Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

- Антыкварная карцiна! - сказаў саветнiк, убачыўшы гравюру, i адразу ажывiўся: - Дзе вы дасталi гэтую рэдкасць? Вельмi, вельмi цiкава, хаця i суцэльная выдумка. На самой справе гэта было проста паўночнае ззянне, як тлумачаць цяпер вучоныя; i, верагодна, падобныя з'явы называюцца электрычнасцю.

Тыя, што сядзелi блiзка i чулi яго словы, паглядзелi на яго з павагай; адзiн чалавек нават падняўся, пачцiва зняў капялюш i сказаў з самым сур'ёзным выглядам:

- Вы, вiдавочна, вялiкi вучоны, масье?

- О не, - адказаў саветнiк, - проста я магу паразмаўляць аб тым-сiм, як i ўсялякi iншы.

- Моdestia* - цудоўнейшая дабрадзейка, - прамовiў яго субяседнiк. Зрэшты, аб сутнасцi вашага выказвання mihi secus vedetur**, хаця i ахвотна ўстрымаюся пакуль выказваць маё ўласнае jedicium***.

* Сцiпласць (лац.).

** я iншай думкi (лац.).

*** меркаванне (лац.).

- Асмелюся спытаць, з кiм маю задавальненне размаўляць? - пацiкавiўся саветнiк.

- Я бакалаўр багаслоўя, - адказаў той.

Гэтыя словы ўсё растлумачылi саветнiку - незнаёмец быў апрануты ў адпаведнасцi са сваiм вучоным званнем. "Напэўна, гэта нейкi стары сельскi настаўнiк, - падумаў ён, - чалавек як не з гэтага свету, якiх яшчэ можна сустрэць у аддаленых кутках Ютландыi".

- Тут, канечне, не locus docendi*, - гаварыў багаслоў, - але я ўсё-такi вельмi прашу вас працягваць сваю гаворку. Вы, канечне, досыць начытаны ў старажытнай лiтаратуры!

* Месца вучоных размоў (лац.).

- О так! Вы кажаце праўду, я нярэдка пачытваю старажытных аўтараў, дакладней, усе iх добрыя творы; але вельмi люблю i навейшую лiтаратуру, толькi не "Звычайныя гiсторыi"; iх хапае i ў жыццi!

- Звычайныя гiсторыi? - перапытаў багаслоў.

- Але, я кажу аб гэтых новых раманах, якiх столькi цяпер выходзiць.

- О, яны вельмi дасцiпныя i карыстаюцца поспехам пры двары, - усмiхнуўся бакалаўр. - Кароль асаблiва любiць раманы аб Iфвенце i Гаўдзiяне, у якiх расказваецца аб каралi Артуры i рыцарах Круглага стала, i нават дазволiў жартаваць па гэтай прычыне са сваiмi наблiжанымi*.

* Славуты дацкi пiсьменнiк Хольберг расказвае ў сваёй "Гiсторы Дацкай дзяржавы", што, прачытаўшы раман аб рыцарах Круглага стала, кароль Ганс аднойчы сказаў жартам свайму наблiжанаму Ота Руду, якога вельмi любiў: "Гэтыя паны Iфвент i Гаўдзiян, аб якiх гаворыцца ў гэтай кнiзе, былi выдатныя рыцары. Такiх цяпер больш не сустрэнеш". На што Ота Руд адказаў: "Калi б цяпер сустракалiся такiя каралi, як кароль Артур, то, напэўна, знайшлося б нямала такiх рыцараў, як Iфвент i Гаўдзiян".

- Гэтых раманаў я яшчэ не чытаў, - сказаў саветнiк юстыцыi. - Напэўна, гэта Хейберг што-небудзь новае выпусцiў?

- Не, што вы, не Хейберг, а Готфрэд фон Гемен, - адказаў бакалаўр.

- Дык вось хто аўтар! - усклiкнуў саветнiк. - Якое старажытнае iмя? Гэта ж наш першы дацкi кнiгадрукар, цi не так?

- Але, ён наш першадрукар! - пацвердзiў багаслоў.

Такiм чынам, пакуль што ўсё iшло цудоўна. Калi адзiн з гараджан загаварыў аб чуме, якая лютавала тут некалькi гадоў назад, а iменна ў 1484 годзе, саветнiк падумаў, што гаворка iдзе аб нядаўняй эпiдэмii халеры, i размова паспяхова працягвалася. А пасля як было не згадаць закончаную зусiм нядаўна пiрацкую вайну 1490 года, калi ангельскiя каперы захапiлi дацкiя караблi, што стаялi на рэйдзе. Тут саветнiк, успомнiўшы аб падзеях 1801 года, ахвотна далучыў свой голас да агульных нападак на ангельцаў. Але далей размова штосьцi перастала ладзiцца i ўсё часцей перапынялася магiльнай цiшынёй. Добры бакалаўр быў вельмi ўжо недаверлiвы: самыя простыя меркаваннi саветнiка здавалiся яму чымсьцi незвычайна смелым i фантастычным. Субяседнiкi глядзелi адзiн на аднаго з усё ўзрастаючым здзiўленнем, i калi нарэшце канчаткова перасталi разумець адзiн аднаго, бакалаўр, спрабуючы паправiць справу, загаварыў на латынi, але гэта мала дапамагло.

- Ну, як вы сябе адчуваеце? - спытала гаспадыня, пацягнуўшы саветнiка за рукаво.

Тут ён апамятаўся i са здзiўленнем утаропiўся на сваiх субяседнiкаў, таму што за размовай зусiм забыў, што з iм адбываецца.

"Божа, дзе я?" - падумаў ён, i пры адной думцы аб гэтым у яго закружылася галава.

- Давайце пiць кларэт, мёд i брэменскае пiва! - закрычаў адзiн з гасцей. I вы з намi!

Увайшлi дзве дзяўчыны, адна з якiх была ў двухколерным чэпчыку*, яны падлiвалi гасцям вiно i нiзка прысядалi. У саветнiка нават мурашы забегалi па спiне.

* Пры каралi Гансе, у 1495 годзе, быў выпушчаны ўказ, па якiм жанчыны лёгкiх паводзiн павiнны былi насiць чэпчыкi з яркай расфарбоўкай, каб кiдалася ў вочы.

- Што ж гэта такое? Што гэта такое? - шаптаў ён, але вымушаны быў пiць разам з усiмi. Сабутэльнiкi так на яго населi, што бедны саветнiк зусiм збянтэжыўся, i калi нехта сказаў, што ён, напэўна, п'яны, нiколькi ў гэтым не засумняваўся i толькi папрасiў, каб яму нанялi рамiзнiка. Але ўсе вырашылi, што ён размаўляе па-маскавiцку. Нiколi ў жыццi саветнiк не трапляў у такую грубую i неабчэсаную кампанiю. "Можна падумаць, - казаў ён сабе, - што мы вярнулiся ў часы язычнiцтва. Не, гэта жахлiвейшая хвiлiна ў маiм жыццi!"

Тут яму прыйшло ў галаву: а што, калi залезцi пад стол, падпаўзцi да дзвярэй i ўцячы? Але калi ён быў ужо амаль каля мэты, гулякi заўважылi, куды ён паўзе, i схапiлi яго за ногi. На шчасце, галёшы звалiлiся ў яго з ног, а з iмi рассеялася i чараўнiцтва.

Пры яркiм святле лiхтара саветнiк выразна ўбачыў вялiкi дом, якi стаяў проста перад iм. Ён пазнаў гэты дом, i ўсе суседнiя, пазнаў i Ўсходнюю вулiцу. Сам ён ляжаў на ходнiках, упiраючыся нагамi ў чыесьцi вароты, а побач сядзеў начны вартаўнiк, якi спаў моцным сном.

- Божа! Значыць, я заснуў проста на вулiцы, вось табе i на! - сказаў саветнiк. - Так, вось i Ўсходняя вулiца... Як тут светла i прыгожа! Але хто б мог падумаць, што адна шклянка пуншу падзейнiчае на мяне так моцна!

Праз дзве хвiлiны саветнiк ужо ехаў на рамiзнiку ў Хрысцiянаву гавань. Усю дарогу ён успамiнаў перажытыя iм жахi i ад усяго сэрца бласлаўляў шчаслiвую рэальнасць i свой век, якi, нягледзячы на ўсе яго заганы i недахопы, усё-такi быў лепшы за той, у якiм яму толькi што давялося пабываць. I трэба сказаць, што на гэты раз саветнiк юстыцыi разважаў упаўне разумна.

III. Прыгоды вартаўнiка

- Гм, хтосьцi пакiнуў тут свае галёшы! - сказаў вартаўнiк. - Гэта, напэўна, лейтэнант, што жыве наверсе. Вось бач якi, кiнуў iх каля самых варот!

Сумленны вартаўнiк, канечне, хацеў было адразу пазванiць i аддаць галёшы iх законнаму ўладальнiку, тым больш, што ў лейтэнанта яшчэ гарэла святло, але пабаяўся разбудзiць суседзяў.

- Ну i цёпла, вiдаць, хадзiць у такiх галёшах! - сказаў вартаўнiк. - А скура да чаго мяккая!

Галёшы прыйшлiся якраз яму на нагу.

- I сапраўды як дзiўна ўладкаваны свет, - працягваў ён. - Узяць хоць бы гэтага лейтэнанта: мог бы зараз спакойна спаць у цёплай пасцелi, - дык не ж, усю ноч ходзiць узад i ўперад па пакоi. Вось каму шчасце! Няма ў яго нi жонкi, нi дзяцей, нi трывог, нi турбот; кожны вечар па гасцях раз'язджае. Добра б мне памяняцца з iм месцамi: я тады стаў бы самым шчаслiвым чалавекам на зямлi!

Не паспеў ён гэта падумаць, як чароўнай сiлай галёшаў iмгненна пераўвасобiўся ў таго афiцэра, што жыў наверсе. Цяпер ён стаяў пасярод пакоя, трымаў у руках лiсток ружовай паперы з вершамi, якiя напiсаў сам лейтэнант. Ды i да каго iншы раз не з'яўляецца паэтычнае натхненне! Вось тады думкi i вылiваюцца ў вершы. На ружовым лiстку было напiсана наступнае:

КАБ Я БАГАТЫМ БЫЎ

"Каб я багатым быў, - з маленства я жадаў,

Абавязкова б афiцэрам стаў,

Насiў бы форму, шаблю i плюмаж!"

Ды выйшла так, што мары ўсе - мiраж.

Сплылi гады - мундзiр i я надзеў,

Ды стаць, на жаль, багатым не паспеў.

Вясёлым дзiцем, у вячэрнi час,

Калi ты помнiш, я бываў у вас,

Цябе я смешнай казкай забаўляў

То быў мой капiтал, якi я сам збiраў.

Узрушана сядзела ты ў акне

I жартам губы цалавала мне.

Каб я багатым быў, дык Бога б я малiў

За тую, што навечна ўжо згубiў...

Жывуць яе краса i дабрата,

Аднак мая пустая калiта,

А казкi не заменяць капiтал,

Бо паразiла беднасць напавал.

Каб я багатым быў, я горычы б не знаў

I на паперу боль не пралiваў.

У гэтыя ж радкi я ўсю душу ўлажыў

I прысвяцiў iх той, якую не забыў.

У сумны верш уклаў я жар любвi!

I я - бядняк. Цябе ж Бог блаславi!

Так, закаханыя вечна пiшуць падобныя вершы, але людзi разумныя iх усё-такi не друкуюць. Чын лейтэнанта, каханне i беднасць - вось злашчасны трохвугольнiк або, дакладней, трохвугольная палова iгральнай косцi, якая кiнута на шчасце i якая раскалолася. Так думаў i лейтэнант, апусцiўшы галаву на падаконнiк i цяжка ўздыхаючы:

"Бядняк вартаўнiк i той шчаслiвейшы, чым я. Ён не ведае маiх пакут. У яго ёсць хатнi ачаг, а жонка i дзецi дзеляць з iм i радасцi, i гора. Ах, як бы мне хацелася быць на яго месцы, бо ён намнога шчаслiвейшы за мяне!"

I ў той жа момант начны вартаўнiк зноў стаў начным вартаўнiком: афiцэрам жа ён зрабiўся толькi дзякуючы галёшам, але, як мы бачылi, не стаў ад гэтага шчаслiвейшым i захацеў вярнуцца ў сваё ранейшае становiшча. Такiм чынам, начны вартаўнiк зноў зрабiўся начным вартаўнiком.

"Якi благi сон мне прыснiўся! - сказаў ён. - А зрэшты, даволi забаўны. Прыснiлася мне, што я стаў тым самым лейтэнантам, якi жыве ў нас наверсе, - i да чаго ж сумна ён жыве! Як мне не хапала жонкi i дзяцей: хто-хто, а яны заўсёды гатовы зацалаваць мяне да смерцi".

Начны вартаўнiк сядзеў на ранейшым месцы i кiваў у такт сваiм думкам. Сон нiяк не выходзiў у яго з галавы, а на нагах усё яшчэ былi надзеты галёшы шчасця. Па небе пакацiлася зорка.

"Бач, як пакацiлася, - сказаў сабе вартаўнiк. - Ну, нiчога, iх там яшчэ шмат засталося. А добра было б убачыць блiжэй усе гэтыя нябесныя штукенцыi. Асаблiва месяц: ён не тое што зорка, мiж пальцаў не праслiзне. Студэнт, якому мая жонка мые бялiзну, кажа, што пасля смерцi мы будзем пералятаць з адной зоркi на другую. Гэта, канечне, хлусня, а ўсё ж як было б цiкава гэтак павандраваць. Эх, калi б мне толькi ўдалося даскочыць да неба, а цела няхай бы ляжала тут, на прыступках".

Ёсць рэчы, аб якiх наогул трэба гаварыць вельмi асцярожна, асаблiва калi на нагах у цябе галёшы шчасця! Вось паслухайце, што адбылося з вартаўнiком.

Мы з вамi абавязкова ездзiлi на цягнiку альбо на параходзе, якiя iшлi поўным ходам. Але ў параўнаннi з хуткасцю святла iх хуткасць усё адно што хуткасць лянiўца альбо смаўжа. Святло бяжыць у дзевятнаццаць мiльёнаў разоў хутчэй за самага лепшага скарахода, але не хутчэй за электрычнасць. Смерць гэта электрычны ўдар у сэрца, i на крыллях электрычнасцi вызваленая душа вылятае з цела. Сонечны прамень дваццаць мiльёнаў мiль прабягае ўсяго за восем хвiлiн з секундамi, але душа яшчэ хутчэй, чым святло, пакрывае велiзарную прастору, якая раздзяляе зоркi.

Для нашай душы праляцець адлегласць памiж двума нябеснымi свяцiламi гэтак жа проста, як нам самiм дайсцi да суседняга дома. Але электрычны ўдар у сэрца можа каштаваць нам жыцця, калi на нагах у нас няма такiх галёшаў шчасця, якiя былi ў вартаўнiка.

За некалькi секунд начны вартаўнiк праляцеў прастору ў пяцьдзесят дзве тысячы мiль, што аддзяляюць зямлю ад месяца, якi, як вядома, складаецца з рэчыва намнога больш лёгкага, чым наша зямля, i ён прыкладна такi ж мяккi, як i самы свежы снег.

Вартаўнiк апынуўся на адной з тых незлiчоных месяцавых кальцавых гор, якiя вядомы нам па вялiкiх месяцавых картах доктара Мэдлера. Ты ж таксама бачыў iх, цi не праўда?

У гары ўтварыўся кратэр, сценкi якога амаль вертыкальна абрывалiся ўнiз на цэлую дацкую мiлю, а на самым дне кратэра знаходзiўся горад. Горад гэты нагадваў яечны бялок, выпушчаны ў шклянку вады, - такiмi празрыстымi i лёгкiмi здавалiся яго вежы, купалы i ветразепадобныя балконы, якiя слаба пакалыхвалiся ў разрэджаным паветры месяца. А над галавой вартаўнiка велiчна плыў велiзарны вогненна-чырвоны шар - наша зямля.

На месяцы было мноства жывых iстот, якiх мы назвалi б людзьмi, калi б яны не так моцна адрознiвалiся ад нас i па сваёй знешнасцi, i па мове. Цяжка было чакаць, каб душа вартаўнiка разумела гэтую мову, - аднак яна цудоўна яе разумела.

Так, так, можаце здзiўляцца, колькi хочаце, але душа вартаўнiка адразу навучылася мове жыхароў месяца. Часцей за ўсё яны спрачалiся аб нашай зямлi. Яны вельмi i вельмi сумнявалiся ў тым, што на зямлi ёсць жыццё, бо паветра там, казалi яны, занадта шчыльнае, i разумнае месячнае стварэнне не магло б iм дыхаць. Яны сцвярджалi далей, што iснаванне магчыма толькi на месяцы - адзiнай планеце, дзе ўжо даўным-даўно зарадзiлася жыццё.

Але вернемся на Ўсходнюю вулiцу i паглядзiм, што сталася з целам вартаўнiка.

Безжыццёвае, яно па-ранейшаму сядзела на прыступках; кульбака з шыпамi на канцы - у нас яе празвалi б "ранiшняй зоркай" - выпала з рук, а вочы ўтаропiлiся на месяц, па якiм цяпер падарожнiчала душа вартаўнiка.

- Гэй, вартаўнiк, якi час? - спытаў нейкi мiнак; не дачакаўшыся адказу, ён пстрыкнуў вартаўнiка па носе. Цела страцiла раўнавагу i на ўсю даўжыню выцягнулася на ходнiках.

Мiнак вырашыў, што вартаўнiк памёр, i жахнуўся, а мёртвы так i застаўся мёртвым. Аб гэтым паведамiлi куды трэба, i ранiцай цела адвезлi ў бальнiцу.

Вось заварылася б каша, калi б душа вярнулася i, як i трэба чакаць, узялася шукаць сваё цела там, дзе рассталася з iм, гэта значыць, на Ўсходняй вулiцы. Выявiўшы прапажу, яна хутчэй за ўсё адразу ж кiнулася б у палiцыю, у адрасны стол, адтуль у бюро па вышуку рэчаў, каб даць аб'яву аб прапажы ў газеце, i толькi ў апошнюю чаргу накiравалася б у бальнiцу. Зрэшты, аб душы турбавацца няма чаго - калi яна дзейнiчае самастойна, усё iдзе цудоўна, i толькi цела перашкаджае ёй i прымушае яе рабiць глупствы.

Дык вось, калi вартаўнiка прывезлi ў бальнiцу i ўнеслi ў трупярню, з яго першым чынам, канечне, знялi галёшы, i душы воляй-няволяй давялося перапынiць сваё падарожжа i вярнуцца ў цела. Яна адразу знайшла яго, i вартаўнiк тут жа ажыў. Потым ён запэўнiваў, што гэта была самая вар'яцкая ноч у яго жыццi. Ён нават за дзве маркi не згадзiўся б зноў перажыць такiя жахi. Зрэшты, цяпер усё гэта ззаду.

Вартаўнiка выпiсалi ў той жа дзень, а галёшы засталiся ў бальнiцы.

IV. "Галаваломка". Дэкламацыя. Зусiм незвычайнае падарожжа

Кожны жыхар Капенгагена шмат разоў бачыў галоўны ўваход у гарадскую Фрэдэрыксбергскую бальнiцу, але паколькi гэтую гiсторыю, магчыма, будуць чытаць не толькi капенгагенцы, нам давядзецца даць сякiя-такiя тлумачэннi.

Справа ў тым, што бальнiцу аддзяляе ад вулiцы даволi высокая агароджа з тоўстых жалезных прутоў. Пруты гэтыя расстаўлены так рэдка, што многiя практыканты, асаблiва хударлявыя, дахiтраюцца працiснуцца памiж iмi, калi ў няўрочны час хочуць выбрацца ў горад. Цяжэй за ўсё iм прасунуць галаву, так што i ў гэтым выпадку, як, зрэшты, нярэдка бывае ў жыццi, вялiкагаловым прыходзiлася туга... Ну, для ўступу гэтага хопiць.

У той вечар у бальнiцы якраз дзяжурыў адзiн малады лекар, аб якiм хоць i можна было сказаць, што "галава ў яго вялiкая", але... толькi ў самым прамым сэнсе слова. Iшоў пралiўны дождж; аднак, нягледзячы на непагадзь i дзяжурства, лекар усё-такi вырашыў збегаць у горад па нейкiх неадкладных справах, - хоць бы на чвэрць гадзiнкi. "Няма чаго, - думаў ён, - звязвацца з брамнiкам, калi можна пралезцi скрозь пруты". У вестыбюлi ўсё яшчэ валялiся галёшы, забытыя вартаўнiком. У такi лiвень яны былi вельмi дарэчы, i лекар надзеў iх, не здагадваючыся, што гэта галёшы шчасця. Цяпер заставалася толькi працiснуцца памiж жалезнымi прутамi, чаго яму яшчэ нi разу не даводзiлася рабiць.

- Божа, толькi б працiснуць галаву, - прамовiў ён.

I ў той жа момант галава яго, хаця i вельмi вялiкая, удачна праскочыла памiж прутамi, - не без дапамогi галёшаў, зразумела.

Цяпер справа была за тулавам, але яму нiяк не ўдавалася пралезцi.

- Ух, якi я тоўсты! - скардзiўся студэнт. - А я дык думаў, што галаву прасунуць будзе цяжэй за ўсё. Не, не пралезцi мне!

Ён хацеў адразу ж выцягнуць галаву назад, але не тут было: яна застрамiлася безнадзейна, ён мог толькi круцiць ёю колькi заўгодна i без усялякага толку. Спачатку лекар проста раззлаваўся, але хутка настрой у яго сапсаваўся дарэшты: галёшы паставiлi яго прама-такi ў жахлiвае становiшча.

На няшчасце, ён нiяк не здагадваўся, што трэба пажадаць вызвалiцца, i колькi нi круцiў галавой, яна не пралазiла назад. Дождж усё лiў i лiў, i на вулiцы не было нi душы. Да званка, каб паклiкаць дворнiка, усё-адно нельга было дацягнуцца, а сам вызвалiцца ён не мог. Ён баяўся, што, чаго добрага, давядзецца прастаяць так да ранiцы, бо толькi ранiцай можна будзе паслаць па каваля, каб ён перапiлаваў агароджу. I наўрад цi ўдасца перапiлаваць яе хутка, а на шум збягуцца школьнiкi, усе навакольныя жыхары, - так, так, збягуцца i будуць дзiвiцца на лекара, якi скурчыўся, як злачынца каля ганебнага слупа; дзiвiцца, як у мiнулым годзе на велiзарную агаву, калi яна расцвiла.

- Ой, кроў так i прылiвае да галавы. Не, я так з розуму звiхнуся! Так, так звiхнуся з розуму! Ох, толькi б мне вызвалiцца!

Даўно ўжо трэба было лекару сказаць гэта: у тую ж хвiлiну галава яго свабодна прайшла памiж прутамi, i ён стрымгалоў кiнуўся назад, зусiм звар'яцеўшы ад страху, у якi яго ўвагналi галёшы шчасця.

Але калi вы думаеце, што гэтым справа i скончылася, то глыбока памыляецеся. Не, самае горшае яшчэ наперадзе.



Поделиться книгой:

На главную
Назад