Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

- Ваша краса - самая лепшая падстава! - сказаў каўнерык.

- Ах, прашу, не чапляйцеся! - павысiла голас падвязка. - Вы падобныя на мужчыну!

- Канечне, я ж элегантны кавалер! - з гонарам прамовiў каўнерык. - У мяне ёсць падстаўка для ботаў i грабянец!

Вось i зманiў! Каўнерык проста хвалiўся: тыя рэчы былi не ягоныя, а яго гаспадара.

- Адчапiцеся, калi ласка, - не падпускала яго блiзка да сябе падвязка. - Я не прывыкла, каб так са мной паводзiлiся.

- Незачэпа! - буркнуў каўнерык.

Тут яго ўзялi, памылi, накрухмалiлi, павесiлi на спiнку крэсла, высушылi на сонцы, затым паклалi на прасавальную дошку.

Заявiлася гарачая прасавальная плiтка.

- Панi! - прамовiў каўнерык ёй. - Панадная ўдовачка! Як горача! Я ўвесь палымнею! Са мной штосьцi робiцца! Я сам не свой! Вы апякаеце мяне наскрозь! Ух!.. Прашу: вашу руку i сэрца!

- Ах ты рызман! - ганарыста сказала прасавальная плiтка i цяжка праехалася па каўнерыку. Яна ўяўляла сябе паравозам, што цягне за сабою па рэйках вагоны.

Каўнерык крыху абшморгнуўся; i з'явiлiся нажнiцы, каб падраўняць яму краi.

- О! - усклiкнуў каўнерык. - Вы, мусiць, знакамiтая танцоўшчыца, прыма-балерына! Вы гэтак хораша рухаецеся ножкамi! Нiколi не бачыў нiчога такога! Нiхто з жанчын не можа параўнацца з вамi!

- Ведаем! - сказалi нажнiцы.

- Вы вартыя быць графiняй, - прадаўжаў каўнерык. - Але, на жаль, я маю толькi гаспадара-франта, падстаўку для ботаў i грабянец... Ах, каб было ў мяне графства...

- Ды ён, здаецца, сватаецца?! - ускрыкнулi нажнiцы i ў злосцi гэтак спаласавалi каўнерык, што прыйшлося яго выкiнуць.

"Пасватацца хiба толькi да расчоскi?" - падумаў каўнерык i звярнуўся да яе:

- Проста дзiва, як захавалiся вашыя зубкi, фрэкен!.. Скажыце, вы калi-небудзь думалi пра замужжа?

- Чаму не думала! - адказала расчоска. - Я паненка зэдлiчка, на якiм твой гаспадар абувае боты.

- Паненка?! - усклiкнуў каўнерык.

Цяпер яму не было да каго сватацца, i ён пачаў з пагардай думаць пра жанiцьбу.

Час iшоў, i каўнерык разам з iншым рыззём трапiў на папяровую фабрыку.

Там сабраўся вялiкi рыззёвы гурт.

Тоненькiя анучкi, як i трэба, трымалiся далей ад тоўстых. Тут у кожнай знайшлося пра тое-сёе расказаць, а ў каўнерыка, канечне, больш, чым ва ўсiх, ён быў хвалько з хвалькоў.

- У мяне была процьма нарачоных! - лапатаў ён. - Проста бегалi за мной! Ды i як не бегаць: накрухмалены, я выглядаў сапраўдным франтам! У мяне нават былi ўласная падстаўка для ботаў i грабянец, хоць я iмi нiколi не карыстаўся... Паглядзелi б вы на мяне, калi я, бывала, ляжаў на баку!.. Нiколi не змагу забыць першую нарачоную - завязку! Яна была такая тонкая, пяшчотная, мяккая! З-за мяне ў балею з вадой кiнулася! Была яшчэ адна, удоўка, - загарэлася да мяне такiм каханнем, што аж пабялела!.. Але я яе пакiнуў, i яна пачарнела з гора. Яшчэ была прыма-балерына, - гэта яна ранiла мяне, бачыце? Свавольная, гарэзная была! Мая ўласная расчоска таксама кахала мяне да таго, што ажно змарнавала свае зубы. Адным словам, нямала было ў мяне розных прыгод... Але болей за ўсё мне шкада падвязку цi, лепш сказаць - завязку, бо яна з-за мяне кiнулася ў балею. На жаль, нямала награшыў я... Час, час мне пераўтварыцца ў белую паперу!

Жаданне яго збылося: усё рыззё пераўтварылася ў белую паперу, а каўнерык вось у гэты самы аркушык, на якiм надрукавана яго гiсторыя. Так ён быў пакараны за сваю лiшнюю ману.

I нам варта паводзiцца асцярожней: хто ведае, можа, i таму-сяму з нас прыйдзецца некалi трапiць у ахапак лахманоў i пераўтварыцца ў белую паперу, на якой надрукуюць нашу ўласную гiсторыю, i тады пойдзеш разносiць па белым свеце ўсё патаемнае пра самога сябе!

САЛАВЕЙ

Ты, напэўна, ведаеш, што ў Кiтаi ўсе жыхары кiтайцы i сам iмператар кiтаец.

Даўным-даўно гэта было, але таму i трэба расказаць гэту гiсторыю, пакуль яна яшчэ не забылася зусiм.

У цэлым свеце не знайшлося б палаца лепшага, чым палац кiтайскага iмператара. Ён увесь быў з каштоўнага фарфору, такога тонкага i крохкага, што страшна было да аго дакрануцца.

Палац стаяў у прыгожым садзе, у якiм раслi дзiвосныя кветкi. Да самых прыгожых кветак былi прывязаны сярэбраныя званочкi. I калi дуў ветрык, кветкi пагойдвалiся i званочкi звiнелi. Гэта было зроблена для таго, каб нiхто не прайшоў паблiзу кветак, не паглядзеўшы на iх. Вось так разумна было прыдумана!

Сад цягнуўся далёка-далёка, так далёка, што нават галоўны садоўнiк i той не ведаў, дзе ён канчаецца. А адразу за садам пачынаўся дрымучы лес. Гэты лес даходзiў да самага сiняга мора, i караблi праплывалi пад шатамi магутных дрэў.

Тут у лесе, ля самага берага мора, жыў салавей. Ён спяваў так цудоўна, што нават бедны рыбак, слухаючы яго песнi, забываў пра свой невад.

- Ах, як хораша, - гаварыў ён, уздыхаючы, але пасля зноў браўся за сваю справу i не думаў пра ляснога спевака да наступнай ночы.

А калi наступала чарговая ноч, ён зноў як зачараваны слухаў салаўя i зноў паўтараў тое ж самае:

- Ах, як хораша, як хораша!

З усiх канцоў свету прыязджалi ў сталiцу iмператара падарожнiкi. Усе яны любавалiся цудоўным палацам i прыгожым садам, але, паслухаўшы песню салаўя, зазначалi:

- Вось гэта лепш за ўсё!

Вярнуўшыся дадому, падарожнiкi расказвалi пра ўсё, што бачылi. Вучоныя апiсвалi сталiцу Кiтая, палац i сад iмператара i нiколi не забывалi ўспомнiць пра салаўя. А паэты складалi ў гонар крылатага спевака, якi жыў у кiтайскiм лесе на беразе сiняга мора, цудоўнейшыя вершы.

Кнiгi расходзiлiся па ўсiм свеце, i вось адна тоўстая кнiга дайшла да самога кiтайскага iмператара. Ён сядзеў на сваiм залатым троне, чытаў i кiваў галавой. Яму вельмi падабалася чытаць пра тое, якая прыгожая яго сталiца, якiя цудоўныя яго палац i сад. Але на апошняй старонцы кнiгi iмператар прачытаў: "У Кiтаi многа ўсяго цудоўнага, але лепш за ўсё маленькая птушачка, што завецца салаўём, якая жыве ў лесе паблiзу iмператарскага саду. Дзеля таго, каб паслухаць яе спеў, раiм кожнаму з'ездзiць у Кiтай".

- Што такое? - здзiвiўся iмператар. - Як?! У маёй дзяржаве i нават поруч з маiм асабiстым палацам жыве такая цудоўнейшая птушка, а я нi разу не чуў, як яна спявае! I я даведваюся пра яе з iншаземных кнiг!

Ён рэзка закрыў кнiгу i загадаў пазваць свайго першага мiнiстра. Гэты мiнiстр быў настолькi фанабэрысты, што, калi хто-небудзь з людзей нiжэй яго чынам асмельваўся загаварыць з iм цi спытаць у яго пра што-небудзь, ён адказваў толькi: "Пф", а гэта, зразумела, зусiм нiчога не азначала.

- Я прачытаў у адной вучонай кнiзе, што ў нас ёсць цудоўнейшая птушка, якую завуць салавей, - сказаў iмператар мiнiстру. - Яе лiчаць першай славутасцю маёй дзяржавы. Чаму ж мне нi разу не дакладвалi пра гэту птушку?

- Ваша вялiкасць! - адказваў з паклонам iмператару першы мiнiстр. - Я нават i не чуў пра яе. Яна нiколi не была прадстаўлена нашаму двару.

- Увесь свет ведае, што ў мяне ёсць такая рэдкая птушка, i толькi я адзiн не ведаю пра гэта, - сказаў iмператар. - Я хачу, каб сёння ж вечарам яна была тут i спявала мне!

- Я адшукаю яе, ваша вялiкасць, - адказаў першы мiнiстр.

Адказаць-то было няцяжка. Але дзе яе знойдзеш?

I вось першы мiнiстр забегаў уверх i ўнiз па лесвiцах, па залах i калiдорах, але нiхто з прыдворных не мог яму сказаць, што за птушка салавей i дзе гэты самы салавей жыве.

Першы мiнiстр вярнуўся да iмператара i далажыў, што салаўя ў Кiтаi няма i нiколi не было.

- Ваша вялiкасць дарма дазваляе верыць усяму, што напiсана ў кнiгах, прамовiў ён. - Усё гэта адны пустыя выдумкi.

- Не гавары лухты! - абурыўся iмператар. - Я хачу чуць салаўя. Ён павiнен быць у палацы сёння ж вечарам! А калi яго не будзе тут у вызначаны час, я загадаю пасля вячэры адлупiць цябе i ўсiх мiнiстраў палкамi па пятках.

- Тзiнг-пе! - прагугнеў першы мiнiстр i зноў пачаў бегаць уверх i ўнiз па лесвiцах, па калiдорах i залах.

З iм бегалi ўсе саноўнiкi i прыдворныя - нiкому не хацелася адведаць палак.

Раз-пораз яны сутыкалiся насамi i пыталiся адзiн у аднаго:

- Што такое са-ла-вей?

- Дзе знайсцi са-лаў-я?

Але нiхто ў iмператарскiм двары нават не чуў пра салаўя, пра якога ведаў ужо ўвесь свет.

Нарэшце прыдворныя прыбеглi на кухню. Там сядзела маленькая дзяўчынка i выцiрала талеркi.

Першы мiнiстр спытаў у дзяўчынкi, цi не ведае яна, дзе жыве салавей.

- Салавей? - здзiвiлася дзяўчынка. - Ды як жа мне не ведаць! Ён жыве ў нашым лесе. А ўжо як спявае! Я кожны дзень нашу маёй хворай маме рэшткi абеду з iмператарскай кухнi. Жывём мы ля самага мора. Поруч у лясной глухаманi ёсць старое дрэва з вялiкiм дуплом i густымi-густымi галiнамi. I кожны раз, калi я сядаю адпачыць пад гэтым дрэвам, я чую песню салаўя. Ён спявае так пяшчотна, што слёзы самi па сабе цякуць у мяне з вачэй, а на душы становiцца так радасна, нiбы мяне цалуе матуля.

- Дзяўчынка, - узмалiўся першы мiнiстр, - я назначу цябе першай пасудамыйкай i нават дазволю паглядзець, як абедае сам iмператар, калi ты пакажаш нам, дзе жыве салавей. Ён запрошаны сёння вечарам у iмператарскiя палаты.

I вось усе накiравалiся ў лес.

Паперад усiх iшла дзяўчынка, а за ёй мiнiстры i саноўнiкi.

Iшлi яны, iшлi, i раптам недзе непадалёк зарыкала карова.

- Во! - дружна выгукнулi прыдворныя. - Гэта, напэўна, i ёсць салавей. Якi, аднак, у яго моцны голас!

- Гэта карова рыкае, - растлумачыла дзяўчынка. - Яшчэ далёка да таго дрэва, на якiм жыве салавей.

I ўсе пайшлi далей.

Раптам у балоце заквакалi жабы.

- Цудоўна! - узрадаваўся прыдворны бонза. - Нарэшце я чую салаўя. Цюцелька ў цюцельку як сярэбраныя званочкi ў нашай бажнiцы!..

- Не, гэта ўсяго толькi жабы, - прамовiла дзяўчынка. - Але цяпер, я думаю, мы хутка пачуем i самога салаўя.

I на самай справе, з гушчэчы галiн данёсся цудоўны спеў.

- Вось гэта i ёсць салавей! - сказала дзяўчынка. - Слухайце, слухайце! А вось ён i сам! - I яна паказала пальцам на маленькую шэранькую птушачку, што сядзела на галiнцы.

- Пф! - здзiвiўся першы мiнiстр. - Нiяк не думаў, што гэты знакамiты салавей такi нягеглы з выгляду. Напэўна, ён стаў шэрым ад страху, убачыўшы адразу столькi вяльможных асоб.

- Салавейка! - гучна закрычала дзяўчынка. - Наш лiтасцiвы iмператар хоча паслухаць цябе.

- Вельмi рад! - адказаў салавей i заспяваў яшчэ званчэй.

- Пф, пф! - надзьмуўся першы мiнiстр. - Яго голас звiнiць гэтак жа звонка, як шкляныя бразготкi на парадным балдахiне iмператара. Зiрнiце толькi, як працуе гэты маленькi гарлапан! Дзiўна, што мы нiколi дагэтуль не чулi такога выдатнага спевака. Ён несумненна будзе мець вялiкi поспех пры двары.

- Цi не жадае iмператар, каб я паспяваў яшчэ? - спытаў салавей. Ён думаў, што з iм размаўляе сам iмператар.

- Непераўзыдзены пан салавей! - сказаў першы мiнiстр. - Яго вялiкасцi iмператара тут няма, але ён усклаў на мяне прыемнае даручэнне запрасiць вас на маючае адбыцца сёння ўвечары прыдворнае свята. Не сумняваюся, што вы зачаруеце яго вялiкасць сваiм дзiўным спевам.

- Песнi мае куды лепш гучаць у зялёным лесе, - адказаў салавей. - Але я ахвотна палячу з вамi, калi гэта будзе прыемна iмператару.

А ў палацы, мiж iншым, рыхтавалiся да свята. Усе бегалi, шчыравалi, мiтусiлiся. У фарфоравых сценах i ў шкляной падлозе адлюстроўвалiся сотнi тысяч залатых лiхтарыкаў; у калiдорах радамi былi расстаўлены надзвычай прыгожыя кветкi, а прывязаныя да кветак званочкi ад усёй беганiны, сумятнi i скразняку звiнелi так гучна, што нiхто не чуў свайго ўласнага голасу.

I вось наступiў вечар. Пасярод агромнiстай залы сядзеў iмператар. Насупраць iмператарскага трона паставiлi залаты шост, а на самым вяршку яго сядзеў салавей. Усе прыдворныя былi ў поўным зборы. Нават беднай дзяўчынцы з кухнi дазволiлi стаяць у парозе, - яна ж была цяпер не звычайная дзяўчынка, а прыдворная пасудамыйка. Усе былi па-святочнаму расфуфыраны i не адводзiлi вачэй ад маленькай шэранькай птушачкi.

Але вось iмператар запрашальна кiўнуў галавой. I салавей заспяваў. Ён спяваў так далiкатна, так цудоўна, што нават у самога iмператара выступiлi на вачах слёзы i пакацiлiся па шчоках.

Тады салавей залiўся яшчэ грамчэй, яшчэ больш пяшчотна. Спеў яго так i палонiў сэрца.

Калi ён скончыў, iмператар абвясцiў, што даруе яму сваю залатую пантофлю на шыю. Але салавей падзякаваў i адмовiўся.

- Я ўжо i так узнагароджаны, - сказаў ён. - Я бачыў слёзы ў вачах iмператара. Якой жа яшчэ жадаць мне ўзнагароды?

I зноўку загучаў яго крыштальны голас.

- Ах, як гэта чароўна! - усклiкнулi наперабой прыдворныя дамы.

I з той пары, калi яны размаўлялi з кiм-небудзь, хто iм падабаўся, яны набiралi ў рот вады, каб яна булькатала ў iх у горле. Прыдворныя дамы ўявiлi, што гэтае булькатанне падобна на салаўiны пошчак.

Салаўя пакiнулi пры двары i адвялi яму асобны пакой. Два разы днём i адзiн раз уначы яго выпускалi на волю.

Але да яго прыставiлi дванаццаць слуг, i кожны з iх трымаў у руках прывязаную да ножкi салаўя шаўковую стужачку.

Нiчога не скажаш, вялiкае задавальненне магла прынесцi такая прагулка!

Увесь горад пачаў гаварыць пра дзiвосную птушку, i калi на вулiцы сустракалiся трое знаёмых, адзiн з iх вымаўляў: "Са", другi падхоплiваў: "ла", а трэцi заканчваў: "вей", пасля чаго ўсе трое ўздыхалi i скiроўвалi позiрк у неба.

Адзiнаццаць лавачнiкаў далi сваiм сынам новае iмя: "Салавей" - у гонар iмператарскага салаўя, хоць галасы ў гэтых дзiцянят нагадвалi скрып нязмазаных колаў.

Словам, маленькая лясная птушачка праславiлася на ўвесь Кiтай.

Але аднойчы iмператару прыслалi з Японii скрыначку, загорнутую ў шаўковую матэрыю. На скрыначцы было напiсана: "Салавей".

- Гэта, напэўна, новая кнiга пра нашу знакамiтую птушку, - сказаў iмператар.

Скрынку адчынiлi, але ў ёй была не кнiга, а размаляваны куфэрчык. А ў куфэрчыку ляжаў штучны салавей. Ён быў вельмi падобны на жывога, але ўвесь зiхацеў брыльянтамi, рубiнамi i сапфiрамi. Цацку заводзiлi - i яна пачынала спяваць адну з тых песняў, якую спяваў сапраўдны салавей, i варушыць пазалочаным хвосцiкам. На шыйцы ў птушкi была стужачка з надпiсам: "Салавей iмператара японскага нiшто ў параўнаннi з салаўём iмператара кiтайскага".

- Якая прыгажосць! - прамовiлi ўсе.

А тога, хто прывёз каштоўную птушку, тут жа прызначылi пры двары пастаўшчыком салаўёў.

- Цяпер няхай гэты новы салавей i наш стары спявак зацягнуць разам, вырашыў iмператар.



Поделиться книгой:

На главную
Назад