Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Брамнік заўжды самотны - Юры Станкевіч на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

Юры СТАНКЕВІЧ

БРАМНІК ЗАЎЖДЫ САМОТНЫ

Аповесць

Замест уступу

Ён нягучна пастукаў у дзверы і на Максімава «не зачынена» ўвайшоў у цесны куток, дзе ледзь месціліся ложак, падрапаны стол і рыпучае крэсла. На выгляд яму было каля сарака гадоў: сярэдняга росту, у чорным плашчы, вакол галавы з гладка зачасанымі назад калеру саломы валасамі нібы гайдалася вузкае кола святла. Каб не гэта, дык, адным словам, дзядзька з вуліцы.

Вы хто такі?здзіўлена спытаў дванаццацігадовы Максім Гудаў.Калі да бацькі, то ён спіць.

Я да цябе, Максім,сказаў незнаёмец і дадаў сарамяжліва:Яанёл. ІмяХерувім. Прыйшоў, каб выканаць тваё адзінае жаданне. Заўважадзінае.

Нешта не верыцца.

Нікому не верыцца.

А што ад мяне трэба?крыху памаўчаўшы, пацікавіўся хлопчык.

Загадаць. Толькі і ўсяго. Да кожнага чалавека ў дзяцінстве прыходзіць нехта з анёлаў. Заўваж, толькі аднойчы. Хто што просіць. Адзінцукерак, другіровар, трэці... Але... Што жадаеш ты? Хвіліну на роздум. Больш часу не маю.

Не трэба хвіліну,хлопчык паказаў рукой на сцяну, дзе вісеў пла­кат з выявай футбаліста.Хачу быць галкіперам. Варатаром. Такім жа вялікім, як ён.

Анёл падышоў да сцяны, угледзеўся ў плакат і сказаў:

Такім ты быць не здолееш, бо яму, калі ён яшчэ выступаў, не было роўных. А ўсё вялікаенепаўторнае. Але тваё жаданне я занатоўваю. Ты не пашкадуеш. Вось тут, на плакаце, стаўлю подпіс. Цяпербывай.

Бывай і ты,развітаўся хлопчык і... прачнуўся. У пакойчыку нікога не было. Максім Гудаў перавёў позірк на сцяну. Знаёмая постаць у карычневай футболцы з выявай тыгровай галавы. Мужны квадратны твар, кароткая стрыжка.

«Хасе Луіс Фелікс Чылаверт Ганселес,прачытаў ён у каторы раз.Парагвайскі галкіпер. Нарадзіўся 27 ліпеня 1965 г. у г. Лука. Рост 1 м. 92 см. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету. Аўтар адзінага ў свеце «хет-трыка» сярод варатароў. Выключны пенальтыст і выканаўца штрафных удараў. Забіў за спартыўную кар ’еру 62 галы».

...Але што гэта?

Хлопчык ускочыў і ўсутыч наблізіўся да плаката на сцяне.

Знізу нешта высвечвалася, нейкі надпіс.

І раптам ён прачытаў: «Згода. Херувім».

«Гранд-стадыён». Францыя. Ліон.

Са свайго месца на «банцы» — лаўцы запасных, васямнаццацігадовы Максім Гудаў убачыў, як іх асноўны варатар — трыццацігадовы Сяргей Румаш, выскачыў на перахоп і ў паветры, у скачку сутыкнуўся з абаронцам сапернікаў з «Ліона», які незаўважна, з-за спіны, падключыўся да атакі. Цёмнаскуры, мажнага целаскладу «лібера», ішоў на «набяганне» з выстаўленым каленам, што і вырашыла лёс Сяргея Румаша ў гульні.

Збіты з ног, ён паімкнуўся ўзняцца, але спробы адна і другая, былі дарэмныя. Суддзя на полі, англічанін Стайлз, у жыцці паліцэйскі, паказаў цёмнаскураму абаронцу ўсяго толькі «гарчычнік» і спыніў матч. Выклікалі ўрача і адразу «брыгаду». І не паспелі яшчэ пакласці асноўнага варатара Румаша на насілкі, каб вынесці з поля, як «коўч», галоўны трэнер — Пал Палыч Грак, схапіўся спачатку за галаву, спадзяваўся, можа, што будзе выдаленне, але хутка апамятаўся і змрочна кінуў яму: «Размінайся ў тэмпе і — на паляну».

Замена. І калі ўжо выбягаў, нацягваючы пальчаткі, да сваёй штрафной, пачуў услед: «Пацярпі да перапынку, не прапусці».

Пакуль бег, падумаў, што вось ён, галкіпер з дубля, якога, лічы, выпадкова павезлі за іх каманду — «Рэйду» на адну шаснаццатую Лігі Еўропы, нечакана (верагодна толькі на гэты матч) будзе стаяць за «аснову». І ўсё з-за таго, што атрымаў траўму другі варатар, а цяпер, выцякае — і першы, Румаш. Менавіта яму цяпер давядзецца выцягнуць за ўсіх увесь цяжар, і на які момант жахнуўся, але думаць ужо не было ні часу, ні магчымасці, тым больш — баяцца. Толькі прыгадалася: а як зрабіў бы на яго месцы вялікі Луіс Чылаверт, яго кумір?

А вось і яго «гаспадарка». Вароты, як і паўсюдна, памерам сем трыццаць два на два сорак чатыры метра, ды штрафная перад імі. Ды яшчэ мяч. Ён выбіў яго далёка наперад — няхай адчуюць яго ўпэўненасць. Стадыён загудзеў. Увогуле цяперашняя гульня — па сутнасці, суцэльны для гаспадароў гандыкап. Каб выйсці ў чарговы раўнд, яго камандзе трэба альбо нічыя з нулявым выш­кам (і тое, у залежнасці ад таго, як згуляюць у групе), альбо перамога. Але, па настроі, па ўнутранай перакананасці (а ён адчуваў яе), гатоўнасці, імпэту да перамогі — не было. Не «каціў» у іх тэму і так званы «аўтобус» — звышабаронная тактыка. Каб стварыць сапраўдны «бетон» у абароне, рэальных сіл не хапала. І спадзявацца ім заставалася хіба толькі на ўдачу.

Хаду матча ён прадбачліва чытаў. Гульню «Ліона» вёў іх плэймейкер Бурэ — паходжаннем з Метраполіі, белы, вопытны распасоўшчык і дырыжор. Крайнія нападаючыя, часта мяняючыся месцамі, раз-пораз разрывалі абарону. Урэшце, адзін з гэтых «аўтсайдаў», Фаркон, выскачыў на ўдар, і ён толькі на ўзроўні падсвядомасці выцягнуўся ў струну і адбіў мяч кончыкамі пальцаў. Стадыён расчаравана выбухнуў тысячамі галасоў. «Сэйв! — пранеслася ў галаве. — Выдатны сэйв!» — і, падымаючыся, убачыў краем вока, як «коўч» Палыч далёка за броўкай ускочыў з лаўкі і ўскінуў угору вялікі палец. Толькі цяпер ён унутрана супакоіўся. Гэты ўдалы сэйв надаў яму ўпэўненасці. Ён стаў адрозніваць ігракоў з каманды сапернікаў, успамінаў урыўкамі іх характарыстыкі з прагляду фрагментаў гульняў, з перадматчавай разборкі, якой так усякі раз надаваў значэнне Палыч. Толькі б не «праваліліся» абаронцы, — мільгала ў яго галаве. Вытрымаць і не прапусціць. Да перапынку, між тым, яшчэ заставалася хвілін трыццаць.

Але ўжо праз хвіліну іх «вінгер» — ігрок, які любіць прарывацца да чужых варот па броўцы, падманным фінтом праскочыў абаронцу Жалкевіча (гэх, Жэня, Жэня!) і зрабіў хітрую і дакладную перадачу, якой і пачалася знакамітая чатыроххадовая камбінацыя — нібы з вучэбнага фільма, і замкнуць яе ўжо набягаў усюдыісны Бурэ.

— Я! — закрычаў тады ён, як звычайна крычаць галкіперы, калі бяруць на себе адказнасць за небяспечны эпізод, і рвануўся таму насустрач, па магчымасці закрываючы целам сектар варот. Але ўсё той жа Жэня Жалкевіч, тупа раззлаваны і ўзбуджаны сваім папярэднім пралікам, літаральна скасіў Бурэ проста ў пачатку штрафной. Тут як тут бег ужо да іх рэферы Стайлз са сваёй знакамітай з’едлівай усмешкай на твары.

Лысы яго чэрап блішчэў ад поту. Масіўныя сківіцы сціскалі свісток. Не марудзячы, ён крыважэрна паказаў на «кропку» — адзінаццаціметровую адзнаку.

Пенальці.

Стадыён падняўся і зароў.

Што ж, падумаў ён. Такія моманты для галкіпера непазбежныя. Гульня ёсць гульня. Толькі не расслабіцца, узважыць усё: хто будзе біць, які спакваля кіне позірк і ў які вугал варот, біць з якой нагі, і, адпаведна з тым, як пачне раз­бег? Пачуццё самоты раптоўна нахлынула на яго і так жа імгненна адступіла. Так, ён адзін, і гэта нармальна.

Дык, усё-такі — хто? Мяч, тым часам, забраў Стайлз і сам панёс і паклаў яго на «кропку». Урэшце, як і чакалася, да яго «скіраваў» пацярпелы.

Дык вось — Бурэ. Ён і будзе выконваць. Цяпер варта сачыць за ім, за кожным рухам. Так, паправіў мяч, уладкаваў яго на самы кончык адзнакі — усё-такі на некалькі сантыметраў бліжэй да варот. Знаёмая хітрасць. Кінуў імгненны позірк у адзін вугал, у другі. Панізу. Так, хутчэй за ўсё будзе біць нізам у адну з «шасцёрак» — ніжніх зон створа варот ля штангі. Пэўна, ужо прыгадаў, што рост галкіпера, яго, Максіма, рост, больш за сто дзевяноста, і, значыць, ён можа выцягнуць верхні мяч, калі, вядома, прыгадае вугал. А вось ніжні — наўрад. Пайшоў і спыніўся для разбегу.

Што рабіць? Узяць пенальці — для варатара першая і ганаровая справа. Але ж зрабіць гэта заўсёды вельмі цяжка: прыкладна, адзін шанец з дзесяці. Кожны з галкіпераў у такіх непажаданых выпадках выкарыстоўвае свае асабістыя напрацоўкі і хітрасці. Ён раптам успомніў адну з парад трэнера Палыча на гэты кшталт — збіць праціўніка з панталыку — і падумаў: а раптам спрацуе?

Максім хіснуўся ў правы бок, нагнуўся і зрабіў выгляд, што падымае з зямлі ці то каменьчык, ці то страчаны кімсьці шып ад бутсы. Той, хто будзе біць, вырашыць, што варатар кінецца менавіта ў гэты правы ніжні вугал, дзеля чаго цяпер і рыхтуецца, а каб не атрымаць траўму, нешта падбірае з зямлі.

З іншага пункту гледжання — гэта можа быць псіхалагічны падман. Але ў выканаўцы няма часу думаць. Яго падсвядомасць хістаецца ад супрацьлеглых маланкавых паімкненняў, і ... хутчэй за ўсё ён выбірае менавіта супрацьлеглы вугал, а не той, адкуль нешта падабрана.

Варатар Максім Гудаў прыгнуўся і на які момант замёр у чаканні.

Чым будзе біць Бурэ? «Пад’ёмам?» «Пырам?» «Шведкай» — гэта значыць, знешнім бокам ступні, альбо ўнутраным — «шчоткай»? А то яшчэ «паненкай» — знакамітым ударам па навеснай траекторыі даўняга вядомага чэшскага іграка Паненкі?

Урэшце, як бы ён ні біў — галоўнае ўгадаць, у які бок паляціць мяч. Дакладней — у які вугал? Сачыць за разбегам. Так, свісток Стайлза. Разбягаючыся, Бурэ ледзь перамясціўся ў правы ад яго бок. Значыць... будзе біць нізам і ў левы вугал. Верагодна, усяго толькі верагодна. Але.

І ён, на якое імгненне раней, апераджаючы ўдар Бурэ, кінуў цела і правую руку ў ніжні левы вугал, і . мяч адчувальна драпнуўшы кісць, змяніў напрамак, чыркнуў па бакавой стойцы і — вылецеў за вароты.

Стадыён зашумеў, узарваўся.

— Так! — закрычаў і ён разам з ім, і радасць выбухнула ў ім, і, высока падскочыўшы, ён секануў рукой паветра. — Так! Я ўзяў пенальці! Так! Выцягнуў з самага вугла!

Упэўненасць спакваля авалодвала ім. І хоць пачуццё самоты засталося, амаль што знікла боязь прапусціць недарэчны гол, якога так прагнуў цяпер увесь саракатысячны натоўп тутэйшых заўзятараў, ды яшчэ ў сто раз большая іх колькасць перад экранамі тэлевізараў. І не меншая колькасць прыхільнікаў яго каманды там, на радзіме, спадзявалася зараз на яго спрыт і ўменне валодаць сабой і сітуацыяй, і, адпаведна, спадзявалася, што ён не прапусціць гол.

Валодаць сабой — вось за што ён увесь час змагаўся. Максім часам небеспадстаўна лічыў, што з нараджэння надзелены хоць і ў малой ступені зародкамі аўтызму, гэтай хваробай стагоддзя, пра якую раней амаль нічога не ведалі, але цяпер, дзякуючы распрацоўкам вядомых псіхааналітыкаў, азнаёміліся многія. І ён раз за разам перасільваў у сабе падсвядомае жаданне схавацца, зрабіцца непрыкметным, незаўважным ад усіх. Тым больш у такія адказныя моманты, як гэтая лёсавызначальная для іх усіх гульня.

Між тым гульня набывала своеасаблівую ўнутраную напружанасць. У гаспадароў пляцоўкі не атрымаўся «хуткі» гол, якога пэўна дабіваўся на ўстаноўцы перадусім іх трэнер, і каманда па ходзе матча змяняла рытм. Барацьба ў асноўным цяпер ішла ў цэнтры поля, дзе асноўная нагрузка прыходзілася на паўабаронцаў. Тут ужо амаль усё вырашала тэхніка прыёму і адпасоўкі мяча ў адзіны рух, пра што ім бесперапынку даводзіў патрабавальны Палыч, і што яны штодня адпрацоўвалі на трэніроўках.

Хвілін за пятнаццаць да перапынку ён ужо двойчы выходзіў на перахват пры падачы корнераў і абодва разы паспяхова. Але расслабляцца не выпа­дала. Метрах у дваццаці ад яго штрафной пляцоўкі абаронца Віталь Шаўцоў (гэх, Віталь, Віталь!) неабдумана «заваліў» форварда сапернікаў, вопытнага і хітрага і, як ён ведаў, схільнага да сімуляцыі Анры Базэна. Штрафны. І вельмі небяспечны за нападзенне на іграка ў атацы. У дадатак, як і чакалася, Стайлз палез у кішеню і выцягнуў «гарчычнік».

Максім захваляваўся, паказаў абаронцам, каб правільна і хутчэй паставілі сценку, сачыў за тым, што адбывалася ля мяча. Намер біць выказалі двое, яшчэ адзін адцягнуўся крыху назад. Хутчэй за ўсё ён будзе біць верхам і пад распасоўку. Найграная камбінацыя. Стайлз адступіў у бок і свіснуў.

Мяч, хітра закручаны «шчоткай», імкліва вылецеў з-пад удару і пайшоў па крывой у левы верхні вугал варот. І цела яго па загадзе нервовых клетак, якія імгненна аддалі каманду мышцам, ірванулася ў той самы левы верхні, туды, у «дзявятку».

У скачку ён адчуў, як пальцы рукі ў пальчатцы сутыкнуліся з мячом, і той пайшоў уверх, за перакладзіну, на вуглавы.

Сэйв!

Стадыён расчаравана зашумеў.

Пяццю гадамі раней

Спякотным летнім вечарам, а ў наваколлі стаяла ўстойлівая гарачыня, у кватэры дырэктара і адначасова трэнера абласной дзіцячай футбольнай школы Міхаіла Катовіча прагучаў званок. Катовіч зняў слухаўку. Званіў дзіцячы трэнер з раённай спартшколы, яго даўні знаёмы Пётр Сманцар.

— Міхась! — сказаў ён пасля некалькіх дзяжурных фраз, — я знайшоў у пасёлку Лаўніца — гэта тэрыторыя нашага раёна — цікавага хлопчыка. Яму трынаццаць год, і ён гуляе ў незвычайны футбол. Табе варта залічыць яго да сябе — не пашкадуеш.

— Што ж у ім такога незвычайнага, Пётра?

— Гэта — будучы варатар ад Бога. Я выпадкова паглядзеў адну мясцовую дзіцячую гульню. Ён адзін варты ўсёй каманды. Заўтра ў іх фінал на мясцовай «паляне». Ты б падаслаў каго са сваіх скаўтаў.

— Не магу. Сам ведаеш — час адпачынкаў. Схадзі, калі зможаш. За мной, як кажуць, не прападзе.

— Атлусцеў ты там у вобласці. Ведаеш, што і я — у адпачынку, і фут­бол — не мой профіль. Бывай!

І трэнер Пётр Сманцар раздражнёна кінуў слухаўку на рычаг.

Але назаўтра, калі крыху астыў, ён, быццам нехта штурхаў, усё-такі пайшоў на лаўніцкі мясцовы стадыёнчык, занядбаны і неўпарадкаваны, дзе ўжо пачыналася традыцыйная летняя фінальная гульня дзіцячых каманд. Гульня, амаль без заўзятараў, праходзіла спачатку даволі вяла. Варатар Максім Гудаў, які і быў мэтай яго інтарэсу, высокі, гнуткі хлопец, узяў пару мячоў, адзін з якіх, на думку трэнера Сманцара, быў стоадсоткава галявы, потым засумаваў, але неўзабаве стаў праяўляць сваю незвычайную актыўнасць: камандаваў абаронцамі, гнаў іх наперад, выбягаў з варот далёка за штрафную, і, урэшце, выканаў пенальці: сам забіў гол.

***

Трэнер Сманцар, між тым, вырашыў давесці сваю добраахвотную місію да канца, вылавіў пасля гульні хлопчыка, прадставіўся і прапанаваў:

— Не супраць, калі я пагавару з тваімі бацькамі? Пара табе, братка, рэалізавацца ў жыцці.

Высокі, пад сто восемдзесят — вызначыў Пётр Сманцар — хлопчык, зацікаўлена агледзеў незнаёмага дзядзьку шэрымі вачыма, нерашуча правёў далонню па коратка стрыжанай светлавалосай галаве.

— Навошта? І пры чым тут бацькі?

— Табе варта пачаць ездзіць на трэніроўкі ў абласную футбольную школу. Упэўнены — цябе залічаць.

— Праўда? — вочы хлопчыка ўспыхнулі радасцю.

— Зуб стаўлю, — пажартаваў трэнер Пётр Сманцар. — Там у мяне сябра дырэктарам — Міхась Катовіч. Былы футбаліст. Можа, чуў пра такога?

— Чуў, — памаўчаўшы, сказаў хлопчык, — ён калісьці гуляў за «Дынама». Так?

— Добра, што ты ведаеш. Дык згода? Тады паехалі. Вунь і мая тачка стаіць.

Але адказам на прапанову была нечаканая зацятасць. Максіма нешта турбавала.

Усё высветлілася, калі трэнер Сманцар разам з хлопчыкам зайшлі да таго ў кватэру. Яшчэ ў кутку, у прыхожай, ля вешака, ён мелькам убачыў сетку з пустымі бутэлькамі, убогую мэблю, пашарпаныя шпалеры, пачуў пах тытуню. І ўвогуле, пах неўладкаванасці і галечы.

Бацька Максіма, азызлы, з нездаровым тварам, сядзеў на кухні і паліў. Ад яго да таго ж ледзь улоўна несла алкаголем.

— У спартыўную школу? — спытаў ён. — Ну, дык у чым праблема? На здароўе. Няхай трэніруецца.

Трэнер Пётр Сманцар сеў на зэдлік, які яму прапанавалі, і пачаў тлумачыць. Да школы адсюль каля пятнаццаці кіламетраў. Туды ходзіць аўтобус. Трэніроўкі спачатку па тры разы на тыдзень.

— Аўтобус бясплатны? — перапыніў яго бацька хлопчыка.

— Не. Білеты і ўзмоцненая пайка — гэта ўжо ваш клопат.

— Тады, я — пас. Вам трэба — вы і аплачвайце.

Нічога акрэсленага не сказала і маці хлопчыка, якая вярнулася з працы (бацька, як аказалася, быў увогуле часова беспрацоўны), крывіла вусны ў няшчырай усмешцы, таксама запаліла. Ёй было відавочна цяжка ад прысутнасці незнаёмца.

Трэнер Пётр Сманцар развітаўся і сышоў.

— Не крыўдуй на нас, Максімка, — адразу звярнулася да сына маці. — Прысядзь, паеш. Вось бацька ўладкуецца на працу — адразу замовім табе, што трэба.

— А пакуль тое, можа, па бутэлечку для вас збегаць? — з’едліва спытаў ён. — Ці пустую тару здаць? — І, грукнуўшы дзвярыма, выскачыў з кватэры. Так, ён крыўдаваў на бацькоў. І не за тое, што не знайшлі сябе ў жыцці, а за тое, што пачалі піць. З іншага боку — бацькоў не выбіраюць. Вось вырасце крыху — і ўсё будзе інакш. Гэ-х-х, як яму хочацца паступіць у тую знакамітую школу, стаць футбалістам! Галкіперам. Такім, як вялікі Луіс Чылаверт. Напісаць бы яму ліст, спытаць парады. Але.

Максім спыніўся ў роспачы. Сонца перайшло ў зеніт. У двары было пуста. Пагаварыць з кім? Няблага б з Юляй, дзяўчынкай з паралельнага шостага «Б», з якой зусім надаўна пачаў сябраваць. Дык яна, пэўна, на лецішчы. Пайду да цёткі — урэшце вырашыў Максім.

***

— Заходзь, — абрадавалася пляменніку цётка Люба. — Абедаў сёння? Гавары праўду.

— Не паспеў.

— Нешта ты змрочны. Зноў з бацькамі дрэнна? Ну, можаш не адказваць, і так усё бачна. Сядай за стол — будзеш есці.

Праз гадзіну ён выклаў цётцы ўсё. Любіў яе. І што бацькі п’юць, і што ён вельмі хоча трэніравацца ў спартыўнай футбольнай школе, і што няма грошай на праезд. І ўвогуле — у яго дома няма нават якога таннага камп’ютара і таго горш — ён не мае мабільніка. А ён так хоча глядзець у запісе матчы з удзелам свайго ўлюбёнага Луіса Чылаверта. І што надакучыла і сорамна прасіць, каб яму далі гэтых запісаў-праглядаў, асабліва чэмпіянатаў свету, у сяброў аднакласнікаў, калі заходзіць да тых у госці.

Цётка Люба слухала, ківала, думала нешта сваё.

А праз дзень уручыла яму мабільны тэлефон і грошы — на праезд.

— Месяцы на тры хопіць, — дадала яна, — а потым разбяромся. Не згубі мабільнік. Гэ-х ты, сваяк мой гаротны. А камп’ютар, ужо прабач, пабагацееш — купіш сам. Ахвярую, чым магу.

Ён горача дзякаваў. Абяцаў цётцы дапамагаць, чым можа. Ведаў і ўвесь час памятаў, што цётчына дачка Вольга захварэла на анкалогію і памерла ў дзіцячым узросце, а муж сышоў да маладой, і што цётка Люба ўвесь час адна. І не сказаць, што заможная.

«Гранд-стадыён». Францыя. Ліон

Корнер — гэта заўсёды вялікая небяспека для галкіпера. Не раз і не два Палыч, як трэнер, паўтараў яму, што асцярожнасць — не загана, і кожны выхад з варот на перахват мяча павінен быць маланкавы і з матэматычнай дакладнасцю пралічаны на адпаведнасць, інакш ствараецца рэальная рызыка прапусціць крыўдны мяч. У кожнай камандзе існуюць засакрэчаныя найграныя камбінацыі на падачу вуглавога ўдару. Выконвае такі вуглавы звычайна адзін і той жа ігрок, альбо два. Перадусім ён калі-некалі сігналізуе, як будзе біць, у якую кропку ля варот, каб туды набягалі паўабаронцы, форварды ці падкраўся хто з высакарослых бекаў, альбо проста разыгрывае мяч кароткім пасам на выхад у штрафную саперніка.

...Цяпер гаспадары «паляны» спяшаліся, і чарговы вуглавы, не раздумваючы, разыгралі кароткім пасам у адзін дотык. Мяч падхапіў паўабаронца Нумба — увішны мурын з шапкай заплеценых валасоў на гала­ве — дрэдамі, і пачаў змяшчацца да цэнтра, неблагім дрыблінгам абышоў паўабаронцу Віталя Шаўцова, а пасля аднаго з бекаў — Максім нават не паспяваў заўважыць каго, пракінуў мяч сабе пад удар, пад левую нагу. Знаёмы яго фінт для варатара. Максім памятаў гэта з папярэдняга прагляду відэазапісу. Тым не менш удар заспеў яго знянацку. Мяч пайшоў верхам, у правую дзявятку. Менавіта туды, захапіўшы, як рэзерв на паратунак, некалькі дзясятых доляў секунды і кінуў ён у скачку сваё цела. Ад рукі мяч зрыкашэціў у перакладзіну і непрадказальна вылецеў назад, у штрафную, куды ўжо набягалі і форварды гаспадароў, і свае бекі. У мітусні апошнія і выбілі мяч за бакавую.

«Сэйв!» — падумаў ён, падхопліваючыся з зямлі.

Стадыён зноў расчаравана ахнуў. Напруга крыху аслабела, але пільнасць, як ён адчуваў, не варта было губляць нават на імгненне. Не дарэмна, як ён ведаў, за дзевяноста хвілін матча варатар губляе ў вазе ад трох да пяці кілаграмаў.



Поделиться книгой:

На главную
Назад