Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: - на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

Цар Мiнас загадаў зараз жа завесцi палонных у Лабiрынт i замкнуць там.

Тады Арыядна вырашыла выратаваць Тэзея.

Калi сямёра дзяўчат i сямёра юнакоў падышлi да Лабiрынта, Арыядна была ўжо там, каля ўвахода. Яна дала Тэзею клубок нiтак i навучыла, каб ён замацаваў канец нiткi каля ўвахода i, iдучы па Лабiрынце, пацiхеньку размотваў клубок, каб нiтка цягнулася праз усе пакоi, па якiх яны пройдуць. Тэзей паслухаўся, увайшоў у Лабiрынт, i таварышы з iм; размотваючы клубок, яны дайшлi да логава Мiнатаўра. Убачыўшы страшыдлу з бычынай галавой, юнакi i дзяўчаты спалохалiся i адступiлi назад. Тэзей адзiн пайшоў да яго i ў жорсткiм паядынку перамог i забiў Мiнатаўра, на вялiкую радасць сваiх таварышаў, якiя, прыцiснуўшыся ад страху да сцяны, чакалi зыходу барацьбы. Убачыўшы забiтага Мiнатаўра, юнакi гучна ўславiлi Тэзея, а дзяўчаты абдымалi адна адну i плакалi ад радасцi. Потым, трымаючыся за выратавальную нiтку Арыядны, яны вярнулiся назад па заблытаных хадах i шчаслiва выбралiся з Лабiрынта.

Арыядна чакала iх каля ўвахода. Выратаваныя рушылi ў гавань, дзе стаяў iх карабель, i Арыядна пайшла за iмi. Яна ведала, што бацька яе вельмi загневаецца, калi даведаецца пра перамогу Тэзея i ўцёкi афiнян, i пашле за iмi ў пагоню караблi. Яна навучыла Тэзея i яго таварышаў прарэзаць днiшчы крыцкiх караблёў, што стаялi ў гаванi. Потым афiняне паднялiся на свой карабель i як мага хутчэй адплылi ад Крыта. I Арыядна плыла разам з iмi - яна спадзявалася, што, у знак удзячнасцi за выратаванне, Тэзей пакахае яе.

Па дарозе яны прычалiлi да выспы Наксасу, каб пераначаваць на зямлi i добра адпачыць, таму што даўно яны не спалi i стамiлiся.

Уночы ў сне Тэзей пачуў голас, якi загадваў яму пакiнуць Арыядну на выспе i плыць дадому без яе. Тэзей пабудзiў таварышаў, i яны цiхенька адплылi ад Наксаса, калi Арыядна яшчэ спала.

Прачнуўшыся ранiцай, Арыядна ўбачыла, што афiняне кiнулi яе. З крыкам пабегла яна да мора i прагна глядзела ўдалячынь i клiкала Тэзея. У роспачы ўпала яна на зямлю i прасiла сабе смерцi ў багоў.

Але замест чорнага бога смерцi да яе з'явiўся вясёлы бог Дыянiс, супакоiў i суцешыў яе. Яна стала яго жонкай i бяссмертнай багiняй. Дыянiс падарыў Арыядне вянок з зiхатлiвых зорак. Арыядна паклала свой вянок на неба, - i там ён зiхацiць i свецiць сярод iншых сузор'яў.

Тэзей вяртаўся ў Афiны. Спадарожны вецер надзiмаў чорныя ветразi, i марскiя хвалi падганялi карабель. Тэзей сядзеў на борце карабля i пазiраў туды, дзе ў тумане знiк Наксас, i раскаянне мучыла яго. Ён успамiнаў прыгажосць Арыядны i яе дапамогу яму i яго таварышам, калi вывела iх з Лабiрынта, - i каяўся, што пакiнуў яе адну на выспе. Змрочныя думкi ахапiлi Тэзея, i ён забыўся на абяцанне, якое даў бацьку: не памяняў чорныя ветразi на белыя на сваiм караблi.

Эгей чакаў, калi вернецца сын. Стары цар сядзеў на беразе i глядзеў на мора: цi не мiльгануць ўдалечынi белыя ветразi, цi не вяртаецца дадому любы сын. Нарэшце далёка ў моры паказалiся ветразi, але - чорныя. Чорныя ветразi знак смерцi!

У вачах Эгея пацямнела. Ад роспачы кiнуўся ён з высокага берага ў мора.

Калi карабель падплыў да горада i Тэзей урачыста сышоў на родную зямлю, яго стрэла вестка пра смерць бацькi. Гэта была помста. I сумным быў пачатак яго царавання ў Афiнах.

А мора, у якiм бедны бацька знайшоў сабе магiлу, з таго часу людзi называюць Эгейскiм.

АРФЕЙ I ЭДРЫДЫКА

На поўначы Грэцыi, у Фракii, жыў спявак Арфей. Ён валодаў цудоўным дарам, i слава пра яго iшла па ўсёй зямлi грэкаў.

За спевы пакахала яго прыгажуня Эўрыдыка. Яна стала яго жонкай. Ды шчасце iх было нядоўгае. Аднойчы Арфей i Эўрыдыка былi ў лесе. Арфей iграў на сваёй сямiструннай кiфары i спяваў. Эўрыдыка збiрала кветкi на палянах. Непрыкметна яна адышлася далёка ад мужа, у лясны гушчар. Раптам ёй здалося, што нехта бяжыць па лесе, ломячы сукi, гонiцца за ёю, яна перапалохалася i, кiнуўшы кветкi, пабегла назад, да Арфея. Яна бегла, не разбiраючы дарогi, па густой траве i раптам ступiла ў змяiнае гняздо. Змяя абвiлася вакол яе нагi i ўкусiла. Ад болю i страху Эўрыдыка моцна закрычала i ўпала на траву. Арфей пачуў здалёку жаласны крык жонкi i пабег да яе. Але ён паспеў толькi ўбачыць, як памiж дрэў мiльганулi вялiкiя чорныя крылы, - гэта Смерць панесла Эўрыдыку ў падземнае царства.

Вялiкае было гора Арфея. Ён пайшоў ад людзей i цэлыя днi блукаў адзiн па лясах, у песнях выказваючы свой смутак. I такую сiлу мелi гэтыя жалобныя песнi, што дрэвы сыходзiлi са сваiх месцаў i акружалi спевака. Звяры вылазiлi з нораў, птушкi пакiдалi свае гнёзды, камянi пасоўвалiся блiжэй да Арфея. I ўсе слухалi, як ён тужыў па сваёй каханай.

Мiналi ночы i днi, а Арфей не мог суцешыцца, гора яго ўсё расло i расло.

- Не, не магу я жыць без Эўрыдыкi, - гаварыў ён. - Не мiлая мне зямля без яе. Няхай i мяне возьме Смерць, няхай хоць у падземным царстве буду разам з маёй каханай!

Але Смерць не прыходзiла. I Арфей парашыў сам пайсцi ў царства мёртвых.

Доўга шукаў ён уваход у падземнае царства i, нарэшце, у глыбокай пячоры Тэнара знайшоў ручаёк, якi цёк у падземную раку Сцiкс. Па рэчышчы гэтага ручая Арфей спусцiўся глыбока пад зямлю i дайшоў да берага Сцiкса. За гэтай ракой пачыналася царства мёртвых.

Чорныя i глыбокiя воды Сцiкса, i страшна жывому ступiць у iх. Стогны i цiхi плач чуў Арфей за сваёй спiной - гэта ценi нябожчыкаў чакалi, як i ён, пераправы ў краiну, адкуль нiхто не вяртаецца.

Вось ад процiлеглага берага адплыла лодка: перавозчык мёртвых, Харон, плыў па новых прышэльцаў. Моўчкi прычалiў Харон да берага, i ценi пакорлiва селi ў лодку. Арфей пачаў прасiць Харона:

- Перавязi i мяне на той бераг!

Але Харон адказаў:

- Толькi мёртвых перавожу я на той бераг. Калi ты памрэш, я прыеду па цябе!

- Злiтуйся! - прасiў i малiў Арфей. - Я не хачу больш жыць! Мне цяжка аднаму заставацца на зямлi! Я хачу ўбачыць маю Эўрыдыку!

Суровы перавозчык адпiхнуў яго i ўжо хацеў быў адплыць ад берага, але жаласна зазвiнелi струны кiфары, i Арфей заспяваў. Пад змрочнымi скляпеннямi Аiда пачулiся сумныя i пяшчотныя гукi. Спынiлiся халодныя хвалi Сцiкса, i сам Харон, абапёршыся на вясло, заслухаўся песняй. Арфей сеў у лодку, i Харон паслухмяна перавёз яго на другi бераг. Пачуўшы дзiвосную песню жывога пра неўмiручае каханне, з усiх бакоў зляталiся ценi мёртвых. Смела крочыў Арфей па маўклiвым царстве мёртвых, i нiхто не спынiў яго.

Так дайшоў ён да палаца ўладара падземнага царства - Аiда i апынуўся ў вялiкай i змрочнай зале. Высока на залатым троне сядзеў грозны Аiд i побач з iм яго прыгожая царыца Персефона.

З блiскучым мячом у руцэ, у чорным плашчы, з вялiзнымi чорнымi крыламi, стаяў за спiной Аiда бог Смерцi, а вакол тоўпiлiся яго прыслужнiцы, Керы, што лятаюць на полi бою i адбiраюць жыццё ў воiнаў. Збоку ад трона сядзелi суровыя суддзi падземнага царства i судзiлi нябожчыкаў за iх зямныя справы.

У цёмных кутках залы, за калонамi, хавалiся Ўспамiны. У iх у руках былi бiзуны з жывых змей, i яны балюча кусалi тых, што стаялi перад судом.

Шмат розных страшыдлаў убачыў Арфей у царстве мёртвых: Ламiю, якая выкрадае начамi маленькiх дзяцей у мацi, i жудасную Эмпузу з аслiнымi нагамi, якая п'е кроў людзей, i лютых сцiгiйскiх сабак.

Толькi малодшы брат бога Смерцi - бог Сну, юны Гiпнас, прыгожы i вясёлы, лятаў па зале на сваiх лёгкiх крылах, перамешваючы ў сярэбраным розе сонны напiтак, перад якiм нiхто на зямлi не можа ўстаяць, - нават сам вялiкi Грамавержац Зеўс засынае, калi Гiпнас пырскае ў яго сваiм зеллем.

Аiд грозна зiрнуў на Арфея, i ўсе навокал задрыжалi.

Але спявак наблiзiўся да трона змрочнага ўладара i заспяваў з яшчэ большым натхненнем: ён спяваў пра сваё каханне да Эўрыдыкi.

Не дыхаючы слухала песню Персефона, i слёзы кацiлiся з яе прыгожых вачэй. Грозны Аiд схiлiў галаву на грудзi i задумаўся. Бог Смерцi апусцiў унiз свой блiскучы меч.

Спявак змоўк, i доўга панавала маўчанне. Тады ўзняў галаву Аiд i спытаў:

- Што ты шукаеш, спявак, у царстве мёртвых? Скажы, чаго ты хочаш? I я абяцаю табе выканаць тваю просьбу.

Арфей сказаў Аiду:

- Уладар! Кароткае наша жыццё на зямлi, i ўсiх нас калi-небудзь спатыкае Смерць i прыводзiць у тваё царства, - нiхто са смяротных не можа пазбегнуць яе. Але я, жывы, сам прыйшоў у царства мёртвых прасiць цябе: вярнi мне маю Эўрыдыку! Яна яшчэ так мала пражыла на зямлi, так мала паспела пацешыцца, так нядоўга кахала... Адпусцi, уладар, яе на зямлю! Дай ёй яшчэ крыху пажыць на свеце, дай ёй пацешыцца сонцам, цяплом i святлом i зелянiнай палёў, вясновай прыгажосцю лясоў i маiм каханнем. Усё роўна ж пасля яна вернецца да цябе!

Так гаварыў Арфей i прасiў Персефону:

- Заступiся за мяне, прыгажуня царыца! Ты ж ведаеш, якое цудоўнае жыццё на зямлi! Памажы мне вярнуць маю Эўрыдыку!

- Няхай будзе так, як ты просiш! - сказаў Аiд Арфею. - Я вярну табе Эўрыдыку. Ты можаш забраць яе з сабою наверх, на светлую зямлю. Але ты павiнен паабяцаць...

- Усё, што загадаеш! - усклiкнуў Арфей. - Я гатовы на ўсё, каб толькi ўбачыць зноў маю Эўрыдыку!

- Ты не павiнен бачыць яе, пакуль не выйдзеш на святло, - сказаў Аiд. Вяртайся на зямлю i ведай: следам за табою будзе iсцi Эўрыдыка. Але не азiрайся назад i не спрабуй паглядзець на яе. Азiрнешся - страцiш яе навекi!

I Аiд загадаў, каб Эўрыдыка iшла следам за Арфеем.

Шпарка пакрочыў Арфей да выхада з царства мёртвых. Нiбы дух, мiнуў ён краiну Смерцi, i цень Эўрыдыкi iшоў за iм. Яны селi ў лодку Харона, i ён моўчкi перавёз iх зноў на бераг жыцця. Крутая камянiстая сцяжынка вяла ўгору, на зямлю.

Павольна падымаўся па ёй Арфей. Цёмна i цiха было вакол i цiха было ў яго за спiной, быццам нiхто i не iшоў за iм. Толькi сэрца яго стукала: "Эўрыдыка! Эўрыдыка!"

Нарэшце наперадзе пачало святлець, выхад на зямлю быў ужо блiзка. I чым блiжэй быў выхад, тым святлей рабiлася наперадзе, i вось ужо ўсё стала добра вiдаць навокал.

Трывога сцiснула сэрца Арфея: цi тут Эўрыдыка? Цi iдзе за iм? Забыўшы пра ўсё на свеце, Арфей спынiўся i азiрнуўся.

- Дзе ты, Эўрыдыка? Дай зiрнуць на цябе!

На iмгненне, зусiм блiзка, ён убачыў мiлы цень, дарагi, прыгожы твар... Але толькi на iмгненне. Адразу ж цень Эўрыдыкi адляцеў, знiк, растаў у цемры.

- Эўрыдыка?!

З роспачным крыкам пачаў Арфей спускацца назад па сцяжынцы i зноў прыйшоў на бераг чорнага Сцiкса i клiкаў перавозчыка. Але дарэмна ён прасiў i клiкаў: нiхто не адазваўся на яго просьбы. Доўга сядзеў Арфей на беразе Сцiкса адзiн i чакаў. Ён не дачакаўся нiкога.

Давялося яму вярнуцца на зямлю i жыць. Але ён не мог забыць сваю адзiную каханую - Эўрыдыку, i памяць пра яе жыла ў яго сэрцы i ў яго песнях.

ГЕРАКЛ

Нараджэнне героя

Калi надышоў час нарадзiцца Гераклу, багi на Алiмпе балявалi. Уладар свету Зеўс абвясцiў багам, што ў гэты час на зямлi сярод людзей народзцца найвялiкшы герой, якi будзе адораны магутнай сiлай, здзейснiць вялiкiя подзвiгi i праславiцца на ўсе часы.

- Ён будзе маiм любiмым сынам, я дам яму ўладу над усёй Грэцыяй, i iншыя героi будуць служыць яму, - сказаў Зеўс.

Гера, жонка Зеўса, пакрыўдзiлася, што такую сiлу i славу Зеўс хоча даць сыну звычайнай жанчыны. Адразу ж у яе ўзнiк хiтры план. Яна сказала Зеўсу:

- Паклянiся, што той, хто першы народзiцца ў гэтую часiну, атрымае ўладу над усёй Грэцыяй i астатнiя героi павiнны будуць служыць яму!

Калi б Зеўс зiрнуў у гэты момант на багiню, ён зразумеў бы, што яна задумала нядобрае, бо нi ў кога на зямлi i на небе не магло быць таямнiц ад уладара свету нi ў справах, нi ў думках. Але ў гэтую хвiлiну Ата, багiня падману, адцягнула яго ўвагу, i Зеўс не прыкмецiў хiтрасцi Геры. Ён падняў сваю залатую чашу i сказаў:

- Клянуся! Так будзе!

Дзве жанчыны на зямлi чакалi ў той час дзiцяцi: у Фiвах царыца Алкмена, якую Зеўс выбраў у мацi вялiкаму герою, i ў Мiкенах аргоская царыца. Тады Гера сваёй уладай затрымала нараджэнне аднаго i паскорыла з'яўленне другога. I вось спачатку нарадзiўся на свет з жаласным плачам кволы i слабы аргоскi царэвiч Еўрысфей, а пасля яго ўжо сын Алкмены. Як толькi нарадзiўся Еўрысфей, Гера сказала Зеўсу:

- Радуйся, Грамавержац: толькi што на зямлi нарадзiўся той, каго ты абяцаў зрабiць гаспадаром усёй Грэцыi!

Зеўс зразумеў, што Гера змахлявала. Твар яго пацямнеў ад гневу. Усе змоўклi, са страхам чакаючы гразы.

Тады Грамавержац накiнуўся на багiню падману Ату. Ён скiнуў яе з Алiмпа на зямлю i назаўсёды забаранiў з'яўляцца сярод багоў у яго светлым нябесным доме. З таго часу багiня падману жыве сярод людзей на зямлi i сваiмi злоснымi выдумкамi сее варожасць памiж iмi.

Потым уладар свету звярнуўся да Геры i сказаў ёй:

- Я ведаю, цяпер ты будзеш праследаваць сына Алкмены, рабiць усё, каб ён трапiў у небяспеку. Але ён вытрымае ўсе выпрабаваннi, пераадолее ўсе перашкоды, а твае намаганнi перашкодзiць яму толькi павялiчаць яго славу. Ён здзейснiць подзвiгi, якiх да яго не здзяйсняў нiхто, i даб'ецца шмат слаўных перамог. А калi ён закончыць свае зямныя справы, я падыму яго на Алiмп, i ты сама прымеш яго ў круг бессмяротных. I няхай будзе iмя яму Геракл, што азначае "праслаўлены Герай".

Гера хоча загубiць Геракла

Амфiтрыён, цар Фiў, вярнуўся з паходу i адпачываў пасля ваенных бiтваў. Востры меч яго мiрна вiсеў на сцяне над ложкам. А ў глыбокiм шчыце яго, нiбы ў калысцы, спалi Iфiкл i Геракл, два маленькiя сыны Алкмены. Яна заслала шчыт кучаравай шаўкавiстай шкурай белага барана, каб дзецям было мякка спаць.

Была цёплая цiхая ноч, i месяц свяцiў у прачыненыя дзверы. Усе ў палацы спалi - i цар, i царыца, i служанкi, i воiны цара.

Апоўначы пачуўся шоргат на каменных плiтах тэрасы, i ў спальню з саду цiха ўпаўзлi дзве змяi, - лiхiя пасланнiцы багiнi Геры. Яны прапаўзлi мiма пасцелi царыцы i гайданулi шчыт, у якiм спалi дзецi. Круглыя змяiныя галовы ўзнялiся над краем шчыта, змяiныя вочы загарэлiся, увесь пакой напоўнiўся зеленаватым святлом. З лёгкiм свiстам пагойдвалiся змеi над дзецьмi, высунуўшы доўгiя чорныя языкi.

Хлопчыкi раптам прачнулiся. Iфiкл спужаўся, закрычаў, перакулiўся цераз край шчыта i папоўз з плачам, клiчучы мацi. Змеi не кранулi яго; яны запаўзлi ў калыску i абвiлi маленькага Геракла халоднымi слiзкiмi кольцамi. Геракл засмяяўся, працягнуў рукi, нiбы гуляючы, i схапiў змей за шыi. Злосныя гадзiны звiвалiся ў руках дзiцяцi, стараючыся ўкусiць яго, а ён усё мацней сцiскаў iх, пакуль не задушыў зусiм. Сцiхла сiпенне, i святло ў змяiных вачах пагасла.

Плач Iфiкла пабудзiў Алкмену. Яна спалохана ўсхапiлася з пасцелi i паклiкала на дапамогу. Амфiтрыён схапiў свой меч i прыбег у пакой царыцы. Збеглiся служанкi i воiны, прынеслi свяцiльнi i пры святле iх усе ўбачылi: маленькi Геракл ляжаў жывы i здаровы ў сваёй калысцы, трымаючы ў руках задушаных змей, i смяяўся.

Гераклу было ў той час не больш года.

Выбар дарогi

Калi Геракл крыху падрос, Амфiтрыён пачаў вучыць яго ўсяму, што павiнен ведаць i ўмець воiн: страляць з лука, валодаць мячом, кiдаць кап'ё, бiцца кулакамi, кiраваць коньмi. Цар хацеў таксама, каб Геракл вырас адукаваным чалавекам i разбiраўся ў навуках i мастацтвах. Але Геракл не паказваў стараннасцi ў гэтым, i настаўнiкi часта былi незадаволены iм.

Неяк раз настаўнiк музыкi ўзлаваўся на Геракла i стукнуў яго. Хлопчык раз'юшыўся i з такой сiлай шпурнуў у настаўнiка кiфараю, што той упаў мёртвы.

Амфiтрыён разгневаўся i загадаў судзiць Геракла. Але юны Геракл горача абараняўся:

- Ён першы стукнуў мяне! На ўдар трэба адказваць ударам. Я не хацеў забiваць яго. Я не ведаў, што мой удар такi моцны.

Тады Амфiтрыён пачаў асцерагацца сiлы Геракла i, каб ён не натварыў яшчэ чаго-небудзь, паслаў яго ў горы пасвiць статкi. Там на высокiх горных лугах i ў лесе Геракл правёў некалькi гадоў, жыў як звычайны пастух, працаваў i загартоўваў сваё здароўе.

У дваццаць гадоў ён вярнуўся ў Фiвы, гатовы да подзвiгаў. Ён прагнуў выпрабаваць свае сiлы.

Тым часам у Мiкенах, у Аргосе, рос царэвiч Еўрысфей, якi нарадзiўся раней за Геракла. Нi прыгажосцю, нi розумам, нi сiлаю, нi адвагай ён не вызначаўся. Але паводле слова Зеўса, якое выкрала Гера, ён павiнен быў атрымаць уладу над усёй Грэцыяй, уладу, якая прызначалася Гераклу. I сам Геракл павiнен быў служыць яму.

Калi Еўрысфею споўнiлася дваццаць гадоў, памёр яго бацька, i Еўрысфей стаў царом у Мiкенах.

Яго заступнiца Гера адразу ж загадала яму паклiкаць да сябе Геракла.

Пасланец Еўрысфея выправiўся ў Фiвы i сказаў, што яго гаспадар патрабуе, каб Геракл, выконваючы волю багоў, з'явiўся служыць яму. Дванаццаць разоў павiнен Геракл зрабiць тое, што загадае яму Еўрысфей, - тады цар абяцае адпусцiць яго.

Сябры Геракла, з якiмi ён бавiў час, угаворвалi яго не слухацца Еўрысфея i застацца ў Фiвах.

Геракл ведаў, што сiлаю нельга прымусiць яго служыць Еўрысфею, але думка пра подзвiгi, якiя мог ён здзейснiць, хвалявала яго.

У глыбокiм роздуме вяртаўся ён аднойчы дадому i на дарозе ўбачыў дзвюх жанчын, якiя iшлi да яго з двух бакоў.

Адна была ў простым белым адзеннi, гладка прычасаная. Вочы яе пазiралi ясна i прама, усе рухi яе былi спакойныя i свабодныя. Не спяшаючыся, з пачуццём уласнай годнасцi iшла яна да Геракла i, спынiўшыся перад iм, па-сяброўску прывiтала яго.

Другая жанчына была вельмi прыгожая. Яркае, квяцiстае ўбранне падкрэслiвала яе прыгажосць. Твар яе быў набелены i нарумянены, бровы падведзены i губы падмаляваныя, валасы заплецены ў мноства тоненькiх косак i адмыслова ўкладзены на галаве. На голых руках жанчыны звiнелi залатыя бранзалеты, i яна iшла, быццам танцавала.

Лёгка падбегла яна да Геракла, узяла яго ласкава за рукi i сказала, зазiраючы ў вочы:

- Ты сумняваешся i думаеш, твар твой змрочны, бровы насуплены... Кiнь, не тлумi галаву думамi, паглядзi на мяне i хутчэй усмiхнiся! Жыццё цудоўнае, i ў iм столькi радасцей! Жывi для сябе. Жыццё - вясёлае свята, i адзiны клопат у iм - мець як мага больш асалод: смачна есцi, соладка спаць, прыгожа апранацца i нiчым не стамляць сябе. Шчаслiвы той, хто можа пражыць усё жыццё, як госць на вяселлi: без турбот i клопатаў! Хадзем са мною, i ты будзеш шчаслiвы!

Так гаварыла прыгажуня i цягнула Геракла за сабой.

Зачараваны, збянтэжаны, ён ужо быў гатовы iсцi за ёю, але другая жанчына спынiла яго.

- Пасаромейся! - сказала яна з пагардаю. - Багi далi табе такую магутную сiлу, а ты хочаш гультайнiчаць i баляваць, карыстаючыся працай iншых, як бездапаможнае дзiця. Дужы распараджаецца жыццём, як гаспадар, ён сам робiць яго цудоўным - ён змагаецца з лiхам i ачышчае зямлю ад страшыдлаў i ворагаў. Сiла i розум даюцца чалавеку для барацьбы. Чым дужэйшы чалавек, тым цяжэйшае яго жыццё.

- Чуеш? - сказала Гераклу, смеючыся, красуня. - Пайдзi за ёю, i ты не спазнаеш радасцi, не будзеш мець нi спакою, нi адпачынку.

- Адпачываць добра пасля работы, - запярэчыла першая жанчына, - спакой чалавеку дае спакойнае сумленне. А самая вялiкая радасць для героя - ведаць, што ты зрабiў штосьцi добрае i не дарэмна жыў на зямлi. Паслухайся мяне, дружа! Сёння свята, заўтра баль - i душа чалавека апусташаецца, нудота завалодвае домам. Калi многа яды, прападае жаданне есцi, ад лiшняга сну чалавек робiцца слабым i вялым. Незайздросны лёс чалавека, якi ўсё жыццё толькi госць на чужым банкеце. Калi-небудзь скончыцца баль, слугi прагоняць тых, што заседзелiся, i ён застанецца адзiн на бязлюднай вулiцы. Каму ён будзе патрэбны, хто паклапоцiцца пра яго? Толькi той, хто папрацаваў у маладыя гады, заслужыць пашану i бесклапотную старасць. У бiтвах, у паходах, у далёкiх дарогах, у адзiнаборстве са страшыдламi, у бiтвах з ворагамi шчасце героя!

Пры гэтых словах твар жанчыны засвяцiўся незвычайным святлом, i Геракл, пакiнуўшы красуню, усклiкнуў:



Поделиться книгой:

На главную
Назад