеўскага князя Святаполка малодшы сын насіў таксама гэта імя. Аднак што мы туг маем справу не з ім, не можа быць і гаворкі, бо за некалькі месяцаў да паходу на Полацк ён памёр. У літаратуры наконт месца князявання Брачыслава назіраецца блытаніна. Так, Л. Аляксееў на адной і той жа старонцы сцвярджае, што гэта быў лагожскі князь, а пасля, што гэта быў ізяслаўскі князь473. Выказвалася думка, што ён быў лагожскаізяслаўскім князем474. Аднак з далейшага тэксту летапісу, як у бачым, можна ўпэўнена меркаваць, што Брачыслаў быў ізяслаўскім князем, што і дае нам цвёрды грунт гаварыць аб наяўнасці побач з Менскім і Ізяслаўскага ўдзела Полацкай зямлі. Пры якіх жа абставінах Брачыслаў трапіў у палон да свайго швагра Ізяслава? У летапісе гаворыцца, што ён ішоў «к отцу своему» і аказаўся ў час паланення «посреде пути». Паколькі Ізяслаў ішоў з войскам ад Лагожска да Ізяслаўля і на паўдарозе сустрэў Брачыслава, то зразумела, што апошні ішоў у адваротным кірунку, г. зн. з Ізяслаўля ў Лагожск, дзе, па ўсім відаць, і быў яго бацька. I гэта закрэслівае сцверджанне, нібыта Брачыслаў быў ізяслаўскалагожскім князем. А вось менавіта хто быў бацькам Брачыслава, і застаецца невядомым, бо летапіс не называе яго імя. Ва ўсякім выпадку, не мог быць яго бацькам Давыд475, бо вядома, што ён у гэты час быў князем у Полацку, а не ў Лагожску.

3 летапісу не відаць, чаго ішоў Брачыслаў да свайго бацькі. Магчыма, што і на дапамогу яму, як сказана ў В. Тацішчава476, не ведаючы, што тое ж самае чакае і яго горад (напад на Лагожск пачаўся на дзень раней). Сапраўды, летапіс далей сведчыць, што ізяслаўцы абараняліся без свайго князя. Летапіс таксама паказвае, што Брачыслаў, відаць, убачыўшы войска Ізяслава, спалохаўся і «не мог поити ни семо, ни овамо» «и иде шюрину своему в руце». I вось Ізяслаў, ведучы зараз Брачыслава і па лонных лагожцаў (паводле В. Тацішчава, «знатнейших»), рухаўся да Ізяслаўля.

Ізяслаўцы сустрэлі ворагаў мужна і стойка супраціўляліся, нягледзячы на шматлікасць непрыяцеля і адсутнасць свайго князя. Але калі, убачыўшы яго і лагожцаў, што ішлі да Ізяслаўля і якім нічога дрэннага не было зроблена варожым войскам, ізяслаўцы, акружаныя сіламі пяці князёў, вымушаны былі здацца, паверыўшы слову Вячаслава (князя тураўскага), што яны не будуць «узяты на шчыт». Гэта было ўвечары, а ноччу апантанае прагай рабаваць войска ўварвалася на чале з ваяводамі Вараціславам і Іванкам у Ізяслаўль і пачало свае бясчынствы. Нават з вялікімі цяжкасцямі і з «праліццём крыві» ўдалося выратаваць ад рабунку маёмасць дачкі Мсціслава, жонкі Брачыслава (апошняе з’яўляецца яшчэ адным доказам, што Брачыслаў быў ізяслаўскім князем, паколькі яго жонка жыла ў Ізяслаўлі).

Трэба зазначыць, што летапіснае паведамленне аб падзеях 1127 г. вельмі падрабязнае ў пачатку, у канцы зусім кароткае. Так, у ім нічога не паведамляецца, як разгортваліся ваенныя дзеянні ў Барысаве і Друцку, і таму можна толькі здагадвацца, што вынікі іх былі не менш агідныя, чым у Ізяслаўлі, асабліва калі ўлічыць, што ў складзе тых войскаў былі торкі.

I ўсё ж, нягледзячы на такія жорсткія ўдары, Полацк яшчэ не траціў надзеі і мог весці барацьбу. Але калі з поўначы ў напрамку Неклача пачало рухацца наўгародскае войска на чале з Усеваладам Мсціславічам (сынам вялікага князя), у выніку чаго Полацкая зямля была сціснута з усіх бакоў, стала зразумелая бесперспектыўнасць выратаваць краіну ад заваявання вайсковымі сродкамі, і ўся надзея была ўскладзена на дыпламатычныя перагаворы. Асабліва паказальна тое, што ў гэты крытычны момант для Полаччыны на першы план выступав веча. Тацішчаўскія звесткі яскрава паказваюць гэта. Веча ў выпадку крайний неабходнасці лёгка маніпулявала сваімі князямі. Менавіта цяпер палачане (вядома ж, не ўсе, a іх веча, якое складалася з «лепшых людзей») усю віну за «няпраўду» ўсклалі на Давыда і іншых князёў, выдалілі Давыда з сынамі з Полацка і ўзялі на месца яго РагвалодаБарыса. Дарэчы будзе прыгадаць, што I. Бяляеў нават лічыў прычынай паходу 1127 г. тое, што Мсціслаў хацеў выкарыстаць барацьбу князёў Барыса з Давыдам за полацкі пасад, каб падначаліць сабе Полацк477. Аднак гэта не пацвярджаецца крыніцамі. У прыватнасці, нельга катэгарычна сцвярджаць, што ізяслаўскі князь Брачыслаў, што прыходзіўся зяцем Мсціславу, быў сынам Барыса, якога таму і падтрымліваў вялікі князь. 3 разгледжанага мы бачылі, што і Брачыслаў і яго ўдзел пацярпелі не менш, а можа, яшчэ больш ад паходаў кіеўскіх князёў.

Паводле летапісу, Мсціслаў згадзіўся з прапановаю палачанаў, ухваліў БарысаРагвалода на полацкім пасадзе, і на гэтым яго вайсковая кампанія на Полацкую зямлю як быццам закончылася.

Аднак тут паўстае пытанне: «Няўжо дастаткова было для Нолацка толькі замены аднаго князя другім, каб спыніць такі грандыёзны паход?» Яно заўсёды хвалявала даследчыкаў. Перш за ўсё слушна ўказвалася, што падобная сітуацыя складвалася не ўпершыню, што яна мела месца ў 1021, 1067 гадах, калі кіеўскія войскі, маючы магчьімасць узяць Полацк, адмаўляліся ад гэтага намеру478. Нельга адмаўляць наяўнасці супярэчнасцяў паміж Манамахавічамі і Ольгавічамі, што магло перашкодзіць ажыццяўленню канчатковай мэты паходу — узяццю Полацка479. Але наўрад ці гэта прычына была галоўная. Апроч таго, летапіс не дае падставы гаварыць, што Барыс быў кампраміснай асобай паміж Манамахавічамі і Ольгавічамі480. У крыніцы ясна сказана, што менавіта Мсціслаў адобрыў кандыдатуру Рагвалода481. Таксама нельга катэгарычна сцвярджаць, што Барыс у гэты час быў друцкім князем482.



Поделиться книгой:

На главную
Назад