Продолжая использовать наш сайт, вы даете согласие на обработку файлов cookie, которые обеспечивают правильную работу сайта. Благодаря им мы улучшаем сайт!
Принять и закрыть

Читать, слущать книги онлайн бесплатно!

Электронная Литература.

Бесплатная онлайн библиотека.

Читать: Дзеці ночы - Анатоль Казлоў на бесплатной онлайн библиотеке Э-Лит


Помоги проекту - поделись книгой:

АНАТОЛЬ КАЗЛОЎ

ДЗЕЦІ НОЧЫ

Містычная аповесць

I

Шасцісоты «мерседэс» на «нябачных крылах хугкасці» нёс­ся ў прыглушаных промнях заходзячага сонца па гладка адпаліраванай коламі машын шашы. Прыгладжаныя вечарам сілуэты дрэў наўсцяж дарогі здаваліся спуджанымі варонамі, якія разляталіся па ўзбочынах, хаваліся ў зяленіве маладой тра­вы, уціскаліся ў роўны шнурок кюветаў і бязладных рыцвін, што засталіся пасля бульдозераў. «Мерседэс» лёгка, без аніякай натугі раздзіраў сырадойна-млелае і угрэгае паветра, яно лёгка, не крывавячы, адскоквала ад лабавога шкла машыны. Надзіва былі бязлюднымі і тратуары ўздоўж дарогі. Гараджане, быццам палявыя мышы перад лютай зімою, пахаваліся па сваіх норахкватэрах. Ва ўсялякім разе, так здалося Вілену. Колы «мерседэса» ледзь краналіся асфальту. А ўперадзе, над тэхнічнымі паверхамі ёмкіх і няўклюдных камяніц, павольна апускаўся на спачын агромністы дыск сонца. Ён ужо не сляпіў Вілена, а нібы лагодна лашчыў, пры тым не забываючы падагнаць хлопца, нагадаць яму, што трэба паддаць ху гкасці, спяшацца, не глядзець на чырвоныя вочкі святлафораў, якія, быццам згаварыўшыся. часцяком пераступалі дарогу «мерседэсу» сярэбранага колеру.

— За горадам можна ціскануць і пад сто дваццаць.

Вілен заўсёды, калі заставаўся сам-насам. прывык гаварыць уголас. Гэта ўелася ў яго нутро з тых часоў, калі ліпкія абдымкі адзіноты зацалоўвалі хлопца, залашчвалі. I свой голас здаваўся чужым, незнаемым, ён абнадзейваў, не даваў звар’яцець. Адзінота мінула, а звычка засталася.

Вілену ўжо дваццаць пяць. А наперадзе...

Цяпер яму не трэба, быццам яшчарцы, адкідваць хвост пе­рад небяспекай. Ён разумее, цвёрда перакананы, што чалаве­ку, які прыйшоў у гэты свет, патрэбны Гаспадар. Кожнаму! I не так важна, жабрак гэта ці князёк, які распараджаецца лесамі нікчэмнасцяу. Князёк таксама шукае Гаспадара, не спіць начамі, углядаецца ў глыбіню цемры і нябесны прасцяг. Ён свідруе вачыма зямное прадонне пад нагамі — шукае Гаспа­дара, кліча яго, умольвае ўзяць пад сваё крыло, пад сваю моцную руку. Хоча абараніцца ад непазбежнага. Кожны хоча вечнасці. Шукае яе, тыцкаецца сляпым кацянём наўкола да таго чагу, пакуль не знаходзіць свайго даорадзея. Вілен усё гэта ужо знайшоў. Тры лічбы пад левым саском грудзей таму пацвярджэнне. Напачатку, пакуль яны не ўеліся ў скуру, то даймалі хлопца, смылелі і пяклі, але ўсяму патрэбны час для прывычкі. Гурон так і сказаў, што, каб займець вечнасць у будучым, трэба ахвяраваць лёгкасцю сённяшняга. Ніхто не будзе шкадаваць гангрэннага пальца для вырагавання ўсёй рукі...

Горад за спінаю. Баскетбольны мячык сонца цяпер над лесам.

Вось ён дакрануўся зубчастых вершалін і, нібы спяшаючыся. хаваецца, скочваецца за дрэвы. Сонца саступае месца поўні.

— Яна, наша поўня, сёння валадарка ночы! — Вілен усміхаецца. Ягоны твар,здаецца,звужваецца і выцягваецца да падбароддзя. а ў вачах успыхваюць нябачныя днём пякельныя іскаркі вугельчыкаў. Ці не вецер з прычыненага шкла на бакавой дзверцы машыны прымусіў разгарэцца іскаркам у вачах Вілена? Мусіць, яно і так. Сам хлопец не адчувае змены на сваім гвары. Яго нечакана запоўніла хваля глыбокага ўнутранага экстазу.

— Ага! Я ў экстазе, нібы шлюшка! Вакзальная шлюшка, на дармаўшчыну абапітая тайным віном. Люблю вакзальных шлюх і таннае віно! — Вілен ціскануў пальцам левае рукі рычажок стэрэамагнітафона. Салон «мерседэса» запоўніла мелодыя ятлюбімаіі культавай трупы «Гумавае лона».

— Я вечны вандроўшк у нацёмках ночы. Нязменны партрэт Дарыана Грэя.— Вілен ямчэй уціскаецца ў скураное сядзенне машыны. Ён шчыры ў сваёй усмешцы. Няма прычын для невыноснай, халодзячай сэрца, туп.— лга, трэоа не забыць пра добрую фразу, якую пачуў сёння са скрыні тэлевізара. Перакажу яе Гурону. Гой, серыяльна-нудотны шызафрэнік (шыз і фрэнік), сцвярджаў, што менавіта ён вырашае, каму жыць, а каму памерці. Задрыпана-аблезлы неўнік, нака­чаны наркатою, браў на свае дыстрафічныя плечыкі груз такога права. Нейкі абгрызены кавалак смярдзючага мяса з сабачай памыйніцы хоча стаць упоравень з намі — Дзецьмі ночы. Паскудна і гадка нават уявіць яго і нас, гуронаўцаў, побач. Не, не ты, цуцык, вырашаеш, каму жыць. а каму памерці. Гэта толы.і наша права. Аблашчваем і ўзнагароджваем, карас­ем і забіраем мы — гуронаўцы...

Фары шасцісотага залатымі цвікамі прабіваюць густаватую пялёнку ночы. Поўня яшчэ з-за небасхілу не ўскараскалася на нябесную вышыню. Там, пакуль што. сіратлівыя россыпы зорак і планет. Яны чакаюць свайго няспешнага нябеснага Гаспадара. Свайго пастуха і ахоўніка. А Вілен імчыць да сваіх сяброў — братоў і сясцёр, спяшаецца ўкленчыць перад Алтаром Гаспадара. Схіліць галаву перад яго магутнасцю і сілай. каб заверыць у непахіснай адданасці...

— Дабро і зло — два бакі аднаго медаля. Мой лёс распарадзіўся так, што жыццё, кінуўшы жэрабя, перакуліла медаль на цёмны бок, падціснула над сябе мірыядна-зданістае свят­ло.— Пальцы Вілена няшчадна сціснулі падатлівы руль «мерседэса», які, нібы стальная страла, ляцеў па дарозе, пужаючы вадзіцеляў рэдкіх машын. Уласнікі зношаных іншамарак і айчынных тарахцелак ціснуліся да абочын — саступалі дарогу срэбранаму інаходцу Вілена. Яны, мішчанчукі, быццам ведалі, што гэты хлопец спяшаецца да закінутага і забытага ў глухім ельніку былога дома адпачынку, дома, у якім некалі нагульвалі тлушч «працаўнікі» костнага камбіната. «Лепш прытармазіць, чым зрабіць смяргэльны кульбіт у паветры»,— відаць, толькі гак думалася аматарам-уласнікам, калі яны праводзілі спалоханым позіркам д’ябальскую машыну Вілена.

— Хто вінаваты, што, нарадзіўшыся, я стаў нікому не па­трэбны.

Нейкая распусніца, якую звычайна завуць маткаю, гуль­нула з кабялюгаю ў першым, што трапіўся на вочы, забруджаным пад'ездзе ці на пыльным і смярдзючым гарышчы «хрушчоўкі» здаволіла свой сверб між ног, а праз дзевяць месяцаў выціснула са сваёй вантробы яго, Віленава, ружовае цельца ў малацілку жыцця. I ўсё! Яна дала яму жыццё. Дала жыццё і забыла. А ён жа гэта жыццё не прасіў у яе, у гой клятай лахудры, якая, можа, нават не зірнула на яго, калі апрасталася ад ношы...

Вілен адной рукою прыкурыў ад газавай запальнічкі. Павольна, не спяшаючыся, зацягнуўся. Араматызаваны дым тытуню запоўніў лёгкія, шчыкатнуў у грудзях, нібы там нехта нябачны правёў пушыстым хвастом сібірскага ката. Выдыхваючы, хлопец пускаў дым праз нос. Шызавата-блакітныя струменьчыкі ад пругкага паветра праз акно змешваліся ў клу­бок і ў наступнае імгненне паўз калені спаўзалі да пружыністых чорных красовак. Вілену захацелася падбадзёрыцца з адкаркаванай пляшкі тэкілы. Ен прыклаўся да рыльца. Зрабіў два невялікія і адзін на поўны рот глыткі. Смак пітва, пекануўшы горла, разліўся па ўсім целе, разняволіў замлелую спіну, хвалькай пакаціўся па напружаных руках і нагах. Вілен любіў гэтае зелле. Не, ён не надта ў яго ўлягаў, але і не адмаўляўся, не пазбягаў узяць «на грудзі» чарку-другую са сваімі гуронаўцамі. А раз на месяц і добра хмялеў. Г эта заўсёды адбывалася трынаццатага чысла. У гэты дзень Г урон прымаў у іхнюю сям’ю новых братоў і сясцёр. Што можа быць лепшага за тое. каб прыгубіць, на колькі хапае сілы, спірытусу з агѵльнай культавай чашы — жоўтага, адпаліраванага рукамі і процьмай гадоў — чэрапа. Праўда, Гурон толькі яму прызнаўся, і то па вялікім сакрэце, узяўшы з яго, Вілена, магільнае слова маўчання, што культавы чэрап гіпсавы, копія адзін да аднаго звычайнага, чалавечага. Але кожны, хто бярэ ў свае рукі гэту чашу, чашу сілы і моцы, чашу іхняга агульнага з’яднання, назаўсёды зрастаецца з імі — Дзецьмі ночы.

Вілен крыху збавіў хуткасць машыны. Зараз павінна быць паваротка з цэнтральнай маскоўскай шашы на прасёлкавую, якая цягнецца да правінцыйнага раённага гарадка. Туды хло­пец некалькі разоў заязджаў. Гарадок здзіўляў сваёй закінутасцю, жабрачай беднасцю і плоймай курэй на вуліцах. Вілену першы раз, калі ён наведаў гарадок, падалося, штотрапіўу чэхаўскія мястэчкі і абавязкова ён зараз угледзіць на вуліцы і чалавечка ў футляры, і чыноўніка, які чыхнуў у тэатры на цемя Вялікаму, а вось там, за гарбатай хацінай, стаіць і бальніца гарадка з флігелем, а ў ім знакамітая палата нумар шэсць. Про­ста фантастыка! Вілен не мог зразумець напачатку, ды і цяпер да яго свядомасці не даходзіць: як можа існаваць недалёка ад сталіцы такое месца — гарадок-прывід.

Калі хочаш — не маўчы,

А хутчэй мяне таўчы...—

пела «Гумавае лона» ў дынаміках. Вілен сам сабе ўсміхаўся. Усміхаўся нейкай глухой абыякавасці і бяздумнасці. Ён бачыў, як у дальнім святле фар «мерседэса» паволі вымалёўваецца над дарогай вялізны сілуэт птушкі. Шырокія, распасцёртыя ў бакі, на два з паловай метры, крылы чорнага грыфа, іхняга, Дзяцей ночы, заступніка і абаронцы. Лысая птушка-гіганг без сполаху набліжалася да машыны. Вілен прытармазіў, адчыніў дзверцу і выйшаў на ўрасянелую траву. Грыф, з угну гай галавою, высгавіў для тармажэння ўперад сухія пружыністыя лапы і надзіва мякка сеў на капот срэбранага «мерседэса». Крушыністыя вочы птушкі пазіралі на Вілена, а скрыўленая дзюба напаўадкрылася і выкінула ў ноч каротка-хрыплаваты гук прывітання. Хлопец пяшчотна дакрануўся да голай галавы заступніка, правёў далонню па шыі і складзеных на спіне крылах.

— Чакаў мяне, дарагі? Ты, мой паслухмяны птах, засумаваў без Вілена? А Вілен табе гасцінец прывёз. Пачакай, зараз дастану з багажніка. Я пра цябе ніколі не забываю. Ты, мой верны сябар, ніколі мне не здрадзіш, як і табе не здрадзіць Вілен. Вось, глядзі, цэлы пакет свежага мяса.

Грыф, узняўшы галаву і шырока раскрыўшы кручкаватую дзюбу, сквапна заглытваў прадаўгаватыя кавалкі мяса. Вілен заўсёды спецыяльна купляў для яго адборную цяляціну на загарадным рынку. Ііазіраючы на грыфа, хлопец адчуваў, як і сам ён усім сваім абліччам зараз нагадвае гэтую грозную птушку.

1 сапраўды, калі б хго-небудзь староннім вокам цяпер зірнуў на Вілена пры дзённым свягле, го душа і сэрца ў незнаёмца скамянелі б ці хутчэй за ўсё ператварыліся б у лядзяш. Вытанчаны, інтэлігентны гвар дзецюка з матавай скурай і глыбокімі вялікімі вачыма колеру восеньскіх каштанаў грубеў, а росчырк вузкаватых яркіх вуснаў (хто нершы раз бачыў Вілена, прыхаванай усмешкай думаў пра сябе: гэты юнец з караткаватымі вусікамі падмалёўвае губы)ганчэў да ніткі і бялеў, выстаўляючы напаказ дагледжаныя, быццам нацёргыя мелам, зубы. Валасы караткаватай стрыжкі на галаве ў Вілена натапырваліся, што ігліца на лапках ядлоўцу. Ніхто б не засумняваўся цяпер і ў тым, што хлопец пашырэў у плячах. Верхні гузік на кашулі, здавалася, не мог стрымаць мускулістую напятасць шыі, па венах і артэрыях якой, быццам па трубах водаправода пад ціскам шматмерных помпаў, пульсавала кроў. Вілен адарваў позірк ад грыфа, страсянуў галавой. У руцэ застаўся пусты цэлафанавы мяшок.

— Вось і насыціліся мы,— хлопец шпульнуў пад нізкарослыя прыдарожныя кусты непатрэбны зараз мяшок.— Відаць, толькі дурні сцвярджаюць, што вы, грыфы, жэраце адну падлу, га, мой птах? Ці твае супляменнікі ў цёплых і пустыністых краінах усё ж любяць смакаваць мяса з душком? Можа, яно і так. А ты, жыхар нашых беларускіх земляў, не грэбуеш і свежанінай. Правільна робіш. Усё смярдзючае, аджылае пакідай воранам, гэ­тым няспынным крумкачам, якія наганяюць жах на палахлівых старушэнцый, калі кружляюць па небе над іх хатамі. Папярэджваюць, што аджылі сваё дзядкі-бабулькі, падыходзіць іх час пераглядваць прыхаваныя вузельчыкі з ненадзёванай апраткай, апошнім уборам, у якім і нойдуць яны ў халодныя абдымкі зямлі.

Грыф уважліва слухаў Вілена з паўадкрытай дзюбай. Ча­сам паварочваў то ў адзін, то ў другі бок сваю лысую белавата-чырвоную галаву. I ў такія моманты ён нечым нагадваў гіганцкую курыцу, якая ловіць покліч гаспадыні перад гым, як кінуцца на яе голас па жменю прэлых зерняў ячменю.

— Ці ўсе на месцы?

Грыф лёгенька ўцягнуў галаву ў плечавое міжкрылле.

— Гурон чакае мяне?

Птах яшчэ больш заглыбіў галаву.

— Гэта прыемна, калі цябе чакаюць. Мо самае лепшае, што мае чалавек. Гы вось мяне першы сусгрэў, таму што больш за ўсіх чакаў. Грыф спружыніста таргануў галаву ўгору. Выцягнулася

шыя з рэдзенькімі пярынкамі.

— Ну, давай ляці, дружбачок. Табе напрамкі блізенька, хут­ка і я прыкачу.

Грыф быццам толькі і чакаў гэтых слоў. Ён адштурхнуўся ад капота машыны парэпанымі лапамі і, загарнуўшы пад сябе магутнымі крыламі паветра, накрыў ценем асветленую фарамі дарогу.

Не прайшло і пары хвілін, а птушкі і след прастыў. Быццам і не было яе побач з хлопцам. Вілен агледзеўся навокал. За габарытнымі фарамі машыны, ва ўрасянелай траве, блішчэлі яркімі жаўтаватымі каралямі светлякі. Здавалася, што іх нехта шчодрай рукой наводмаш сыпануў йаўз дарогу. Першы раз, калі Вілен Падкідны пабачыў у лесе светлякоў, ён па-сапраўднаму спалохаўся. Той ноччу хлопец прагульваўся з Гуронам каля іх рэзідэнцыі — былога дома адпачынку. Ноч была надзіва глухой і густою, як гудрон, на небе не праглядвала ані зоркі, толькі натужліва хрыпаты вецер цяжка і надрыўна стагнаў у вершалінах прастуджаных дрэў. Вілен зараз узгадваў, як на сэр­цы і ў ягонай душы было сполахна і нудотна, усё цела, здавала­ся, моцна абкручана мокрай анучай. Ад гэтага скура пабралася пупырышкамі, здавалася, што яе абсыпалі просам. Ён больш маўчаў, а гаварыў Гурон.

— Ты хочаш ведаць, чаму я цябе падабраў на вакзале? — Максім Гурон чакаў адказу, а Вілен уважліва глядзеў сабе пад ногі, баяўся натыкнуцца на частыя ііні ад дрэў, якіх зашмат было наўкола сцежкі.

— Не, я цябе не пашкадаваў,— Гурон глухавата рагатнуў.— Шкадаваць я не ўмею, ты сам, відаць, у гэтым ужо ўпэўніўся. Згледзеўшы цябе на лаўцы з бамжамі і з пляшкай капеечнага віна ў руках, мяне быццам токам сцебанула, я нутром адчуў, спрацавала падсвядомасць, у скроні шуганула кроў, а ўнутраны голас Гаспадара прашаптаў: «Ён ваш. Забяры яго цяпер жа і будзеш мець яшчэ адну, акрамя сваёй, правую руку. Ён пойдзе за габою, толькі пакліч». I я не памыліўся. Ці помніш, брат, якім ты быў заўшыўленым, брудным і недагледжаным?

— Ыгы,— адазваўся нарэшце і Вілен Падкідны.

— Ты быў апушчаны, згніў бы зажыва. Хоць не. Рана ці позна цябе прывяла б дарога да нас. Не гэтым днём, то другім, але я цябе б вылічыў і знайшоў. Сам ведаеш, ш го вакзалы — гэта сметніца чалавечых целаў і душ, гэга наш палетак, на якім мы збіраем даніну для ахвяравання Гаспадару.

— А як жа міліцыянты? — няўпэўнена спытаў Вілен Падкідны.— Няўжо яны не шукаюць тых, хто бясследна знікае?

— Будзь рэалістам. Каму патрэбны тыя, каго само, так бы мовіць, грамадства адпрэчыла ад сябе, утаптала ў гразь, зрабіла гноем, бясплодным гноем, на якім нічога не расце. Яны, гэ­тыя вакзальныя адкіды, толькі муляць «прыстойным грамадзянам» вочы, назаляюць. Усім сваім выглядам і жыццём нібы гаворачы:

«Паглядзіце на нас, паважаныя, і мы некалі былі такімі ж, як і вы, але жыццё, абставіны, а найбольш, можа, лёс, кіданупі нас у багну. Не адварочвайце пагардліва твары, не заракайцеся, бо можа стацца і з вамі такое. Жыццёвыя сцежкі непрадказальныя». А каму хочацца бачыць у апушчаным бамжы самога сябе? Вядома, што такіх ахвогнікаў не знойдзеш. Бамжы што балячка на целе. Яна муляе, свярбіць, няспынна даймае. Ад яе хутчэй імкнуцца пазбавіцца, а яна ўсё больш і больш разрастаецца. Вось таму ўзгаданыя табою міліцыянты і прыкладныя грамадзяне-гарадчукі толькі радыя, калі знікае абрыдзелы бомж з іх вакзальнага поля.

Вілен на той час не задумваўся над такімі простымі, як цяпер яму здавалася, пытаннямі. Ён жыў тым жыццём, якім жыў. Лепшага не даводзілася паспытаць, і таму ён лічыў заканамерным сваё існаванне на вакзале, у гурце такіх жа, як і сам. Ён памятаў, як да сустрэчы з Гуронам, у папярэдняе лета, з іхняй кампаніі вакзальшчыкаў зніклі тры сябрукі — дзве дзяўчыны і хлопец. Гэта былі Кацька Закідон, Манька Аблавухая і Вадзім Рабы. Яны зніклі не разам, а праз нейкі час, месяцы праз два, здаецца. I сапраўды, ніхто надта пра іх не пытаўся. Няма, ну і няма. Можа, яны больш хлебнае і цяплейшае месца дзе знайшлі ці наняліся да грашовых людзей у парабкі. Чаго крывіць душою, і такое часам здаралася. Падумвалі, што маглі яны з’ехаць і ў іншы горад, ну хоць бы і ў тую ж Расію.

Вілен хацеў запытацца той ноччу ў Гурона пра сваіх бы­лых сябрукоў. Карцела даведацца: ці не ён, Максім, са сваімібратамі і сёстрамі, сваімі гуронаўцамі, дапамог знікнуць Кацьцы з Манькай і Вадзіму з вакзальнага зборышча бамжоў. Ха­целася запытаць, але змоўчаў, пабаяўся ўгнявіць Гурона, свай­го выратавальніка і цяпер ужо брата. Рашыўшы сам сабе, што ў чалавечым жыцці гэта не тое, што ў воўчай зграі, калі яны, чатырохлапыя драпежнікі, у цяжкія часіны здабываюць разам спажыву, дапамагаюць адзін аднаму выжыць. Людзі горш за ваўкоў — у гэтым Вілен быў упэўнены і перакананы, то няма чаго і клапаціцца, назаляць з пытаннямі Гурону пра нейкіх там Манек і Кацек.

— Мы павінны быць моцнымі, заставацца заўсёды адной сям’ёю,— нібы пачуўшы думкі Вілена, гаварыў далей Максім.— Толькі так мы зможам сцвердзіцца, заняць адведзеную нам нішу ў жыцці. Не бойся здавацца жорсткім і непахісным, заўсёды вер у сваю правату і непагрэшнасць. Тваім дэвізам павінны стаць словы: «Я вышэйшы і мацнейшы за ўсіх, я лепшы за ўсіх таму, што я — абраннік сілы Гаспадара!»

Галоўнае: ніколі не адчувай сябе ніжэйшым, май найвялікшы гонар і самалюбства. Я даў табе ўсё, чаго раней ты не меў і пра што нават не думаў. У цябе ёсць жытло, машына і ўлада над іншымі. Ты мой брат, а значыць — аднадумца. Асцярожней, перад тваімі нагамі пень,— Максім шмаргануў хлопца за рукаў.— Трэба вучыцца бачыць у цемры. Яна — цёмная ноч, наша маці, а мацярок варта паважаць і любіць. Калі ты да яе з душою і без боязі, то і яна прасветліць твае вочы.

Вілену той раз здалося, што ім авалодаў гіпнатычны сон. Некуды знікла нудотнасць і скруха, сэрца ў грудзях білася роўна, у такт крокаў, а цела запаўнялася лёгкасцю. I светлякі ўздоўж нябачнай сцежкі ўжо не палохалі яго, а наадварот — лашчылі вочы і нібы сагравалі, няхай сабе і халаднаватым святлом.

Вілен Падкідны цяпер ужо не памятаў, колькі часу хадзіў ён з Гуронам па лясных сцежках, бо ўсё адбывалася як у сне.

Раніцай прачнуўся ён у Доме ночы (так Гурон перахрысціў оылы дом адпачынку) быццам перароджаны...

«Мерседэс» паволі каціў па калдобістай дарозе. На паваротах аб язджаў парослыя травою рыцвіны з дажджавой вадою, якую паспела зацягнуць ужо плёнка зялёнай пратухлайтвані. Фары срэбранай машыны выхоплівалі з цемры жаўтавата-залацістыя ствалы гонкіх карабельных сосен, разлапістыя цёмна-зялёныя елкі, а ў нізінах, там, дзе пачыналіся балацявіны, фары на імгненне асвятлялі хілыя і карослівыя бярозачкі, якія ў сваёй большасці, ад нразмернай вільгаці, паспелі ўжо вымакнуць. Там, у балацявінах, раскашавалі шаравагыя алешыны, гладкае, маладое вербалоззе ды вечна палахлівыя д'ябальскія дрэвы— асіны.

Матор «мерседэса» вуркатаў прыцішана-лагодна, без аніякай натугі. Ён пераадольваў дарожныя перашкоды, аб'язджаў выварагні і груды высахлага ўжо голля. (Паўз дарогу некалі рабілі нрасеку, дрэвы сцягнулі і забралі, а голле гак і тлела над летнім сонцам, выпетрывалася вятрамі, мокла ад няспынных восеньскіх дажджоў, а зімнія маразы трушчылі яго, руйнавалі да таго часу, пакуль не заносілася голле шчодра мяккім, пульхным снегам.)

Вілену ў салоне машыны было ўтульна і добра. Прыцішаная мелодыя навявала санлівасць, расслабляла цела, галаву апаноўвала незразумелая абыякавасць. Зусім нечакана для сябе ён узгадаў Нінку Смаляк, дзяўчыну, з якой жыў разам пад часы бадзяння на вакзале. Чарнявая Нінка з прамяністымі блакітнымі вачыма (дзіўнае гэта было спалучэнне для Вілена напачатку, пакуль ён выпадкова не йабачыў на тым жа вакзале негрыцянку з такімі ж бяздонна блакітнымі вачыма) патрапіла ў Мінск з далекаватага Дрыбінскага раёна. Яна была маладзейшай за Вілена на тры гады. Дзіўна, але Нінка пра сябе амаль нічога не расказвала, не любіла яна чамусьці ўзгадваць сваё мінулае. Мо не вельмі салодкім было яно ў дзяўчыны. 3 Нінкай хлопец пражыў разам амаль паўтара года. Ад нечаканага ўспаміну ў Вілена зашчымела ў грудзях, на сэрцы зрабілася нудотна, аў вачах зашчыкаталі нябачныя слязіны. Вілен, будучы разам з Нінкай, заўсёды здзіўляўся яе чысціні і гаспадарлівай жылцы. Яыа насіла доўгія валасы, заплеценыя ў касу, якая спускалася амаль да паясніцы. Два разы на тыдзень, як кажуць, кроў з носа, а павінна была схадзіць у гарадскія душавыя ці ў лазню. Вадзіла яна з сабой і Вілена, з-за чаго, іншым разам, даходзіла і да сварак.

Нінка была надзіва разумнай і кемлівай дзяўчынай. Менавіта яна ўгаварыла Вілена на зіму перабрацца начаваць далей ад вакзала, аж у раён Сухарава. Там яны аблюбавалі цёмны тэхнічны паверх у вялікім жылым будынку.

— Тут нас не натурбуе і не заграбе аніякі мент,— ідраконвала напачатку яна хлопца.— Зімою, сам ведаеш, як шныраюць службісты па гарышчах прывакзальных камяніц, адлоўліваюць нас, небаракаў, і саджаюць у клетку.— Вілен гэта і сам добра памягау, бо не адзін і не два разы прыходзілася гібець яму зімовыя ночы за жалезнымі прутамі міліцэйскіх устаноў.— Нічога, што ездзіць далекавата, але затое спакойна ў цёплым месцы можна выспацца,— даводзіла яна хлопцу.

Вілен і да сённяшняга дня не ведае, адкуль Нінка прыцягнула даволі добры матрац і яшчэ не падраную вагнюю коўдру. Замест падушкі яны прыладкавалі мяшок, запоўнены мяккім сенам са стажка, які стаяў у прыватным сектары, вельмі блізенька ад іх дванаццаціпавярховіка.

— Ты не бойся, я не зацяжару,— супакойвала ўцешнымі начамі дзяўчына свайго каханка.

— Кожная можа падзаляцець,— не згаджаўся Вілен.

— Дурненькі ты. Я ж ведаю сябе.

— Не гавары абы-што. У вас, жанчын, такая прырода.

— Не ўва ўсіх яно аднолькава,— пярэчыла Нінка.

— Калі што якое, адразу збягу,— злаваўся хлопец.— Не тое ў нас жыццё, каб з дзіцём і пялюшкамі валаводзіцца. Не трэба на свет пускаць яшчэ аднаго пакутніка. Хопіць і таго, што я ніколі ў вочы не бачыў сваёй маці, не гаворачы ўжо пра бацьку.

— Ды супакойся ты. Ускіпеў, як гаршчок на агні.

— Трэба галавой думаць, Нінка.

Я і думаю.

— А чаму тады не адпускаеш з сябе, забіраеш усё?

— Простая бясплодная ад прыроды. Бяс-плод-ная! Зразумеў нарэшце?

— Адкуль ты ведаеш? — не верыў напачатку Вілен.

— Калі гавару, значыць, упэўнена. Ты думаеш, што адзіным у мяне мужчынам быў? — пачынала нервавацца Нінка.

— Гэта не аргумент.

— Добра. Каб закрыць гэтае пытанне аднойчы і назаўсёды, гавару табе як на духу: некалькі разоў правяралася я, бацькі вазілі мяне да найленшых спецыялістаў-дактароў, і паўсюль адзін і той жа дыягназ — прыроднае бясплоддзе. Цяпер ты задаволены?

Гэта было першы і апошні раз, калі Нінка ўзгадала сваіх бацькоў. Вілен не стаў распытваць далей, бо ведаў, як да такіх пытанняў паставіцца дзяўчына. Ён меркаваў так, што калі яна захоча нешта расказаць, то зробіць гэта сама, без яго назойлівага даймання, на сваёй волі.

«Эх, Нінка, Нінка, дзе ты цяпер, маё дзяўчо?» — скрушна мільганула думка.

«Будзь заўсёды жорсткім эгаістам, вер сабе і любі толькі сябе! — быццам адказам на роспач Вілена прагучаў у яго вушах голас Максіма Гурона.— Галоўнае: не распускаць слюні, не быць слабаком, няхай тыя, хто не мае свайго Гаспадара, упадабаюцца слімакам, ды яны і ёсць слімакі.— Свідраваў слых Вілена голас Максіма.— Ты прыйшоў на зямлю, якая ўжо прагніла і заіржавела, каб кіраваць бязвольнымі, тымі, хто, як машкара-трохдзёнка, таўкуцца летнімі надвячоркамі ў пар­ным паветры прырэчных лугоў і гарадскіх звалак з пустэльнямі!»

Хлопец страсянуў галавою, адганяючы няпрошаны і чамусьці надакучлівы голас сябра. Ён адчуў лядзяшны халадок усярэдзіне, дзесьці каля самага пазваночніка, а пальцы левай рукі сцягнула сутаргай, яны непаслухмяна і кручкавата трымалі руль «мерседэса».

Жадаючы прасвятліць галаву, хлопец збавіў і так чарапашы ход машыны і другой, незамлелай, рукой намацаў пачатую гшяшку з моцным напоем і зрабіў два глыткі. Заглыбіўшыся ў сябе, ясна і прыемна адчуў, як лагоднай, сагравальна-цёплай хвалькай пракацілася тэкіла ў грудзях, адагнала халадэчу са спіны, разняволіла пазваночнік...

Перад тым як сысці з вакзала, Вілен хацеў, як гавораць, па-людску развітацца з Нінкай. Усё ж столькі месяцаў прабылі і пражылі разам, грэліся ў завірушна-сцюдзёныя ночы пад ад­ной коўдрай, дзяліліся адубелымі пералечанымі пончыкамі. Адным словам — жылі разам. Якія ні прыводзьце довады, а ганебна і нізка сысці вось так ад чалавека і не сказаць на развітанне хоць некалькі душэўных і цёплых, шчодрых, не падманлівых слоў. Максім сядзеў той раз з новым, толькі што падабраным братам на лаўцы ў невялічкім скверыку. Нешта гаварыў, даходліва пераконваў, а Вілен думаў толькі пра Нінку. Здавалася, што да яго не даходзяць словы, якія вымаўляў глад­ка паголены малады мужчына. Ён гаварыў і без перадыху курыў цыгарэты з прыемным пахам. Дымок ад іх зносіўся вет­рам якраз на Вілена. Вакол кіпела прывычнае для хлопца жыц­цё, жыццё вакзала: паспешліва крочылі пасажыры на плат­формы, горбіліся пад цяжарам вялікіх сумак і кардонных скрынь, меладычны голас дыктаркі абвяшчаў пра адпраўленне цягнікоў і іх прыбыццё з розных гарадоў і краін, над галавой шапацелі лістотай тоўстыя і ўгрэтыя сонцам ліпы. Усё гэта, здавалася, было побач і ў той жа час далёка ад Вілена. Ён думаў пра Нінку. 3 самай раніцы яна, нават не папярэдзіўшы хлопца, некуды знікла. Такое здаралася не часта, але бывала. Відаць, што з нейкай вакзальнай таваркай адправілася на промысел, бо, як гаварыла Кірылаўна (самая старая кабеціна з іхняга тутэйшага гурта), калі прасядзіш дзень без турботаў карчом, то ноч прыкрые цябе з пустым жыватом. Вось Нінка і пасунулася шукаць шчасце некуды далей ад вакзала, каб пад вечар была работа не толькі яе зубам, але і Віленавым, каб незадаволена не бурчэлі пустыя і галодныя жываты.

— Так што хадзем разам,— нарэшце даляцеў да слыху го­лас новага знаёмага.— Пажывеш пакуль у мяне, а там прыгледзішся, падумаеш над маімі ідэямі і тэорыямі, калі яны падыдуць табе — станеш адным з братоў Гурона, будзеш гуронаўцам (Вілен на той час так і не зразумеў гэтых гуронаўцаў і іхтэорыі з ідэямі, але ён не быў супраць таго, каб на дармаўшчыну перакусіць, а калі пашчасціць, то і чарку кульнуць). Ён толькі пабойваўся аднаго: дай божа, каб гэты знаёмы не аказаўся гомасексуалістам. 3 выгляду здаецца, што не надобны, але хто іх разбярэ. Віцька Кудравы — ці не яго, Віленаў, аднагодак — аднойчы патрапіў на такое знаёмства. Пасля таго як ён расказаў ііра той выпадак, уся вакзальная бамжатня з тыдзень рогатам заходзілася. (Знаўцы сцвярджаюць, што дармавы сыр бывае толькі ў мышалоўцы. Вось так яно ў жыцці часта і здараецца.) — А калі падасца табе ўсё тое, што пачуеш і пабачыш — чужым, вернешся на свой вакзал,— неяк проста і даверліва ўталкоўваў знаёмы.

— Прабач, Максім,— усё ж вырашыў Вілен не пакідаць недамоўкі між імі,— калі цябе цікавяць мужчыны, ну, ты веда­еш, у якім сэнсе, то я не падыходжу. У мяне агульнапрыня гая большасцю гетэрасексуальная арыентацыя. Так што тут ты цяпер усё ведаеш.

— Наконт сказанага не хвалюйся,— Максім першы раз за іх даволі-такі даўгаватую размову шчыра і адкрыта ўсміхнуўся. Хвіліну памаўчаў, прыкурваючы новую цыгарэту ад недакурка, натужліва кашлянуў, цвыркнуў слінай праз зубы і загаварыў далей: — Жыццё, відаць, цябе добра пакалечыла, калі ты і ўва мне ўбачыў напачагку гея, а не сапраўдную сутнасць. Ды нічога, я не крыўдую. Прыйдзе час, і ты беспамылкова будзеш пазнаваць людзей, вось гэтых усіх людзей, якія зараз мурашамі снуюць вакол нас. Мы, і ты ў іх ліку, будзем прымаць рашэнні: каму жыць, каму памерці! — Вочы ў Максіма палыхнулі пякельнай бліскавіцай. Вілен ад нечаканасці аж перасмыкнуў плячыма. «Вось табе і на, не адно, дык другое. Мо гэты параноік збег з псіхушкі ў Навінках? Хвіліна ад хвіліны — не лягчэй».

Падкідны, скасавурыўшыся, больш пільна прыгледзеўся да новага знаёмца. Ён па-сапраўднаму здзівіўся: прамільгнула некалькі секунд, і цяпер хлопец бачыў перад сабою звычайнага чалавека са стомленымі вачыма і прыхаванай усмешкай у кутках тонкіх губ. Кучаравы чорны чуб вецер згарнуў на высокі гладкі лоб, на якім не прагледжвалася ані маршчынкі. I толькі пад даўнім ружаватым рубцом на левай скроні пульсавала грапяткая сіняватая жылка.

Вілен пакуль не разумеў чаму, але на яго рантам сышла аднекуль паўнейшая заспакоенасць і ўпэўненасць у самім сабе.

— Прабач, Максім, але мне трэба заскочыць у прыбіральню. Піва просіцца на волю.

— Бяжы, я пачакаю.

Вілен таропка падняўся з лаўкі і праз дзесятак крокаў нырнуў у шчыльны і густы людскі натоўп. Яму карцела адшукаць Нінку, папярэдзіць яе, ш го ён сыходзіць у госці, каб дзяўчына не хвалявалася, каб ведала, што вечарам, як і ранен, яны будуць разам.Вілен прабегся на перонах, прашмыгнуу па зале чакання, нрайшоў каля кас, наведаў «грашовыя» кропкі, дзе падраблялі дзяўчаты з Нінкай, зазірнуў у міні-кафэшкі, Нінка часам дапамагала там, але нідзе яе не было.

«Нічога, пабачымся вечарам,— заспакоіў сябе хлопец — Пайду да Максіма, а то прымусіў чалавека сядзець крукам і чакаць, пакуль набегаюся. А Нінцы пстрычку дам, добра ўстаўлю пістон, каб ведала, як сыходзіць, не папярэдзіўшы».

У госці Вілен ехаў разам з Максімам на яго новай «маздзе». Машына яшчэ захавала ў сабе пах заводскай свежасці і чысціні. Уѵульны салон, мяккія скураныя сядзенні, фантастычная музыка далёкіх галактык — усё гэта расслабляла хлопца, агортвала нейкай глыбокай і шчымлівай радасцю. Ён даўно ўжо, нават і не памятаў, калі было, не адчуваў такога ўнутранага задавальнення і спакою. Менавіта едучы ў машыне, Вілен зразумеў: ягоны лёс крута мяняецца, нарэшце ён схапіў, як часга паўтарала бамжыха Кірылаўна, Бога за бараду. Цяпер хлопец нават здзівіўся, што на той час у яго не з'явілася ў гала­ве і кропелькі сумнення ў нечакана абрынутым на яго шчасці.

Пад коламі «мазды» дарога слалася роўненькім дываном. Гладкі асфальт, які нядаўна наклалі замежныя спецыялісгы па цэнтральным праспекце горада, здзіўляў Вілена. Не, ён не адзін і не два разы праходзіў па гакіх жа добрых гратуарах каля гэтай абноўленай дарогі, але адна справа глядзець на яе, ідучы пешкі, і зусім іншыя адчуванні нанаўняюць чалавека, калі ўзіраецца ён на такое бліскуча-гладкае хараство праз лабавое шкло дарагой і новай іншамаркі. Разметка дарогі з белых палосак, нібы няўрымслівая свавольніца, заігрывала з пярэднімі коламі «маз­ды» і, быццам прысаромленая, паспешліва хавалася пад нізкавата пасаджаным днішчам машыны.

— Ты даўноабжыў вакзал? — перапыніў думкі Вілена Максім.

— Ды ўжо не першы год.

— I падабаецца?

— Нічога сабе. Гэта не на гарадской звалцы дні свае бавіць.

— Бацькі далёка дзе жывуць?

Вілен нейкую хвіліну маўчаў. Думаў.

Я пытаюся пра бацькоў. Вядома, калі гэта вялікі дзяржаўны сакрэт — можаш не адказваць.

— Сакрэт і сапраўды вялікі,— твар Вілеыа перасмыкнула натужліва-вымучаная усмешка.— Я іх проста не памятаю, ніколі не бачыў і, відаць, не наканавана з імі сустрэцца.

— Не вешай носа,— адхіліўшы адну руку ад руля, Максім лёгенька таўхануў хлопца ў плячо.— Без іх лягчэй жывецца. Без усялякіх сумненняў можаш паверыць мне на слова.

— Без іх адзінока,— не пагадзіўся Вілен.— З-за гэтага ў мяне наваг прозвішча вычварнае і нялюдскае. Нават сорамна вымаўляць.



Поделиться книгой:

На главную
Назад