Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Маўчанне мора (на белорусском языке) - Джейн Веркор на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

Я не ведаю, цi ўбачыў гэта Вернер фон Эбрэнак. Зрэнкi, здалося, злучылiся са зрэнкамi дзяўчыны нейкай нябачнай напружлiвай нiццю. Немагчыма было ўявiць, што гэтая нiць зараз жа парвецца. Эбрэнак схапiўся адною рукою за клямку i сказаў:

- Дабранач.

Голас у яго быў вельмi невыразны.

Я падумаў: зараз ён зачынiць дзверы i пойдзе. Ажно ж не. Ён усё яшчэ глядзеў на пляменнiцу. Пасля дадаў, не, прашаптаў:

- Бывайце.

Ён стаяў зусiм нерухомы, i на яго застылым напружлiвым твары вочы здавалiся яшчэ больш нерухомымi i напружлiвымi. Яны глядзелi ў вялiкiя чыстыя вочы пляменнiцы. Гэта цягнулася да тае пары, пакуль дзяўчына не разамкнула вусны. Вочы ў Эбрэнака блiснулi.

Я пачуў:

- Бывайце.

Трэба было лавiць гэтае слова, каб пачуць яго, але ўсё ж такi я яго пачуў. Пачуў яго i Эбрэнак. Ён выпрастаўся. Твар яго i цела раптам супакоiлiся.

Ён усмiхнуўся, i ўсмешка гэтая засталася апошнiм успамiнам пра яго. Дзверы зачынiлiся, i крокi зацiхлi ў глыбiнi дома.

Яго ўжо не было, калi я спусцiўся выпiць кубак малака. Пляменнiца, як звычайна, гатавала сняданак. Мы моўчкi пiлi. На дварэ праз туман прасвечвала бледнае сонца. Мне здалося, што вельмi холадна.

Кастрычнiк, 1941



Поделиться книгой:

На главную
Назад