Прыкметна ўжо развіднела, і восеньскае неба раз-пораз агалялася ад хмар якім сваім кавалачкам, і тады на зямлю, на твары людзей падаў рахманы і недаўгавечны сонечны прамень. Чалавечая стракатая рознагалосіца няспешна віравала навокал. Да іх гуртка звярнуўся высокі, худы мужчына з жоўтым хваравітым тварам.
— У мяне таксама пытанне,— сказаў ён.— Тут, я бачу, ёсць дасведчаныя людзі.
— Што за пытанне? — пацікавіўся Акцёр і працягнуў таму далонь.— Давайце пазнаёмімся, я ж адчуваю — мы інтэлігентныя людзі.
— Міронін,— усміхнуўшыся, сказаў мужчына з жоўтым тварам і дадаў: — А я вас ведаю, бачыў калісьці ў «Рычардзе III». Я ў машынабудаўнічым тэхнікуме працую, філасофію выкладаю.
— А, дык ты Філосаф,— проста, як старажытны рымлянін, сказаў Акцёр.— А калі так, то растлумач нам, што тут адбываецца. Дзе я, людзі?
— Тата, пакінь!
— Мы з вамі на рынку,— не здзівіўся Філосаф.— А рынак, калі пільна ўгледзецца,— гэта мадэль чалавецтва. Тут людзі на розны густ і ўсе жывёлы з Ноева каўчэга.
— Так,— пацёр далоні Акцёр.— А ты навошта тут?
Філосаф закурыў чарговую цыгарэту.
— Дачка малая захварэла. Кажа, хачу птушку, каб скакала побач і спявала. Мяркую, як цяпер дзіцяці дагадзіць. Хіба ж я ведаю, якую птушку купіць?
— Я дапамагу,— з годнасцю пасунуўся да яго Мешчанін.— Я ў гэтых справах спецыяліст.
— Так, слухаю,— ажывіўся Філосаф.
— Птушкі адрозніваюцца па спосабу харчавання. Адны зерне ўжываюць, другія — насякомых, трэція — мёд, плады ці нават рыбу. Лепш купіць тую, што ўсім пакрыху харчуецца. Напрыклад, сініцу. Я бачыў, тут прадае адзін. Ёй крыху насення, вітамінаў, і яна будзе спяваць. Можа, і не так прыгожа, як канарэйка, але ж і сініца спявачка вядомая.
— А вітаміны якія? — зацікавіўся Філосаф.
— 3 групы дэ. Калі іх не даваць, птушка загіне. Купіце сініцу. Як у доме без жывёлы?
— Чуеш, тата? — таргануў за рукаў Акцёра сын.
— Толькі ваўка ў дом засталося прывесці,— сказаў Акцёр.— Узрадуецца цешча.
У натоўпе засмяяліся.
— Бадай, згодны на сініцу,— сказаў Філосаф Мешчаніну.
— Зойдзем потым да мяне, я вам і зерня дам на першы час,— адобрыў той.
— Вельмі ўдзячны,— сказаў Філосаф і задумаўся. Ён затушыў недакурак і машынальна закурыў новую цыгарэту. Пальцы ў яго былі жоўтыя ад нікаціну.
Філосафу, як ахрысціў яго Акцёр, было за трыццаць. Але ён усё яшчэ не мог трывала ўладкавацца ў жыцці, што даўно зрабілі яго аднагодкі і былыя аднакурснікі.
Філосаф жыў у інтэрнаце для маласямейных з жонкай і хворай дачкой. Зарабляў ён не так ужо і многа, але мусіў, як шмат такіх жа гаротнікаў, трываць, пакуль не атрымае кватэру. Птушыны рынак, які ён бачыў упершыню, зрабіў на яго моцнае ўражанне. Ён ніколі б і не здагадаўся, што ў вялікім горадзе побач з людзьмі і незаўважна ад іх можа існаваць столькі жывых істот, якіх прынеслі, прывялі ці прывезлі сюды людзі, каб прадаць, абмяняць ці неяк інакш спажыць для сваёй карысці. Філосаф і сам пакутаваў ад хваробы,— парадантозу,— у яго днямі вырвалі некалькі зубоў, настрой у яго быў кепскі. Але воўк на ланцугу, хмарнае халоднае наваколле і хвароба — усё гэта нейкім чынам уносіла ў яго душу адзіны сум ны матыў і чамусьці супакойвала.
— Воўк увогуле лішняе звяно ў прыродзе,— звярнуўся Філосаф да Карнюшкі,— а калі ён усё-такі існуе, то павінен жыць там, дзе нарадзіўся.
— Многа ён у лесе пражыве,— скрывіўся Карнюшка,— заб’юць і прэмію атрымаюць.
— А заапарк навошта? Калі здаць туды небараку, дык і яму будзе добра, і грошы атрымаеш.
— А дзе той заапарк? Няма.
Філосаф задумаўся. Сапраўды, ён не ведаў паблізу ніводнага заапарку.
— Негуманна на ланцугу цягаць,— буркнуў Акцёр.
Мешчанін падтрымаў:
— Якая там гуманнасць! Вось я днямі чытаю ў паважанай газеце: паляўнічы пасткамі злавіў некалькі лісіц. А ў некаторых, хваліцца, лапы засталіся. А што адчувае жывёла, адгрызаючы сабе лапу?
— Калі квезала (птушка такая) пазбавіць волі, яна памірае ад разрыву сэрца,— сказаў Акцёр. Ён не ведаў, што гэта за птушка, але помніў выраз з нейкай ролі.
— А вы не задумваліся, што есці жывёл, такіх жа жыхароў планеты, як і мы, па меншай меры неэтычна? — спытаў Мешчанін.— Леанарда да Вінчы, напрыклад, не еў.
Акцёр фыркнуў.
— А што зробіш? Таблетак такіх пакуль няма, каб праглынуў — і сыты. Я не гурман, згодзен і на таблеткі.
— Усякае жыццё свяшчэннае,— сказаў Мешчанін.
— Як жа тады яго асноўны закон? — спытаў Філосаф.
— Які закон? — зацікавіўся Акцёр.
Філосаф выдыхнуў дым.
— Натуральны адбор. Адно жыццё адвяргае іншае. Слабейшы гіне.
— Калі ўсякае жыццё свяшчэннае, то навошта клапы, тараканы? — пасунуўся да іх мужчына з тэр'ерам.— Што нам іх існаванне?
— Пэўна ж, ёсць нейкі сэнс,— сказаў Філосаф,— некаторыя віды жывуць і па чатырыста гадоў. Шэрая варона, напрыклад, ці чарапаха.
— Крыўдна,— абурыўся Мешчанін.— Я памру хутка, а нейкі клоп нас усіх перажыве.
— Ведай, мала адпушчана чалавеку,— валена сказаў Акцёр.— Узнавіў да сябе падобных і памры!
У натоўпе заварушыліся, засмяяліся, загаманілі кожны сваё.
— Каб чалавеку жыць далей, яму ўсё болып трэба бялку,— сказаў Філосаф,— насельніцтва
Мешчанін захваляваўся:
— А як тады мядзведзі, рысі, совы, коршакі? Усе ж яны мясам харчуюцца! Дык што, усіх пад корань? Мо і кітоў — яны ж таксама бялок ужываюць, хаця і раслінны?
— На тое флатылія «Слава»,— сказаў Акцёр.— Нават оперу стварылі, фільм каляровы паставілі. Гранатамі кітам у спіны — і ўсё пад музыку! Я, між іншым, такога ніколі не прыму!
— Кіты ўплываюць на клімат усёй планеты,— заўважыў Мешчанін.
Філосаф выкінуў недакурак.
— Свет хаатычны, ім ніхто не кіруе,— падвёў ён вынік.— Цягнік ляціць, а наперадзе бездань і машыністаў даўно няма.
Акцёр стаў у позу:
— Чытаю днямі ў кнізе: каго мы возьмем з сабой у наасферу? I далей пералік ідзе. Таго ашчаслівім, а другога на той свет накіруем. Мядзведзя, магчыма, возьмем, бо ён толькі ранняй вясной мяса ўжывае, а потым — вегетарыянец, а ваўка ці там рысь не возьмем. Так вось. А сам ці трапіць туды, малпа дурная? Я чалавека маю на ўвазе. Бо хто ён, як не саманадзейная малпа? I Чарнобыль нічому не навучыў! У наасферу, бач ты, сабраліся. Пакуль тое, дык адны клапы і застануцца. Казаў жа калісьці Дастаеўскі, што вечнасць, магчыма, будзе звычайнай лазняй з павукамі па вуглах!
— Брава! Вось гэта прамова! Ніколі такога і не чуў!
Да іх купкі, а некаторыя, паглядзеўшы на Лупа, разыходзіліся, падышоў малады хлопец. Высокі, сутулаваты, ён з цікавасцю агледзеў ваўка і людзей навокал жоўтымі, шырока расстаўленымі вачыма. Светлыя валасы яршом стаялі над яго лобом.
— Іш, ваўчара,— сказаў ён ласкава.— Прадаецца?
— Купі,— вяла прапанаваў Карнюшка.
— Няма купіла,— усміхнуўся той.
Акцёр заўважыў:
— Вочы ў цябе і ваўка падобныя, аднолькавыя, ці што.
— Я ж не звяруга які, а звычайны студэнт. Так вось, дзядзька.
— Калі адзін від занадта размножыцца, то ён натуральна пагражае іншым,— зноў пачаў мужчына з тэр’ерам,— а вось што з ім самім потым будзе?
— Пакуль такое назіраецца толькі за чалавекам,— сказаў Акцёр.
— Я гадоў пяць таму і трусоў біў, і свінню мог шылам у сэрца, а цяпер не, не магу,— умяшаўся раптам Студэнт.— Прыеду ў вёску да маці, да сваякоў і, як ні ўпрошваюць, не магу.
Студэнт паглядзеў на Лупа, сустрэўся з ім позіркам і адвёў вочы першы. Ён раптам успомніў, адкуль ідзе, з кім быў некалькі гадзін запар, і нібы гарачая хваля падступіла яму да сэрца. Студэнт быў закаханы і правёў ноч са сваёй дзяўчынай, але вымушаны быў рана пайсці ад яе, бо яна жыла ў асобным пакойчыку ў інтзрнаце, куды ён вечарам ледзь-ледзь прайшоў, бо пасварыўся з вахцёркай. Цяпер ён быў у тым асаблівым узрушаным настроі, калі хочацца зрабіць нешта добрае, значнае, і забрыў сюды, на рынак, проста так, але смела далучыўся да падзей, якія разгортваліся перад ім у гэтым кутку, адкуль пабліскваў на яго вачыма воўк, да якога ён таксама адчуваў нейкую незразумелую сімпатыю.
— Пэўна, з узростам, са свядомасцю прыходзіць і спачуванне,— сказаў Акцёр.
— У каго як,— кпліва кіўнуў на Карнюшку Мешчанін.
Карнюшка зразумеў:
— А ён што, травой харчуецца? На волі толькі і робіць, што забівае!
Філосаф пакратаў зуб і паморшчыўся.
— У яго праграма — санітарныя функцыі выконваць, ён жа драпежнік. Але ў наш час ён не патрзбны.
Мешчанін захваляваўся:
— А многа іх у нас, ваўкоў? Ну, тысяча ў рзспубліцы, не больш. А сабак у горадзе тысяч трыццаць будзе, а на Зямлі, чытаў, больш як паўмільярда. Колькі яны таго ж бялку з’ядаюць?
Філосаф падумаў і прызнаў:
— Так, ланцуг — гэта занадта. Забі, а не катуй.
— Дзіўная логіка,— усміхнуўся Студэнт.
— А ты ведаеш, што такое воля? — раптам пыхліва спытаў Карнюшку Акцёр, і ўсе навокал закІЕалі галовамі, загаманілі: «Так, так, воля...»
— Вам, вучоным, відней,— сказаў Карнюшка.
— Дык вось, воля,— Акцёр на секунду задумаўся, усміхнуўся і працягваў шматзначна,— воля — гэта пазнаная неабходнасць!
Ён узняў палец і звярнуўся да Філосафа:
— Правільна я кажу?
— 3 погляду класікаў правільна.
Мешчанін пакутліва зморшчыў лоб і хацеў нешта сказаць, але яго апярэдзіў Студэнт.
— Давайце прымем радыкальнае рашэнне і пакараем яго за пазбаўленне волі,— Студзнт кіўнуў на Карнюшку.
— Не маеш права,— узлаваўся той, тым не менш ашаломлены неспадзяваным націскам.
Луп па-ранейшаму стаяў спінай да плота і раўнадушна пазіраў на натоўп. Ён амаль супакоіўся, але быў усё-такі насцярожаны, бо нешта падказвала яму, што ўвесь гэты гармідар мае дачыненне да яго. Ён адчуваў моцны голад, але Гаспадар не думаў пакуль што карміць яго. Яму хацелася легчы, бо ён стаміўся, але падсвядомае адчуванне сваёй выключнасці, нейкай засцярогі перашкаджалі яму. Луп трываў, чакаў, калі ўсё скончыцца і Гаспадар пойдзе з ім дамоў ці куды-небудзь яшчэ. Ён прывык трываць. Прама перад сабой ён бачыў хлопчыка (гэта быў сын Акцёра), які ўвесь час сустракаўся з ім позіркам, і Луп пакрысе пачаў адчуваць нейкую раздражнёнасць.
12
— Пара.
Мастак апрануў на світэр куртку, зверху штармоўку і ўскінуў за плечы рукзак.
Рыта таксама пачала апранацца.
— Пр^вяду цябе крыху, усё роўна ў магазін трзба.
Мастак паморшчыўся, але кіўнуў у знак згоды — ён не любіў праводзін.
Яны выйшлі на вуліцу, і халодны паўночны вецер адразу накінуўся на іх, разлахмаціў валасы. Між дамоў, нібы ў аэрадынамічнай трубе, ён быў асабліва дакучлівы і ўчэпісты.
— Што, пойдзеш праз рынак?
— Рынак не яма — пайду прама...
Яны спыніліся ля таго месца ў агароджы, дзе жалезны прут быў выламаны і да дзіркі вяла сцежка. Туды і назад пралазілі час ад часу людзі.
— Так бліжэй, адразу на прыпынак выйду. Мастак прыхіліў да сябе жонку. Яе нос даставаў якраз да верхняга гузіка яго штармоўкі.
— Мужчыны не ведаюць, што такое чакаць,— сказала Рыта.— Я баюся чамусьці.
— Прымхі,— усміхнуўся Мастак.— А калі б ты была жонкай марака, бортправадніка ці футбаліста?